Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ОТВЕТЫ.doc
Скачиваний:
98
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
1.84 Mб
Скачать

2. Удасканаленне алгарытмаў перакладу.

 Падвышана хуткасць перакладу. На вялікіх тэкстах пераклад адбываецца ў 2 разы хутчэй.

  • Абрэвіятуры захоўваюцца як назоўнікі, а таму маюць род/лік і могуць перакладацца ў кантэксце сказу, а не паасобку.

  • Пашыраны правілы спецапрацоўкі на іншыя выпадкі. Цяпер карэктна апрацоўваюцца прыназоўнікі (бел) с/з, у/ў/ва і (рус) с/со, в/во. Напрыклад: "у машыне", але "ва ўрачыстасцях".

  • Дададзена апрацоўка часціц (бел) ж/жа, б/бы. Напрыклад, "быў бы", але "была б".

  • Апрацоўка выпадку, калі (рус) "то" выконвае ролю часціцы і пішацца праз дэфіс. Прыклад: "сейчас-то" --> "зараз вось", "сегодня-то" --> "сёння вось".

  • Больш шырокае выкарыстанне кароткіх формаў у некаторых беларускіх дзеепрыметнікаў залежнага стану і якасных прыметнікаў. Тое ж датычна займеннікаў ("гэта машына" замест "гэтая машына").

  • Шмат працы пакладзена на больш дакладнае вызначэнне ролі слова ў сказе. Дзякуючы зваротнай сувязі з карыстачамі, аналізаваліся складаныя выпадкі, і ўдасканальваўся алгарытм аналізу. Вось толькі некалькі прыкладаў з дзясяткаў іншых:

 Зыходны выраз

Пераклад Белазар 5

Пераклад Белазар 6

Не так ли?

Не ці так?

Ці не так?

Ждать в холодных прихожих.

Чакаць у лядоўнях пярэдніх пакояў.

Чакаць у халодных пярэдніх пакоях.

Настоящее море.

Сучаснасць моры.

Сапраўднае мора.

Северо-восток.

Северо-усход.

Паўночны ўсход.

З малых гадоў вучыўся Янка паважаць старэйшых

С малышек годов учился Янка взвесят старших

С малых лет учился Ваня уважать старших

3. Дапрацоўкі ў інтэрфейсе праграмы.

 Новы выгляд слоўнікаў - у спісе адлюстроўваецца тып словазмянення, лема (кананічная форма слова),  тэматыка і спіс некаторых формаў слова.

  • Словы цяпер можна шукаць па любой частцы лемы: па пачатку, фіналі і да т.п. Для гэтага ва ўзоры пошуку выкарыстоўваюцца спецзнакі "*", "?", "-". Пад спісам выводзіцца колькасць абраных слоў.

Спіс незнаёмых слоў і дзённік памылак цяпер – не асобныя вокны, а панэлькі ў галоўным акне. 

 Белазар 6.1

19.06.2009 Белазар обновлен до версии 6.1.  Перечень  исправлений и наработок:

 Исправлен перевод одушевленных существительных в винительном падеже.

  • Краткое Ў больше не будет ставиться в переводе в начале сокращений. Пример: "Дырэктару УП".

  • Если исходное слово содержит как буквы исходного алфавита, так и другие символы - оно будет помечаться как ошибочное не только в исходном тексте, но и в переводе.

  • Возможность добавлять в словарь русские причастия и прилагательные с одинаковой основой, но разными краткими формами. Пример: "замедленный" - "замедлено" (прич., кр. форма) и "замедленно" (прил., кр. форма).

  • В списке слов словаря выводится род существительного.

  • Возможность добавлять в словарь существительные общего рода. Это одушевленные существительные, которые могут быть и мужского, и женского рода, в зависимости от контекста. Пример: "визави" (неизменный), "обдирала". Такие существительные в русском языке имеют одну парадигму (набор форм), а в белорусском языке могут иметь две разные парадигмы для существительных мужского и женского рода.

