Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
67
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

32. Тэхналагічная характарыстыка сінтэтычнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы

Задача – сфарміраваць структуру бібліяграфічнага дапаможніка, якая б адпавядала яго мэтаваму і чытацкаму прызначэнню, жанру.

Працэсы: канчатковы адбор і групоўка дакументаў.

Канчатковы адбор: выбар з масіву дакументаў тых, што адпавядаюць крытэрыям адбору, вызначаным у плане-праспекце дапаможніка. Адрозніваюць фармальны (па знешніх прыметах дакумента – фармальна-выдавецкія, храналагічныя, моўныя, тэрытарыяльныя), зместавы (увага тэматыцы дакумента, яго адпаведнасці тэме, зместу і праблемам) і якасны (у адпаведнасці з чытацкім і мэтавым прызначэннем дапаможніка, паводле іх навуковай, мастацкай і інш. каштоўнасці) адбор.

Бібліяграфічная групоўка: аб’яднанне БЗ у групы па заданых прыкметах. Існуе фармальная (грунтуецца на знешніх прыметах дакумента – па алфавіце загалоўкаў, па відах выданняў, па храналогіі, месцы захоўвання, мове, выдавецтвах), зместавая (аб’яднанне дакументаў, блізкіх па змесце: сістэматычная, тэматычная, прадметная), лагічная (ці рэкамендацыйная – размяшчэнне БЗ у рэкамендуемай паслядоўнасці знаемства – простая і складаная) групоўка.

Групоўка павінна быць стройнай, лагічнай, адпавядаць сучаснаму стану развіцця навукі.

33. Тэхналагічная характарыстыка заключнага этапа складання бібліяграфічных дапаможнікаў, яго мэты, асноўныя працэсы

Працэсы: падрыхтоўка даведачна-метадычнага апарату, рэдагаванне, афармленне дапаможніка перад здачай у друк.

Даведачна-метадычны апарат: прадмова, уступны артыкул, дапаможныя паказальнікі, дадаткі, змест, метадычныя парады. Прадмова – звесткі аб прызначэнні дапаможніка, змесце, характарыстыка адлюстраваных дакументаў, тлумачыцца спосаб размяшчэння матэрыялу.

Уступны артыкул – часцей да крыніц рэпертуарнага характару, буйных дапаможнікаў спецыяльнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі, персанальных паказальнікаў. Гэта сціслы агляд гісторыі развіцця і сучасны стан распрацаванасці тэмы або агляд дакументаў, адлюстраваных у дапаможніку.

Дапаможныя паказальнікі – з мэтай павышэння пошукавых магчымасцей дапаможніка. гэта упарадкаваны пералік звязаных адзінай прыметай паняццяў. Адзначаюцца: паказальнік загалоўкаў, геаграфічны, калектываў, арганізацый ці ўстаноў, моў, тапаграфічны, храналагічны, прадметны.

Рэдагаванне: навуковае, літаратурнае, бібліяграфічнае.

Афармленне дапаможніка: вызначаецца структура дапаможніка, афармляецца тытульны ліст, ілюстрацыйны матэрыял.

34. Падрыхтоўка бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі

Вызначаюцца часткова аўтаматызаваная (ручны адбор БІ з наступным уводам у ЭВМ і апрацоўкай на АРМе бібліёграфа) і змешаная (выкарыстоўваюцца як традыцыйныя крыніцы адбору інфармацыі, так і вынікі ўжо праведзенай аналітыка-сінтэтычнай апрацоўкі дакументаў у электроннай форме)тэхналогія. Змешаная:

- падрыхтоўчы этап: падрыхтоўка тэхнічнага задання (агульныя звесткі, прызначэнне і мэта стварэння БД, патрабаванні да БД, характар і змест работы па стварэнні БД); вызначэнне структуры БЗ ў БД (выбар фармату БЗ і вызначэнне саставу палёў БЗ), парадак кантролю і ацэнкі БД). Рыхтуецца праграма работы ЭВМ, якая ўключае апісанне зместу, характару, паслядоўнасці праводзімых над зыходнымі данымі аперацый на зразумелай машыне мове. Выяўленне дакументаў таксама можа ажыццяўляцца ў аўтаматызаваным рэжыме (з дапамогай ЭК, БД).

аналітычны этап: атрыманыя вынікі машыннага пошуку аналізуюцца і дапрацоўваюцца. Прагляд БЗ, карэкціроўка, увод індэксаў, спасылак і г.д. з адабраных БЗ фарміруецца файл будучага паказальніка. Ажыццяўляецца групоўка БЗ па закладзенай у праграму схеме, нумарацыя БЗ, фарміраванне дапаможных паказальнікаў.

- заключны этап: увод назваў раздзелаў, дапаможных паказальнікаў, друкуецца прадмова, уступны артыкул, змест, неабходныя дадаткі, тытульны ліст. Калі дапаможнік будзе існаваць у электроннай форме, то ажыццяўляюцца апісанне і рэгістрацыя БД (выяўленне характарыстык прадстаўлення БД у органы рэгістрацыі і запаўненне рэгістрацыйнай формы БД).

У Беларусі рэгістрацыю БД ажыццяўляе Інстытут прыкладных праграмных сістэм НАН РБ.

Т.ч., пры падрыхтоўцы бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі выключаюцца найбольш працаемкія працэсы адбору, БА, групоўкі, стварэння дапаможных паказальнікаў, карэкціроўкі тэксту. Затраты на падрыхтоўку бібліяграфічнага паказальніка скарачаюцца, павялічваецца аператыўнасць выпуску друкаванай прадукцыі, паляпшаецца камфортнасць выданняў.