Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
577
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

І 029. Ад ляку

8-85-229, л. 75. Зап. А. Ю. Лозка ў 1983 г. у в. Лохніца Лельчыцкага р. «Качаюць па жываце хлебным шарыкам».

1030. Ад ляку, спуду, сцені

Романов, с. 40, № 145. Зап. у Чарнаруцкай вол. Магілёўскага п. «Гаворыцца над прасеяным попелам».

1031. Ад ляку

8-79-165, сш. 2, л. 1, № 1. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1979 г. у в. Вішнёўка Гомельскага р. ад В. К. Ванянковай.

Вар.: 13-10-87, сш. 41, л. 6, № 15. Зап. студ. Магілёўскага педінстытута В. Маслава ў 1973 г. у в. Бабічы Чачэрскага р. ад А. С. Балігатавай, 48 г.; 13-10-89, сш. 86, л. 11, № 9. Зап. студ. Магілёўскага педінстытута A. С. Карчэўскі ў 1974 г. у в. Рудня Барталамееўская Чачэрскага р. ад А. П. Мельнікавай, 1903 г. н.; Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ, сш. 72, л. 4. Зап. студ. А. А. Аляксеенка ў 1982 г. у в. Завідаўка Добрушскага р. ад Ф. М. Бірыла. Вар. канцоўкі: «Да сіх пор ты тут стаяла, пакуль я подыхам святым не павівала (ху-ху-ху). Іспуг, іспуг, ідзі на луг, табе места нет тут, друг», сш. 78, л. 11. Зап. студ. Л. В. Дзмітрыева ў 1982 г. у в. Станькаў Рагачоўскага р. ад А. С. Пракаповіч, 1916 г. н.

1032. Ад пужання

8-90-249. Зап. У. А. Васілевіч i I. В. Карашчанка ў в. Круціха Кыштоўскага р. ад Н. I. Мінчанка, 1925 г. н. (з перасяленцаў з Магілёўшчыны).

1033. Ад пужання

8-78-144, сш. 6, л. 40—41, JSfe 45. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1978 г. у в. Нісімкавічы Чачэрскага р. ад A. А. Івашковай, 79 г.

• Вар.: Экспедыцыя 1990 г. Зап. студ. МДПІ С. Малютка ў 1990 г. у в. Баяры Шчучынскага р. ад Н. М. Міхаліні, 1927 г. н.

1034. Ад ляку

8-73-69, сш. 2, л. 55—56, № 42: Зап. Г. А. Барташэвіч у 1973 г. у в. Іскань Быхаўскага р. ад A. М. Глусцовай, 1900 г. н.

 

 

1035. Ад ляку

8-85-229,

л. 58,

Зап. А. Ю. Лозка ў в. Дзяржынск Лельчыцкага р.

ад Д. К. Баланчук,

1909 г. н.

 

 

1036. Ад пярэпалаху

8-77-131, сш. 1, л. 42, № 24. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1977 г. у в. Пярэвалакі

Ганцавіцкага

р. ад В. К- Сушко, 78 г.

539

1037. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 36, № 128. Зап. Матарашаў у в. Папоўка Гомельскага п, Замаўлянне суправаджалася магічнымі дзеяннямі: «Трэба тагды ўзяць жменю кужалю i часаць яго, адкрыўшы комін, a пачасаўшы, разаслаць на стале i паставіць пасярод зляканага дзяцёнка i запаліць. Калі кужаль будзя гарэць, трэба казаць:

— Куды дым, туды i ляк (3 разы); дым на двор i ляк дамоў (3 разы). A тагды як можна грамчэй гукнуць дзяцёнка на ймя кала самага вуха». Вар. (скарочаныда аднаго матыву); 13-2-13, л. 23, № 31. Зап. А. С. Емяльянаў i студ. Віцебскага педінстытута ў 1978 г. у в. Сурнаўка Талачынскага р. ад А. Я. Бараноўскай: «Выгаварываю Светкіны перапуды, мужскія i жаночыя, дзявочыя, авечыя, свіныя i прочыя. Мужскія ў шапку, жаночыя ў чапец, дзя-

вочыя ў касу, a Светкіны ў рост, у сон, у гульню».

1038. Ад ляку

Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ, сш. 20, л. 1. Зап. студ. Т. Д. Дзянісава ў 1981 г. у в. Пракопаўка Гомельскага р. ад Г. Ф.Баранавай, 1913 г. н.

1039. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 35, № 125. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Мхінічы Чэрыкаўскага п. Вар.: Там жа, с. 35, № 126. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Мар'іна Буда Чэрыкаўскага п.; Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ. Зап. студ. Н. М. Данілёнак, В. М. Самусева ў 1989 г. у в. Чырвоная Слабада Акцябрскага р. ад Н. К. Барбуцька, 1921 г. н.; дал. вар.: Там жа. Зап. студ. Л. Дзівачэнка

ў Рагачоўскім р. ад Г. I. Дзівачэнка.

1040. Ад ляку

8-73-69, сш. 3, л. 83, 52. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1973 г. у в. Цяса Кіраўскага р. ад Н. А. Камінскай, 1935 г. н.

1041. Ад дзіцячага ліхацішча

8-85-229, л.83. Зап. А. Ю. Лозка ў 1980 г. у в. Дзяржынск Лельчыцкага р. ад В. М. Краўчэні.

