Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Як праходзіў працэс аб'яднання зямель будучага Вялікага Княства Літоўскага, будучай Беларусі вакол Новагародка?

2. Калі Мінская зямля ўвайшла ў склад ВКЛ?

3. Якая гістарычная вобласць была на тэрыторыі сучаснай Літвы?

4. Калі жмудскія землі былі далучаны да ВКЛ?

5. Калі ў летапісах фіксуецца герб «Пагоня»?

Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.

Міжнародная сітуацыя вакол ВКЛ складалася наступным чынам. З усходу Маскоўская дзяржава, якой кіраваў Дзмітрый Данс-кой, пачынала набываць вагу і праяўляць актыўнасць у адносінах да ВКЛ. Як сведчаць летапісы, “Дмитрий, великий князь московский умыслил Киевское, Витебское и Полоцкое княство войною доходити, обецуючи … Литву всю огнём і мечем звоевати». На паўночным захадзе крыжакі пад сцягам распаўсюджвання веры Хрыстовай, таксама імкнуліся пашырыць свае валоданні не толькі за кошт жмудскіх зямель, але і за кошт Полаччыны, Літвы, Гродзеншчыны і нават Польшчы.

Са свайго боку польскія вярхі бачылі тую неспрыяльную сітуацыю, у якую паступова ўцягвалася ВКЛ. Да пошукаў згоды паміж Польшчай і ВКЛ польскую знаць падштурхнуў і ваенны паход 1384 г. Ягайлы супраць яе. Каб прыцягнуць на свой бок ВКЛ, польскія вярхі прапанавалі Ягайлу польскі трон. Як сказана ў летапісу, «и почали ляхове слати с Кракова к великому князю Ягайлу, абы принял крещение от старого Рима и понял бы в них королевну Ядвигу и стал бы в них королем в Кракове и на всей Лядской земли».

Саюз паміж ВКЛ і Польшчай быў падпісаны ў Крэве ў 1385 г. Гэта была дынастычная унія. Адпаведна з яе ўмовамі Ягайла пераходзіў з праваслаўя ў каталіцтва, уступаў у шлюб з польскай каралеўнай Ядвігай, набываючы тытул польскага караля, спрыяў хрышчэнню ў каталіцтва. Акт Крэўскай уніі падпісалі вялікі князь Ягайла і яго браты: Троцкі князь Скіргайла, Мсціслаўскі – Лугвен, Ноўгарад-Северскі – Карыбут і сын Кейстута – Вітаўт. Пасля прыняцця каталіц-тва Ягайла набыў новае імя – Уладзіслаў, а Вітаўт – Аляксандр.

Па ўмовах Крэўскай уніі абедзве дзяржавы аб’ядноўваў адзіны манарх, але кожная з іх захоўвала сваю ўласную сістэму кіравання і праводзіла самастойную палітыку. Вынікі Крэўскай уніі нельга ацэньваць адназначна. Для Беларусі падпісанне яе азначала ўзмацнен-не, з аднаго боку, пракаталіцкіх і прапольскіх тэндэнцый у грамадстве, пачатак росту нестабільнасці на глебе міжканфесійных пярэчанняў; з другога, актыўнае ўключэнне нашых земляў у агульнаеўрапейскія культурныя, палітычныя і эканамічныя працэсы. Для Польшы – узмацненне ваенных і культурных патэнцый, дзякуючы саюзу з намі, славянскіх уплываў і адначасова аслабленне нямецкіх каланізацыйных і культурных уплываў на яе тэрыторыю. Крэўская унія была персанальнай дамоўленасцю паміж правячымі еўрапейскімі дамамі. Нашчадкі ад шлюбу Уладзіслава-Ягайлы і Ядвігі далі пачатак новай дынастыі Ягелонаў. Падпісанне Крэўскай уніі не выключыла пярэчанняў паміж Ягайлам і Вітаўтам, якія скончыліся Востраўскімі (1392 г.) пагадненнямі паміж імі. У выніку іх першы набыў тытул “вярхоўнага князя”, а другі застаўся вялікім князем у ВКЛ і засяродзіў уладу ў сваіх руках.

Пасля сумеснай перамогі войскаў Кароны Польскай і ВКЛ у Грунвальдскай (Дубровенскай) бітве 15 ліпеня 1410 г. над войскамі Тэўтонскага ордэна больш як пяцьсот гадоў нямецкія воіны не ступалі на нашы землі. Адпаведна з Торуньскім дагаворам пад уплывы Кароны трапілі некаторыя землі ордэна, а пазней і ўся Прусія, а Вітаўт атрымаў у “дажывотнае” валоданне Жмудзь. Як вядома, Жмудзь (тэрыторыя сучаснай Літвы) канчаткова трапіла на правах аўтаноміі ў склад ВКЛ адпаведна з перамовамі і дагаворам каля возера Мельна, якія праводзіліся 27 верасня 1422 г., калі Ордэн адмовіўся ад сваіх валоданняў.

