Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Багдан Хмяльніцкі – гетман Украіны, у 1648 г. узначаліў казац-кі рух супраць Польшчы, пайшоў на падпісанне пагаднення з Маскоў-скай дзяржавай, зацверджанае Пераяслаўскай Радай 8 лютага 1654 г.

Вайна 1654 1667 гг. – паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Вык-лікана ў значнай ступені імкненнем цара далучыць да сваіх уладанняў Беларусь і Украіну. Пачалася ў сувязі з уваходжаннем Украіны ў склад Рускай дзяржавы паводле Пераяслаўскай Рады.

Вечны мір” – дагавор 1686 г. Расіі з Рэччу Паспалітай, які пацвердзіў умовы Андрусаўскага перамір’я 1667 г., чым скончылася вайна 1654–1667 гг.

Храналогія падзей

15581583 гг. – Лівонская вайна.

16041605 гг. – паход Лжэдзмітрыя І на Маскву пры падтрымцы магнатаў Рэчы Паспалітай.

16101612 гг. – войскі Рэчы Паспалітай захапілі Маскву.

16321634 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай (“Сма-ленская”).

1648–1651 гг. – казацка-сялянская вайна на Беларусі ў сувязі з пачаткам паўстання пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага на Украіне.

16541667 гг. – вайна Расіі з Рэччу Паспалітай.

17001721 гг. – Паўночная вайна.

1704 г. – уступленне рускай арміі на тэрыторыю Беларусі пад час Паўночнай вайны. Пачатак ваенных дзеянняў са шведамі на беларускіх землях.

28 верасня 1708 г. – разгром рускімі войскамі шведскага корпу-са генерала Левенгаўпта каля в. Лясной.

Пытанні для самаправеркі

1. Што характэрна для знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у XVII ст.?

2. Якія прычыны абумовілі вайну 1654–1667 гг.?

3. Якія мэты імкнулася дасягнуць Рэч Паспалітая ў Паўночнай вайне?

Пытанне 11. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.

Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. характарызуецца глыбокім эканамічным заняпадам і марудным узнаўленнем сельскай і гарадской гаспадарак Беларусі. Важнейшымі прычынамі гаспадарчага заняпаду беларускіх зямель былі наступныя:

1. Шматлікія войны сярэдзіны XVII–XVIII ст. (1648–1651, 1654–1667, 1655–1660, 1700–1721 гг.), якія з велізарнай разбуральнай сілай пракаціліся па беларускіх землях. У выніку ваенных дзеянняў многія вёскі і гарады Беларусі былі разрабаваны і спалены, насельніцтва гінула ад голаду і эпідэмій або ўводзілася ў палон.

2. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Калі ў 1650 г. на Беларусі жыло 2,9 млн. чалавек, то ў 1667–1673 гг. не больш чым 1,4 млн. Да 1700 г. колькасць насельніцтва вырасла да 2,2 млн., але пасля Паўноч-най вайны зноў зменшылася да 1,5 млн. чалавек.

3. Вялікае змяншэнне колькасці зямель з-за таго, што мноства людзей загінула ў гады ваеннага ліхалецця і не было каму апрацоўваць палі. Увогуле, пасяўныя плошчы Беларусі скараціліся больш чым на палову.

4. Павелічэнне павіннасцей сялянства, якое на карысць памеш-чыкаў выконвала адпрацовачную, грашовую, натуральную, фурманка-вую павіннасці, гвалты, талокі і інш.

5. Няўстойлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатаў паміж сабой за ўладу, якая прыняла характар грамадзянскай вайны, што на-несла вялікія страты эканоміцы Беларусі.

У такіх вельмі цяжкіх і складаных умовах пачалося аднаўленне эканомікі Беларусі і ў першую чаргу – сельскай гаспадаркі. Буйнымі землеўладальнікамі былі магнаты, уласнікі вялікіх зямельных латы-фундый. У канцы XVIII ст. 16 магнацкім сем’ям (Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскім і інш.) належала на Беларусі 30% усіх сялян. Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль Рэчы Паспалітай. Маёнткі, якімі ён распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі. Самым вялікім каралеўскім уладаннем на ўсходзе Беларусі была Магі-лёўская каралеўская эканомія. Вялікія зямельныя ўладанні належылі каталіцкай і уніяцкай цэрквам.

У ходзе аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальная знаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк – чынш і пашырэнне фальваркаў. Грашовая рэнта ўжывалася часцей там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук. Развіццё фальварачных запашак практыкавалася звы-чайна там, дзе насельніцтва, якое хоць і рэзка паменшылася, але ў масе сваёй засталося на месцы, і дзе памешчык меў сродкі для вядзення сваёй гаспадаркі ў фальварку.

У 30–40-я гг. XVIII ст. фальварачныя гаспадаркі прыкметна ўзмацніліся галоўным чынам на захадзе і ў цэнтральнай частцы Белару-сі. Дзяржаўная ўлада ўводзіла розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковыя надзелы.

У сувязі з эканамічным заняпадам гарадоў і скарачэннем унут-ранага рынку было падарвана развіццё гарадскога рамяства. Колькасць рамеснікаў у гарадах Беларусі рэзка зменшылася.

Такім чынам, агульнае эканамічнае разарэнне беларускіх зямель было настолькі страшэнным, што ў цэлым гаспадарка нават да сярэдзіны XVIII ст. не была адноўлена і не дасягнула ўзроўню сярэдзіны XVII ст.