- •Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Раздзел і. Спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь тэма 1. Старажытныя цывілізацыі. “вялікае перасяленне народаў” і беларусь
- •Тэма 2.
- •Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Лiтаратура Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •4 Ст? . Якімі былі ўзаемаадносіны паміж вкл і татарскімі княствамі?
- •Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хііі – першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 11. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 13. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 14. Культура Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 16. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст. Паўстанне 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 24. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове хіх ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60–90 гг. Хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914–1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 – да лютага 1917 гг.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік – кастрычнік 1917 г.)
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку хх ст.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
- •Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Беларусь у міжваенны перыяд Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 40. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 41. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
- •Пытанні для самаправеркі:
- •Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 44. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 45. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 3. Беларусь у гады другой сусветнай вайны Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 48. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 53. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Да новай мадэлі грамадскага ладу Пытанне 54. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 55. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Планы семінарскіх заняткаў
- •Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Прыкладная тэматыка курсавых работ па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”
Асноўныя тэрміны і паняцці
Інвентары – вопісы ўладанняў феадалаў.
Люстрацыя – перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмасці.
Кірмаш – перыядычны торг, які наладжваўся ў пэўным месцы і ў пэўны час.
Храналогія падзей
1824–1839 гг. – будаўніцтва Аўгустоўскага канала.
1825–1827 гг. – пачатак фабрычнай вытворчасці на Беларусі.
1839 г. – Палажэнне аб люстрацыі дзяржаўнай маёмасці заход-ніх губерняў і Беластоцкай воласці.
1844 г. – стварэнне губернскіх інвентарных камітэтаў.
1844–1857 гг. – перавод казённых сялян на аброчную сістэму.
1847 г. – масавыя антыпрыгонніцкія выступленні сялян Віцеб-скай губерні.
Пытанні для самаправеркі
1. Якія праявы крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы можна назваць?
2. Што паклала пачатак фабрычнай вытворчасці на Беларусі?
3. Якія працэсы назіраліся ва ўнутраным гандлі ў першай палове ХІХ ст.?
4. Ці выкарыстоўвалася наёмная праца ў прамысловасці і сель-скай гаспадарцы?
Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі куль-тура Беларусі развівалася ў новых гістарычных умовах. У канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. у ёй адбыліся сур’ёзныя якасныя змены, звя-заныя з неабходнасцю пераарыентацыі ў сувязі з зараджэннем буржу-азных адносін, складваннем умоў для станаўлення беларускай нацыі.
Найбольш характэрнай рысай новага этапу ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычны друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы), а таксама ў змене ідэйнага зместу культуры, развіцці рэалізму ў літаратуры і мастацтве, зварот да традыцыйнай культуры. Ідэйны змест культуры істотна ўзбагачаецца і ўскладняецца, што праявілася ў хуткай змене ідэйна-стылявых кірункаў: класіцызма, сентыменталізма, рамантызма, рэаліз-ма. Больш значнай становіцца роля культуры ў жыцці асобнага чала-века, узмацняецца яе ўплыў на развіццё грамадства.
Вызначальнай з’явай гісторыка-культурнага працэсу на Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. стала паступовае фарміраванне сучаснай беларускай нацыянальнай культуры. Насуперак памкненням улады затрымаць беларускую культуру на ўзроўні фальклору, уздымаецца новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. Свайго найвышэйшага ўзроўню яна дасягнула ў 40–50-я гады. У гэты час закладваюцца тыпалагічныя, характэрныя рысы культуры бела-русаў, пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны культуры.
Адной з найбольш важных галін духоўнага жыцця ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. была асвета. У 1802 г. пачалася школь-ная рэформа. Згодна з ёй утваралася некалькі тыпаў навучальных устаноў. Асвета таго часу падпарадкоўвалася саслоўнаму прынцыпу: вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы прызначаліся для дзяцей шляхты і чыноўнікаў. У 1803 г. Галоўная літоўская школа была перай-менавана ў Віленскі універсітэт. Універсітэт меў сваю бібліятэку, батанічны сад, анатамічны музей, лабараторыі. Сярэднюю адукацыю давалі павятовыя вучылішчы і гімназіі. Сетка вучылішчаў існавала пры каталіцкіх і базыльянскіх манастырах, якія давалі сярэднюю адукацыю. Сярод іх вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія, якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы. У 1832 г. навучальныя ўстановы пры каталіцкіх кляштарах і манастырах былі пераўтвораны ў свецкія.
