Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Калектывізацыя – прымусовае аб’яднанне аднаасобных сялян-скіх гаспадарак у калектыўныя. Стварэнне калектыўных гаспадарак (калгасаў) у розных формах пачалося ў першыя паслякастрычніцкія гады. У 19281929 гг. у БССР пачаўся пераход да суцэльнай калек-тывізацыі.

Працадзень – эквівалент паміж колькасцю зробленай работы і атрыманай за яе платай – быў вынайдзены ў пачатку 30-х гг.

Калгас – калектыўная гаспадарка, сельскагаспадарчае прадпрыемства. Разглядаўся як форма сацыялістычнай арганізацыі працы на вёсцы.

Саўгас – савецкая гаспадарка, у якой дамініравала дзяржаўная форма ўласнасці.

Раскулачванне – адзін са спосабаў ліквідацыі буйных сялянскіх гаспадарак, прадпрымальнікаў вёскі – кулацтва: састаўная частка сацыяльна-класавай палітыкі савецкай улады ў СССР, у тым ліку ў БССР – распачата ў канцы 1920-х гг. У БССР масавае раскулачванне праводзілася ў 1929–1931, 1931–1941 і 1949–1952 гг.

Суцэльная калектывізацыя – абагульненне не толькі сродкаў вытворчасці і зямельных плошчаў бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарак, але і жывёлы і дробнага інвентару. Гэты працэс быў распачаты ў БССР з 1929 г.

Храналогія падзей

Снежань 1927 г. – ХV з’езд ВКП(б), які ўзяў курс на аб’яднанне сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя.

Студзень 1928 г. – пасяджэнне бюро ЦК УКП(б)Б абмеркавала ход хлебанарыхтовак у рэспубліцы і заклікала да ўзмацнення барацьбы з кулацтвам.

Студзень люты 1929 г. – ХІІ з’езд КП(б)Б выказаўся за пад-рыхтоўку да масавай калектывізацыі вёскі.

Чэрвень 1929 г. – пастанова Бюро ЦК КП(б)Б “Аб землекарыс-танні”. Спецыяльная дырэктыва забараняла хутарскую і дробнапа-сялковую формы землекарыстання ў рэспубліцы.

Лістапад 1929 г. – Пленум ЦК УКП(б)Б заклікаў да фарсіра-вання працэсу калектывізацыі і індустрыялізацыі.

3 студзеня 1930 г. – Пастанова ЦК УКП(б) “Аб мерапрыем-ствах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах суцэльнай калекты-візацыі”.

5 студзеня 1930 г. – Пастанова ЦК УКП(б) “Аб тэмпе калек-тывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву”.

1 лютага 1930 г. – Пастанова ЦВК і СНК СССР “Аб ліквідацыі кулацтва як класа”.

Снежань 1932 г. – Пастанова ЦВК і СНК БССР “Аб аб’яўленні БССР краінай суцэльнай калектывізацыі”.

Жнівень 1932 г. – ЦВК і СНК СССР прыняў пастанову “Аб ахо-ве маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі, ума-цаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці” (закон пяці каласкоў).

Студзень 1933 г. – створаны спецыяльныя палітаддзелы ў саў-гасах і машынна-трактарных станцыях (МТС).

Чэрвень 1939 г. – прыняцце Пленумам ЦК КП(б)Б рашэння аб ссяленні двароў калгаснікаў з хутароў у калгасныя пасяленні.

Пытанні для самаправеркі

1. Ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічнае становішча бела-рускай вёскі напярэдадні “суцэльнай” калектывізацыі.

2. У чым сэнс сталінскай мадэлі калектывізацыі?

3. Выдзеліце і ахарактэрызуйце перыяды калектывізацыі бела-рускай вёскі.

4. Як сяляне супраціўляліся ўступленню ў калгасы?

5. Што хавалася за палітыкай ліквідацыі кулацтва як класа?

6. Вынікі гвалтоўнай калектывізацыі.