Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Якая была сітуацыя ў ВКЛ напярэдадні заключэння Крэўскай уніі?

2. Прычыны падпісанння Крэўскай уніі.

3. У чым значэнне падпісанння Крэўскай уніі для ВКЛ і Кароны Польскай?

4 Ст? . Якімі былі ўзаемаадносіны паміж вкл і татарскімі княствамі?

5. Як складаліся ўзаемаадносіны паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам у ХVІ ст.

Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хііі – першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.

У гэты перыяд назіраўся працэс удасканальвання культуры земляробства. Прымяняўся трохпольны севазварот. Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі з’яўлялася раслінаводства, вырошчвалі збожжавыя культуры (азімае жыта, авёс, грэчку, ячмень, пшаніцу і інш.), а таксама бабовыя (гарох, сачавіцу), прадзільныя (лён, каноплі). Сярод гароднін-ных культур найбольшай папулярнасцю карысталіся капуста, морква, буракі, цыбуля, часнок, агуркі, кроп, мак.

Другой важнай галіной сельскай гаспадаркі была жывёлагадоў-ля. Найбольшую ўдзельную вагу ў ёй мела конегадоўля. Побач з буйной рагатай жывёлай вяскоўцы гадавалі свіней, авечак, коз і свойскую птушку. У якасці дапаможных промыслаў развіваліся і хатнія рамёствы – кавальства, ганчарства, бандарства. Сярод іншых промыслаў, якія ўносілі разнастайнасць у меню не толькі вясковых жыхароў, але і іншых прадстаўнікоў тагачаснага грамадства, было бортніцтва, рыбалоўства, паляванне.

Аграрная рэформа сярэдзіны ХVІ ст. Пашырэнне гандлёвых і іншых сувязей з еўрапейскімі краінамі, рост попыту на сельскагаспа-дарчую прадукцыю, інтэнсіўнае развіццё тавара-грашовых адносін падштурхнула правячыя колы ВКЛ да правядзення зямельнай рэформы. Гэта быў комплекс эканамічных, сацыяльных і тэхнічных мерапрыемстваў па ўдасканаленню сістэмы землекарыстання і сістэмы падаткаабкладання. Гэтая рэформа насіла назву “валочная памера”. Задачы яе былі сфармуляваны ва “уставе на валокі” 1557 г. і дапаўнен-нях да яе 1558 г. Кожная сялянская гаспадарка магла атрымаць па адной, ці больш альбо менш валоцы (валока = 21,36 га). Усе валокі ў залежнасці ад канкрэтных умоў па характару галоўных павіннасцей размяркоўваліся на тры катэгорыі – “цяглыя”, “асадныя” і “вольныя”. Для цяглых валок галоўнай павіннасцю была “паншчына” два дні на тыдзень на працягу 49 тыдняў. Сяляне асадных валокаў плацілі “асаду” – па 30 грошай, 12 грошай за “талокі” і 10 за “гвалты”. У сярэ-днім атрымлівалася, што за адну добрую валоку асаднай зямлі ўносі-лася 106 грошай, крыху ніжэйшай якасці – 97, дрэннай – 83, вельмі дрэннай – 66.

Такім чынам, важным вынікам рэформы было разбурэнне сялянскай абшчыны, ператварэнне сялян-даннікаў у чыншавікоў, уцягванне краіны ў тавара-грошавыя адносіны, арыентацыя гаспадаркі сялянскай і панскай на выраб сельскагаспадарчай прадукцыі і рэаліза-цыі яе па-за межамі ВКЛ па суднаходных рэках Бугу ў Гданьск, Нёмане ў Кралевец, Заходняй Дзвіне ў Рыгу.

Другой падаткаплацельнай супольнасцю было мяшчанства. Мешчанін у адрозненне ад жыхара вёскі – селяніна, жыхар горада. Гарады ў ВКЛ адрозніваліся па ступені сваёй залежнасці ад дзяржаўнай ўлады. Гарады, якія знаходзіліся на дзяржаўных землях, падпарадкоўваліся вялікакняжацкай адміністрацыі ў асобе старостаў і падстаростаў; прыватнаўласніцкія падпарадкоўваліся ўладальнікам і іх намеснікам.

