Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Спіс літаратуры Крыніцы

  1. Беларускія летапісы і хронікі. – Мн., 1997.

  2. Белоруссия в эпоху феодализма; В 4 кн. – Мн., 1969–1972.

  3. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1998.

  4. Полное собрание русских летописей. – М., 1975. Т. 32.

  5. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: Тэкст. Даведнік. Каментарьіі. – Мн., 1989.

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. – Мн., 1995.

  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. – Мн., 2002.

  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. – Мн., 2000.

  4. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мн., 1994.

  5. Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяды: Гістарычны нарыс. – Мн., 1990.

  6. Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мн., 1991.

  7. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. – Мн., 1992.

  8. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. – Мн., 1994–1995.

  9. Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. – Мн., 1989.

  10. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. – Мн., 1997.

  11. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн., 1996.

  12. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 1992.

  13. Юхо Я.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. – Мн., 1992.

Дадатковая

  1. Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. – Мн., 1993.

  2. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. – Мн., 1971–1975.

  3. Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1996.

  4. Насевіч В.Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. – Мн., 1993.

  5. Пашута В.Т. Образование литовского государства. – М., 1989.

  6. Праз смуту стагоддзяў. – Мн., 1993.

  7. Спиридонов М.Ф. Закрепощение крестьянства Белоруссии (XV–XVI вв.). – Мн.,1993.

  8. Францыск Скарына і яго час. – Мн., 1988.

  9. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1991–2003. Т. 1–6.

РАЗДЗЕЛ ІІ. БЕЛАРУСЬ АД ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ (1569 г.) ДА ПАДЗЕЛАЎ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

ТЭМА 1. ПАЧАТАК НОВАГА ЧАСУ. ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (КАНЕЦ XVІ – XVII ст.)

Пытанне 9. Утварэнне Рэчы Паспалітай і становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай

Перадумовы аб’яднання ВКЛ і Кароны Польскай былі звязаны, па-першае, з унутрыпалітычным развіццём ВКЛ, з імкненнем шы-рокага кола сярэдняй і дробнай шляхты ВКЛ да набыцця польскіх “залатых шляхецкіх вольнасцей”; па-другое, з палітычнымі намаган-нямі польскай шляхты, якая жадала далучыць да Кароны багатыя землі заходняга суседа; па-трэцяе, з дынастычнымі цяжкасцямі, бо агульны гаспадар Польшчы і ВКЛ Жыгімонт ІІ Аўгуст, апошні з дынастыі Ягелонаў, не меў нашчадкаў, і з яго смерцю канчаткова спынялася дзейнасць Крэўскай уніі паміж дзвюма краінамі. Вызначальнай пры-чынай Люблінскай уніі сталі знешнепалітычныя абставіны – менавіта цяжкае становішча ВКЛ у Лівонскай вайне, захоп войскамі Івана IV шэрагу гарадоў на Беларусі. Пагроза страты незалежнасці прымусіла Вялікае Княства аб’яднацца з Польшчай у адзіную дзяржаву.

Люблінскі сейм пачаўся 10 студзеня 1569 г. і працягваўся 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Дэлегаты ад Вялікага Княства падтрымлівалі унію на ўмовах раўнапраўя: 1) адзіны гаспадар і адзіны сейм з роўнай колькасцю прадстаўнікоў ад Княства і Кароны; 2) абранне караля сеймам і каранацыя яго спачатку ў Кракаве, потым у Вільні; 3) за-хаванне дзяржавамі тэрытарыяльнай цэласці, недатыкальнасці, асо-бных органаў улады і кіравання; 4) збіранне агульнага сейма пачаргова ў Польшчы і ВКЛ і г.д. Умовы дэлегатаў з Польшчы былі зусім іншыя: 1) інкарпарацыя ВКЛ; 2) утварэнне адзінай цэлай дзяржавы, адзінай супольнасці; 3) адзіны кароль польскі, які будзе выбірацца ў Польшчы і г.д.

Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка пакінулі Люблін. Тады польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Польская шляхта дабілася ад Жыгімонта ІІ Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Гэта аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайной магутнасць ВКЛ, якое не мела моцы ваяваць на два франты. Цяжкія перагаворы былі адноўлены. У выніку акт Люблінскай уніі быў афор-млены ў выглядзе дагавора, зацверджанага пастановай Люблінскага сейма 1 ліпеня 1569 г.

Заключэнне дзяржаўнай уніі паміж дзвюма суседнімі краінамі – Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Каронай Польскай – было падзеяй, якая прадвызначала далейшы лёс народаў, што насялялі гэтыя краіны. Унія мела значны ўплыў і на стан спраў ва ўсёй Еўропе, бо на яе карце з’явілася новая дзяржава – Рэч Паспалітая – адна з самых вялікіх і шматэтнічных.

Умовы аб’яднання былі наступныя: адзіны манарх, які пры каранацыі абвяшчаўся каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, Інфлянцкім і інш.; збіраліся агульныя сеймы, якія склікаліся толькі ў Польшчы, адна Рада; агульная знешняя палітыка; манета аднолькавая і раўнацэнная; скасаванне ўсіх законаў і дагавораў, якія супярэчылі акту уніі; ліквідаваліся мытні паміж краінамі; кароль абвяшчаў захаванне ўсіх правоў, прывілеяў, пасад, тытулаў падданых абедзвюх дзяржаў; абвяшчаўся дазвол на набыццё маёнткаў, зямлі ў любой частцы Рэчы Паспалітай і г.д.