  • Возможность ввода в словарь белорусских слов с приставной "і", которые начинаются с "мх". Пример: "мох" - "імху".

Перакладны слоўнік складае 110 тысяч беларускіх і 152 тысячы расійскіх слоўнікавых артыкулаў. 

Белазар  запушчаны на ReactOS

19.12.2009 Белазар быў паспяхова ўсталяваны і запушчаны на ReactOS!

 ReactOS - гэта вольная і бясплатная аперацыйная сістэма, сумяшчальная з Windows.

Официальный блог русскоязычной команды ReactOS можно почитать на Open-life.org,

Cамый удобный способ быстро получить ответы на вопросы по ReactOS - это зайти на irc-канал #reactos-ru сети irc.freenode.org и задать их там (англоязычный канал в этой же сети - #reactos). 

Belazar Translation Server

Сервер перакладаў Белазара (Belazar Translation Server, BTS) - гэта служба Windows, якая выконвае беларуска-рускія і руска-беларускія пераклады з дапамогай рухавіка перакладаў Белазара (Belazar Translation Engine).

З пункту гледжання спажыўца паслугаў перакладання BTS функцыянуе як HTTP-сервер, атрымліваючы запыты на пераклад і адпраўляючы перакладзеныя тэксты па пратаколе HTTP.

Такая пабудова працы сервера перакладаў дазваляе працаваць з ім прынамсі трыма спосабамі:

  1. праз Інтэрнэт-аглядальнікі (Internet Explorer, Opera, Firefox і інш.),

  2. праз вэб-сайты, якія рэалізуюць інтэрфейс да BTS, з выкарыстаннем PHP,

  3. праз любыя прыкладанні, якія рэалізуюць пратакол абмену з BTS на HTTP.

Калі другі і трэці метад могуць выкарыстаць толькі прафесіянальныя праграмісты ды вэб-дызайнеры, дык першы метад працы могуць паспрабаваць усе зацікаўленыя.

У камплект пастаўкі Belazar Translation Server уваходзяць прыклады рэалізацыі інтэрфейсу з BTS усімі вышэйазначанымі метадамі.

Бягучая версія BTS мае абмежаванні функцыянальнасці ў параўнанні з Белазарам, галоўныя з якіх:

  • немагчымасць рэдагавання слоўнікаў праграмы,

  • немагчымасць абрання іншага перакладу для слова з наяўных.

Галоўнае прызначэнне сервера перакладаў - гэта рэалізацыя руска-беларускіх анлайн-перакладаў у Сеціве, убудаванне функцыяў перакладу ў іншыя праграмы, і іншыя мэты.

Для сваёй працы Belazar Translation Server патрабуе ўсталёўкі беларуска-руска-беларускага слоўніка.

 Алег Азароўскі: Гэта пакуль толькі першая публічная бэта-версія прадукта, а таму ён валодае толькі базавай функцыянальнасцю, і магчымыя памылкі. Буду рады вашым заўвагам і прапановам. Прапанова ўладальнікам вэб-сайтаў і хостынгаў - анлайн-пераклад на вашым серверы! Чакаю лістоў ад уладальнікаў вэб-рэсурсаў на магчымасць усталёўкі сервера перакладаў на вашых сайтах. Сервер BTS можа быць усталяваны як на адной станцыі з вашым HTTP-серверам, гэтак і на розных, але злучаных сеткай TCP/IP. 

Гутарка с Алегам АЗАРОЎСКІМ

- Алег, як наогул расшыфроўваецца назва праграмы "Белазар"?

- Насамрэч, "расшыфраваць" гэтае слова не так і складана, звярнуўшы ўвагу на маё імя:-).

 - Паведайце, калі ласка, гісторыю стварэння "Белазара".

- У 2000 годзе мяне зацікавіла тэма перакладу інтэрфейсаў прыкладных праграм для Windows на беларускую мову.

У той час не існавала руска-беларускіх перакладчыкаў, якія маглі б дапамагчы мне ў гэтай справе. Але ж я праграміст!

