Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
66
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

50. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці.

Задача метадычнай работы – распрацоўка і ўдасканаленне методыкі бібліятэчна-бібліяграфічнай работы. Мэтавая накіраванасць метад забеспячэння - дапамога бібліёграфам, бібліятэкарам у тым, каб зрабіць бібліяграфічную дзейнасць больш разнастайнай, дапамагчы кожнай бібліятэцы вызначыць сваю спецыялізацыю, дасканала выконваць свае абавязкі і ў той жа час творча падыходзіць да рэалізацыі бібліяграфічных функцый; развіваць самастойнасць кожнай бібліятэкі, кожнага спецыяліста. Функцыі бібліятэк – навукова-метадычных цэнтраў выконваюць адпаведныя рэспубліканскія, абласныя, цэнтральныя гарадскія і раённыя бібліятэкі. На рэспубліканскім узроўні: НББ з’яўляецца метадычным цэнтрам для ўсіх бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры; рэспубліканскія галіновыя бібліятэкі – адпаведна для бібліятэк сваёй сеткі, ведамаснай прыналежнасці (РНМБ – для сеткі медыцынскіх бібліятэк, БелСХБ – для сеткі бібліятэк сельскагаспадарчага профілю, РНТБ – для навукова-тэхнічных бібліятэк, ЦНБ НАН Беларусі – для бібліятэк навукова-даследчых інстытутаў акадэміі навук краіны, Фундаментальная бібліятэка БДУ – для бібліятэк ВНУ; Навуковая педагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытута адукацыі пасля яе аб’яднання з РНПБ – метадычны цэнтр для бібліятэк школ, ССНУ, Навуковая бібліятэка Дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і спорта пасля яе аб’яднання з РНМБФК – для бібліятэк вучылішчаў алімпійскага рэзерва Белкамспорту, спартыўных школ, спартыўных баз). На абласным узроўні – адпаведна абласныя бібліятэкі выступаюць метадычнымі цэнтрамі для бібліятэк нізавога ўзроўня сваёй сеткі, напрыклад, абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі – метадычныя цэнтры для ЦБС; на нізавым узроўні – цэнтральныя гарадскія і раённыя бібліятэкі ЦБС – метадычныя цэнтры для бібліятэк-філіялаў.

