Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
67
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

22. Рэтраспек. Крыніцы агул. Бібліяграфіі ў дбф б-кі, іх ас-сці і магчымасці выкарыстання ў бібліягр. Дзейнасці б-к.

Побач з бягучым улікам друкаванай прадукцыі ў краіне вядзецца значная работа па стварэнні крыніц рэтрасп. нацыян. бібліяграфіі. Мэта іх адлюстраваць усё, што выйшла ў краіне з пачатку кнігавыдання да пачатку дзяржаўнай рэгістрацыі і да цяперашняга часу. Асн. функцыі крыніц: гісторыка-культурная, крыніцазнаўчая, пошукавая. Выкарыстоўваюцца яны ў рабоце б-к для рэтрасп. пошуку неабходных дакументаў; як непасрэдныя крыніцы для ўсебаковых даследаванняў па гісторыі кнігавыдання, гісторыі навук; як помнікі, якія сведчаць аб дасягненнях краіны ў развіцці культуры, навукі, розных сфер дзейнасці. Пры фарміраванні сістэмы дапаможнікаў выкарыстоўваюцца розныя прыметы бібліягр.ўліку: дзяржаўна-тэрытарыяльны, моўны, аўтарскі, краіназнаўчы. Аб’ектамі бібліягр. ўліку з’яўляюцца тыражыраваныя ці прызначаныя для тыражыравання дакументы на любых носьбітах інфармацыі. У якасці асноўных аб’ектаў бібліягр. ўліку выступаюць кнігі і брашуры, аўтарэфераты дысертацый, лістоўкі, перыядычныя выданні і выданні, якія прадаўжаюцца, картаграфічныя, нотныя выданні, выданні выяўленчага мастацтва, бібліягр. дапаможнікі, артыкулы, рэцэнзіі, выданні для сляпых, афіцыйныя дакументы, патэнтныя дакументы, стандарты, прамысловыя каталогі, справаздачы аб НДР і ВКР, дэпаніраваныя рукапісы, дысертацыі, АВД (грампласцінкі, лазерныя дыскі), электр. выданні і праграмныя сродкі. Асаблівасці крыніц агульнай рэтрасп. бібліяграфіі наступныя: – базай складання рэтрасп. паказальнікаў у адрозненне ад бягучай дзярж. бібліяграфіі, для якой базай з’яўляецца першасны паток новай друкаванай прадукцыі, выступаюць ужо назапашаны і сфарміраваны масіў першасных дакументаў і бібліягр. выданні (фонды і каталогі буйнейшых бібліятэк, раней выдадзеныя бібліяграфічныя дапаможнікі); – фундаментальнасць і паўната даных бібліягр. запісу; – абгрунтаванасць выбару ўліковага перыяду; – храналагічная пераемнасць у выданні бібліягр. дапаможнікаў; – навуковая дасканаласць і дакладнасць сістэматызацыі і апрацоўкі бібліяграфуемага матэрыялу; – абгрунтаванасць фармальных абмежаванняў у адборы дакументаў; – развітая сістэма сродкаў, якая забяспечвае шматаспектны пошук.

Да асн. тыпаў рэтрасп. дапаможнікаў нацыян. бібліяграфіі адносяцца бібліягр. рэпертуары (паказальнікі, БД), бібліягр. каталогі і зводныя каталогі-рэпертуары. Бібліяграфічны рэпертуар – гэта бібліягр. дапаможнік, які максімальна поўна адлюстроўвае дакументы краіны/нацыі, выдадзеныя за пэўны храналагічны перыяд незалежна ад месца іх захоўвання. Бібліягр. каталог – гэта бібліягр. дапаможнік, які максімальна поўна адлюстроўвае фонды некалькіх (зводны каталог) або аднаго нацыян. фондасховішча дакументаў. Зводны каталог-рэпертуар – гэта бібліягр. дапаможнік, які максімальна поўна адлюстроўвае дакументы краіны/нацыі і змяшчае звесткі аб наяўнасці іх у фондасховішчах. Суб’ектамі падрыхтоўкі крыніц нацыян. рэтрасп.й бібліяграфіі выступаюць НКП, а таксама буйнейшыя б-кі краіны. Функцыі паміж імі размеркаваны такім чынам: НКП стварае крыніцы, у якіх адлюстроўваюцца дакументы, выдадзеныя пасля пачатку дзярж. рэгістрацыі дакументаў, а б-кі, пераважна НББ як цэнтр агульнай рэтрасп. бібліяграфіі, – ад пачатку кнігадрукавання да пачатку дзярж. рэгістрацыі. Работа над серыяй рэтрасп. выданняў зводнага каталога, аб’яднаных агульнай назвай “Кніга Беларусі”, непасрэдна пачалася ў 1972 г., калі ў НББ быў створаны сектар зводных каталогаў. Гэтая серыя павінна была ахапіць наступныя тэмат. раздзелы: – старадрукаваныя кірылічныя кнігі ХVІ – ХVІІІ стст.; – кнігі ХІХ – пачатку ХХ ст. на бел. мове; – кнігі ХІХ – пачатку ХХ ст. на рус. мове; – кнігі ХІХ – пачатку ХХ ст. на іншых мовах народаў Расіі і замежных мовах.

Што тычыцца адлюстравання кніжных выданняў з 1924 г., то асновай для стварэння такіх выданняў з'яўляюцца каталогі НКП. Пяцігодніки «Кнігі Беларускай ССР…», якія ўяўляюць сабой кумулятыўныя выпускі «Кніжнага летапісу». У РБ выдадзены шэраг крыніц агульнай рэтрасп. бібліяграфіі, дзе знайшлі адлюстраванне перыяд. выданні. «Перыядычны друк Беларусі. 1817–1916». НКП выдала рэтраспектыўны бібліягр. паказальнік “Газеты Беларусі. 1776–1975». Пошук звестак аб перыядычных выданнях, што выходзілі і выходзяць на сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі, можна ажыццяўляць па “Летапісе перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца” НКП. Сярод відаў выданняў, якія знайшлі адлюстраванне ў агульных рэтрасп. дапаможніках, акрамя кніг і перыядычных выданняў, вылучаюцца нотныя выданні. НКП выпусціла 4 дапаможнікі, тры з іх пад назвай “Музычная літ-ра БССР”, чацвёрты – “Музычная літ-ра Беларусі. Створаныя ў краіне крыніцы агульнай рэтрасп. бібліяграфіі – гэта неабходны падмурак для ажыццяўлення даведачна-бібліягр. работы. Разам з тым яны вырашаюць і праблему захавання пісьмовай спадчыны бел. нацыі праз адлюстраванне фондаў розных суб’ектаў сістэмы дакументных камунікацый не толькі нашай краіны, садзейнічаюць забеспячэнню доступу да іх і больш шырокаму грамадскаму выкарыстанню.