Спачатку была створана праграма, якая дазваляла маніпуляваць моўнымі файламі розных фарматаў, а затым быў распрацаваны і сам руска-беларускі перакладчык "Белазар", першая версія якога была апублікавана 1 лістапада 2002 года.

 - Ці вядомыя Вам іншыя спробы стварэння перакладчыкаў з/на беларускую мову?

Ніводная з вядомых мне праграм-перакладчыкаў не ўтрымоўвае беларускага моўнага модуля, у тым ліку і вядомы "ПРОМТ".

Ёсць праграмы, якія выконваюць асобныя функцыі, не звязаныя непасрэдна з атрыманнем перакладу: напрыклад, арфаграфічны аналіз тэкстаў ArfaBel (arfabel.belinter.net) і "Правапiс" (pravapis.tut.by).

 - Ці адбываліся ў карыстальнікаў "Белазара" цікавыя выпадкі пры рабоце з праграмай?

- Аднойчы я атрымаў ліст з Екацярынбурга. Яго аўтар паведаміў, што, дзякаючы "Белазару", ён аднойчы вельмі ўразіў сваю дзяўчыну, якая жыве ў Мінску, калі прыслаў ёй ліст на беларускай мове...

 - Дарэчы, наколькі актыўна дапамагаюць карыстальнікі ў папаўненні слоўніка?

- Карыстальнікі "Белазара" прымаюць самы актыўны ўдзел у напаўненні слоўніка. Мяркуйце самі: на пачатак 2004 года поўны слоўнік праграмы ўтрымоўваў 30,000 артыкулаў, а ўжо напрыканцы ліпеня я планую апублікаваць абнаўленне, у якім будзе больш за 51,000 слоў кожнай мовы!

 - Цікава, у якіх краінах карыстаюцца "Белазарам"?

- Паводле звестак інтэрнэт-рэйтынгу "@Mail.ru" за чэрвень, большасць карыстальнікаў на сайт "Белазара" прыходзілі з Беларусі (41%), ЗША (33%), Расіі (10%), а таксама Нарвегіі, Украіны і іншых краін Еўропы, СНД і Прыбалтыкі.

 Гутарку веў Павел БАДЗЯЛІК (красавiк, 2004 г.)

http://www.kv.by/index2004294301.htm 

Алег Азароўскi: вынiкi i cпадзяваннi

 

2009

Алег Азароўскі: Мабыць, з'яўленне анлайн-перакладнікаў з/на беларускую мову - "Белазар Анлайн" і "Гугл Транслэйт".

2010

Алег Азароўскі: Спадзяванняў шмат! Патаненне унутрыбеларускага трафіку, з'яўленне беларускіх аналагаў да папулярных Web 2.0 сервісаў, пошукавыя серверы з улікам беларускай марфалогіі, афіцыйныя беларускамоўныя інтэрфейсы да АС Windows і офісных пакетаў. Калі хоць нешта з гэтага адбудзецца - год пройдзе не дарэмна.

 «Белазарам» можна карыстацца нават з мабільніка

23.07.2009

Вялікую частку слоўнікавых баз дапоўнілі Вы самі. Можаце пахваліцца, што ведаеце ўсе занесеныя словы?

Алег Азароўскі: Пазалетась я, мабыць, мог так сказаць. Цяпер ужо не. За апошнія два гады дададзена шмат тэрміналогіі з самых разнастайных галінаў ведаў: фізіка, медыцына… Таксама апрацавана некалькі перакладных слоўнікаў, што былі алічбаваныя аматарамі. Там сустракаюцца розныя састарэлыя ды абласныя словы, усе іх ведаць проста немагчыма.

 А асабіста Вы ў жыцці гаворыце на якой мове?

Алег Азароўскі: У залежнасці ад атачэння. На працы і ў краме — звычайна па‑расійску, дома — і так, і так, з беларускамоўнымі знаёмымі — безумоўна, па‑беларуску. Я лічу, што ведаю абедзве мовы дастаткова добра, каб не мець праблемаў з хуткім пераходам з адной на другую.

