Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Адукацыйная камісія – установа, якая кіравала асветай у Рэчы Паспалітай, заснавана ў 1773 г. Галоўны орган, які ў 70-я гг. XVIII ст. праводзіў агульную рэформу школ і вышэйшых навучальных устаноў у Рэчы Паспалітай.

Барока – вядучы накірунак у мастацтве Беларусі XVII–XVIII ст. Характарызуецца кантраснасцю, рухавасцю форм, параднасцю.

Класіцызм – накірунак у еўрапейскай мастацкай культуры другой паловы XVII–XIX ст. На Беларусі з’явіўся з 80-х гг. XVIII ст. Вызначаецца манументальнасцю, урачыстасцю. Шырокае развіццё атрымаў у асноўным у архітэктуры.

Прыгонны тэатр – від прыватнага тэатра ў XVIII – першай палове ХІХ ст. Акцёрамі былі пераважна прыгонныя сяляне.

Храналогія падзей

1696 г. – пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб забароне ўжыван-ня беларускай мовы ў дзяржаўным справаводстве.

1773 г. утварэнне Адукацыйнай камісіі ў Рэчы Паспалітай.

17781800 гг. – існаванне Шклоўскага тэатра графа Зорыча.

Пытанні для самаправеркі

1. У якіх умовах развівалася беларуская культура ў XVII–XVIII ст.?

2. Што спрыяла ўсталяванню асветніцтва?

3. Ці можна лічыць другую палову XVII–XVIII ст. часам заняпаду беларускай культуры?

Спіс літаратуры Крыніцы

  1. Белоруссия в эпоху феодализма; В 4 кн. – Мн., 1969–1972.

  2. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1998.

  3. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.: Тэкст. Даведнік. Каментарьіі. – Мн., 1989.

  4. Уния в документах / Сост. В.А. Теплова. – Мн., 1997.

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. – Мн., 1995.

  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. – Мн., 2002.

  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. – Мн., 2000.

  4. Гуревич Ф.Д. Древние города Белорусского Понемонья. – Мн., 1982.

  5. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мн., 1994.

  6. Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мн., 1991.

  7. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. – Мн., 1992.

  8. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. – Мн., 1994–1995.

  9. Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. – Мн., 1989.

  10. Шчакаціхін М.М. Нарысы гісторыі беларускага мастацтва.– Мн., 1993.

  11. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн., 1996.

  12. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 1992.

Дадатковая

  1. Адраджэнне: Гістарычны альманах. – Мн., 1995. Вып. 1.

  2. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. – Мн., 1971–1975.

  3. Голенченко Г.Я. Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI – середине XVII в. – Мн., 1989.

  4. История Европы / А. Жак, Й. Бендер, Г. Иржи и др. – М., 1996.

  5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1991–2003. Т. 1–6.

РАЗДЗЕЛ ІІІ. ІНДУСТРЫЯЛЬНАЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ (КАНЕЦ XVIII – ПАЧАТАК XX ст.) І БЕЛАРУСЬ

ТЭМА 1. НАРАДЖЭННЕ ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ І ЯЕ ЎПЛЫЎ

Пытанне 15. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХІХ ст.

У пачатку ХІХ ст. тэрыторыя Расійскай імперыі, у склад якой былі ўключаны беларускія землі, складала 16 млн. кв. км., дзе жыло каля 40 млн. чалавек. Расія была феадальнай аграрнай дзяржавай. Больш за 95% насельніцтва жыло ў вёсцы і толькі 4% – у гарадах. Дваране-памешчыкі, якія складалі каля 1% насельніцтва, валодалі зямлёй і 55% сялян. 45% сялян лічыліся ўласнасцю дзяржавы – дзяржаўнымі. У Расійскай імперыі было 634 гарады, з якіх толькі Пецярбург і Масква мелі больш чым па 200 тысяч жыхароў.

