Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
67
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

17.Афіцыйныя дак-ты і бд правав.Інфармацыі ў дбф біб-кі

Афіцыйныя дакументы (АД) – дакументы, якія прымаюцца органамі заканад., выканаўч. і судов.улады і маюць заканадаўчы, нарматыўны, дырэктыўны або інфарматыўны характар. СТБ 7.60 – 93 «Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні» дае наступнае азначэнне афіцыйнага выдання. Гэта «выданне, якое змяшчае матэрыялы заканадаўчага, нарматыўна-прававога ці інфармацыйна-дырэктыўнага характару, апублікаваныя ад імя дзярж.органаў, устаноў, ведамстваў або грамадскіх арганізацый».

Асноўныя характарыстыкі АД – яго нарматыўны характар, абавязковае прымяненне ў жыцці. Карыстальнік павінен атрымліваць поўную і дакладную інф-цыю аб існуючых дак-тах, бібліятэкар павінен гарантаваць карэктнасць і адэкватнасць інф-цыі. Усё гэта абумоўлівае асаблівыя адносіны бібліятэкі да афіц.выд-няў і ўключэнне іх у актыўную частку ДБФ.

Найбольш аператыўна АД друкуюцца ў СМІ; выходзяць самастойн.выд-нямі; у выглядзе бягучых і рэтраспект.выд-яў. Сярод бягучых універс.выд-няў, якія абавязкова набываюцца ў ДБФ б-тэк розных тыпаў, – «Национальный реестр правовых актов РБ»(выдаецца НЦПІ з 1999 г. замест такіх выданняў, як “Ведамасці Нацыянальнага сходу РБ» і «Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта, пастаноў урада РБ»). Сёння перыядычнасць выхаду «Национального реестра…» узрасла да 17 нумароў у месяц, ён адлюстроўвае ў кожным раздзеле АД, прынятыя рознымі суб’ектамі сістэмы закан, выкан, судовай улады, прававыя акты мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распараджальных органаў, міжнародныя дагаворы РБ.

Сярод універсальных выданняў, якія набываюцца ў ДБФ бібліятэк, можна назваць “Бюллетень нормативно-правовой информации», які выдаецца з 1991 г. штотыднёва Мініс­тэрствам юстыцыі РБ і Бел рэспубліканскім саюзам юрыстаў. У бюлетэні, акрамя загадаў, пастаноў розных міністэрстваў, рашэнняў мясцовых органаў выканаўчай улады, друкуюцца каментарыі да заканадаўства, тэарэтычныя артыкулы.

Бягучыя выданні друкуюць таксама галін.міністэр­ствы, ведамствы, у якіх адлюстроўваюцца пастановы, загады, рашэнні і інш.дак-ты пэўнага зместу (“Зборнік нармат.дак-таў Міністэрства адукацыі РБ”, “Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства культуры РБ” і інш.), якія набываюцца ў ДБФ біб-к у адпаведнасці з профілем іх работы і патрэбнасцямі спажыўцоў.

Публічныя бібліятэкі пры фарміраванні свайго ДБФ уключаюць у яго як апублікаваныя ў мясцовым друку афіцыйныя дакументы, так і неапублікаваныя афіцыйныя матэрыялы мясцовых органаў улады. Дакументы замежных органаў заканад. і выкан. улады збіраюцца некалькімі біб-камі краіны з рознай ступенню паўнаты. Больш поўна яны камплектуюцца ў фонды Прэзідэнцкай бібліятэкі, НББ.

Бібліятэкі набываюць паўнатэкставыя БД, якія адлюстроўваюць АД. Яны даюць шырокія магчымасці для вядзення шматаспектнага пошуку інфармацыі. НЦПІ прапануе б-кам у якасці прадукту электрон.копію эталоннага банка даных прав.інф-цыі – БД “ЭТАЛОН”, якая складаецца з трох частак: БД “Эталон – Беларусь” (заканадаўства Рэспублікі Беларусь); БД “Эталон – рэгіён” (рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання); БД “Эталон – міжнародныя дагаворы”. Праграмныя сродкі выкарыстання БД забяспечваюць хуткі пошук прававых актаў па любым з іх рэквізітаў (нумары, даце і органе прыняцця, відзе акта і інш.); па рубрыках Адзінага прававога класіфікатара РБ; ключавых словах; па заданым слове (частцы слова) з назвы акта; па любым слове або частцы слова з тэкстаў дакументаў у межах усёй БД (кантэкстны пошук).

