- •Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Раздзел і. Спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь тэма 1. Старажытныя цывілізацыі. “вялікае перасяленне народаў” і беларусь
- •Тэма 2.
- •Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Лiтаратура Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •4 Ст? . Якімі былі ўзаемаадносіны паміж вкл і татарскімі княствамі?
- •Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хііі – першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 11. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 13. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 14. Культура Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 16. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст. Паўстанне 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 24. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове хіх ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60–90 гг. Хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914–1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 – да лютага 1917 гг.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік – кастрычнік 1917 г.)
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку хх ст.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
- •Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Беларусь у міжваенны перыяд Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 40. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 41. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
- •Пытанні для самаправеркі:
- •Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 44. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 45. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 3. Беларусь у гады другой сусветнай вайны Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 48. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 53. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Да новай мадэлі грамадскага ладу Пытанне 54. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 55. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Планы семінарскіх заняткаў
- •Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Прыкладная тэматыка курсавых работ па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”
Спіс літаратуры
Крыніцы
Великая Октябрьская Социалистическая революция в Белоруссии: В 2 т. – Мн., 1957.
Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1998.
Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июль 1941–июль 1944 г.): В 3 т. – Мн., 1973–1988.
По воле народа: Из истории образования Белорусской ССР и создания Коммунистической партии Белоруссии. – Мн., 1988.
Программы политических партий России. Конец XIX – начало XX в. – М., 1995.
Асноўная
Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. – Мн., 1995.
Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. – Мн., 2002.
Гісторыя Беларусі: У 2 ч. – Мн., 2000.
Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мн., 1991.
Каваленя А.А. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939–1945). – Мн., 1996.
Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. – Мн., 1992.
Марцуль Г.С., Сташкевіч М.С. Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністратыўных межаў, беларускае замежжа. – Мн., 1997.
Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. – Мн., 1994–1995.
Политическая история России. – М., 1998.
Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн., 1996.
Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 1992.
Дадатковая
Адамушка У.І. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гг. на Беларусі. – Мн., 1994.
Алпеев А.Н. Мы – народ… ХХ век. – Мн., 1998.
Алпеев А.Н. …И не было завтра. – Мн., 2000.
Алпеев А.Н. Раздумья о судьбах Отечества. – Мн., 2003.
Бич М.О. Рабочее движение в Беларуси в 1861–1904 гг. – Мн., 1983.
Гісторыя беларускай літаратуры. XIX – пачатак XX ст.
Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. – Мн., 1971–1975.
Игнатенко И.М. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. – Мн., 1992.
Игнатенко И.М. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. – Мн., 1986.
История Европы / А. Жак, Й. Бендер, Г. Иржи и др. – М., 1996.
История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. – М., 1994.
История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. – Мн., 1984–1987.
Коваленя А.А. Беларусь 1939–1945 гг. Война и политика. – Мн., 2001.
Круталевич В.А. История Беларуси: Становление национальной государственности. – Мн., 1999.
Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1996.
Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. – Мн., 1994.
Полуян В.А. Революционно-демократическое движение в Западной Белорусии (1927–1939). – Мн., 1978.
Сорокин П.А. Человек. Цивилизация. Общество. – М., 1992.
Сташкевич Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917–1925). – Мн., 1985.
Страницы истории Компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. – Мн., 1990.
Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772–2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. – Мн., 2003.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1991–2003. Т. 1–6.
РАЗДЗЕЛ V. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ ДЗВЮХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ (ДРУГАЯ ПАЛОВА 40-х – 80-я ГАДЫ)
ТЭМА 1. БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ СУПРАЦЬСТАЯННЯ СУСВЕТНЫХ ДЗЯРЖАЎ
Пытанне 52. БССР у 1946–1952 гг. Аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае жыццё
За гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла чвэрць насельніцтва, матэрыяльныя страты склалі больш паловы нацыяналь-нага багацця, а па агульным развіцці эканоміка рэспублікі была адкі-нута да ўзроўню 1928 г. У межах планавай сістэмы, панаваўшай у СССР, аднаўленне народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946–1950 гг.).
