Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX – першай палове XIII ст.

Эвалюцыя прылад працы, тэхналогіі зямляробства і жывёла-гадоўлі выклікала глыбокія перамены ў жыцці зямель і ў грамадскім ладзе, якасны пераход ад родавага ладу да сельскай суседскай абшчы-ны. Падзел працы падарваў калектыўны характар вытворчасці і пры-сваення, на чым грунтавалася першабытнаабшчыннае грамадства, адкрыў для пэўных асоб магчымасць прысваення прыбавачнага прадукту і абмену паміж імі. Усё гэта прывяло да ўтварэння класаў і дзяржаў.

У гэты час на якасна новую ступень уздымаюцца абмен і гандаль. У якасці абменнага эквіваленту ўсходнія славяне ўсё часцей выкарыстоўвалі буйную рагатую жывёлу.

У IX–XII ст. гаспадарчая дзейнасць людзей на тэрыторыі Беларусі характарызавалася перш за ўсё нараджэннем і суіснаваннем шматукладнай эканомікі (гл. схему ).

Яшчэ да заклікання да ўлады князёў-варагаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалі складацца воласці-княствы, якія ўзначаль-валіся князямі, выхадцамі з мясцовай знаці. Першымі і найбольш ма-гутнымі ўсходнеславянскімі княствамі былі Полацкае (IX–XIII ст.), Тураўскае (X–XI ст.). Ім падпарадкоўваліся як васалы больш дробныя княствы, якія ўзніклі на працягу ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі: Менскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Пінскае, Клецкае і інш.

Вярхоўным уласнікам зямлі быў князь. Ён збіраў са сваёй дру-жынай рэнту – даніну шляхам палюддзя, якая адначасова была першай формай дзяржаўнага падатку на ўтрыманне органаў княжацкай улады.

Сацыяльная структура і грамадскі лад княстваў адпавядалі ран-нефеадальнаму ўзроўню развіцця. Верхні пласт грамадства складалі князі, баяры, старэйшыя і малодшыя дружыны, духавенства. Разам з феадаламі і феадальна залежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары і сяляне-даннікі. З канца X і асабліва XI ст. ішоў працэс росту колькасці буйных феадалаў і плошчаў іх уладанняў. Значныя зямельныя ўгоддзі феадалаў апра-цоўваліся феадальна-залежнымі людзьмі і часткова рабамі. Усталява-ліся наступныя формы феадальнага землеўладання:

Пытанне 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.

Р азвіццё палітычнага ладу дзяржаў-княстваў найбольш наглядна можна прасачыць на прыкладзе Полацкага княства, на тэрыторыі якога жыло крывічскае і дрыгавічскае насельніцтва. Першы полацкі князь, імя якога вядома з летапісаў – Рагвалод. Пры Уладзіміры Святаславічы Полацкае княства гвалтоўна ўключана ў 980 г. у Кіеўскую дзяржаву. Унук Рагвалода Ізяслаў узнавіў дзяржаўнасць і да часоў феадальнай раздробленасці тут правілі яго нашчадкі. Выключнае значэнне ў палітычным і гаспадарчым жыцці Полаччыны мелі вечавы лад – гарадское самакіраванне, епіскап. Гісторыя Полацкай зямлі XI–XII ст. – гэта перыяд пашырэння яе тэрыторыі. Полацкае княства вымушана было адстойваць сваю самастойнасць ва ўмовах пастаяннага саперніц-тва з Кіевам і Вялікім Ноўгарадам.

Найбольшай магутнасці Полацкая зямля дасягнула пры Усяславе Брачыславічы (каля 1028–1101 гг.; князь Полацкі з 1044 г.). Пры ім пашырылася тэрыторыя, будаваліся гарады і храмы (Сафійскі сабор у Полацку), устаноўлены поўны кантроль над гандлёвым шляхам па Заходняй Дзвіне, які забяспечыў выхад у Балтыйскае мора.

У ХІІ – першай палове ХІІІ ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі перажылі этап феадальнай раздробленасці. Гэта быў заканамерны і прагрэсіўны крок на шляху станаўлення і далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Аналагічныя працэсы адбываліся паўсюдна ў Еўропе. У Італіі, Фран-цыі і Нямеччыне ў гэты час фарміраваліся самастойныя каралеўствы.

У XII ст., пасля смерці Усяслава, Полацкае княства пачало ў палітычным сэнсе ўсё больш размяжоўвацца на часткі, удзельныя княствы (Полацкае, Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш.), якія належылі прадстаўнікам полацкай праваслаўнай дынастыі, паміж якімі разгарнулася барацьба за першынство.

Іншым быў лёс дрыгавіцкіх княстваў. Даволі рана яны трапілі ў сферу інтарэсаў Кіева і страцілі незалежнасць. З канца X ст. на княжанне ў Тураў пасылалі старэйшых сыноў кіеўскага князя. У 50-я гг. XII ст. у Тураве ўсталявалася самастойная княжацкая дынастыя. Пасля выхаду з-пад уплыву Кіева (1158 г.) на тэрыторыі Тураўскага княства узнік шэраг асобных удзелаў, князі якіх дзейнічалі згуртавана. У пачатку XIII ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш звязвае свой лёс з Новагародскай у барацьбе супраць галіцка-валынскіх князёў.

