Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
67
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

24.Крыніцы рэкам. Бібліяграфіі ў дбф б-кі. Х-тыка бюлетэня "Новыя кнігі: па старонках беларускага друку".

Папулярны бібліяграфічны дапаможнік - дапаможнік, прызначаны для задавальнення пазнавальных інтарэсаў шырокіх колаў чытачоў.

Крыніцы папул. бібліяграфіі адносяцца да спец. бібліяграфіі, у аснове стварэння якой ляжыць рэалізацыя ацэначнай функцыі. Яна заключаецца ў мэтанакіраваным адборы і рэкамендацы і лепшых першасных дакументаў чытачам па той ці іншай тэме ў адпаведнасці з канкрэтным мэтавым і чытацкім прызначэннем, з разнастайнымі інтарэсамі чытачоў. Лічыцца, што рэкамендацыйнасць – гэта метадычны прыём, які па сутнасці ляжыць у аснове ўсіх відаў спец.бібліяграфіі, у тым ліку навукова-дапаможнай, прафесійна-вытворчай, вучэбна-дапаможнай. І таму замест тэрміна «рэкам. дапаможнік» прапануецца тэрмін «папулярны бібліягр. дапаможнік», які больш дакладна адлюстроўвае мэтавае прызначэнне гэтага віду біблія-графічнай дзейнасці. Ён з'яўляецца сродкам папулярызацыі ведаў, зафіксаваных у розных дакументах, задавальняе па знавальныя інтарэсы шырокіх колаў чытачоў. Сярод асноўных функцый папулярнай бібліяграфіі вылучаюць інфармацыйную, асветніцкую, адукацыйную і выхаваўчую. З'яўляюцца новыя жанры бібліяграфічных дапаможнікаў, такія як бібліяграфічныя нарысы, анталогіі і хрэстаматыі, папулярныя бібліяграфічныя энцыклапедыі і іншыя. Крыніцы папулярнай бібліяграфіі аказваюць значную дапамогу ў фарміраванні (дакамплектаванні) і раскрыцці фондаў бібліятэк, дазваляюць высветліць прабелы ў камплектаванні, а таксама прааналізаваць склад і змест фондаў, ступень актуальнасці. Падрыхтоўкай папулярных бібліяграфічных дапаможнікаў у краіне займаюцца многія бібліятэкі: НББ; рэспубліканскія спецыяльныя бібліятэкі ў адпаведнасці са зместавай спецыялізацыяй сваёй дзейнасці; абласныя бібліятэкі рыхтуюць папулярныя бібліяграфічныя дапаможнікі пераважна краязнаўчай тэматыкі; дзіцячыя, публічныя бібліятэкі рыхтуюць бібліяграфічныя дапаможнікі, як правіла, малых формаў. Па змесце ствараюцца рэкам. дапаможнікі наступных відаў: універсальныя, шматгаліновыя, галіновыя, тэматычныя, персанальныя, рэспубліказнаўчыя, краязнаўчыя. Каштоўнай крыніцай універсальнага зместу разглядаемага віду дапаможнікаў з'яўляецца бягучы бюлетэнь «Новыя кнігі: па старонках беларускага друку», які рыхтуе і штомесячна выдае з 1960 г. НББ. Бюлетэнь мае пастаянныя раздзелы. Першы раздзел «Навінкі бел. друку» інфармуе аб новых кнігах бела-рускіх выдавецтваў (у тым ліку недзяржаўных) і найбольш значных артыкулах з рэспубліканскіх часопісаў і газет-штотыднёвікаў па меры іх паступлення ў НББ. Літ-ра ў гэтым раздзеле падзяляецца на 6 частак: «Што чытаць пра Беларусь», «У дапамогу прафесійнаму чытанню», «У дапамогу абітурыентам», «Папулярная літаратура і літаратура для самаадукацыі», «Мастацкая літаратура», «Кнігі і публікацыі – дзецям» У дванаццатым нумары бюлетэня друкуюцца дапаможныя паказальнікі да раздзела (персанальны, прадметны і геаграфічны), якія пашыраюць магчымасці выкарыстання яго ў даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні. Другі пастаянны раздзел бюлетэня «У полі зроку рэцэнзента» інфармуе аб рэцэнзіях з беларускага перыядычнага друку на выданні, уключаныя ў бюлетэнь.

Раздзел «Памятныя даты» змяшчае бібліяграфічныя матэрыялы да знамянальных і памятных падзей краіны, юбілеяў выдатных дзеячаў. Кожны нумар бюлетэня выходзіць з дадаткам. 4 дадаткі знаёмяць з матэрыяламі да найбольш значных дат бел. календара, астатнія дадаткі – высокаякасныя рэкам. бібліягр. спісы, якія могуць выкары-стоўвацца як самастойныя бібліягр. дапаможнікі. Тэматыка гэтых спісаў самая разнастайная, але пераважна мае рэспубліказнаўчы характар.