Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
66
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

42. Тэхналогія і методыка выканання ўдакладняючых, адрасна-біб/гр і фактаграфічных даведак.

Удакладняльныя біб/гр даведкі. Удакладняльная даведка аднаўляе біб/гр апісанне дакум. Удакладняльныя запыты ўзнікаюць у выпадках, калі даныя аб дакум недакладныя або няпоўныя. Такія сітуацыі ўзнікаюць і ў сувязі з нізкім узроўнем інфарм культуры спажыўцоў, наяўнасцю памылак у бібліяграфічных запісах у недасканалых бібліяграфічных крыніцах, пры спробах аднавіць звесткі аб дакуменце па памяці і інш. Віды: пошук існуючай, па меркаваннях спажыўца, работы па вядомым прозвішчы аўтара; прозвішча рэдактара, перакладчыка, складальніка ці мастака прадстаўлена як прозвішча аўтара кнігі; артыкул з часопіса ці раздзел зборніка шукаюць як асобна выдадзеную кнігу; памылкі ў вызначэнні года выд ці крыніцы апублікавання. Пры прыёме запыту неабходна выявіць магчыма большую колькасць звестак аб дак, вядомых спажыўцу. Гэта робіцца для таго, каб устанавіць найбольш дакладныя даныя, на якія можна будзе абапірацца пры пошуку. Толькі адна пошукавая прымета не гарантуе выканання даведкі. Немагчыма атрымаць рэлевантную інф, калі невядома хаця б тэма работы; наяўнасць жа некалькіх прымет дае магчымасць бібліёграфу ажыццяўляць варыятыўны пошук, пераходзячы ад адной крыніцы пошуку да другой. Бібліёграф павінен валодаць гібкай сістэмай пошуку, добра ведаць асаблівасці разнастайных біб/гр крыніц, а таксама быць настойлівым, упэў­неным у станоўчым выніку. Пры ўстанаўленні аўтара кнігі, калі вядомы яе загаловак або тэма, год выдання, выпрацавана наступная паслядоўнасць звароту да біб/гр крыніц: сістэма­тычны і прадметны каталог; картатэка загалоўкаў маст літ; краязнаўчы каталог; дапаможныя паказальнікі да органаў дзярж біб/гр, адпаведныя іх раздзелы; бягучыя тэматычныя і галіновыя біб/гр дапаможнікі, рэфератыўныя часопісы і зборнікі. Удакладняльная даведка можа быць выдадзена спажыўцу ў вуснай ці пісьмовай форме. Пасля таго як чытачу будзе перададзена поўнае і дакладнае біб/гр апісанне дак, даведка лічыцца выкананай і даныя аб ёй бібліёграф заносіць у журнал уліку даведак. Асаблівасці выканання адрасна-бібліяграфічных даведак. Адрасна-бібліяграфічная даведка (АБД) ўстанаўлівае наяўнасць і месцазнаходжанне дак. Пры прыёме такога тыпу запыту ў спажыўца інф неабходна высветліць усе вядомыя яму элементы біб/гр апісання. Спажывец не можа знайсці патрэбную яму работу не таму, што яе няма, а таму што шукае яе па скажоных звестках. Таму адрасны пошук часта папярэджваецца ўдакладняльным. І наогул, перад тым як устанавіць наяўнасць і месцазнаходжанне дак, бібліёграф нярэдка ажыццяўляе ўдакладняль­ны пошук з тым, каб мець аб ім дастатковы набор дакладных звестак. Існуюць два віды адраснага пошуку: пошук дак, які захоўваецца ў біб, куды паступіў запыт, і пошук дак, які адсутнічае ў біб, што выконвае запыт. Першы від пошуку не патрабуе складаных адшуканняў. Патрэбны дак шукаюць па карткавых, друкаваных, ЭК: АК; каталогу пер выд і выд, якія працягваюцца; каталогах нарматыўна-тэхнічных дак; аўдыёвізуальных матэрыялаў. Пры такіх запытах часта даецца не даведка, а метадычная кансультацыя. Запыты другога віду – аб дак, якія адсутнічаюць у дадзенай біб, – выконваюцца з выкарыстаннем зводных каталогаў, бюлетэняў новых паступленняў, друкаваных каталогаў буйнейшых біб. Абанент атрымлівае поўнае біб/гр апісанне дак з указаннем яго месцазнаходжання ў фондах біб краіны, прыводзіцца шыфр захоўвання кнігі у біб, дзе быў прыняты запыт. Асаблівасці выканання фактаграфічных даведак. Фактаграфічная даведка змяшчае прамы адказ на запыт аб тых ці інш аб'ектах, падзеях, датах. Адносяцца як звесткі, якія атрымліваюць з дак, так і з непасрэдных крыніц іх узнікнення. Два віды: дакументна-фактаграфічны, які заключаецца ў адшуканні ў дак "кускоў тэксту" або цытат, што змяшчаюць фактаграфічную інф, ці ў выдачы загадзя падрыхтаваных фактаграфічных апісанняў, які прадугледжвае не толькі адшуканне рэлевантнай фактаграфічнай інф. Крыніцамі іх выканання ў біб выступаюць даведачныя выд, картатэкі, БД, першасныя крыніцы, афіц выд. Даведка, якая выдаецца спажыўцу ў вуснай ці пісьмовай форме, можа змяшчаць і біб/гр інф аб дак, дзе знаходзяцца цікавыя для спажыўца звесткі.