Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Для чаго быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў?

2. Ці дасягнула дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў пастаўленых мэт?

3. Што такое “разбор шляхты”?

Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.

У першай палове ХІХ ст. на Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: павялічылася колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гг. ХІХ ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. Яны займаліся вырабам сукна. Найбольш распаўсюджанымі былі прад-прыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: віна-курныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. У сярэдзіне ХІХ ст. на шэрагу фабрык пачалі ўжывацца паравыя рухавікі. У канцы 50-х гг. на Беларусі налічвалася 549 значных вотчынных і капіталістычных прадпрыемстваў з 6,5 тыс. рабочых, вольнанаёмныя сярод якіх складалі 43%.

Праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ў агульнарасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, якія злучылі рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бугскі. За перыяд з 1825 па 1861 гг. насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялі-чылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек.

Гарадская прамысловасць на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. знаходзілася фактычна на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчас-ці. Крыніцай асноўнай масы таварнай прадукцыі з’яўлялася памеш-чыцкая гаспадарка, якая арыентавалася на вывазны гандаль, бо ўну-траны быў абмежаваны.

З Беларусі ў расійскія цэнтры, на Украіну, у Польшчу, Прыбал-тыку і краіны Заходняй Еўропы вывозіліся гарэлка і спірт, хлеб, лён, пянька, ільняное семя, алей, сала, лес і лесаматэрыялы, смала, дзёгаць, сукно, парусіна, канаты і інш. Увозілася соль, металы, цукар, тканіна, фарфоравы і фаянсавы посуд, тытунь, рыба, чай, кава, сельскагаспада-рчая і прамысловая тэхніка, абсталяванне.

Ва ўнутраным гандлі важную ролю адыгрывалі кірмашы. У канцы 50-х гг. у Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губер-нях дзейнічала каля 270 кірмашоў. Паступова эпізадычны кірмашовы гандаль пачаў выцясняцца пастаянным, лавачна-магазінным. З 1825 па 1860 гг. колькасць лавак у гарадах Беларусі павялічылася з 1,3 тыс. да 4,7 тыс. У Мінску гадавы абарот лавачнага гандлю ў 1800–1858 гг. вырас больш чым у 8 разоў.

Новыя з’явы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіта-лістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспа-дарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), значна ўзрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла тонкарунная авечкагадоўля. У шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны.

Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся адыходнымі промысламі, наймаліся на розныя работы. Асноўную масу сялян пераводзілі з чыншу на паншчыну. У выніку да пачатку 60-х гг. амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97%) знаходзіліся на паншчыне, норма якой у шэрагу маёнткаў павялічылася ў 2 разы.

У першай палове ХІХ ст. на Беларусі панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. 3,6% буйных памешчыкаў, якія мелі больш за 500 душ прыгонных, валодалі амаль паловай сялян. Самыя вялікія гаспадаркі былі: маёнтак Румянцава (60 тыс. дзесяцін ворнай зямлі і 28 тыс. прыгонных), маёнтак Дуброўна князя Любамірскага (Аршанскі павет) – (22 тыс. дзесяцін ворнай зямлі, 11 тыс. прыгонных).

Буйныя гаспадаркі мелі пэўныя эканамічныя перавагі перад сярэднімі і дробнымі. У іх існавалі лепшыя магчымасці для стварэння шматгаліннай вытворчасці і павышэння таварнасці, арганізацыі прамы-словай апрацоўкі прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі, больш рацыянальнага выкарыстання рабочай сілы ў міжсезонны перыяд і г.д. Але магнаты адносна рэдка выкарыстоўвалі гэтыя эканамічныя пера-вагі і раздраблялі свае ўладанні на маёнткі з колькасцю прыгонных ад 200 да 500 чалавек. Так, на 500 тыс. дзесяцін князя Вітгенштэйна было больш 100 маёнткаў.

Асновай гаспадаркі селяніна з’яўляўся зямельны надзел, які ён атрымліваў ад землеўладальніка-памешчыка або дзяржавы. Сяляне дзя-ліліся на 2 асноўныя катэгорыі – памешчыцкіх і дзяржаўных (казён-ных). На працягу першай паловы ХІХ ст. пераважная большасць сялян належала памешчыкам: у 1845 г. 64,4% сялян ад агульнай колькасці жыхароў былі памешчыцкімі, 19,1% – казённымі.

З паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і казне. Да 1859 г. у 5 беларускіх губернях каля 60% прыгонных сялян былі закладзены іх уладальнікамі. Сведчаннем нарастаючага крызісу пры-гонніцкай сістэмы быў сялянскі рух. Калі ў першай трэці ХІХ ст. адбылося 46 даволі значных сялянскіх выступленняў, то ў другой трэці – больш за 90. Сялянскія выступленні вымусілі царызм праводзіць на Беларусі больш жорсткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць захады па вырашэнні аграрнага пытання.

У 1840–1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян. Мэта – зняць сацыяльную напружанасць у дзяржаўнай вёсцы, павысіць даходнасць і заваяваць сімпатыі сялянства. 28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацый дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. У ходзе люстрацый змяншаліся павін-насці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. казённыя сяляне пераводзіліся з паншчыны на аброк і было забаронена здаваць іх у арэнду. Прызнавалася “грамадзянская свабода” дзяржаўных сялян. Рэформа П.Д. Кісялёва выклікала супра-ціўленне памешчыкаў.

З мэтаю аслаблення напружанасці ў памешчыцкай вёсцы ўрад пайшоў на правядзенне інвентарнай рэформы на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Сутнасць яе зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах. Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і незадава-льненне сялян у тым, дзе павіннасці былі завышаныя.

Такім чынам, у пачатку ХІХ ст. на Беларусі адбываецца зара-джэнне капіталістычных адносін, станаўленне якіх стрымлівалі феа-дальна-прыгонніцкія парадкі. Аграрныя рэформы 40-х – першай паловы 50-х гг. хаця і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (казённыя, перш за ўсё), але не закраналі асновы феадальна-прыгонніцкай сістэмы, ліквідацыя якой была жыццёва неабходнай у той час.