У 1821 г. на тэрыторыі Беларусі пачалося распаўсюджванне ланкас-тарскіх школ. Першай школай такога тыпу была школа для сялян, адкрытая І. Храптовічам у Шчорсах. У канцы 1830-х гг. у краі дзейнічалі 13 школ агульнага навучання. У 1840-я гг. пачалі адкрывацца для дзяржаўных сялян.
Асобныя навучальныя ўстановы рэлігійнага характару існавалі для яўрэяў: талмуд-торы, хадарымы. Дзеці ў гэтых школах займаліся вывучэннем свяшчэнных кніг іудаізму пад кіраўніцтвам равінаў і меламедаў. Жанчыны атрымоўвалі адукацыю ў прыватных вучыліш-чах і пансіянатах, а таксама праз хатніх настаўнікаў.
У першай чвэрці ХІХ ст. сістэма асветы на Беларусі была значна спаланізавана. Польская мова з’яўлялася асноўнай мовай выкладання. Дзеці вывучалі польскую гісторыю і літаратуру.
Пасля паўстання 1830–1831 гг. царскі ўрад рэарганізаваў сістэ-му адукацыі. 1 мая 1832 г. Мікалай І падпісаў указ пра закрыццё Вілен-скага універсітэта. Выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў пераводзілася на рускую мову. На ўсходзе Беларусі польская мова выключалася з праграмы выкладання.
Навуковае жыццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. было звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага універсітэта, Горы-Гора-цкага земляробчага інстытута, створанага ў 1848 г. на базе земляроб-чай школы, а таксама з даследаваннямі энтузіястаў-аматараў.
Першая палова ХІХ ст. – час зараджэння навуковага беларуса-знаўства. Першымі загаварылі пра самабытнасць беларускай мовы і неабходнасць яе вывучэння польскі вучоны-лінгвіст С. Ліндэ і гісто-рык Т. Чацкі. Першая спроба навуковага даследавання мовы беларусаў – праца рускага вучонага К.Ф. Калайдовіча “Пра беларускую гаворку” (1822 г.).
Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Беларусі: І. Грыгаровіч – аўтар археаграфічнага выдання “Беларускі архіў” (1824 г.), І. Даніловіч – аўтар дзевяцітомнай “Гісторыі літоў-скага народа” (1836–1841 гг.), Т. Нарбут – аўтар “Помнікаў гісторыі Літвы” (1846 г.), М. Без-Карніловіч, які ў 1855 г. выдаў “Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах Беларусі”, лінгвісты І. Насовіч і С. Мікуцкі. У сярэдзіне ХІХ ст. на старонках расійскага перыядычнага друку папулярызацыяй навуковых ведаў пра Беларусь займаўся пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі – аўтар твораў "Падарожжа па Палессі і беларускаму краю“ (1853–1855 гг.) і “Беларусь у характа-рыстычных апісаннях і фантастычных яе казках”. Значную ролю ў развіцці гістарычнай навукі, краязнаўства і этнаграфіі адыгралі браты Я. і К. Тышкевічы, А. Кіркор, Р. Падбярэзскі. У працах пачынальнікаў беларусазнаўства, у публікацыях беларускіх фалькларыстаў, этногра-фаў выявілася абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і пачынаўся працэс складвання беларускай нацыі.
Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове ХІХ ст. было станаўленне новай беларускай літаратуры, якая фармі-равалася, абапіраючыся на народную творчасць і жывую народную мову. У ёй адлюстравалася духоўнае жыццё народа. Ананімныя верша-ваныя гутаркі “Гутарка Данілы са Сцяпанам”, “Сход”, вершы П. Баг-рыма, Ф. Савіча, У. Сыракомлі, В. Каратынскага выявілі апазіцыйныя і антыпрыгонніцкія настроі, любоў да радзімы.
