Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
67
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

48. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці.

Планаванне БД – працэс навукова абгрунтаванага вызначэння яе мэтаў, задач, сродкаў і метадаў дасягнення асноўных паказчыкаў развіцця, тэрмінаў іх выканання. Галоўнай мэтай планавання з’яўляецца рацыянальная арганізацыя ббліяграфічных працэсаў, аптымальнай адносна часу і якасці, працы па вытворчасці бібліяграфічных прадуктаў і аказанні бібліяграфічных паслуг. Да ліку асноўных задач планавання адносяцца: вызначэнне мэтаў і задач бібліяграфічнай службы, асноўных напрамкаў бібліяграфічнай дзейнасці, яе тэматыкі, зместу, формаў і метадаў; устанаўленне аб’ему работ, які выражаецца ў планавых паказчыках, а таксама працоўных, матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых затрат на выкананне планавых заданняў. Навуковае планаванне бібліяграфічнай работы спрыяе правільнай растаноўцы кадраў, рацыянальнаму размеркаванню абавязкаў паміж бібліёграфамі, паляпшэнню якасці бібліятэчна-бібліяграфічных паслуг і эфектыўнасці ўсёй бібліяграфічнай дзейнасці. Вынікам планавання з’яўляецца план, які павінен уяўляць сабой абгрунтаваную мадэль дзеяння дзеля дасягнення пастаўленай мэты, сістэму ўзаемазвязаных планавых заданняў, вызначаючых парадак, тэрміны, паслядоўнасць выканання работ, а таксама іх выканаўцаў. У аснове планавання бібліяграфічнай работы ляжаць прынцыпы планавання. Прынцыпы планавання – гэта асноўныя правілы, галоўныя патрабаванні да арганізацыі, структуры, зместу гэтай дзейнасці. Сярод агульных прынцыпаў планавання выдзяляюцца: прынцып сацыяльна-эканамічнай абумоўленасці; навуковай абгрунтаванасці; дырэктыўнасці; эканамічнасці. Прынцып сацыяльна-эканамічнай абумоўленасці азначае, што пры вызначэнні асноўных мэтаў, задач бібліяграфічнай дзейнасці неабходна зыходзіць з тых задач, якія паўстаюць перад грамадствам на пэўным гістарычным этапе яго развіцця, якія ставіць перад бібліятэкай кіраўніцтва арганізацыі, у структуру якой уваходзіць бібліятэка, якая з дапамогай бібліяграфічных сродкаў павінна садзейнічаць вырашэнню гэтых задач. Прынцып навуковай абгрунтаванасці азначае неабходнасць выкарыстання дасягненняў бібліяграфічнай тэорыі і практыкі пры планаванні, улік рэальных умоў і магчымасцей бібліяграфічнай службы ў вырашэнні пастаўленых задач. Прынцып эканамічнасці азначае, што планаванне бібліяграфічнай дзейнасці павінна ажыццяўляцца з улікам эканамічнай абгрунтаванасці яе асноўных паказчыкаў; магчымасцей выкарыстання розных крыніц фінансавання гэтай дзейнасці. Прынцып дэрыктыўнасці: зацверджаны кіраўніцтвам план набывае сілу дырэктыўнага дакумента, які неабходна выконваць. Усе змяненні і дапаўненні ўносяцца ў план толькі з дазволу кіраўніцтва пры наяўнасці адпаведнага абгрунтавання. Метад – гэта сукупнасць прыёмаў і спосабаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца працэс планавання бібліяграфічнай дзейнасцю, дасягненне адпаведнасці паміж мэтамі, задачамі і наяўнымі сродкамі іх ажыццяўлення. Сярод метадаў планавання бібліяграфічнай дзейнасці выдзяляюцца: аналітычны, нарматыўны, праграмна-мэтавы. Аналітычны метад заключаецца ў тым, што планаванне павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з навукова выяўленнымі тэндэнцыямі і заканамернасцямі, якія дзейнічаюць на працягу пэўнага папярэдняга перыяду работы (актыўнасць карыстальнікаў на бібліяграфічныя паслугі ў розныя перыяды на працягу года, з’яўленне новых катыгорый карыстальнікаў, адкрыццё новых інфармацыйных струкур, новых навучальных устаноў на тэрыторыі рэгіёна і з’яўленне новых груп карыстальнікаў і г.д.) і прагназуемымі падзеямі, з’явамі. Выкарыстанне гэтага метада прадугледжвае наяўнасць і аналіз разнастайнай інфармацыі: вынікаў ўліку бібліяграфічнай дзейнасці, праводзімых маркетынгавых даследаванняў, вывучэнне інфармацыйнага рынку, патрэбнасцей карыстальнікаў у бібліяграфічных паслугах, улік маючыхся адбыцца юбілеяў, святкаванняў, мерапрыемстваў і г.д. Нарматыўны метад заключаецца ў разліку асноўных паказчыкаў бібліяграфічнай дзейнасці ў адпаведнасці з нормамі і нарматывамі і маючыміся рэсурсамі. Эфектыўнасць данага метада вызначаецца наяўнасцю нарматыўнай базы, якая ўключае ў сабе дакладна вызначаную сістэму нарміруемых паказчыкаў, іх класіфікацыю, методыку вызначэння і разліку колькасных значэнняў, сістэматычны перагляд дзейнічаючых норм і нарматываў. Праграмна-мэтавы метад заключаецца ў тым, што пры планаванні неабходна арыентавацца на пастаўленую мэту, напрыклад, максімальнае задавальненне патрэбнасцей карыстальнікаў у бібліяграфічнай інфармацыі. Гэту мэту можна паслядоўна распісаць на падмэты, галоўныя задачы і падзадачы, вырашэнне якіх неабходна для дасягнення пастаўленай мэты. Кожны метад мае сваю спецыфіку і выкарыстоўваецца на розных этапах планавання бібліяграфічнай дзейнасці: аналітычны - на этапе прагназавання, вызначэння мэтаў і прыярытэтаў, напрамкаў работы; праграмна-мэтавы – на этапе ўзгаднення пастаўленых мэтаў з маючыміся магчымасцямі і рэсурсамі; нарматыўны – пры вызначэнні аб’ёмаў, паказчыкаў работы.