Згодна з Пагадненнем паміж НЦПІ і Міністэрствам культуры аб стварэнні публіч.цэнтраў прав.інф-цыі ў РБ кожны цэнтр прав.інф-цыі забяспечваецца эталонным банкам даных прав. Інф-цыі (ЭБДПІ) РБ і інш АВ НЦПІ. Але актуальнай для гэтых цэнтраў застаецца праблема папаўнення ЭБДПІ. Выкарыстоўваюцца ў рабоце бібліятэк і першая паўнатэкс­тавая БД прававой інфармацыі “ЮСИАС”, генерыруемая рэспубліканскім камерцыйным інфармацыйна-прававым агенцтвам “Рэгістр”; «ГорИнформ», якая змяшчае тэксты нарматыўных дакументаў, прынятых Мінскім выканаўчым камітэтам, што рыхтуе фірма ЮрСпектр і інш.

З замежных БД прававой інфармацыі набываюцца біблія­тэкамі банк даных прававой інфармацыі Эталон–Расія (заканадаўства Расійскай Федэрацыі); інфармацыйныя прадукты расійскіх фірмаў «Консультант Плюс» (АО «Консультант Плюс»), «Гарант» (НПП «Гарант-Сэрвіс»), «Кодекс» (інфармацыйна-прававы кансорцыум «Кодэкс» РФ), «ЮСИС» (фірма «Інтралекс»), дзяржаўная БД афіцыйнай прававой інфармацыі «Система» (генерыруецца НТЦ «Сістэма» пры ФАУСІ), CD-ROM – версіі прававых БД «Юридический вестник» і «Юридический справочник для всех», вытворцам якіх з’яўляецца прадпрыемства “Цэнтр камп’ютэрных распрацовак”.

У бел.б-тэк ёсць магчымасць атрымліваць неабходную інфармацыю афіцыйнага характару і праз тэлекамунікацыйныя сродкі сувязі. З 1998 г. адкрыты вузел НЦПІ ў інтэрнеце, што дае магчымасць атрымаць доступ да тэкстаў нарматыўных актаў РБ. НЦПІ штодзённа дае інф-цыю аб усіх прымаемых у РБ прававых актах. БД прававой інфармацыі замежных краін таксама прадстаўлены ў глабальнай камп’ютэрнай сетцы, акрамя БД вядучых расійскіх фірмаў і арганізацый, можна выкарыстоўваць і замежныя БД “West-law”, “Lexis-Nexis” і інш.

!!!Сённяшняму карыстальніку інфармацыі б-ка дае выбар – друкаванае выданне або паўна­тэкставая БД з шырокім шматаспектным дыяпазонам пошуку. Паводле вынікаў расійскіх даследаванняў выбар карыстальнікамі друкаваных крыніц суадносіцца з БД, як 3:2. У цэлым па краіне агульная колькасць запытаў па прававой інфармацыі, выкананых з дапамогай ЭБДПІ, складае 60,6%, што сведчыць аб інфармацыйнай ёмістасці ЭБДПІ і перавазе, якая аддаецца электронным рэсурсам з боку бібліятэк і іх карыстальнікаў. Тым не менш значны аб'ём (39,4%) запытаў выконваецца на аcнове інфармацыі, змешчанай на папяровых носьбітах. Часта выкарыстоўваюцца адначасова абодва віды носьбітаў. Звычайна да электроннай прававой базы звяртаюцца на першым этапе пошуку для ўдакладнення бібліяграф. звестак аб асобным нарматыўным акце, а ўдакладніўшы месца апублікавання акта, чытачы выкарыстоўваюць папяровы варыянт для дэталёвага вывучэння тэксту.

Захоўваюцца выданні, а таксама неапублікаваныя афіцый­ныя дакументы ў ДБФ бібліяграфічнага аддзела, у структуры якога і функцыянуюць публічныя цэнтры прававой інфар­мацыі.