Ян Чачот у 1837–1846 гг. выдаў 6 фальклорных зборнікаў “Вясковыя песні”, у якіх побач з народнымі песнямі ён змясціў і свае – на польскай і беларускай мовах. А. Рыпінскі быў аўтарам фалькларыс-тычнага даследавання “Беларусь” (Парыж, 1840 г.) і беларускіх вер-шаў. Я. Баршчэўскі пісаў беларускія вершы і на падставе народных легенд стварыў чатырохтомны польскамоўны зборнік “Шляхціц За-вальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. У вырашэнне праблемы нацыянальнай самабытнасці значны ўклад унеслі паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”.
У 40-я гады да беларускага прыгожага пісьменства звяртаецца выдатны пісьменнік і драматург В. Дунін-Марцінкевіч. Першымі вядо-мымі нам творамі пісьменніка сталі п’есы “Рэкруцкі яўрэйскі набор”, “Спаборніцтва музыкантаў”, “Чарадзейная вада”. У 1846 г. убачыла свет выдатная музычная п’еса пісьменніка “Сялянка” (“Ідылія”), дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка.
У канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. на якасна новую прыс-тупку ўзняліся тэатр і музыка. Сталыя тэатральныя калектывы дзейні-чалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродне (трупа С. Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). Тэатральнае мастацтва таго часу звязана з імёнамі акцёраў К. Скібінскага, С. Дзешнера, З. Анчыца. Рэпертуар тэатраль-ных калектываў быў даволі шырокім: творы Шэкспіра, Шылера, Мальера, Багуслаўскага, Гогаля, Пушкіна, Астроўскага. Апрача прафе-сійнага і аматарскага тэатраў існаваў народны тэатр – батлейка. Музыка была адной з найважнейшых галін мастацтва. Яна гучала ў салонах мясцовай шляхты, выкладалася ў навучальных установах; часта адбываліся сольныя канцэрты прафесійных музыкантаў.
У маёнтках буйных магнатаў існавалі прыгонныя аркестры і капэлы. Сусветную славу маюць творы М.К. Агінскага. Ураджэнец Мінска С. Манюшка стварыў выдатныя оперы на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча.
Дасягненні ў выяўленчым мастацтве звязаны з Віленскай школай жывапісу. Першым прафесарам жывапісу Беларусі і Літвы быў Ф. Смуглевіч. Выхаванцамі гэтай школы былі партрэтыст і майстар гістарычных кампазіцый Я. Дамель, мастак-партрэтыст В. Ваньковіч, графік і мастак В. Дмахоўскі, выдатныя мастакі М. Кулеша і Н. Орда. Пачынальнікам мастацтва нацюрморта на Беларусі быў І. Хруцкі.
Такім чынам, культура Беларусі першай паловы ХІХ ст. з’яўлялася важнай часткай гістарычнага працэсу. Яна была цесна звязана з культурамі суседніх народаў. Але працэс развіцця культуры Беларусі скажаўся і стрымліваўся палітыкай царскіх улад. Працэс развіцця культуры на беларускіх землях сведчыў аб пачатку працэсу нацыянальнага адраджэння.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Рамантызм – ідэйна-мастацкі накірунак у духоўным жыцці, літаратуры і мастацтве Еўропы і Амерыкі ў канцы XVIII – першай па-лове ХІХ стст. На Беларусі ідэі рамантызму з’явіліся ў першай палове ХІХ ст. Для рамантызму ўласціва арыентацыя на голас пачуццяў. Рамантызм праявіўся ў творах А. Міцкевіча, Я. Баршчэўскага.
Сентыменталізм – плынь у літаратуры і мастацтве XVIII – пачатку ХІХ ст. у Заходняй Еўропе і Расіі, якому ўласцівы культ пачуцця, увядзенне лепшых маральных і духоўных каштоўнасцей у ранг жыццёвага правіла. Элементы сентыменталізму ўпершыню выявіліся ў вершах Я. Чачота.
Храналогія падзей
1803 г. – стварэнне Віленскай навучальнай акругі.
1832 г. – закрыццё Віленскага універсітэта.
1836 г. – Указ аб увядзенні выкладання на рускай мове ва ўсіх навучальных установах Беларусі.
1840 г. – адкрыццё Горы-Горацкай земляробчай школы.
1848 г. – пераўтварэнне Горы-Горацкай земляробчай школы ў інстытут.