Такім чынам, дзве краіны павінны былі зліцца ў адно цэлае, адзіны дзяржаўны арганізм. Аднак магнаты ВКЛ, незадаволеныя уніяй, палітычныя намаганні накіравалі на ўмацаванне самастойнасці княства ў межах Рэчы Паспалітай. Вялікае Княства Літоўскае захавала свой урад і адміністрацыйны апарат, судовую сістэму, казну, войска, заканадаўства, дзяржаўную пячатку; да 1696 г. афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Княстве заставалася беларуская. Насуперак акту Люблінскай уніі на працягу 70–80-х гг. XVI ст. у Вялікім Княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя сеймы.

Найбольш поўна адасобленасць Вялікага Княства Літоўскага была юрыдычна замацавана ў ІІІ Статуце ВКЛ 1588 г. У ім ніводнага разу не ўпамінаецца акт уніі. Згодна з нормамі дзяржаўнага права, Статутам 1588 г. абвяшчалася самастойнасць і тэрытарыяльная цэласнасць Вялікага Княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў. Статут забараняў іншаземцам – у першую чаргу палякам – набываць у княстве землі, маёнткі і дзяржаўныя пасады. Галоўнае значэнне Статута 1588 г. у тым, што ён заканадаўча аформіў захаванне ВКЛ як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі.

Даволі супярэчлівым застаецца пытанне адносна формы дзяр-жаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Згодна з палажэннямі Люблінскай уніі мэтай было заснаванне унітарнай дзяржавы. Узаемаадносіны паміж Каронай і княствам, імкненне ВКЛ захаваць самастойнасць не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Гэта дае падставу некаторым даследчыкам лічыць Рэч Паспалітую канфедэратыўнай дзяржавай. Іншыя навукоўцы сцвярджаюць, што была ўтворана федэратыўная дзяржава, у якой ВКЛ і Польшча мелі адносную самастойнасць, абмежаваную дзейнасцю адзінага караля і адзінага сейма.

Органы дзяржаўнай улады і кіравання. Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўнай манархіяй на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны вальны сейм (парламент), які складаўся з сената і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у якую ўваходзілі духоўная і свецкая знаць, службовыя асобы. Лік членаў сената даходзіў да 150 чалавек. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, у якую ўваходзілі дэпутаты ад шляхты асобных паветаў, абраныя на павятовых сейміках. У сярэдзіне XVIII ст. у скла-дзе пасольскай ізбы было 236 дэпутатаў. Вальныя сеймы дзяржавы засядалі ў Варшаве, а з 1673 г. кожны трэці сейм збіраўся ў Гродна.

Да кампетэнцыі агульных сеймаў Рэчы Паспалітай, акрамя пытанняў дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, адносіліся выбранне караля; скліканне паспалітага рушэння (апалчэння); аб’яўленне вайны і заключэнне міру; устанаўленне падаткаў з шляхты для вядзення вайны. Усе пастановы на вальным сейме прымаліся аднагалосна, але з цягам часу прынцып аднагалоснасці ўсё больш і больш перашкаджаў нармальнай працы сейма. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з пастановай большасці і вынесці сваё “liberum veto” – “не дазваляю”, – як гэта пастанова не прымалася.

На чале выканаўчай улады стаяў кароль, які ўзначальваў сенат, склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, назначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады, назначаў і прымаў паслоў, вёў знешнюю палітыку, за якую адказваў перад вальным сеймам. Улада караля абмяжоўвалася не толькі правам “liberum veto”, але і пагадненнямі, падпісанымі ў час яго ўступлення на прастол. Шляхта заключала “Пакта канвента” – дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешнепалітычных праблем. У 1573 г. пры абранні каралём Рэчы Паспалітай Генрыка Валежыча (Валуа) былі распрацаваны “Генрыхавы артыкулы”, якія насілі нязменны характар, і кожны нанава абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У іх вызначаліся паўнамоцтвы каралеўскай улады і сейма: свабода абрання караля, свабода хрысціянскага веравызначэння, абавязак склікаць сеймы, не склікаць агульнае апалчэнне і не ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны без згоды сейма, мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Акрамя таго, шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго, калі кароль дзейнічаў насуперак правоў шляхты і сваіх абавязкаў.

Вага шляхты была вялікай. Большасць шляхцічаў былі землеўладальнікамі, але было шмат і такіх, якія не мелі зямлі і неслі службу ў заможных паноў і магнатаў, складаючы іх світу. Юрыдычна як паны, магнаты, так і сярэдняя і дробная шляхта былі роўнымі паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з’яўляліся паны і магнаты, якія складалі сенацкае саслоўе. Толькі шляхта мела права валодаць зямлёй. Шляхціч не мог быць арыштаваны, а яго маёмасць канфіскавана без дазволу суда. Судзіць шляхціча мог толькі шляхецкі суд. Адзінай павіннасцю яе з’яўлялася вайсковая служба. Шляхта Вялікага Княства Літоўскага паступова апалячвалася, далучаючыся да “залатых польскіх шляхецкіх вольнасцей” і пераймаючы мову і рэлігію (каталіцызм).

Такім чынам, Рэч Паспалітая, нягледзячы на існаванне каралеў-скай улады, не была ў поўнай меры манархіяй, бо ўлада фактычна належыла сейму і шляхце.