У забеспячэнні аднаўлення фінансавымі рэсурсамі вялікую ролю адыгралі агульнасаюзныя фонды і дапамога ад рэспублік СССР, якія пазбеглі акупацыі. Сродкі, атрыманыя рэспублікай, склалі 55% іх агульнай сумы. Акрамя таго, згодна з пасляваеннымі міжнароднымі дамоўленасцямі рэспубліка атрымала пэўную частку германскіх рэпарацый.
Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі патрабавала ад на-сельніцтва гераічнай працы. Даводзілася працаваць не толькі на прад-прыемствах, але і на аднаўленні жылля, аб’ектах сацкультбыту ва ўмовах вытворчых цяжкасцей і недастатковага харчовага забеспячэн-ня. Нягледзячы на негатыўную сістэму камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай, нельга не адзначыць відавочнае: дак-ладнае планаванне аднаўленчай працы, разумнае выкарыстанне фінан-савых і матэрыяльных сродкаў далі свой станоўчы вынік. Так, Савет Міністраў БССР разгледзеў і зацвердзіў планы па развіццю сельскай гаспадаркі на 1947 г., аднаўленню і развіццю г. Мінска, электрыфіка-цыі БССР на 1948–1950 гг. і інш.
Перш за ўсё ўвага была нададзена развіццю цяжкай прамыс-ловасці – машынабудаванню, металаапрацоўцы, торфаздабычы, энер-гетыцы. Акцэнт быў зроблены на стварэнне такіх галін, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабіле- і трактарабудаванне. Дзякуючы іх развіццю, у 1950 г. прамысловасць рэспублікі перавысіла даваенны ўз-ровень амаль у 2,5 раза ў параўнанні з 1940 г.
Аднаўленне і развіццё цяжкай прамысловасці падрыхтавала ба-зу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання. Выкананне гэтай задачы ўскладалася на прадпрыемствы лёгкай, харчовай і мясцовай прамысловасці, якія працавалі на сваёй сыравіне і патрабавалі менш сродкаў, чым буйныя фабрыкі і заводы.
Былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты, рэканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы, швейныя фабрыкі.
Ва ўсіх галінах у значных маштабах праводзілася тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкары-стоўваліся новыя метады вытворчасці: механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў.
У першай палове 50-х гг. уступілі ў строй дзеючых у Мінску пад-шыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.
У сельскай гаспадарцы становішча заставалася цяжкім і не толь-кі з прычыны велізарных страт падчас вайны. Пасляваенная інду-стрыялізацыя БССР вялася па-ранейшаму за кошт сельскай гаспадаркі, хоць яна не была ў стане забяспечыць краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі. Да 1947 г. існавала картачная сістэма прадуктовага забес-пячэння. Тым не менш, адзінай формай арганізацыі сельскагаспа-дарчай вытворчасці заставалася калгасна-саўгасная сістэма.
На ХІХ з’ездзе КПБ, які адбыўся ў лютым 1949 г., было прынята рашэнне аб правядзенні суцэльнай калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі ў сціслыя тэрміны. Хуткія тэмпы непазбежна прыводзілі да прымусовых метадаў яе ажыццяўлення. Адначасова адбывалася сся-ленне хутароў, што разам са зменай традыцыйных формаў гаспада-рання нанесла ўдар па сельскагаспадарчай вытворчасці.
У канцы чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная плошча склала 91,4%, а пасевы збожжавых – 91,1% ад даваеннага ўзроўню; па колькасці пагалоўя жывёлы і прадукцыйнасці жывёлагадоўлі многія гаспадаркі перавысілі яго. Аднак дасягнуць агульных тэмпаў вытвор-часці сельскагаспадарчай прадукцыі не ўдалося. Большасць калгасаў заставалася нерэнтабельнымі і стратнымі.