На далучаных беларускіх землях праводзілася палітыка, якая зыходзіла з таго, што гэтыя землі з іх насельніцтвам з’яўляюцца спрад-вечна рускай уласнасцю і вяртаюцца ў выніку падзелаў у склад Расіі. На далучаных тэрыторыях уводзілася новае адміністрацыйнае дзяленне: замест ваяводстваў утвараліся губерніі. У 1796–1801 гг. уся тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад трох губерняў – Беларускай, Мінскай і Літоўскай з насельніцтвам амаль 4 млн. чалавек. У верасні 1801 г. Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская і Магілёўская губерні).

Усё насельніцтва, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Большасць шляхты і магнатаў Беларусі далі прысягу на вернасць расійскай імператрыцы, захавалі свае маёнткі і атрымалі ўсе саслоўныя правы і прывілеі, якімі карысталася расійскае дваранства.

На беларускія губерні распаўсюджвалася “Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі” ад 21 красавіка 1785 г. Законам прадугледжвалася стварэнне выбарных органаў кіравання ў гарадах: распарадчага – гарадской думы і выканаўчага – шасцігласнай думы. Скасоўвалася магдэбургскае права.

У сістэме судовых органаў па расійскаму ўзору былі ўтвораны палаты грамадзянскага і крымінальнага судоў, земскія суды. Да паўстання 1830–1831 гг. ІІІ Статут ВКЛ захоўваўся ў якасці асноўнага кодэкса законаў на далучаных землях Беларусі.

У беларускіх губернях уводзілася расійская падатковая сістэма. Для сялян падымны падатак быў заменены больш цяжкім падушным. Грашовая рэнта і дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі да 1811 г. не асігнацыямі, як гэта было ў рускіх губернях, а залатой і срэбнай манетамі, рэальны курс якой быў шмат вышэйшы. Уводзілася невядо-мая раней беларускаму насельніцтву рэкруцкая павіннасць.

23 чэрвеня 1794 г. была ўстаноўлена “мяжа яўрэйскай аселасці”, куды ўваходзілі беларускія землі. Указ пазбаўляў яўрэяў права на пастаяннае пражыванне за мяжой аселасці, г.зн. у расійскіх губернях і гарадах. Ім забаранялася жыць за межамі гарадоў і мястэчак. З яўрэйскіх мяшчан, рамеснікаў і купцоў спаганяліся ў два разы большыя дзяржаўныя падаткі, чым з хрысціянскіх. Праваслаўная царква на беларускіх землях заняла пануючае становішча і ка-рысталася дзяржаўнай падтрымкай.

Памяркоўная палітыка праводзілася расійскімі ўладамі ў адно-сінах да каталіцкага касцёла. У лютым 1774 г. была ўтворана Беларус-кая каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве.

22 красавіка 1794 г. выдадзены ўказ, паводле якога гвалтам пераведзены ў праваслаўе каля паўтара мільёна уніятаў.

Такім чынам, далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі канчаткова спыняла тут традыцыі ўласнай дзяржаўнасці, пашырала і ўмацоўвала прыгонніцтва, паклала пачатак пераарыентацыі эканаміч-нага, палітычнага і культурнага жыцця Беларусі на ўсход, на Расію.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Разбор шляхты” – выключэнне з дваранскага саслоўя пры непрадстаўленні дакументаў на дваранскае званне.

Губерня – з 1703 г. асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі. Падзялялася на паветы.

Мяжа аселасці – мяжа тэрыторыі, у якую былі ўключаны беларускія, украінскія і прыбалтыйскія губерні, на якой дазвалялася пастаяннае пражыванне яўрэям.

Храналогія падзей

22 красавіка 1794 г. – указ Кацярыны ІІ пра перавод уніятаў у праваслаўе.

23 чэрвеня 1794 г. – увядзенне “мяжы яўрэйскай аселасці”.

Верасень 1801 г. – адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Бе-ларусі на 5 губерняў, што ўваходзілі ў склад 2 генерал-губернатарстваў.