Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Хто такія філаматы і філарэты?

2. Якімі былі асаблівасці грамадска-палітычнага руху на Бела-русі ў канцы XVIII – першай трэці ХІХ ст.?

Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.

Пасля падаўлення паўстання 1830–1831 гг. царскім урадам ажыццяўляўся комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на тое, каб не дапусціць новых антырасійскіх выступленняў.

Была адменена аўтаномія Польшчы і Канстытуцыя 1815 г. Указам ад 1 студзеня 1831 г. спынялася дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай, а ўказам ад 25 чэрвеня 1840 г. – у Гродзен-скай, Віленскай і Мінскай губернях і ўводзілася расійскае заканадаў-ства. З 1840 г. у афіцыйных паперах больш не ўжываўся тэрмін “Бела-русь”, а справаводства ажыццяўлялася толькі на рускай мове. У 1831–1848 гг. у якасці дарадчага органа пры цары функцыяніраваў асобы Камітэт па справах заходніх губерняў на чале са старшынёй Камітэта міністраў В.П. Качубеем.

У дачыненні да удзельнікаў паўстання праводзіліся рэпрэсіі. Сотні з іх былі высланы, або аддадзены пад суд, у шляхціцаў канфіскоў-валіся маёнткі. Былі канфіскаваны маёнткі магнатаў Агінскіх, Плятэраў, Радзівілаў, Сапегаў, Чартарыйскіх. На тэрыторыі Беларусі толькі ў 1837 г. было канфіскавана 115 маёнткаў з 38 544 рэвізскімі душамі.

Сярод мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне магчы-мых шляхецкіх выступленняў, галоўнае месца займаў разбор шляхты. Так, у выніку “разбора шляхты”, у пачатку 40-х гг. у лік аднадворцаў пераведзены больш за 20 тыс. мужчынскіх душ – былых шляхціцаў. Праводзіўся “разбор шляхты” у адпаведнасці з указам ад 19 кастрыч-ніка 1831 г., паводле якога шляхта, што не магла дакументальна пац-вердзіць сваё дваранскае паходжанне, падзялялася на сельскіх адна-дворцаў і гарадскіх грамадзян. Гэтыя групы станавіліся асобным падат-кавым саслоўем: плацілі падымны збор, выконвалі 15-гадовую рэкруц-кую павіннасць.

Прымаліся рашучыя захады па русіфікацыі мясцовага чыноў-ніцтва. Мясцовыя чыноўнікі давалі падпіску пра сваю палітычную добранадзейнасць наступнага зместу: “Я… ні да якой-небудзь масон-скай ложы, ні да якога-небудзь тайнага таварыства ні ў самой імперыі, ні па-за яе межамі не належу і абавязваюся і надалей да такіх арга-нізацый не належаць і ніякіх адносінаў да іх не мець”.

У 1832–1841 гг. царскім урадам праводзіцца секулярызацыя нерухомасці (зямельных уладанняў) каталіцкай і уніяцкай царквы. Усяго ў казну было канфіскавана ўласнасць 230 цэркваў з амаль 50 тысячамі асоб мужчынскага полу. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку было прынята рашэнне пра далучэнне уніяцкай царквы да расійскай праваслаўнай. 12 лютага 1855 г. Мікалай І даручыў генерал-губернатарам заходніх губерняў усе пасады земскай, гарадской і дзяржаўнай паліцыі заняць рускімі чыноўнікамі праваслаўнага веравы-знання шляхам іх пераводу з унутраных губерняў імперыі.

Праводзілася таксама насаджэнне ваенных пасяленняў. Так, у 1837 г. у Беларусі было 2 акругі такіх пасяленняў, дзе жыло каля 23 тыс. салдат, якія знаходзіліся на харчовым самазабеспячэнні.

Такім чынам, пасля паўстання 1830–1831 гг. у палітыцы царс-кага ўрада адбыліся істотныя змены, накіраваныя на павялічэнне расій-скага ўплыву на Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Разбор шляхты – татальная праверка дакументаў, што пацвяр-джалі дваранскае паходжанне і перавод пры іх адсутнасці часткі шляхты ў падаткавае саслоўе сялян-аднадворцаў або грамадзян – у гарадах.

Храналогія падзей

1 студзеня 1831 г. – спыненне дзеяння ІІІ Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях.

12 лютага 1839 г. – далучэнне уніяцкай царквы да рускай пра-васлаўнай.

25 чэрвеня 1840 г. – спыненне дзеяння Статута ВКЛ 1588 г. у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях.

18311848 гг. – дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў.