Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. У чым заключалася сутнасць палітыкі перабудовы ў СССР?

2. Якія палітычныя сілы ажыццяўлялі перабудову ў БССР і якія вынікі яна прынесла?

3. Пакажыце, у чым заключаецца значэнне шматпартыйнасці.

4. У чым прычыны крызісу беларускай эканомікі ў другой пало-ве 80-х – пачатку 90-х гг.?

Пытанне 55. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.

Пасля Другой сусветнай вайны змянілася палітычнае стано-вішча Беларусі. Яна была адноўлена ў рамках адзінай дзяржавы і пачала выходзіць на міжнародную арэну праз дзейнасць у ААН.

Уключэнне БССР у склад краін-заснавальніц ААН было абу-моўлена прызнаннем вялікага ўкладу яе ў разгром фашызму, а таксама каласальных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт у час вайны. Так, 27 красавіка 1945 г. БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай аўта-рытэтнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця адносін паміж народамі, ажыццяўлення між-народнага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем экана-мічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.

Аднак удзел дэлегацыі Беларусі ў рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар, бо яна фактычна з’яўлялася часткай дэ-легацыі СССР і знаходзілася ў фарватары той палітыкі, якую ён пра-водзіў. Разам з тым членства БССР у складзе ААН садзейнічала раз-віццю міжнародных сувязей і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту. Практычнай карысцю для беларускага народа з’явілася атрыманне ад гэтай арганізацыі дапамогі ў якасці паставак тавараў, машын і абсталявання ў найбольш цяжкі пасляваенны час.

Дэлегацыя БССР удзельнічала ў абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогадовыя сесіі. Ужо на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у студзені 1946 г. была прынята рэзалюцыя “Аб выда-чы і пакаранні ваенных злачынцаў”, прапанаваная БССР.

У 1946 г. на Парыжскай мірнай канферэнцыі беларуская дэле-гацыя выступіла ў абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. З пазіцый усталявання такіх адносін, якія выключалі б дыскрымінацыю іншых народаў, у лютым 1947 г. БССР падпісала мірныя дагаворы з Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Фінляндыяй і Італіяй.

Усяго ў 1944–1955 гг. БССР падпісала 30 дагавароў, пагаднен-няў, канвенцый і ўступіла ў Міжнародны Саюз электрасувязі і Сусвет-ны паштовы Саюз (1947 г.), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948 г.), Міжнародную арганізацыю працы (1954 г.).

Змякчэнне міжнароднай напружанасці ў другой палове 50-х гг., пасля перыяду абвастрэння “халоднай вайны” (1945–1955 гг.), дало магчымасць дэлегацыі Беларусі адстойваць у ААН лінію на ўмаца-ванне міру і бяспекі, ліквідацыю каланіялізму, развіццё раўнапраўнага эканамічнага супрацоўніцтва. У 1963 г. у ліку першых БССР падпісала ў Маскве дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмас-феры, космасе і пад вадой. У 1965 г. прадстаўніцтвы БССР дзейнічалі ў спецыяльных органах ААН, такіх як ЮНЕСКА, МАГАТЭ і інш.

Супрацьстаянне двух лагераў, і перш за ўсё ЗША і СССР, пагра-жала ўзнікненнем новай сусветнай вайны. Таму ў 1981 г. чарговая се-сія Генеральнай Асамблеі ААН прыняла прапанаваную БССР і УССР Дэкларацыю аб прадухіленні ядзернай вайны. У ёй адзначалася, што тыя дзяржавы, якія першымі пачнуць баявыя дзеянні з выкарыстаннем ядзернай зброі, будуць абвешчаны сусветным супольніцтвам ваеннымі злачынцамі і панясуць адказанасць.

Зручнае геапалітычнае становішча прадвызначыла пашырэнне кантактаў і развіццё двухбаковых сувязей паміж краінамі-членамі СЭУ, перш за ўсё з Польшчай, Балгарыяй, Чэхаславакіяй і ГДР.

У пачатку 70-х гг. на долю беларускага экспарту ў сацыяліс-тычныя краіны прыпадала электронна-вылічальных машын – 91%, ма-тацыклаў – 88%, металарэжучых станкоў – 70%, грузавых аўтама-біляў – 56%, трактароў – 54%. Усяго больш за 300 прадпрыемстваў Беларусі пастаўлялі сваю прадукцыю прыкладна ў 100 краін свету. Каля 10% прыходзілася на краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Для паскарэння тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, іншых га-лінах гаспадаркі важнае месца мелі эканамічныя сувязі з развітымі ка-піталістычнымі краінамі. У 1970–1980 гг. на іх долю прыпадала 22,5% усіх экспартных паставак рэспублікі. За кошт імпартных аперацый у рэспубліку завозіліся тэхналагічныя лініі і абсталяванне, тавары шыро-кага ўжытку.

Неабходным сродкам умацавання і паглыблення сяброўскіх ад-носін паміж беларускім і іншымі народамі свету былі культурныя, на-вуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Галоўным чынам гэта ажыц-цяўлялася праз дзяржаўныя і грамадскія структуры, партыйныя, праф-саюзныя, камсамольскія арганізацыі, творчыя саюзы, бібліятэкі і г.д. Адначасова з гэтым Беларусь удзельнічала ў працы шматлікіх міжна-родных арганізацый, камітэтаў, таварыстваў па супрацоўніцтву. Пры іх непасрэдным удзеле адбываўся навуковы і культурны абмен, право-дзіліся міжнародныя выставы, кінафестывалі, кангрэсы, сімпозіумы і г.д.

Такім чынам, у 40–80-я гг. роля Беларусі ў міжнародным супо-льніцтве мела важнае значэнне. Супрацоўнічаючы ў складзе шматлікіх камітэтаў ААН, БССР ажыццяўляла разнастайныя мерапрыемствы па пашырэнні і ўмацаванні сяброўскіх адносін з народамі ўсіх дзяржаў свету.