Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Храналогія падзей

25 сакавіка 1917 г. – з’езд “беларускіх дзеячоў”. Утвораны Бела-рускі нацыянальны камітэт (БНК).

8–12 ліпеня 1917 г. – ІІ з’езд беларускіх партый і арганізацый. Замест БНК створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, з 28 кастрычніка – Вялікая беларуская рада.

14–25 кастрычніка 1917 г. – ІІІ з’езд Беларускай сацыялістыч-най грамады, фактычны распад партыі.

Пытанні для самаправеркі

1. Пералічыце асноўныя напрамкі і змест беларускага нацыя-нальнага руху пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку хх ст.

Пачатак веку – 24 кастрычніка 1917 г. – адзін з адметных перыядаў у развіцці беларускай нацыі і яе культуры. Кардынальныя рэвалюцыйныя падзеі з чаргаваннем у іх уздымаў і спадаў і войны ўнеслі тым не менш важны ўклад у культурны працэс. Так, у 19001905 гг. выйшлі з друку на беларускай мове “Вязанка” Я. Лучыны, “Калядная пісанка на 1904 год” і інш. У 1906 г. у пецярбургскім выдавецтве “Загляне сонца і ў наша аконца” былі выпушчаны “Беларускі лемантар, або першая навука чытання” і “Першае чытанне для дзетак-беларусаў”. У 19081914 гг. на кніжны рынак паступілі беларускія выданні 77 назваў агульным тыражом звыш 226 тыс. экзэмпляраў.

Рэвалюцыя 19051907 гг. выклікала ажыўленне перыядычнага друку. 1 верасня 1906 г. у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвай газеты на беларускай мове “Наша доля”. Пяць з шасці нумароў газеты былі канфіскаваны, на шостым нумары яе выданне спынена.

3 лістапада 1906 г. у Вільні пачала выходзіць газета “Наша ніва” – цэнтр легальнага нацыянальна-культурнага руху. У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады І. Лу-цэвіч, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Уласаў (рэдактар), Я. Купала (рэдактар); з 1914 г. газета выходзіла штотыднёва. Была разлічана пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Газета абараняла адраджэнскія ідэалы, правы і свабоды беларускага працоў-нага народа. Пры рэдакцыі газеты стварыўся Беларускі нацыянальны музей. Газета выдавала штогадовы “Каляндар “Нашай нівы”, альма-нахі: “Зборнік “Нашай нівы”, “Каляндарную пісанку 1913 год” і інш. Дзесяцігоддзе “Нашай нівы” называюць “нашаніўскім перыядам” у гісторыі беларускага нацыянальнага руху. З “Нашай нівай” звязана станаўленне і далучэнне да вызваленчай барацьбы Я. Купалы, Я. Ко-ласа, Э. Пашкевіч (Цётка), М. Багдановіча, А. Гаруна, М. Гарэцкага, З. Бядулі, Ц. Гартнага і іншых.

Адбыліся новыя змены ў сістэме школьнага навучання. Замест царкоўнапрыхадскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы; гарад-скія вучылішчы ператвораны ў чатырохкласныя агульнаадукацыйныя школы павышанага тыпу. Колькасць сярэдніх навучальных устаноў павялічылася да 88. Атрымала далейшае развіццё прафесіянальная адукацыя. У 1911 г. у пачатковых школах вучыліся толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту.

Праблема падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў вырашалася шляхам адкрыцця новых настаўніцкіх семінарый і інстытутаў. У 1910 г. быў адкрыты настаўніцкі інстытут у Віцебску, у 1913 г. – У Магілёве, у 1914 г. – у Мінску.

Набіралі моц навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту і культуры яе насельніцтва. У 19101914 гг. выдаваліся “Записки Северо-Западного отдела русского географического общества” (4 кнігі). У 1910 г. выдадзены М.К Любаўскім. “Нарыс гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна”, Я.Ф. Арлоўскім “Гродзенская даўніна” (ч.1) і інш. У 1902 г. у Магілёве створаны таварыства па вывучэнню беларускага краю і Гісторыка-этнаграфічны музей. У 1908 г. у Мінску быў арганізаваны царкоўны гістарычны камітэт. У 1909 г. створана Віцебская архіўная камісія. У 1912 г. заснавана Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Галоўная заслуга ў гэтым належыць Я.Ф. Карскаму (18611931), які ў 19031922 гг. вынікі сваёй працы апублікаваў у кнігах “Беларусы”.

Станаўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра звязана з творчай дзейнасцю І. Буйніцкага, спачатку ў фальварку Палевачы (цяпер Глыбоцкі р.). У 19101913 гг. ствараецца прафесійны тэатр у Вільні, у 1917 г. у Мінску створана Першае таварыства беларускай драмы і камедыі (рэжысёры Ф. Ждановіч і У. Галубок).

Пэўную ролю ў развіцці прафесійнай музыкі адыграў Л. Рагоў-скі. Значнымі постацямі ў беларускім выяўленчым мастацтве з’яўля-юцца А. Гараўскі, Н. Сільвановіч, Ю. Пэн, Я. Кругер, Ф. Рушчыц, В. Бялыніцкі-Біруля. У беларускім дойлідстве ўжываліся рознасты-лёвыя формы: неаготыка, неабарока, неакласіцызм, псеўдавізантыйскі і псеўдарускі стылі. Найбольш значнымі пабудовамі таго перыяду можна лічыць мемарыяльны комплекс у вёсцы Лясная, створаны ў гонар двухсотгоддзя перамогі рускіх войскаў над шведамі, Чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алёны) у Мінску.

Такія асноўныя накірункі развіцця беларускай культуры ў пачатку ХХ ст.