Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. У чым прынцыповыя адрозненні паміж Канстытуцыяй Рэс-публікі Беларусь і БССР?

2. Якія змены ў палітычным жыцці беларускага грамадства ад-быліся пасля ўвядзення пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь?

3. Калі і якія заканадаўчыя акты замацавалі дзяржаўную неза-лежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь?

Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй

Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў міжнародным жыцці Беларусі. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю: па стану на сярэдзіну 2001 г. Рэспубліка Беларусь прызнана 137 краінамі свету. У 1991–1995 гг. пад-пісана больш за 600 двухбаковых міждзяржаўных і міжурадавых дага-вароў па пытаннях знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. За гэты час рэспубліка стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Далучыўшыся да Дагавора аб скарачэнні войскаў у Еўропе, яна выканала свае абавязацельствы аб ліквідацыі да ўстаноўленых памераў танкаў, баявых машын пяхоты і іншых агульнавайсковых узбраенняў. У 1992 г. рэспубліка вывела са сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю і адмовілася ад статуса ядзернай дзяржавы. У 1996 г. ядзерная зброя была выведзена за межы краіны поўнасцю.

У эканамічным супрацоўніцтве Рэспубліка Беларусь у 90-х гг. развівала перш за ўсё сувязі з краінамі СНД. 29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі з Расіяй, Казахстанам і Кыргыстанам (“саюз чатырох”); 2 красавіка 1996 г. – Дагавор аб Супольнасці суверэнных дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, які забяспечыў грамадзянам абедзвюх краін роўныя правы ў атрыманні адукацыі, ахове здароўя, працаўладкаванні, аплаце працы, заканадаўстве і іншых галінах.

Сёння СНД знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Распра-цаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае межпарламенцкае аб’яднанне. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога СССР. Цэнтрам СНД вызначаны г. Мінск.

Важным крокам у далейшым паглыбленні інтэграцыі стала пад-пісанне 2 красавіка 1997 г. у Маскве Дагавора аб саюзе Беларусі і Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі, іх бяспекі, абароназдольнасці, узаемавы-гаднага супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і свету. 8 снежня 1999 г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Бела-русі і Расіі. Па выкананню гэтага дагавору вядзецца работа і зараз.

З сярэдіны 90-х гг. Беларусь пачала актыўна развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі далекага замежжа, ствараць сумесныя прадпрыемствы. Агульная колькасць іх складала ў 1992 г. – 116, у 1996 г. – каля адной тыс. фірм.

У 1997 г. асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі з’яўля-ліся: Расія – 55,7% ад агульнага аб’ёму таваразвароту, Украіна – 9,8%, Германія – 6%, Польшча – 3,2%, Літва – 2,2%, ЗША – 1,6%, Італія – 1,5%. Свой уклад у наладжванне эканамічнага супрацоўніцтва з за-межнымі фірмамі ўносілі такія новыя для рэспублікі структуры, як Са-юз прадпрымальнікаў, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпры-мальнікаў, асацыяцыя дзелавога супрацоўніцтва “Гранат”, акцыянер-нае таварыства “Цэнтр ХХІ стагоддзя” і інш.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай шматлікіх сусвет-ных арганізацый, што абавязвае ўносіць сродкі ў іх бюджэт. Напрык-лад, у 1994 г. яны склалі: у міжнародныя фінансавыя органы – 4 млн. долараў, на ўтрыманне ААН і іншых міжнародных арганізацый – 11,8, на адкрыццё і ўтрыманне розных замежных устаноў – 10,1 млн. дол. Акрамя гэтага, рэспубліка часткова фінансавала арганізацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД.

Аднак, ажыццяўляючы міжнародную дзейнасць, Беларусь сутыкнулася са шматлікімі цяжкасцямі, якія звязаны з эканамічным крызісам. Рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу ў 1991–1996 гг. прывяло да значнага скарачэння экспартных магчымасцей рэспублікі, дэфіцыту валютных сродкаў. Развіццю новых форм супрацоўніцтва перашкаджаюць некампетэнтныя, бюракратычныя адносіны да спра-вы, кансерватызм у кіраванні эканомікай. Ва ўзаемаадносінах прад-прыемстваў, якія маюць непасрэдныя дагаворы з замежнымі партнё-рамі, усё яшчэ вялікую долю займае бартар.

Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці Беларусі з’яўлялася вырашэнне праблемы экалагічнай бяспекі, звязанай з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На тэрыторыю рэспублікі прыпала 70% усяго радыёактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася трэцяя частка плошчы, на якой пражывала больш за 2,2 млн. чалавек.У крытычным стане апынуліся 20% лясоў, 73 рэспубліканскія і 162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў прыроды. Сярод іх – Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі, Асвейскае возера і інш.

Нягледзячы на намаганні, зробленыя кіраўніцтвам краіны па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама да-памогу ўрадавых арганізацый і грамадскасці замежных краін, прабле-ма Чарнобыля па сённяшні дзень застаецца вострай. Наогул, пера-адолець вынікі такой буйной тэхнагеннай катастрофы, як чар-нобыльская, Беларусі магчыма толькі з дапамогай міжнароднага супольніцтва.

Такім чынам, месца Беларусі ў міжнародным супольніцтве выз-начаецца яе знешнепалітычным курсам на стварэнне без’ядзернай зо-ны і ператварэннем у нейтральную дзяржаву, паглыбленнем і развіц-цём шматвектарнай знешняй палітыкі пры адначасовым умацаванні асобных эканамічных, палітычных і культурных зносін з Расіяй. Пера-адольваючы крызісныя з’явы ў эканоміцы, Рэспубліка Беларусь пры-кладае ўсе намаганні ў вырашэнні праблем чарнобыльскай трагедыі, якія хвалююць сусветнае грамадства.

Храналогія падзей

30 студзеня 1992 г. Рэспубліка Беларусь прынята ў члены На-рады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

Верасень 1992 г. – адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва ААН.

15 студзеня 1994 г. – афіцыйны візіт у Мінск Прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.

2 красавіка 1996 г. – падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэс-публікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

2 красавіка 1997 г. – падпісанне Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі.

8 снежня 1999 г. – падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.