 Як да Вашага праекту паставіліся родныя і сябры? Усё ж праграма вымагае шмат часу, але не прыносіць грошай.

Алег Азароўскі: Мама ў мяне была настаўніцай беларускай мовы. Часам ёй даводзіцца адказваць на розныя мае хітрыя лінгвістычныя пытанні. Яна бачыла артыкулы ў прэсе пра мой перакладнік і, я ведаю, ганарыцца. Цяжэй за ўсё даводзіцца маёй каханай, бо на яе прыпадае большасць хатніх клопатаў. Я ёй вельмі ўдзячны за разуменне!

 Колькі людзей запампавала сабе праграму?

Алег Азароўскі: Па маіх падліках за апошняе паўгоддзе «Белазар» пампуюць паўтары тысячы разоў на месяц.

 Усё магчымае ў «Белазары» ўжо зроблена?

Алег Азароўскі: Безумоўна, не! Спіс будучых дапрацовак для перакладніка займае восем старонак дробнага тэксту. Там ёсць, напрыклад, карэктны пераклад асабовых імёнаў, удасканаленне дапасавання прыназоўнікаў да назоўных групаў, кантэкстная памяць і шмат іншага. Аднак я хачу звярнуць вашую ўвагу на некаторыя тэндэнцыі ў інфармацыйных тэхналогіях. Па‑першае, платформы персанальных кампутараў і Windows у прыватнасці страчваюць сваё даміноўнае становішча. Паступова распаўсюджваюцца іншыя аперацыйныя сістэмы, з’яўляюцца іншыя кампутарныя прылады, якія могуць выйсці ў Сеціва. Па‑другое, усё часцей людзі замест традыцыйных кампутарных праграм пачынаюць карыстацца інтэрнэт‑сэрвісамі для штодзённай працы: набору тэкстаў, табліц, чытання пошты…

 Значыцца, і «Белазар» будзе выкарыстоўвацца перадусім у інтэрнэце?

Алег Азароўскі: Лінгвістычныя праграмы рухаюцца гэтым шляхам — усе вядомыя ў гэтай галіне кампаніі займелі свае анлайн‑слоўнікі і сервісы перакладаў. Дзякуючы гэтаму наведнікі заўсёды карыстаюцца апошняй версіяй слоўніка, які не трэба пампаваць сабе і ўсталёўваць на кампутары. У дадатак, слоўнікам можна карыстацца з любой прылады, што мае выхад у інтэрнэт, — хоць з кішэннага кампутара, хоць са звычайнага мабільніка. Што датычыць традыцыйных перакладнікаў і слоўнікаў у выглядзе кампутарных праграм, дык яны застануцца, але, напэўна, будуць ссоўвацца ў бок прафесійнага выкарыстання, для людзей, што займаюцца перакладамі штодня і зарабляюць гэтым на жыццё. Здаецца, такі шлях сёння з’яўляецца аптымальным.

Наша Нiва 

www.belsoft.tut.by

 ..ў Інтэрнэт, праз шырокі канал выхадзі, мой народ, грамадою...

Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;)

У Інтэрнэце зьявіўся адмысловы партал www.belsoft.tut.by. Стваральнік сайту – лідзкі праграміст Алег Азароўскі.

Падзелы сайта

  • Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!

  • Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў

  • "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!

  • Кароткі слоўнік кампутарных тэрмінаў (ангельска-руска-беларускі)

  • Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу

Алег Азароўскі: Цікава было атрымаць нейкую праграму па-беларуску. І з гэтага пачалося, а потым сам пачаў рабіць пераклады праграмаў, якімі я карыстаўся, а потым іх выкладваў на сваю старонку ў сеціве. Праграмы вельмі розныя. Напрыклад, той самы Total Commander, архіватар WinRAR, The Bat, і іншыя праграмы, зьвязаныя з музыкай, тэкстам, апрацоўкай графікі, інтэрнэтам.