У бібліятэках-метадычных центрах былі створаны навукова-метадычныя аддзелы, якія ўзначальвалі, ажыццяўлялі каардынацыю метадычнай работы розных аддзелаў бібліятэкі, праводзілі непасрэдна метадычную работу. У галіне бібліяграфічнай дзейнасці метадычную дапамогу ажыццяўляюць бібліяграфічныя аддзелы яны праводзяць сумесна з метадычным аддзелам. У бібліяграфічных аддзелах метадычную дзейнасць ажыццяўляюць кіраўнікі структурных падраздзяленняў (заг. адддзелаў, заг. сектарамі), вядучыя спецыялісты. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці сваёй бібліятэкі і бібліятэк сістэмы ўключае некалькі ўзаемазвязаных напрамкаў: аналітычны, кансультацыйна-метадычны, інавацыйны, павышэнне кваліфікацыі бібліёграфаў і павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэкараў. У аснове метадычнага забеспячэння бібліяграфічнай работы бібліятэк ляжыць аналітычная дзейнасць, накіраваная на аналіз стану і развіцця бібліяграфічнай работы асобных бібліятэк, бібліятэчнай сеткі цалкам. Яна заснавана на метадычным маніторынгу, пад якім разумеецца сістэма адсочвання змяненняў у дзейнасці бібліятэк з мэтай вызначэння ўзроўня, навацый у бібліяграфічнай рабоце, распаўсюджвання інфармацыі аб іх сярод іншых бібліятэк. Аналітычная дзейнасць вядзецца на падставе аналізу бібліятэчнай дакументацыі – справаздач, планаў бібліяграфічнай работы структурных падраздзяленняў і нізавых бібліятэк, інфармацыйных матэрыялаў, матэрыялаў сходаў, канферэнцый, семінараў бібліятэчных работнікаў, публікацый у перыядычным друку і інш. Аб’ектамі метадычнага маніторынгу ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці з’яўляюцца: дзейнасць бібліятэк па фарміраванні даведачна-бібліяграфічнага апарата, стварэнню новых частак ДБА, камплектаванню ДБФ, дынаміка паказчыкаў па даведачна-бібліяграфічнаму абслугоўванню, бібліяграфічнаму інфармаванню, фарміраванню бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі, выяўленне бібліяграфічных навацый. Кансультацыйна-метадычная работа. Сёння гэты кірунак часта называюць як кансалцінгавае забеспячэнне бібліяграфічнай работы бібліятэк. Формы яго ажыццяўлення: кансультацыі бібліёграфаў, бібліятэкараў па пытанням бібліяграфічнай дзейнасці, якія могуць быць як вуснымі (пры наведванні бібліёграфам бібліятэк або па тэлефоне), так і пісьмовымі ў форме розных відаў метадычных дапаможнікаў па пытанням бібліяграфічнай работы; індывідуальнымі (праводзяцца ў выпадку ўзнікнення ў пэўнай бібліятэцы праблемных сітуацый) і групавымі. Групавыя, праводзяцца па датэрмінова вызначанаму плану, па тэмах, якія цікавяць усіх бібліёграфаў раёна ці асобных іх груп, напрыклад, па выкарыстанні бібліяграфічных БД, генерыраванні ўласных БД, метадычных пытаннях карпаратыўнай каталагізацыі выданняў і інш. Формай кансультацыйна-метадычнага забеспячэння з’яўляецца падрыхтоўка нарматыўна-рэгламентуючай дакументацыі, тэхналагічнай дакументацыі і метадычных рэкамендацый. У сістэму метадычных выданняў для бібліятэк уваходзяць разнастайныя матэрыялы: метадычныя ўказанні, рэкамендацыі, методыка-бібліяграфічныя дапаможнікі, агляды, метадычныя пісьмы, практычныя дапаможнікі, інфармацыйныя бюлетэні і інш. Выдаюцца яны ў выглядзе лістовак, буклетаў, брашур, кніг, на кампакт-дысках, друкуюцца на старонках перыядычных выданняў бібліятэк.

