Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
67
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

43. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій. Віртуальная служба “Запытай бібліёграфа”

Фарміраванне пошукавага прадпісання. ПВД, ключавыя словы, лагічныя аператары (памнажэнне, складанне, адмаўленне).Яны могуць азначацца з дапамогай літар (і=and; або= or; не=not) або сімвалаў (і абазначаецца знакам “+” ці “&”; або – знакам “|”; не – знакам “-”). Кожная пошукавая сістэма мае свае дадатковыя, ці спецыяльныя, аператары, якія пашыраюць магчымасці састаўлення пошукавага прадпісан­ня, а таксама ўлічваюць асаблівасці пошуку інфармацыі ў гіпертэкставым асяроддзі. Іх можна падзяліць на тры групы:– пошук у пэўных абласцях html-дакументаў (напрыклад, “title” – пошук у загалоўку дакумента);– пошук html-дакументаў, якія знаходзяцца на пэўных вузлах ці сайтах (напрыклад, “domain”, “host”);– пошук розных аб’ектаў у структуры html-дакументаў у выглядзе гіперспасылак, відарысаў, мультымедыйнай інфар­мацыі, праграмных кодаў, дыялогавых формаў (напрыклад, “applet”, “image”).

Многія пошукавыя сістэмы даюць магчымасць правядзення пошуку па частцы ключавога слова. Гэтая функцыя называецца “ўсячэнне”. Як правіла, для гэтага выкарыстоўваюцца знакі “+” (для абазначэння адвольнай часткі слова) і “?” (для абазначэння любога сімвала слова).

У час пошуку большасць развітых пошукавых сістэм улічваюць марфалагічныя формы зададзеных ключавых слоў.

Пры ўводзе запыту неабходна звяртаць увагу на тое, у якім рэгістры (верхнім ці ніжнім) уводзяцца ключавыя словы.

Увод запыту або пошукавага прадпісання ў пошукавую сістэму адбываецца з дапамогай інтэрфейса пошукавай сістэмы. Сёння ўсе буйныя пошукавыя сістэмы маюць як мінімум два пошукавыя інтэрфейсы: просты пошук (simple search) і пашыраны пошук (advanced search, power search). Сярод найбольш распаўсюджаных фільтраў выступаюць храналагічныя, моўныя, па дамену, у тым ліку верхняга ўзроўню, геаграфічныя, наяўнасці мультымедыйнай інфар­мацыі ў структуры html-дакумента. Пасля фармулёўкі запыту ў рамках адпаведнага пошукавага інтэрфейса пошукавая сістэма ажыццяўляе пошук і выдае вынік пошуку ў онлайнавым рэжыме.

Прадастаўленне вынікаў пошуку і ранжыраванне дакументаў. Вынік пошуку выдаецца ў выглядзе спіса спасылак на html-дакументы, якія адпавядаюць умовам пошукавага запыту або пошукавага прадпісання.

Пры выдачы вынікаў пошуку дакументы ранжыруюцца ў адпаведнасці з тымі крытэрыямі, якія былі створаны распрацоўшчыкамі ПС. Алгарытмы ранжыравання могуць быць такімі, што бібліёграф, праглядзеўшы першыя 20 (максімум 30) спасылак на web-старонцы, можа вызначыць наяўнасць або адсутнасць патрэбнай яму інфармацыі і прыняць рашэнне аб мэтазгоднасці далейшага пошуку або замене пошукавага інструмента. Адзін з найбольш важных фактараў – гэта месцазнаходжанне ключавых слоў або фраз. Калі слова запыту змяшчаецца ў загалоўку або першых абзацах, то тады гэтая старонка можа атрымаць высокі ранг. Частата ўжывання ключавых слоў у дакуменце, а таксама іх блізкасць адно да аднаго маюць вялікае значэнне для ранжыравання дакументаў. Як правіла, калі ўведзены бібліёгра­фам (карыстальнікам) набор слоў ужываецца ў дакуменце як фраза, то многія пошукавыя сістэмы выдаюць спасылкі на такія дакументы ў пачатку вынікаў пошуку. Некаторыя пошукавыя сістэмы пры ранжыраванні ўліч­ваюць колькасць наведванняў канкрэтнай web-старонкі. Асноўная праблема, з якой сутыкаецца бібліёграф (карыстальнік) пры рабоце з ПС, – гэта атрыманне вялікай колькасці нерэлевантных дакументаў. Адным са шляхоў павышэння рэлевантнасці вынікаў пошуку з’яўляецца выкарыстанне зваротнай сувязі. У большасці развітых ПС гэтая функцыя рэалізуецца з дапамогай спасылкі “найти похожие страницы/сайты”, якая суправаджае кожны знойдзены дакумент. Форма прадастаўлення вынікаў пошуку будуецца па пэўнай схеме, якая часцей за ўсё складаецца з загалоўка дакумента, першых радкоў тэксту і URL-дакумента (электроннага адраса). Вынікі пошуку часцей за ўсё выводзяцца па ступені рэлевантнасці і радзей па даце ці алфавіце знойдзеных дакументаў. Дзве апошнія формы выкарыстоўваюцца ў якасці дадатковых.

Віртуальнае даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне - перадача па сетцы даведачных і навучальных паслуг усім карыстальнікам бібліятэкі ў любы час незалежна ад іх месцазнаходжання.

Выдзяляюцца тры асноўныя кірункі электроннага даведачнага абслугоўвання: – абслугоўванне карыстальнікаў праз электронную пошту;– абслугоўванне карыстальнікаў у рэжыме рэальнага часу на аснове chat-тэхналогій, а таксама відэа- і тэлеканферэнцый; – поўнасцю аўтаматычнае прадастаўленне інфармацыі ў адказ на запыты карыстальнікаў на падставе выкарыстання спецыяльна арганізаваных баз ведаў/БД выкананых запытаў. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне або непасрэдна праз электронную пошту, або на падставе web-формаў запытаў, прадстаўленых на сайтах бібліятэк, з’яўляецца перанясеннем выканання пісьмовых запытаў у новае электроннае асяроддзе.

Для арганізацыі электроннага даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання бібліятэкі на сваіх web-сайтах ствараюць раздзел “Запытай у бібліятэкара”. У апошнія гады намецілася тэндэнцыя аб’яднання такіх службаў у кансорцыумы і карпаратыўныя аб’яднанні, якія дазваляюць ажыццяўляць цэнтралізаванае электроннае даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з размеркаваным характарам выканання запытаў карыстальнікаў. У аснове аб’яднання – прыналежнасць да таго ці іншага тыпу біблія­тэк, склад карыстальнікаў, прафесійная спецыялізацыя персаналу.