Пачынаючы з ХІV ст., на тэрыторыі ВКЛ распаўсюджваўся звычай надання гарадам правоў на самакіраванне (т.зв. магдэбургскае права). Гэта быў комплекс прававых абавязкаў у дачыненні да вярхоўнай улады і ільгот тутэйшым жыхарам. Дакументам, які юрыдычна сведчыў аб наяўнасці ў горадзе такога права, быў прывілей (закон). Адпаведна з ім у горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання, які насіў назву – магістрат (майдэборыя, ратуша). Ён складаўся з дзвюх палат: прадстаўнічай – бурмістроўска-радзецкй і выканаўчай – войтаў-ска-лаўнічай. Сябры прадстаўнічай калегіі абіраліся з мясцовых жыхароў і называліся радцы. Са свайго асяродка яны назначалі двух бурмістраў. За тэрмін абрання рады кожны з радцаў абавязкова займаў пасаду бурмістра. Другая калегія, войтаўска-лаўнічая, фарміравалася таксама з мясцовых жыхароў. Часта пасада войта была пажыццёвай, і ён назначаўся, або яго кандыдатура зацвярджалася каралём ці вярхоўным уладальнікам у прыватна-уласніцкіх гарадах. Першым беларускім горадам, які атрымаў магдэбургскае права, быў Брэст (1390 г.). Увогуле на этнічных беларускіх землях налічвалася звыш 120 “магдэбурскіх” гарадоў, а ў сучасных адміністрацыйных межах іх было звыш 90.

Атрыманне тым або іншым горадам правоў на самакіраванне спрыяла інтэнсіўнаму развіццю рамеснай вытворчасці ў ім. Як правіла, рамеснікі адной або некалькіх роднасных спецыяльнасцей аб’ядноў-валіся ў вытворчую суполку, якая насіла назву брацтва, а часцей – цэх. У цэх прымалi "людзей добрых, аселых, парадак i згоду мiлуючых, месту прысеглых". Цэхавыя браты абіралі гадавых старостаў-цэхмістраў. Вышэйшую прыступку іерархічнай лесвіцы ў рамесным брацтве займалі майстры, потым ішлі таварышы або падмайстры, а ніжэйшая належала вучням, ці , як іх яшче называлі, хлопцам. Каб стаць майстрам, хлопец мусіў прайсці курс навучання, які працягваўся 3–5 гадоў, потым адпрацаваць у якасці памочніка майстра год-два або адправіцца ў гадавую “вандроўку” ў іншыя гарады ці краіны для ўдасканалення свайго рамяства. Пасля вяртання ён мусіў прад’явіць у цэх “лісты свайго вучэння” і адпрацаваць яшчэ год у майстры. Пасля гэтага яго дапускалі да здачы іспытаў на званне майстра. Такая работа называлася “зрабіць штуку”, ці “шэдэўр”.

У Магілёве было 16 цэхаў, у Мінску – 12, у Брэсце – 11, у Слуцку – звыш 10, у Гродна – 5, у Полацку – 5. У іх засяроджваліся дзесяткі прафесій. Рамеснікі абслугоўвалі разнастайныя патрэбы розных слаёў тагачаснага грамадства.

Беларускія гарады мелі трывалыя гандлёвая сувязі як з Усходам, так і Захадам і Поўднем. Жыццё горада ўплывала пазітыўна на развіццё культуры, будзіла творчую думку. Тагачасныя гарады былі асяродкамі адукацыі і культуры, выспявання перадавой на той час буржуазнай ідэалогіі. Праўда, пасля другой паловы XVII ст. пад уплывам знешнепалітычных абставін і канфесійных пярэчанняў нацыянальны, беларускі характар гарадоў страчваецца.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Брацтва аб'яднанне жыхароў пэўнага горада, створанае з рэ-лігійнымі, адукацыйнымі, рытуальнымі і іншымі мэтамі. Магло ўклю-чаць у лік сваіх сяброў-«братоў» прадстаўнікоў розных саслоўяў.

Магдэбургскае права комплекс юрыдычных норм, які абумоў-ліваў актыўны ўдзел гараджан у грамадскім жыцці і кіраванні тым або іншым горадам, упершыню сфармуляваны і прыняты ў нямецкім гора-дзе Магдэбургу (Майдэборгу).

Прывілей паходзіць ад лац. рrivatis – прыватны, legum – закон, дакумент, які абумоўлівае пэўныя ільготы канкрэтнай асобе, групе асоб, гораду, зямлі і г. д.

Чынш штогадовы плата, якую плацілі арандатары зямельных надзелаў.

Цэх суполка рамеснікаў, якія аб’яднаны сваімі супольнымі вы-творча-эканамічнымі інтарэсамі.

Храналогія падзей

1557г. – выданне Правіл правядзення зямельнай рэформы – “Ус-тавы на валокі”.