Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. З дапамогай якога органа бальшавікі правялі ў кастрычніку – лістападзе 1917 г. перавыбары Саветаў на Беларусі?

2. У чым сутнасць новай улады, устаноўленай на Беларусі пасля 26 кастрычніка 1917 г.?

3. Які орган улады быў створаны 26 лістапада 1917 г. на Беларусі?

Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

Да падзей кастрычніка 1917 г. беларускія нацыянальныя арга-нізацыі і партыі выступалі ў пераважнай сваёй большасці за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі.

Вялікая беларуская рада і іншыя нацыянальныя арганізацыі не маглі згадзіцца з тым, у якую форму вылілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі. Аб’яднанне вобласці і фронту ў адзінае ваенна-грамадзянскае дзяржаўнае ўтварэнне, як гэта адбылося ў Беларусі, не мела прэцэдэнту. І ВРК Заходняга фронту, і Аблвыканкамзах, і Саўнарком Заходняй вобласці і фронту ў адзін і той жа час з’яўляліся і абласнымі, і франтавымі. Але па свайму складу ў пераважнай большасці яны былі ўкамплектаваны ваеннымі, цывільных асобаў у іх было мала. Акрамя таго, партыйнае і савецкае кіраўніцтва вобласці складалася з прафесійных ваенных рускай, украінскай, ар-мянскай, латышскай, яўрэйскай і іншых нацыянальнасцяў. Беларусаў сярод іх не было. Кіраўніцтва Аблвыканкамзаху не прызнавала існа-вання беларускай нацыі, а таму патрабаванне беларускіх нацыяналь-ных арганізацый аб самавызначэнні Беларусі ўспрымалі як антыса-вецкае, контррэвалюцыйнае.

Улічваючы, што ў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва фактычна не пачыналася, Вялі-кая Беларуская Рада сумесна з Беларускім абласным камітэтам пры Выканкаме Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў у снежні 1917 г. склікала з дазволу І.В. Сталіна – наркама па справах нацыянальнасцей ва ўрадзе У.І. Леніна Усебеларускі з’езд. На з’езд сабралася 1872 дэ-легаты, у тым ліку 1167 з правам рашаючага голасу. Пасля працяглых спрэчак паміж прыхільнікамі захавання Беларусі ў складзе Расіі і прыхільнікамі яе поўнага самавызначэння на з’ездзе было прынята кампраміснае рашэнне “вылучыць са свайго складу орган краёвай улады” – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, якому, паводле папярэдняга пагаднення, заключанага паміж Народным камісарыятам па справах нацыянальнасцей РСФСР і Беларускім абласным камітэтам, павінна была перайсці ўся ўлада ў Беларусі. Але ў момант прыняцця з’ездам дадзенага рашэння, прыкрываючыся шыр-маю абароны савецкай улады ў вобласці і на фронце, СНК Заходняй вобласці і фронту 17 снежня 1917 г. прыняў рашэнне аб гвалтоўным разгоне з’езду, што і было зроблена салдатамі Мінскага рэвалюцый-нага палка пад кіраўніцтвам Рамнёва. Разам з тым, разгон з’езду не мог спыніць далейшага разгортвання працы, накіраванай на вырашэнне пытання самавызначэння беларускага народа.

18 снежня 1917 г. дэлегаты з’езду на сваім пасяджэнні ў клубе чыгуначнікаў пастанавілі прызнаць Савет з’езду выканаўчым органам з’езду і абвясціць яго Часоваю Краёваю ўладаю. 21 снежня 1917 г. Савет І Усебеларускага з’езду прыняў рашэнне папоўніць свой склад прадстаўнікамі сялян, рабочых і салдат прапарцыянальна іх колькасці, а таксама прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў з ліку сацыяліс-тычных партый, і тэрмінова вылучыць са свайго складу Выканаўчы Камітэт Савету І-га Усебеларускага з’езду. Выканаўчаму Камітэту ў складзе 17 чалавек на чале з Тамашом Грыбам даручалася тэрмінова заняцца беларусізацыяй Саветаў на месцах і ўзяць уладу ў свае рукі, калі дзеля гэтага складуцца спрыяльныя ўмовы.

9 снежня 1917 г. у Брэсце паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перамовы, якія па віне кіраўніка расійскай дэлегацыі Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало загад сваім вайскам пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне. У гэтых умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаху і СНК Заходняй вобласці ў ноч на 19 лютага 1918 г. спешна выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканкам Савету Усебеларускага з’езду, кіруючыся рашэннямі Усебеларускага з’езду, вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён выдаў Першую ўстаўную грамату, у якой абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі да склікання Устаноўчага сходу. Быў створаны першы беларускі ўрад – Народны Сакратарыят на чале з Язэпам Варонкам. У склад Народнага Сакратарыяту ўваходзілі П. Крачэўскі, П. Бадунова, Т. Грыб, К. Езаві-таў, У. Серада, А. Карач і інш.

Дзейнасць Народнага сакратарыяту праходзіла ў складаных умовах. У Мінск увайшлі войскі кайзераўскай Германіі, якая раз-глядала Беларусь як частку акупіраванай расійскай тэрыторыі. Так, 25 лютага 1918 г. нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакрата-рыяту, знялі бел-чырвона-белы сцяг, захапілі касу. Пасля гэтага інцы-дэнту акупацыйным уладам быў накіраваны мемарандум. У адказе на мемарандум нямецкі камендант падкрэсліў, што ў сваіх дзеяннях Гер-манія кіруецца законамі ваеннага часу, а таму прызнаваць на занятай тэрыторыі ніякай іншай улады, акрамя сваёй, не будзе. Разам з тым, дзей-насць Народнага Сакратарыяту нямецкімі ўладамі не была забаронена.