У XII ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. Да сярэдзіны XIII ст. высокага эканамічнага і культурнага развіцця дасягнула Новагародская зямля.

Вышэйшую ўладу ў дзяржавах-княствах у IX–XII стст. на тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў кіравання выконвалі службовыя асобы: пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік і інш. Князь стаяў на чале дзяржавы і выканаўчых органаў. Яго асноўныя абавязкі: арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга ворага і падтрыманне ўнутранага парадку. Правам выдання законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча.

Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся аднача-сова і князь, і пасаднік.

Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Праваслаўная царква стала дзяржаўнай ва ўсіх краінах Усходняй Еўропы з канца X ст. Хрысціянства адсунула ўбок вялікі пантэон паганскіх багоў. Лічыцца, што першая епархія на Беларусі ўзнікла ў 992 г. у Полацку. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства. Але спатрэбіліся стагоддзі, каб хрысціянства змагло канчаткова распаўсюдзіцца і ўсталявацца на беларускіх землях.

Такім чынам, ІХ – першая палова ХІІІ ст. гэта перыяд фарміра-вання, развіцця і раздробленасці першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Абшчыннае землеўладанне – форма землеўладання, калі ворыў-ная зямля знаходзілася ва ўладанні асобных сялян, хаця права агульна-га ўласніка належыла абшчыне (верві), як і права карыстання лясамі, выганамі, вадаёмамі і іншымі непадзеленымі ўгоддзямі.

Веча – агульны сход дарослых жыхароў горада і воласці для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў.

Вотчына – форма зямельнай уласнасці феадалаў і звязаных з ёю правоў на залежных сялян. У XI–XIII ст. на ўсходнеславянскіх землях існавалі вотчыны князёў, баяр, царквы.

Дань – форма феадальнай эксплуатацыі залежнага насельніцтва (натуральны падатак).

Кармленне – права, дараванае князем васальнаму феадалу збі-раць дань, даходы з воласці.

Князь – правадыр племені; з развіццём феадалізму – правіцель дзяржавы.

Кукенойс, Герцыке – княствы ў ніжнім цячэнні Дзвіны, якія зна-ходзіліся ў васальнай залежнасці ад полацкіх князёў.

Людзі – свабодныя абшчыннікі. У гэты час ішоў працэс дыфе-рэнцыяцыі “людзей” на феадальна-залежных і вольных.

Мір, верв – у XI ст. сялянская земляробчая суседская абшчына. Затым на яе аснове ішло фарміраванне індывідуальных сялянскіх гас-падарак. Для такой абшчыны было характэрна самакіраванне, кругавая парука, калектыўная адказнасць і г.д.

Ордэн – ваенная арганізацыя царкоўных і свецкіх феадалаў.

Палюддзе – збор даніны са свабоднага насельніцтва, якое пра-жывала на падуладнай князю тэрыторыі; першапачатковая форма феа-дальнай рэнты.

Халопы – катэгорыя насельніцтва, пазбаўленая асабістай свабо-ды (з XII ст.).

Чэлядзь – агульны тэрмін, які ў XI–XIII ст. абазначаў феадаль-льна-залежнае насельніцтва. Раней – асабіста несвабодныя людзі.

Храналогія падзей

862 г. – першае летапіснае ўпамінанне аб Полацкім княстве.

907 г. – паход на Візантыю, у якім прымала ўдзел дружына По-лацка.

980 г. – першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве.

980 г. – напад ноўгарадскага войска на чале з князем Уладзімірам Святаславічам разам з атрадамі варагаў, чудзі і меры на Полацк. Забой-ства Полацкага князя Рагвалода і ягоных сыноў. Гвалт Уладзіміра над князёўнай Рагнедай.

989 г. – захоп кіеўскім князем Уладзімірам горада Турава пасля аблогі. Прымусовае хрышчэнне пераможаных жыхароў Турава.

992 г. – утварэнне епархіі ў Полацку.

Канец X ст. – утварэнне Тураўскага княства.

10031044 гг. – княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.

1021 г. – паход полацкага князя Брачыслава на Вялікі Ноўгарад. Бітва са сваім родным дзядзькам, кіеўскім князем Яраславам, на рацэ Судаміры.

1044 г. – першыя звесткі пра Новагародак (Навагрудак).

10441101 гг. – княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (Ча-радзея).

1067 г. – першыя летапісныя звесткі пра Менск (Мінск).

1067 г. – бітва на р. Нямізе паміж войскамі Яраславічаў і полац-кага князя Усяслава Чарадзея.

1078–1086 гг. – княжанне ў Тураве Яраполка Ізяславіча.

1158–1162 гг. – княжанне ў Тураве Юрыя Яраславіча, які ўз-навіў дынастыю Ізяславічаў на тураўскім троне.