Пад інавацыйным працэсам разумеецца комплексная дзейнасць па стварэнні (распрацоўцы), засваенні, выкарыстанні і распаўсюджванні навін. Задача метадычных цэнтраў: высветліць новае, пераўтварыць новае ў новаўвядзенне, г. зн. забяспечыць яго засваенне ў пэўнай бібліятэцы або ў сетцы бібліятэк. Тэхналогія метадычнага забеспечэння інавацыйнай дзейнасці бібліятэк уключае наступныя працэсы: пошук, выяўленне навацый; ацэнка новага ў параўнанні з традыцыйнай практыкай; адбор навацый для ўкаранення іх у практыку сваёй бібліятэкі або бібліятэк сеткі; распаўсюджванне навацый шляхам інфармавання аб іх бібліёграфаў, дапамогі ім ў іх засваенні, навучанні. Важным напрамкам метадычнай работы ў галіне бібліяграфіі з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі бібліёграфаў і павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэкараў і перападрыхтоўка. ПК мае мэтай пашырэнне і паглыбленне прафесійных ведаў, уменняў, навыкаў бібліёграфа ў адпаведнасці з займаемай ім пасадай і функцыянальнымі абавязкамі. Перападрыхтоўка накіравана на засваенне новых прафесійных ведаў пры пераходзе на іншую пасаду, на іншы участак бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці, з засваеннем новых кірункаў дзейнасці. ПК супрацоўнікаў бібліятэк ажыццяўляецца як ў спецыяльных навучальных установах (факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў культуры БДУ культуры і мастацтваў, Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры, інстытуты ПК работнікаў адукацыі і інш.), так і з боку бібліятэк. Сістэма ПК і перападрыхтоўкі бібліёграфаў мае наступныя задачы: забяспечыць пачатковую бібліяграфічную падрыхтоўку бібліятэкараў, якія не маюць спецыяльнай адукацыі і вопыта бібліятэчна-бібліяграфічнай работы; садзейнічаць перападрыхтоўцы бібліятэкараў-бібліёграфаў, так як пачынаючым работнікам трэба лічыць не толькі чалавека, які ўпершыню прыступіў да работы ў бібліятэцы, але і таго, хто мае вопыт работы ў бібліятэцы і спецыяльную адукацыю, але перайшоў на работу на новую пасаду, у іншы аддзел, змяніў функцыянальную спецыялізацыю. Значнае месца ў сістэме ПК і перападрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў займае метадычная работа бібліятэк. Бібліятэкі-метадычныя цэнтры выкарыстоўваюць разнастайныя формы павышэння бібліяграфічнай кваліфікацыі супрацоўнікаў: практыкумы, стажыроўкі, семінары, школы розных катэгорый бібліятэчных супрацоўнікаў, навукова-практычныя каферэнцыі, майстар-класы, трэнінгі, тэлеканферэнцыі, форумы і інш. Адной з форм навучання з’яўляюцца практыкумы, якія выкарыстоўваюцца для супрацоўнікаў, якія не маюць спецыяльнай адукацыі, прыйшлі з іншых бібліятэк, працуюць у небібліяграфічных аддзелах. У ходзе практыкумаў супрацоўнікаў знаёмяць з асаблівасцямі бібліяграфічнай службы, асноўнымі напрамкамі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэкі, саставам ДБА, вучаць выкарыстоўваць розныя часткі ДБА, выконваць простыя бібліяграфічныя і фактаграфічныя запыты чытачоў з выкарыстаннем розных частак ДБА, ажыццяўляць улік бібліяграфічнай работы і г.д. Галоўная мэта гэтай формы: набыццё практыкантамі ўменняў і навыкаў ажыццяўлення розных кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці, авалоданне метадычнымі прыёмамі рацыянальнай працы. У праграму практыкума ўключаюцца дзелавыя гульні з дамашнімі заданнямі. Распаўсюджанай формай павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў з боку метадычных цэнтраў з’яўляюцца стажыроўкі бібліятэкараў іншых аддзелаў, бібліёграфаў нізавых бібліятэк у бібліяграфічных аддзелах бібліятэкі-метадычнага цэнтра або ў бібліятэцы, якая валодае інавацыйным вопытам бібліяграфічнай работы. Стажыроўка праводзіцца з мэтай паглыблення і ўдасканалення падрыхтоўкі бібліятэкараў, засваення новых участкаў работы, новых функцыянальных абавязкаў, новых бібліятэчных тэхналогій. Яны арганізуюцца для бібліёграфаў або бібліятэкараў, якія маюць спецыяльную адукацыю і прыступаюць да выканання новых для сябе абавязкаў, пачынаюць працаваць на пасадзе бібліёграфа. Распрацоўваецца загадзя план стажыроўкі з улікам пажаданняў стажора, яго далжнасных абавязкаў і ўзроўня падрыхтоўкі, прызначаецца адказны за яе правядзенне ад бібліяграфічнага аддзела. Сярод калектыўных формаў павышэнння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі бібліёграфаў шырокае распаўсюджанне атрымалі нарады, семінары, “круглыя сталы”, якія маюць паміж сабой шмат агульнага. Нарады прысвячаюцца абмеркаванню якога-небудзь вытворчага пытання, а “круглы стол” – дыскусіі па якой-небудзь актуальнай бібліяграфічнай праблеме. Праграма семінара больш разнастайная па тэматыцы і формам навучання. Адрозніваюць наступныя формы семінараў: тэрытарыяльныя (рэспубліканскія, абласныя, раённыя, гарадскія), якія ахопліваюць розныя групы супрацоўнікаў бібліятэк і семінары для асобных катэгорый бібліятэчных кадраў. Семінары могуць быць эпізадычнымі або, часцей за ўсё, перыядычнымі (раз у месяц, раз у квартал). Работа семінараў плануецца на год з такім разлікам, каб усе праводзімыя заняткі лагічна працягвалі адно другое і на працягу года забяспечвалі вывучэнне пэўнага кола ўзаемазвязаных пытанняў. Адной з форм павышэнння кваліфікацыі з’яўляюцца школы маладога бібліятэкара-бібліёграфа. Яны арганізуюцца, для бібліятэкараў, якія не маюць спецыяльнай адукацыі і ставяць сваёй мэтай дапамагчы бібліятэкарам авалодаць асноўнымі прафесійнымі ведамі і навыкамі. Праграма Школы разлічана на 1-3 гады. Заняткі праводзяцца на базе бібліятэкі-метадычнага цэнтра. Праграма ўключае тэарэтычнае вывучэнне тэмы, практычныя заняткі, выкананне дамашніх заданняў. Выніковыя заняткі праводзяцца ў форме заліку, абароны рэферата і г.д. Праводзяцца таксама школы і для кіраўнікоў, галоўнай задачай гэтых школ з’яўляецца навучанне кіруючых кадраў бібліятэк менеджменту, маркетынгу, стратэгічнаму планаванню, ініцыятыўнай гаспадарчай дзейнасці і г.д. ФБ БДУ праводзіць так “Зімовыя школы” для супрацоўнікаў усіх тыпаў бібліятэк, якія ажыццяўляюць работу па фарміраванні інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.