Алег Азароўскі: Цяпер ня толькі я займаюся перакладам – цяпер любы жадаючы, любы наведнік сайту можа мне даслаць свае пераклады, я іх таксама выкладу на сваёй старонцы.

Алег Азароўскі: Спачатку гэта было ня вельмі проста, бо патрабавала некаторых спэцыяльных ведаў. Але апошнім часам софтавыя кампаніі, якія займаюцца выпускам праграмаў, даюць магчымасьць перакладаць свае праграмы на іншыя мовы іншым людзям. Працэс вельмі спрасьціўся. У большасьці выпадкаў да пэўнае праграмы прыкладаецца спэцыяльны моўны файл, які можна перакласьці на любую мову, і праграма атрымае інтэрфэйс на гэтай мове. Такія праграмы перакладаць ня так і складана. Трэба сказаць, што парушэньня капірайту няма, бо не зьмяняецца праграма.

Алег Азароўскі: Проста цікава мець свой кампутар на беларускай мове. Ня ведаю, магчыма, гэта і ёсьць патрыятызм.

Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo

www.belsoft.tut.by

 Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo (у архіве RAR памерам 1.8 Мб)

Паўла Донаў: Прапаную ўсім наведвальнікам спампаваць бясплатны ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo

Гэты слоўнік стаўся вынікам шматгадовай працы Валентыны Пашкевіч ды групы супрацоўнікаў Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у ЗША і Канадзе.

Рэдакцыйная калегія: Зора Кіпель (старшыня рэдкалегіі да сакавіка 2003 г.), Янка Запруднік (старшыня рэдкалегіі ад красавіка 2003 г.).

Сябры рэдкалегіі: Антон Адамовіч, Міхась Бахар, Томас Бэрд (рэдактар ангельскай часткі), Вера Запруднік, Вітаўт Кіпель, Алла Романо, Васіль Русак, Юрка Рапецкі, Зьміцер Саўка, Аляксандар Сільвановіч, Юрка Станкевіч, Джон Стэнлі, Антон Шукелаць, Сяргей Шупа, Алена Юрэвіч.

Пад рэдакцыяй Сяргея Шупы. Менск, выдавец Зьміцер Колас © 2006.

Слоўнік зьмяшчае каля 30 000 слоўнікавых артыкулаў.

У адрозьненьне ад звыклай для беларускага карыстальніка расейскай слоўнікавай традыцыі, у ангельскай частцы слоўніка ўжыты не брытанскі, а амэрыканскі варыянт ангельскай мовы як больш пашыраны ў сьвеце. Гэта датычыць асаблівасьцяў правапісу, вымаўленьня, сэмантыкі словаў і фразэалёгіі.

У беларускай частцы ўжываецца “тарашкевіца” ў сучаснай нармалізаванай форме, замацаванай у зборы правілаў “Беларускі клясычны правапіс” (Вільня-Менск, 2005).

Заўвагі што да электроннага слоўніка дасылайце Паўла Донаў

http://www.belsoft.tut.by/angielskabielaruski.rar

Прапановы Алега Азароўскага

Маё імя - Алег Азароўскі.

Лінгвістычнае праграмаванне - адно з маіх захапленняў.

Слоўнік - адзін с самых галоўных кампанентаў маіх лінгвістычных праграм. Ён утрымлівае словы на беларускай і рускай мовах, з граматычнай інфармацыяй, і перакладныя сувязі паміж імі.

У гэты слоўнік укладзена шмат працы і часу, і не толькі майго, але і іншых дабраахвотнікаў. Прозвішчы некаторых з іх можна пабачыць на галоўнай старонцы сайта.

Напрыканцы 2005 году я вырашыў адкрыць поўную версію слоўніка для вольнага доступу ўсім карыстальнікам маіх праграм, а таму ты ўжо цяпер можаш запампаваць яго са старонкі загрузкі.

Ёсць прапановы для ўсіх людзей, хто зацікаўлены ў далейшым развіцці праекту.