Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Двоеўладдзе – адначасовае існаванне дзвюх улад (у адной краі-не, горадзе).

Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў – органы дзяржаўнай улады, якія складаліся з выбарных або прызначаных асоб і мелі кіраўнічае значэнне ў жыцці дзяржавы.

Часовы ўрад Расіі – цэнтральны орган дзяржаўнай улады пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі да склікання Устаноўчага сходу.

Устаноўчы сход Расіі – сход прадстаўнікоў насельніцтва краі-ны, скліканне якога рыхтаваў Часовы ўрад для вырашэння далейшага лёсавызначальнага развіцця дзяржавы і грамадства.

Храналогія падзей

23 лютага 1917 г. – пачатак рэвалюцыі ў Петраградзе.

27 лютага 1917 г. – створаны Петраградскі Савет рабочых і сал-дацкіх дэутатаў.

2 сакавіка 1917 г. – адрачэнне Мікалая ІІ ад трону.

4 сакавіка 1917 г. – утвораны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ажывілася дзейнасць агульна-расійскіх партый – кадэтаў, эсэраў, меншавікоў, бальшавікоў; таксама ўзмацніўся беларускі нацыянальны рух. У маі 1917 г. аформілася Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС), праграму якой пад-трымлівала Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД). Яны абара-нялі асновы буржуазнага ладу, выступалі за прыватную ўласнасць, аўтаномію Беларусі ў межах расійскай дзяржавы.

Вясной 1917 г. узнавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыяліс-тычная грамада (БСГ). Акрамя Беларусі, яе арганізацыі дзейнічалі ў Петраградзе, Маскве, Кеве, Адэсе, Калузе і іншых гарадах. Да сярэдзі-ны 1917 г. БСГ налічвала каля 5 тыс. членаў і спачуваючых. 7 краса-віка 1917 г. на канферэнцыі БСГ прыняла рэзалюцыю аб падтрымцы Часовага ўрада, выступіла за вырашэнне аграрнага пытання "Краявым сеймам аўтаномнай Беларусі", прапанавала рыхтавацца да Устаноўчага схода, вяла агітацыю за федэратыўную рэспубліку і аўтаномію Бела-русі. Блізка да БСГ стаяла Беларуская народная грамада (БНГ).

Па ініцыятыве БНПС 25 сакавіка 1917 г. быў скліканы з’езд “бе-ларускіх дзеячоў”, мэтай якога стала аб’яднанне ўсіх нацыянальных сіл і накіраванне іх у рэчышча барацьбы за “нацыянальны ідэал”. На з’езде быў абраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), старшынёй якога стаў Р. Скірмунт. Была прынята рэзалюцыя ў падтрымку Часова-га ўрада.

812 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся другі з’езд беларускіх партый і арганізацый. На з’ездзе замест скасаванага БНК была ство-рана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, з кастрычніка 1917 г. яна стала называцца Вялікай беларускай радай адзіным кіруючым органам усяго беларускага нацыянальнага руху. Асноўнымі праграм-нымі патрабаваннямі Рады з’яўляліся прызнанне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска. На з’ездзе разгарнулася вострая барацьба паміж БСГ і БНПС. У выканкам ЦРБА былі выбраны толькі прадстаўнікі фракцыі БСГ, у сувязі з чым БНПС адклікала сваіх прадстаўнікоў са з’езда. Прыход жа БСГ да кіраўніцтва ЦРБА абвастрыў супярэчнасці ў гэтай партыі. У верасні 1917 г. з БСГ выйшла некалькі раённых арга-нізацый. Па ініцыятыве А. Чарвякова ў Петраградзе была створана Бе-ларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП), якая прыня-ла бальшавіцкі накірунак.

15 кастрычніка 1917 г. на сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый і партый прадстаўнікі левага крыла БСГ у знак пратэсту супраць палітыкі правых сіл адмовілася ад удзелу ў сесіі. БСГ раскало-лася на дзве часткі. Левую плынь, якая аб’ядноўвала Петраградскую, Маскоўскую і Бабруйскую арганізацыі, узначальваў Петраградскі ка-мітэт БСГ.

На трэцім з’ездзе БСГ, які праходзіў у Мінску 1425 кастрыч-ніка, меркавалася перагледзець партыйную праграму і тактыку, а фак-тычна адбыўся распад партыі.

Вялікая беларуская рада прыкладала значныя намаганні па стварэнню нацыянальнага войска. У кастрычніку ў Мінску быў праве-дзены з’езд салдатаў-беларусаў Заходняга фронту, затым у Віцебску – Паўночна-заходняга, у Кіеве – Паўднёва-заходняга, а ў Адэсе – Румынскага франтоў. На з’ездзе ў Мінску была створана Цэнтральная беларуская вайсковая рада і выбраны яе выканкам; на які была ўскладзена задача па фарміраванню беларускіх вайсковых частак. Але выканаць яе не паспелі.

Перамога Лютаўскай рэвалюцыі ператварыла Расію ў самую дэмакратычную краіну з усіх ваюючых дзяржаў і дала народным масам магчымасць шырока карыстацца палітычнымі правамі. 1 ве-расня 1917 г. Расійская імперыя была абвешчана Расійскай рэспублі-кай. Разам з тым да ўлады ў Саветах і Часовым урадзе прыйшлі палітычныя сілы, якія прадстаўлялі розныя пласты насельніцтва з супрацьлеглымі палітычнымі і эканамічнымі інтарэсамі. Гэта абумовіла вострую палітычную барацьбу. Разам з прамаруджваннем у вырашэнні надзённых задач (спыненне вайны, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і сялянскага малазямелля, скасаванне нацыянальнага прыгнёту, пераадольванне найбольш небяспечных праяў ваеннай разрухі) прывяло да паступовага пераходу сімпатый найбольш арганізаваных і рашуча настроеных удзельнікаў Лютаўскай рэвалюцыі (рабочых, салдат, матросаў) на бок бальшавікоў, якія падрыхтавалі і правялі Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г.

Такім чынам, напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся раскол у беларускім нацыянальным руху. Правыя былі задаволены вынікамі Лютаўскай рэвалюцыі і прасілі ў Часовага ўрада аўтаноміі для Беларусі. Левыя патрабавалі ажыццяўлення ў краіне радыкальных пераўтварэнняў, за што выступалі бальшавікі.