У апошнія гады ў практыцы павышэння бібліяграфічнай кваліфікацыі і перападрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў усё актыўней выкарыстоўваюцца метады сітуацыйнага праблемнага навучання: дзелавыя і інавацыйныя гульні; трэнінгі; аналіз канкрэтных сітуацый бібліяграфічнай практыкі; майстар-класы, накіраваныя на мадэліраванне канкрэтных вытворчых сітуацый, дэманстрацыю перадавога вопыта, што ў значнай меры садзейнічае развіццю творчай ініцыятывы бібліятэкараў-бібліёграфаў, іх актыўнаму ўдзелу ў абмеркаванні пытанняў, уключаных у план заняткаў.Больш высокай формай павышэння кваліфікацыі з’яўляюцца навукова-практычныя канферэнцыі, мэта якіх: глыбокае вывучэнне бібліятэчна-бібліяграфічнага вопыта, яго тэарэтычнае асэнсаванне і выпрацоўка практычных рэкамендацый. У выніку НПК распрацоўваюцца і прымаюць рэкамендацыі, якія ўключаюць ў сябе лепшае, перадавое, што рэкамендуецца для выкарыстання ў практыцы работы бібліятэк у якасці інавацыйнага вопыта, што патрабуе далейшага вывучэння, сумеснай работы бібліятэк, звароту ў розныя вышэйшыя інстанцыі – суб’екты кіравання бібліятэчнай справай, ініцыятыўныя прапановы. Завочныя канферэнцыі, калі падрыхтаваныя бібліятэкарамі-бібліёграфамі паведамленні друкуюцца ў спецыяльным перыядычным друку або на старонках мясцовых перыядычных выданняў. Тэлеканферэнцыі – адзін з сэрвісаў Інтэрнета, які забяспечвае арганізаваны тэматычны абмен інфармацыяй паміж карыстальнікамі, па-сутнасці, удзел у групавых дыскусіях. Для работы з тэлеканферэнцыямі існуе спецыяльная праграма для чытання News Reader.

  1. Задачы і асноўныя напрамкі бібліяграфічнай дзейнасці.

  2. Уяўленне аб паняццях "арганіз", "тэхналогія" і "методыка" бібліяграфічнай работы.

  3. Асаблівасці арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

  4. Нацыянальная кніжная палата як бібліяграфічны центр: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.

  5. Выдавецтвы і кніжныя магазіны як суб'екты бібліяграфічнай дзекйнасці: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.

  6. Бібліятэкі як бібліяграфічны центр: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.

  7. Органы навукова-тэхнічнай інфармацыі як суб'екты бібліяграфічнай дзейнасці: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.

  8. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

  9. Карпаратыўныя праекты ў галіне біб/гр дзейнасці біб РБ: характарыстыка.

10 .Біб/гр служба біб, яе арганізац-функцыян структура ў біб розных тыпаў.

  1. Асноўныя функцыі бібліяграфічнага падраздзялення бібліятэкі.

  2. Бібліяграфічныя працэсы ў небібяграфічных падраздзяленнях бібліятэкі.

  3. Даведачна-бібліяграфічны апарат: азначэнне, функцыі, прызначэнне.

  4. Даведачна-бібліяграфічны апарат: якасці, прынцыпы і метадычныя патрабаванні да яго фарміравання.

15.Структура ДБА: задачы бібліятэк па яго фарміраванні.

16. Даведачна-біб/гр фонд біб: значэнне, структура, асаблівасці камплектавання і арганізацыі.

17.Афіцыйныя выданні і матэрыялы, базы даных прававой інфармацыі ў ДБФ

бібліятэк Беларусі, іх функцыянальнае прызначэнне і выкарыстанне.

18. Даведачныя выд і фактаграф базы даных ў ДБФ, іх выкарыстанне ў бібліятэках Беларусі.

19.Крыніцы агульнай бібгр, іх асаблівасці і функцыян прызначэнне.

20. Характарыстыка дзяржаўнага біб/гр паказальніка "Летапіс друку Бел" і штогодніка "Кнігі Беларусі".

21.Крыніцы масавай біб/гр інф ў ДБФ біб рэспублікі, напрамкі іх выкарыстання.

22. Рэтраспектыўныя крыніцы агульнай біб/гр ў ДБФ біб, іх асаблівасці і магчымасці выкарыстання ў біб/гр дзейнасці бібліятэк.

23.Крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі, іх функцыянальнае прызначэнне, сучасны стан і накірункі выкарыстання.

24.Крыніцы рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі. Характарыстыка бюлетэня "Новыя кнігі: па старонках беларускага друку".

25. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў, яго арганізацыя ў бібліятэках розных тыпаў.

26.Сістэма каталогаў і картатэк бібліятэкі: задачы, прынцыпы фарміравання.

27. Картатэкі бібліятэкі і тэхналогія іх вядзення ў аўтаматызаваным рэжыме.

28.Пошукавыя сіст ІпІегЬеІ: хар-ка і выкарыстанне ў рабоце бібліятэкі.

  1. Біб/гр і даведачныя рэсурсы Іпіегпеі: характарыстыка і выкарыстанне ў рабоце бібліятэкі.

  2. Тэхналагічная характарыстыка падрыхтоўчага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы.

  3. Тэхналагічная характарыстыка аналітычнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы.

  4. Тэхналагічная характарыстыка сінтэтычнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы.

  5. Тэхналагічная характарыстыка закпючнага этапа падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы.

  6. Падрыхтоўка бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі.

  7. Індывідуальнае бібліяграфічнае інфармаванне. Тэхналагічная характарыстыка асноўных форм.

З6.Групавое біб/гр інф-анне. Тэхналагічная характарыстыка асноўных форм.

37.Асн формы масавага біб/гр інфармавання: тэхналагічная характарыстыка асноўных форм.

38.Сістэма выбарчага распаўсюджвання інфармацыі (ВРІ) як найбольш

эфектыўная форма дыферэнцыраванага бібліяграфічнага інфармавання.