9 сакавіка 1918 г. была прынята Другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі, якой Беларусь была абвешчана Народнай Рэспуб-лікай – БНР. Граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, вызначаліся асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніц-тва на Беларусі. 18 сакавіка 1918 г. Рада Усебеларускага з’езду абвяс-ціла сябе Радай БНР, папоўніўшы свой склад да 71 чалавека. Раду БНР узначаліў Янка Серада.

Напярэдадні прыняцця Другой устаўной граматы, 3 сакавіка 1918 г., паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны Брэсцкі мірны дагавор, у адпаведнасці з якім землі, што знаходзіліся на захад ад лініі Рыга-Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны перадаваліся Германіі, і іх лёс павінен быў вырашацца ў адпаведнасці з пажаданнямі на-сельніцтва. Усходняя частка захопленых Германіяй беларускіх зямель да заканчэння вайны лічылася часова акупіраванай.

Гэта яшчэ больш узмацніла незалежніцкія настроі сярод прад-стаўнікоў беларускага нацыянальнага руху. 25 сакавіка 1918 г. была прынята Трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і вызначалася тэрыторыя БНР. Германскі рэйхсканцлер у адказ на ноту Народнага Сакратарыяту паведаміў, што нямецкі ўрад разглядае Беларусь як частку Савецкай Расіі і, кіруючыся ўмовамі Брэсцкага міру, не мае права прызнаць БНР без згоды ленінскага ўрада.

Разам з тым, пры падтрымцы камандуючага 10-й арміяй ге-нерала Э. фон Фалькенгайма Рада БНР дабілася згоды на стварэнне мясцовых беларускіх радаў. Так, у 1918 г. мясцовыя беларускія рады дзейнічалі ў Слуцку, Радашковічах, Койданаве, Магілёве, Бабруйску, Ігумене (Чэрвені) і іншых гарадах і мястэчках. Пры павятовых камендатурах ствараўся інстытут дарадцаў для ўрэгулявання спрэчак паміж акупантамі і насельніцтвам. Акупацыйныя ўлады перадалі таксама ў кампетэнцыю Народнага Сакратарыяту гандаль, прамысло-васць, адукацыю і культуру, дазволілі займацца знешнепалітычнай дзейнасцю. Прадстаўніцтвы БНР з’явіліся на Украіне, у Літве, Савец-кай Расіі. Дыпламатычныя місіі былі накіраваны ў Варшаву, Капен-гаген, Берлін, Берн. У Кіеве была адкрыта беларуская гандлёвая пала-та. Грамадзяне Беларусі атрымлівалі пашпарты БНР, у тым ліку дыпла-матычныя. У якасці дзяржаўных сімвалаў былі зацверджаны бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Найбольш значных поспехаў Рада БНР і Народны Сакратарыят дасягнулі ў развіцці асветы і культуры. У красавіку 1918 г. беларуская мова набыла статут дзяржаўнай. Пачы-наючы з красавіка 1918 г., праводзіліся курсы беларусазнаўства, арга-нізоўваліся шматлікія гісторыка-этнаграфічныя і краязнаўчыя выста-вы. Паводле розных падлікаў, было адкрыта ад 150 да 350 беларускіх школ, 13 гімназій, разгарнулася шырокая выдавецкая дзейнасць. У 1918 г. было выпушчана каля 50 назваў кніг, выходзіла 14 газет і часопісаў на беларускай мове.

Разам з тым, поспехі ў дзяржаўным будаўніцтве БНР былі абме-жаваныя. Германскія ўлады не дазволілі стварыць свае войска, фінан-савую сістэму.

Абмежаваны ў сваіх магчымасцях і дзейнасці, Народны Сакра-тарыят і Рада БНР з’яўляліся своеасаблівым грамадска-палітычным цэнтрам, які аб’ядноўваў і арганізоўваў нацыянальныя сілы і імкнуўся бараніць нацыянальныя інтарэсы беларускага народа.

Такім чынам, абвяшчэнне незалежнасці БНР і дзейнасць яе Рады зрабілі значны ўплыў на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Рада БНР прымусіла бальшавіцкі ўрад пера-гледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці па шляху стварэння беларускай савецкай дзяржавы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Вялікая Беларуская Рада – арганізацыя, узнікшая ў кастрыч-ніку 1917 г. на аснове рэарганізацыі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. Выступіла ініцыятарам склікання Першага Усебеларус-кага з’езду.

Першы Усебеларускі з’езд (кангрэс) – з’езд прадстаўнікоў роз-ных беларускіх партый і арганізацый, які меў на мэце вырашэнне пы-тання самавызначэння Беларусі. На з’ездзе прысутнічала 1872 дэлегаты.

Народны Сакратарыят Беларусі – першы ўрад Беларусі, ство-раны 21 лютага 1918 г. на чале з Язэпам Варонкам. У кастрычніку 1918 г. перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР.

Беларуская Народная Рэспубліка – дзяржаўнае ўтварэнне, фактычна абвешчанае Другой Устаўной граматай 9 сакавіка 1918 г.

Храналогія падзей

7–17 (20–30) снежня 1917 г. – Першы Усебеларускі з’езд прад-стаўнікоў беларускіх партый і арганізацый.

21 лютага 1918 г. – стварэнне Народнага сакратарыята Белару-русі; выданне Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда Пер-шай Устаўной граматы да народаў Беларусі.

9 сакавіка 1918 г. – прыняцце Другой Устаўной граматы, абвяш-чэнне БНР.

25 сакавіка 1918 г. – прыняцце Трэцяй Устаўной граматы. Аб-вяшчэнне незалежнасці БНР.