Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ОТВЕТЫ.doc
Скачиваний:
98
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
1.84 Mб
Скачать

Магчымасці

  • Двухбаковы пераклад

Праграма дазваляе рабіць пераклады як з рускай мовы на беларускую - гэтак і наадварот. Пры гэтым пры даданні новага перакладу ў адзін слоўнік (напрыклад, руска-беларускі) - ён аўтаматычна дадаецца і ў іншы (беларуска-рускі).

  • Захоўванне слоўнікавых артыкулаў у выглядзе словаформаў

Пры даданні новага слова ці словазлучэння ў слоўнік, праграма фармуе і захоўвае таксама ўсе яго формы. Напрыклад, для назоўніка могуць быць пабудаваны 12 словаформаў, а для дзеяслова (закончанае + незакончанае трыванне) - цэлых 30!

  • Магчымасць перакладу кароткіх выразаў

Белазар можа перакладаць слова адной мовы ў словазлучэнне іншай мовы і наадварот, а таксама словазлучэнне ў словазлучэнне! Словазлучэнне можа ўтрымоўваць не больш за 5 слоў.

  • Інтэлектуальная карэктоўка перакладу

Белазар не проста перакладае тэкст адзін-у-адзін. Ён можа зрабіць, пры неабходнасці, карэктоўкі ў перакладзе, каб дасягнуць большай узгодненасці слоў у сказе.

  • Акуратнасць і дакладнасць апрацоўкі тэкстаў

Белазар можна выкарыстоўваць для перакладу html-старонак, ini-файлаў праграм, перакладаў праграмных інтэрфейсаў - ён не псуе тэгі, не збівае радкі, захоўваючы нязменнай структуру зыходнага файла.

  • Аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры

Паўсюль у праграме, дзе ёсць такая неабходнасць, рэалізавана аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры з рускай мовы на беларускую і назад. Вам нават няма патрэбы усталеўваць гэтыя раскладкі ў сістэме - Белазар самастойна ініцыялізуе іх падчас загрузкі, і скіне падчас выхаду з праграмы!

  • Арфаграфічны кантроль беларускага тэксту

У Белазары версіі 2.0 з'явіўся арфаграфічны аналізатар беларускага тэксту. Кантроль арфаграфіі грунтуецца на правілах напісання беларускіх слоў, і ўлічвае чашчыню з'яўлення тых ці іншых спалучэнняў літар у словах на беларускай мове.

  • Хуткасць працы

Белазар ствараўся з тым разлікам, каб спрасціць і паскорыць усе аперацыі, якія ў ім можна выконваць: ад устаўкі новых слоў у слоўнікі - да атрымання гатовага перакладу. "Гарачыя кнопкі" і іншыя прыстасаванні дазваляюць не выкарыстоўваць мыш у большасці аперацый.

  • Арфаграфічны аналіз

Убудаваны ў праграму арфаграфічны аналізатар тэксту дазваляе выявіць найболей распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове, а таксама словы з магчымымі памылкамі. Пачынальна з версіі 3.5 арфакантроль дапоўнены модулем чашчыннага аналізу літараспалучэнняў для беларускай і рускай моў, што прыкметна павялічыла якасць выяўлення магчымых памылак у тэкстах.

  • Падтрымка лацінкі

Белазар мае абмежаваную падтрымку беларускай лацінкі. Ёсць магчымасць імпартаваць тэкст, напісаны лацінкай, для рэдагавання ў праграме, а затым можна экспартаваць яго ў лацінку. Праграма падтрымлівае лацінку, захаваную ў кодавай старонцы СР1257 (Baltic), і ў фармаце HTML Unicode.

Спасылкі

Афіцыйны сайт: http://belazar.belinter.net/ 

Асобы 2009 года

28.12.2009 Дабрадзей года ў інтэрнэце — Ігар Маханёк

Самая вядомая ў свеце онлайн‑праграма для перакладу Google Translate ўзбагацілася беларускай мовай. Гэта пашырае магчымасці выкарыстання мовы ў сённяшнім свеце. Цяпер можна аўтаматычна перакласці з беларускай на яшчэ 50 моваў. Так, сёння гэтым рэсурсам карыстаецца нямнога людзей. Але і Скарынава «Біблія Руска» была даступная не кожнаму.

Ініцыятарам беларусізацыі праграмы быў інжынер кампаніі Google Ігар Маханёк. Ён беларус, які працуе ў Швейцарыі. Вядома, пераклад не ідэальны, але пачатак дадзены. Зараз трэба будзе толькі ўдасканальваць наяўны прадукт. Адзначаючы Маханька, мы адзначаем усіх людзей, якія беларусізуюць інтэрнэт.

  • Хведар Піскуноў стварыў першы электронны граматыка‑парадыгматычны слоўнік беларускай мовы «Парадыгма», а таксама праграму праверкі арфаграфіі «Літара».

  • Сяргей Чарнавокі пераклаў на беларускую мову інтэрфейсы Гугла, інтэрнэт‑энцыклапедыі Вікіпедыя, а таксама сацыяльнай сеткі Фэйсбук.

  • Алег Азароўскі самастойна распрацаваў беларуска‑расійска‑беларускі перакладчык «Белазар».

Беларусізацыя Інтэрнэта дае будучыню беларускай мове і культуры.