Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
67
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

35. Індывідуальнае бібліяграфічнае інфармаванне. Тэхналагічная характарыстыка асноўных форм.

Асноўныя формы – індывідуальнае інфармаванне, выбіральнае распаўсюджванне інфармацыі (ВРІ), індывідуальнае інфармаванне з элементамі ВРІ, дыферэнцыраванае абслугоўванне кіраўніцтва (ДАК) ці тэматычнае абслугоўванне кіраўніцтва.

Працэсы:

  • Вызначэнне кола абанентаў у залежнасці ад тыпу бібліятэкі.

  • Вызначэнне зместу інфармацыйных патрэбнасцей абанентаў (тэматыка, віды выданняў, мова, ступень паўнаты, ступень згортвання інфармацыі, пераважныя для спажыўца формы прадстаўлення інфармацыі, атрыманне звестак аб спажыўцу інфармацыі). Усе звесткі – у 2 картатэкі: алфавітную індывідуальных і групавых абанентаў і алфавітна-прадметную картатэку тэм.

  • Вызначэнне кола праглядаемых крыніц, па якіх будуць выяўляцца дакументы для інфармавання. Адабраны матэрыял аналізуецца, апрацоўваецца і афармляецца ў выглядзе абвяшчэння, якое дасылаецца абаненту. Абанент запаўняе карту зваротнай сувязі і адсылае ў б-ку.

Індывідуальнае інфармаванне ажыццяўляецца па новых паступленнях у фонд б-кі.

ВРІ абавязкова прадугледжвае адпаведнасць наступным патрабаванням: максімальная паўната інфармацыі, кароткае раскрыцце зместу дакумента (анатацыя, рэферат, ПР), аператыўнасць і рэгулярнасць давядзення інфармацыі, наяўнасць пастаяннай зваротнай сувязі, забеспячэнне абанента першаснымі дакументамі ці іх копіямі.

Індывідуальнае інфармаванне з элементамі ВРІ прадугледжвае інфармаванне па новых паступленнях, але з наяўнасцю зваротнай сувязі ці прадасташленнем копій першасных дакументаў.

Дыферэнцыраванае абслугоўванне кіраўніцтва: інфармацыя даецца ў выглядзе агляду, аналітычнай даведкі, м.б. з пашыранымі анатацыямі, рэфератамі.

36. Групавое бібліяграфічнае інфармаванне. Тэхналагічная характарыстыка асноўных форм.

Формы: тэматычныя выставы і агляды, тэматычныя спісы новых паступленняў, дні спецыяліста, кальцавая пошта. Абаненты – калектывы.

Кальцавая пошта – выкарыстоўваецца б-камі прадпрыемстваў, арганізацый, дзе спецыялісты працуюць у непасрэднай блізкасці, маюць падобныя патрэбнасці. Для іх б-ка падбірае з новых паступленняў першасныя і другасныя дакументы, якія камплектуюцца ў спецыяльныя папкі. Гэтая папка перадаецца з суправаджальным лістом па пэўным маршруце. Для знаемства – 2-3- дня. Адзін з супрацоўніказ б-кі сочыць за праходжаннем папкі.

45. Масавыя формы фарміравання біб/гр культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках.

Да асноўных масавых формаў адносяцца: плакаты, выставы, агляды, дапаможнікі, даведнікі, інфармацыя ў СМІ, дні бібліяграфіі. Да наглядных формаў адносяцца плакаты. У біб выкарыс плакаты-даведнікі па біб, што раскрываюць яе структуру, месцазнаходжанне аддзелаў; плакаты-паказальнікі размяшчэння розных частак ДБА; плакаты-схемы размяшчэння матэрыялу ў СК і ПК, размяшчэння ДБФ. Для навучання чытачоў элементарным навыкам работы ў біб рэкамендуецца плакат-узор. Могуць выкарыстоўвацца і плакаты рэкламнага характару з інф аб розных відах біб/гр крыніц, аб выпуску новых даведачных выд. Схемы - алгарытмы пошуку дак, у якіх наглядна прадстаўлены варыянты пошуку літ з выкарыстаннем усіх біб/гр сродкаў (нагляднасць і прастату). З дапамогай пэўных каманд спажывец інф можа звярнуцца за даведкай аб структуры біб, наменклатуры яе паслуг, выкарыстанні той ці іншай біб/гр прадукцыі ў эл форме і атрымаць як тэкставую, так і тэкстава-графічную інф на маніторы камп'ютэра. З дапамогай інтэрнета спажывец інф можа звярнуцца да web-старонкі біб і таксама атрымаць інф, якая дае ўяўленні аб біб і яе паслугах і якая раней была прадстаўлена ў выглядзе плакатаў. Выставы даведачных, біб/гр і інш відаў інф-ых выд. Выставы могуць быць пастаянна дзеючымі новых выд. Могуць арганізоўвацца выставы канкрэтнага віду біб/гр дапаможнікаў, інф-ых выд; выставы па адным біб/гр дапаможніку. Патрабаванні: абгрунтаваны падбор інф-ых выд; лагічнасць іх групоўкі і размяшчэння; наяўнасць тлумачальных тэкстаў. Да масавых вусных формаў адносяцца лекцыі па мясцовым радыё, кансультацыі агульнага характару, чытацкія канферэнцыі аб ролі бібліяграфіі ў жыцці знакамітых вучоных. Друкаваныя выданні. Сёння разнастайныя віды выд, накіраваныя на рэкламу біб і яе паслуг, на знаёмства спажыўцоў інф з інф-мі рэсурсамі біб, магчымасцямі іх выкарыстання. Умоўна друкаваныя выд можна падзяліць на даведачна-кансультацыйныя, метадычныя, інф-ыя. Дапаможнікі даведачна-кансультацыйнага характару па­вінны даць чытачам элементарны набор біб-на-біб/­гр ведаў аб біб і яе паслугах (лістоўкі, буклеты, памяткі). У біб ствараюцца навучальныя праграмы ў эл выглядзе. Да інф-ых дапаможнікаў можна аднесці даведнікі па біб, органах інф, архівах, музеях, якія раскрываюць звесткі аб структуры, фондзе, ДБА, рэкла­муюць іх інф, біб/гр прадукты і паслугі. Да эл формаў: web-старонкі біб, выстаўленыя ў інтэрнет ці ў іншыя камп'ютэрныя сеткі, на якіх змяшчаецца інф аб структуры біб, інф-ых рэсурсах; даведкі, якія суправаджаюць розныя праграмы АБІС. Усё большае распаўсюджанне ў рабоце біб атрым­ліваюць комплексныя формы: экскурсіі, дні бібліяграфіі, дні біб, якія спалучаюць вусныя, наглядныя і друкаваныя формы. Актывізавалася дзейнасць біб па выкарыстанні сродкаў масавай інф для папулярызацыі кнігі, чытання, рэкламы біб, пашырэння ведаў спажыўцоў інф аб яе магчымасцях і ўзмацнення яе інфармацыйнага ўздзеяння на насельніцтва. Тэлебачанне дазваляе значна пашырыць аўдыторыю, паказаць магчымасці бібліятэк як аднаго з важнейшых каналаў інфармацыі грамадства, зламаць стэрэатып успрымання бібліятэк як "казённых", "шэрых" устаноў.