  1. Аўтаматызаваная тэхналогія дыферэнцыраванага біб/гр інфармавання.

  2. Даведачна-біб/гр абслугоўванне, асноўныя элементы і тэхналогія.

  3. Тэхналогія і методыка выканання тэматычных даведак.

  4. Тэхналогія і методыка выканання ўдакладняючых, адрасна-бібліяграфічных і фактаграфічных даведак.

  5. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій. Віртуальная служба "Запытай бібліёграфа".

  6. Значэнне і задачы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках, яго змест, метадычныя патрабаванні, прынцыпы.

  7. Масавыя формы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках.

46.Групавыя і індывідуальныя формы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках.

  1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю.

  2. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці.

  3. Улік бібліяграфічнай работы і справаздача аб ей.

  4. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці.

47. Агульныя пытанні кіравання б\гр дзейнасцю.

У паляпшэнні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці значную ролю адыгрывае кіраванне. Кіраванне – гэта функцыя арганізаваных сістэм, якая забяспечвае захаванасць іх пэўнай структуры, падтрымку рэжыма дзейнасці, рэалізацыю яе праграмы, мэты. Патрэбнасць у кіраванні ўзнікае разам з размеркаваннем працы і спадарожнічаючай яму кааперацыяй – сумеснай працай для дасягнення мэты. Сёння разам з тэрмінам кіравання, у якасці яго сіноніма ўсё часцей ужываецца замежны тэрмін менеджмент. Бібліятэка з’яўляецца складанай дынамічнай сістэмай сацыяльнага тыпу, якая састаіць з падсістэм з яскрава выражанымі лакальнымі якасцямі. Бібліяграфічная служба з’яўляецца адной з такіх падсістэм. Таму кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю неабходна разглядаць у якасці састаўной часткі агульнага кіравання бібліятэчнай справай, бібліятэкай цалкам і ў той жа час выдзяляць яго асаблівасці, якія звязаны з суб’ектам, аб’ектам кіравання, арганізацыйнай структурай кіравання, асаблівасцямі рэалізацыі асноўных функцый кіравання і інш. Роля кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю значна ўзрастае ў сувязі з шэрагам аб’ектыўных фактараў, якія ўплываюць на іх дзейнасць. Сярод такіх фактараў: павялічэнне колькасці карыстальнікаў, змяненне структуры інфармацыйных патрэбнасцей, змяненне структуры і складу інфармацыйных рэсурсаў, змены ў патрабаваннях да наменклатуры і якасці паслуг, укараненне новых інфармацыйных тэхналогі; змены ў прыярытэтах, мэтах функцыянавання бібліятэк з арыентацыяй на патрэбнасці карыстальнікаў, развіццё дэмакратычных пачаткаў у кіраванні, выкарыстанне і развіццё новых напрамкаў, метадаў кіравання – маркетынга, стратэгічнага планавання, праектнай дзейнасці - выклікаюць неабходнасць грунтоўнай тэарэтычнай падрыхтоўкі ўсіх суб’ектаў кіравання бібліятэкай. Мэтай кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі з’яўляецца забеспячэнне функцыянавання бібліяграфічнай службы бібліятэкі, павышэнне эфектыўнасці яе работы ў адпаведнасці са зменлівымі інфармацыйнымі патрэбнасцямі карыстальнікаў і ўмовамі знешняга асяроддзя, самой бібліятэкі.

У механізме кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць два элементы: кіруючая сістэма і кіруемая сістэма. У якасці суб’ектаў кіравання, па-сутнасці выступаюць усе ўзроўні, усе суб’екты кіравання бібліятэкай цалкам. Аб’ектам кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю ў бібліятэцы выступае бібліяграфічная служба. У сувязі з тым, што ў бібліятэках розных тыпаў бібліяграфічная служба розная, гэта накладвае адбітак і на сістэму кіравання: арганізацыйную структуру, кадры, функцыі, тэхналогію кіравання.