Такім чынам, увесь пасляваенны перыяд азначаны паскоранымі тэмпамі індустрыялізацыі, стварэннем новых галін прамысловасці, якія ў будучым вызначалі асноўныя рысы эканомікі рэспублікі. Яны залажылі асновы для стварэння складанага народнагаспадарчага ком-плексу, забяспечылі дастаткова высокія тэмпы аднаўлення і развіцця заходніх абласцей Беларусі. Аднак празмерная цэнтралізацыя, неда-статковае развіццё таварна-грашовых адносін стрымлівалі развіццё народнай гаспадаркі.
У грамадска-палітычным развіцці рэспублікі першым крокам да мірнага жыцця сталі выбары ў Вярхоўны Савет БССР (1947 г.) і мяс-цовыя Саветы рэспублікі (1948 г.). Савецкія людзі ўспрымалі гэтую па-дзею як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і галасавалі за прадстаўнікоў “непарушнага блока камуністаў і беспартыйных” са спадзяваннямі на перамены ў палітычным жыцці. Але перамогу атры-мала жорсткая лінія, накіраваная на ўзмацненне таталітарызму. Каму-ністычная партыя Беларусі з’яўлялася не толькі палітычнай, але і дзяр-жаўнай арганізацыяй з адміністрацыйнымі, заканадаўчымі і выканаў-чымі функцыямі ўлады. Характар партыйных пастаноў быў абавязваю-чы, насіў камандны характар і быў звязаны з рашэннем вытворчых пытанняў, тады як грамадска-палітычнае жыццё асвятлялася толькі ў плане ўзмацнення класавай і рэвалюцыйнай пільнасці.
Спецыфічнай заставалася роля прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый. Часта яны займаліся не ўласцівымі ім функцы-ямі, выконвалі рашэнні партыі і мабілізоўвалі беларускі народ на вы-кананне чарговых задач пабудовы сацыялізму. Найбольш абмежаванай аказалася такая функцыя, як абарона прафесійных правоў працоўных і маральнага выхавання падрастаючага пакалення. На практыцы гэта азначала, што ўсе грамадскія арганізацыі забяспечвалі ўстойлівасць партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўлады.
У такіх умовах на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій. Галоўны ўдар быў накіраваны супраць навуковай і творчай інтэлі-генцыі, дзейнасці грамадска-палітычных і літаратурных часопісаў “Бе-ларусь”, “Полымя”, “Бальшавік Беларусі” і многіх газет.
Ішлі арышты грамадзян БССР, якія апынуліся ў Германіі ў гады акупацыі. Пачалася барацьба з так званым касмапалітызмам, нізкапак-лонствам перад капіталістычным Захадам. Асабліва напружанае стано-вішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны дзейнічалі атра-ды Арміі Краёвай і праходзіла калектывізацыя. Гэты рэгіён быў аб’яў-лены “гняздом нацыяналізму і кулацтва”, у выніку чаго за 1946–1952 гг. было рэпрэсіравана каля 50 тыс. і выселена 349 тыс. чалавек. Махавік рэпрэсій быў спынены толькі пасля смерці Сталіна ў 1953 г.
Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР вызначалася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем. Феномен сталін-скай сістэмы заключаўся ў тым, што яна гвалтам падпарадкоўвала свайму кантролю эканоміку, грамадска-палітычнае жыццё, у кароткі час сфарміравала новы, адпаведны рэжыму, пануючы ў грамадстве таталітарны светапогляд.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Рэпарацыя – поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэры-яльных страт сродкаў ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая падвяргалася агрэсіі.
Цяжкая прамысловасць – вытворчасць сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш.
Касмапалітызм – сістэма поглядаў, якая адмаўляе пачуццё патрыятызму і нацыянальна-культурныя традыцыі сваёй радзімы пад лозунгам: “Чалавек – грамадзянін свету”.