Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
67
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

19.Крыніцы агул. Бібліяграфіі, іх ас-сці і функц. Прызнач.

Значнае месца ў даведачна-бібліягр. фондзе любой бібліятэкі займаюць бібліяграфічныя дапаможнікі рознага зместу, прызначэння, формы, якія з’яўляюцца незаменным сродкам бібліяграфічнага пошуку, бібліяграфічнага інфармавання і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў. Ядро бібліягр. часткі даведачна-бібліяграфічнага фонду складаюць крыніцы агульнай бібліяграфіі, прызначэннем якіх з’яўляюцца забеспячэнне пошуку любых дакументаў і інфармаванне аб іх шырокага кола спажыўцоў інфармацыі (грамадства ў цэлым).

Да крыніц агульнай бібліяграфічнай інфармацыі адносяцца:

– сістэма бягучых дзяржаўных бібліяграфічных дапаможнікаў;

– крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі;

– крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі.

Асаблівасцямі крыніц агульнай бібліяграфіі з’яўляюцца універсальнасць зместу, магчымасць выкарыстання ў розных бібліяграфічных працэсах і з рознымі мэтамі, забеспячэнне першаснай бібліяграфічнай апрацоўкі дакументальных патокаў і масіваў і стварэнне неабходнай базы для іншых напрам-каў бібліяграфічнай дзейнасці. Зыходзячы з вышэйазначанага, асноўнымі функцыямі крыніц агульнай бібліяграфіі з’яўляюцца рэгістрацыйная, камунікатыўная, пошукавая, ба-завая, кумулятыўная, гісторыка-культурная.

31. Тэхналагічная характарыстыка аналітычнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы

Мэта – падрыхтаваць бібліяграфічныя запісы аб дакументах у адпаведнасці з вызначанай у плане-праспекце структурай, якія будуць уключаны ў рыхтуемы дапаможнік. Асноўныя працэсы: агульны бібліяграфічны аналіз дакументаў; бібліяграфічнае апісанне; анатаванне ці рэферыраванне; індэксаванне і прадметызацыя; афармленне бібліяграфічнага запісу. Агульны бібліяграфічны аналіз: азнаямленне з тытульным лістом, выдавецкімі данымі, зместам, прадмовай, уступным артыкулам, каментарыямі. Магчыма азнаямленне з тэкстам дакумента. Бібліяграфічнае апісанне: удакладненне БА згодна стандартам, у залежнасці ад віду, тыпу і жанру ствараемага дапаможніка. Анатацыя: яе аб’ем, структура і змест залежаць ад зместу анатуемага дакумента, віду, тыпу і г.д. Па функцыянальным прызначэнні – даведачныя (даюцца звесткі аб тэматыцы дакумента, звесткі аб аўтары, форме, жанры выдання, інш. асаблівасцях дакумента) і рэкамендацыйныя (характарыстыка і ацэнка дакументаў) анатацыі. Па спосабе характарыстыкі дакументаў – агульныя (характарызуе дакумент у цэлым, калі ен адпавядае тэме дапаможніка), аналітычныя (характарызуе частку дакумента, якая непасрэдны тычыцца тэмы дапаможніка), групавыя (характарызуе некалькі дакументаў, блізкіх па змесце ці аб’яднаных адзінай выдавецкай формай) анатацыі. Анатаванне ўключае працэсы: чытанне; пабудова мадэлі (плана) анатацыі; напісанне анатацыі; рэдагаванне. Рэферат – скарочанае выкладанне зместу першаснага дакумента ці яго часткі з асноўнымі фактычнымі звесткамі і вывадамі. У залежнасці ад мэтавай накіраванасці рэферыравання – інфарматыўныя (змяшчаюць фактаграфічную інфармацыю) і індыкатыўныя (указваюць на асноўныя аспекты зместу першаснага дакумента) рэфераты. Яны найбольш распаўсюджаны на практыцы. Па колькасці рэферыруемых крыніц – манаграфічныя, зводныя, аспектныя (фрагментарныя) рэфераты. Па арыентаванасці на спажыўца і характару выкладання – агульныя і мэтавыя рэфераты; па глыбіні згортвання інфармацыі – пашыраныя і кароткія; у залежнасці ад фармалізацыі структуры – тэкставыя, таблічныя, аспектныя; па спосабе падрыхтоўкі – ручныя і аўтаматызаваныя; паводле аўтарскага выканання – аўтарэферат і рэферат, падрыхтаваны рэферэнтам. Індэксіраванне і прадметызацыя: індэксіраванне – працэс выражэння зместу дакумента на ІПМ. Прадметызацыя – індэксіраванне зместу дакумента з дапамогай прадметных рубрык. Бібліяграфічны запіс аб’ядноўвае вынікі усіх гэтых працэсаў. БА – мінімальная абавязковая адзінка БЗ.