З традыцыйных тыпаў арганізацыйных структур кіравання ў бібліятэках выдзяляюцца лінейная, лінейна-функцыянальная, лінейна-штабная, праграмна-мэтавая. У залежнасці ад тыпа бібліятэк вызначаецца і арганізацыйная структура кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю.

Кіраванне бібліяграфічнай службай мы разглядаем як кіраванне адной з падсістэм бібліятэк, таму, безумоўна, што прынцыпы, метады, функцыі кіравання агульныя як для сістэмы цалкам, так і яе структурных адзінак. Рацыянальнае кіраванне можа ажыццяўляцца толькі з улікам і апорай на вядучыя прынцыпы кіравання. Да іх адносяцца:

- навуковасць;

- сістэмнасць;

- адпаведнасць дзеянняў суб’ектаў кіравання асаблівасцям аб’екта кіравання;

- зваротная сувязь;

- аптымальныя суадносіны цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі.

Метады кіравання – гэта сукупнасць спосабаў і прыёмаў мэтанакіраванага ўздзеяння суб’ектаў кіравання бібліяграфічнай службай на калектыў яе супрацоўнікаў. У тэорыі кіравання сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі выдзяляюцца тры групы метадаў: арганізацыйна-распараджальныя (іх называюць яшчэ адміністрацыйна-прававымі), эканамічныя і сацыяльна-псіхалагічныя.

Функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю. Кіраванне як дзейнасць уяўляе сабой сукупнасць розных, спецыфічных відаў работы, якія звычайна называюцца функцыямі. Айчынымі навукоўцамі выдзяляюцца ў якасці функцый: прагназаванне, планаванне, улік, арганізацыя, рэгуляванне, каардынацыя, стымуляванне, кантроль, улік, аналіз, падбор кадраў, кіраўніцтва, фінансаванне. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці – гэта працэс вызначэння мэтаў функцыянавання бібліяграфічнай службы, задач, накірункаў, паказчыкаў бібліяграфічнай дзейнасці ў адпаведнасці з маючыміся рэсурсамі. Арганізацыя – гэта працэс структурыравання бібліяграфічнай дзейнасці, забеспячэнне умоў, сродкаў і узгодненасці ў рабоце ўсіх структур, якія выконваюць бібліяграфічныя працэсы, каардынацыі іх дзейнасці. Улік – гэта дзейнасць па атрыманню поўнай, дакладнай інфармацыі аб выніках зробленага. З функцыяй уліку цесным чынам звязана функцыя кантролю, таму што без уліку немагчыма кантраляваць вынікі вытворчага працэсу, ацэньваць іх адпаведнасць планавым паказчыкам. Кантроль – гэта ацэнка адпаведнасці вынікаў бібліяграфічнай дзейнасці тым заданням і нарматывам, якія прадугледжаны планам і нарматыўнымі, тэхналагічнымі дакументамі. Калі адной з асаблівасцей функцыі кантроля з’яўляецца выяўленне парушэнняў у бібліяграфічнай дзейнасці, то ўстараненне іх прычын выконваецца ў працэсе рэгулявання. Рэгуляванне – гэта падтрымка ўзроўня работы бібліяграфічнай службы, выканання бібліяграфічных працэсаў у заданым рэжыме і ліквідацыя адхіленняў ад яго. Справаздача заключаецца ў абагульненні і прадстаўленні данных аб праведзенай бібліяграфічнай рабоце за пэўны перыяд. Функцыі прыняцця рашэнняў належыць асобая роля ў рэалізацыі ўсіх іншых функцый, таму што ажыццяўляя іх (плануя, праводзячы ўлік, кантроль) кіраўнік выходзіць на прыняцце рашэння ў нейкай канкрэтнай форме (план, заданне, загад, распараджэнне). Кожны ўзровень кіравання вызначаецца адпаведнай кампетэнцыяй, што забяспечвае правамоцнасць рашэнняў.