Узмацненне ВКЛ паставіла зноў пытанне аб абвяшчэнні асобнага каралеўства ў адпаведнасці з вагой дзяржавы ў еўрапейкім свеце. Гэтую прапанову агучыў Вітаўт. Ідэя не знайшла падтрымкі і выклікала рэзка адмоўную рэакцыю польскага боку. Вітаўт вырашыў дзейнічаць без іхняй згоды. Але каранацыя не адбылася. Неўзабаве, пасля 37-гадовага княжання, 27 лістапада 1430 г. Вітаўт памёр.

Пры наступных вялікіх князях узмацніліся напады крымскіх татараў на землі ВКЛ. У 1494 г. быў падпісаны дагавор паміж вялікім князем Літоўскім Аляксадрам і Маскоўскім вялікім князем Іванам ІІІ. Першы прызнаваў пераход усходніх земляў на карысць Масковіі і адмаўляўся ад сваіх прэтэнзій на Вялікі Ноўгарад, Пскоў, Цвер, Разань. У сваю чаргу Іван ІІІ абяцаў “не вступаціся ў Смаленск”. Праўда, гэтага абяцання хапіла толькі на некалькі гадоў. Падчас вайны 1500–1503 гг. ВКЛ страціла Чарнігаў, Старадуб, Гомель (да 1537 г.), Бельскае, Старадубскае і частку Мсціслаўскага княстваў. Недалёка ад Дарагабужа на р. Ведрашы адбылася бітва (1500 г.), падчас якой войска пад кіраў-ніцтвам К. Астрожскага было разбіта, а сам ён трапіў у маскоўскі палон. З поўдня нашым землям пагражала татарская навала. У 1506 г. ад-былася бітва пад Клецкам. Беларускім войскам, якім камандаваў Міха-іл Глінскі, была разбіта татарская арда і вызвалена 40 тыс. палонных. Пасля гэтага разгрому набегі крымчакоў на нашы землі прыпыніліся.

Маскоўскае княства распачало новую вайну (1507–1522 гг.), якая прывяла да спусташэння паўночна-ўсходняй і цэнтральнай Беларусі. У 1514 г. царскія войскі захапілі Смаленск, але ў той жа час, 8 верасня, разграміўшы 80-тысячнае маскоўскае войска, былы маскоўскі палоннік гетман К. Астрожскі ўзяў рэванш утрая меншымі сіламі пад Оршай. У другой палове 20-х гадоў XVI ст. ВКЛ правяло некалькі паспяховых ваенных аперацый супраць крымскіх татар і разбіла іх на тэрыторыі Украіны каля Канева (Альшаніцкая бітва – 1527 г.). Новая вайна паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай пачалася ў 1534 г. Паводле заключанага перамір’я 1537 г. Гомель і Любеч былі вернуты ВКЛ. Праз дваццаць гадоў пачалася наступная, Лівонская вайна 1558 –1583 гг. Царскія войскі асадзілі Полацк і праз два тыдні, 15 лютага 1563 г., захапілі яго. Звыш 11 тыс. жыхароў Полацка было адпраўлена ў маскоўскі палон. Толькі на Полаччыне было захоплена звыш 50 тыс. чалавек. Маскоўская акупацыя Полацка працягвалася да 30 ліпеня 1579 г. У ходзе ваенных дзеянняў рускія войскі захапілі частку ўсходняй Беларусі. Вядзенне вайны з Маскоўскай дзяржавай для ВКЛ было даволі складаным. Польскія саюзнікі не спяшаліся прыйсці яму на дапамогу. Наадварот, скарыстоўваючы сітуацыю, яны пачалі актыўна прасоўваць ідэю аднаўлення саюзных адносін і дамоўленасцей.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Ягайла Якаўпрынцып падвойнага (і патройнага) напісання імёнаў тлумачыцца тым, што ў старажытныя часы князі і просты люд часта карысталіся двума імёнамі: паганскім у паўсядзённым побыце і хрысціянскім для больш адказных выпадкаў.

Храналогія падзей

1380 г. – Кулікоўская бітва, у выніку якой былі падарваны сілы Залатой Арды.

1385 г. заключэнне Крэўскай уніі па аб’яднанню Польскай Ка-роны і ВКЛ.

1410 г. – бітва пад Грунвальдам, у выніку якой былі падарваны сілы Лівонскага ордэна.

1422 г. – Жмудзь (тэрыторыя суч. Літвы) канчаткова трапіла на правах аўтаноміі ў склад ВКЛ адпаведна з дагаворам ад 27 верасня.

14291430 гг. – спроба каранацыі Вітаўта.

1558 1583 гг. – Лівонская вайна.