1042. «Ад іспугаў»

8-78-144, сш. 5. Зап. Н, Ф. Якушава ў 1978 г. у в. Глыбочыца Чачэрскага р. Вар.: 13-2-13, л. 23, №29. Зап. А. С. Емяльянаў i студ. Віцебскага педінстытута ў 1978 г. у в. Сурнаўка Талачынскага р. ад А. Я. Бараноўскай. Вар. скароч.: «Вадзіца-царыца, божая памочніца, кацілася з гор, змувала карэнне, палення, пяскі i тускі, змый Светкін спуг». Той жа вар.: 8-80-178 а, сш. 10, л. 81, № 102. Зап. Т. К. Цяпкова ў 1980 г. у в. Яланы Светлагорскага р. ад Я. Л. Шэнца, 1906 г. н.; 13-2-13, л. 37, № 52. Зап. А. С. Емяльянаў i студ. Віцебскага педінстытута ў 1979 г. у в. Булаўкі Полацкага р. ад Л. В. Васільевай, 1921 г. н.; 8-73-71, сш. 3, л. 10, № 12. Зап. В. I. Скідан у 1973 г.; Шлюбскі, I, с. 36—37,

540

№26. Зап. A. Шлюбскі ў 1921 г. у Полацку. Цікавасць уяўляе р.ытуал замаў-, ляння, прыведзены Шлюбскім: «Трэба з ракі наліваць у вядро ваду па 9 лыжак 3 разы. Потым, перахрысціўшыся, чытаць над вадой (што ў вядрэ) замову.

Чытаць трэба ў тры прыёмы, прычым кожны раз

па тры разы (безумоўна,

не пераводзячы дух). Замоўленую ваду даваць

піць i ёю абмываць твар

i грудзі тры разы перад усходам i заходам сонейка».

1043. Ад ляку

13-3-30, л. 33, № 62. Зап. А, У. Русіновіч у в. Пятровічы Светлагорскага р. Вар.: 13-10-40 б, сш. 57, № 13. Зап. студ. Маладзечанскага наст. інстытута ў 50-я гады ў в. Груздава ад Ю. Пятроўскага, 1910 г. н. Рытуал шаптання:

«Іспуг» абносяць хлебам з соллю па тры разы вакол галавы чалавека, грудзей i ног, затым даюць тры разы дунуць таму, каго лечаць, i нясуць на тое месца, дзе чалавек спужаўся, i прыгаварваюць такія словы: «Зямля-царыца, вадаарданіца, хлеб, соль прымі i рабе божай (імя) здароўе надзялі».

1044. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 34, № 120. Зап. нар. наст. Васілеў у Гарадоцкім п. «Трэба памераць ніткай суставы i пазавязуваць вузельчыкі ад кажнага сустава. Сколькі будзець вузельчыкаў, столькі разоў надабі казаць малітву».

Вар.: 8-77-140, сш. 2, л. 7, №7. Зап. I. I. Крук у 1977 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага р. ад Аўдоцці Захарчэні, 95 г.; Романов, с. 40, № 146. Зап. у Пугляеўскай вол. Горацкага п.

1045. Ад супуду

8-79-172, сш. 1, л. 73—74, № 46. Зап. Т. К. Цяпкова ў 1979 г. у в. Лялеўшчына Гарадоцкага р. ад Г. С. Шарновай, 1914 г. н. Ад яе ж зап. апісанне ўсяго рытуалу: «Ну вот супуду мераюць. Бяруць нітку суроваю, мераюць, дліну ўсю ўперад прамераюць i ўзялок завяжуць i кажны сустаў, i кругом галавы i паясніцу, i кажны сустаў, усё: i руку, i нагу — кажны сустаўчык. I што раз праві-, дзеш, то ўзялок, што правідзеш, то ўзялок. Тады бірэш нокаткаў атрэжыш, валосікаў так з чатырох бакоў спераду, ззаду, з бакоў — i бірэш дзенег (там капейкі какія), хлеба, солі i складаеш уместа там у харошую трапачку i ніткай етай заматываеш. Абматаеш i ідзеш пад бірэзіну, тады кладзеш: «Бірэзіна, бірэзіна, я пумагаю i ты пумагі, вазьмі такей-та худабу».' Тры разы скажыш, пад корань падложыш i пойдзеш узад. Другія на ростанях кідаюць, эта няверна. Вот дарога туда i туда, на хрыстах на етых. Тады хто падыміць, разверніць, тады тот балеіць, тому ніхарашо. Ілі сабакі з'ядуць, нікакей помач¥ нет. A міне ўчылі ўсё пад корань штоб клась. Я бяру, супуду памераю, усё ета здзелаю i тада пад карань знясу, палажу».

1046. Ад зляку

8-80-178, сш. 6, л. 29, 26. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1980 г. у в. Ручаёўка Лоеўскага р. ад-М. С. Кацуба, 58 г.

Вар.: 13-10-85, сш. 23 а, л. 10, № 32. Зап. студ. Магілёўскага педінстытута Г. П. Міснік у 1973 г. у в. Слабодка Лепельскага р. ад Г. Н. Пліско, 85 г. Вар. пераліку хвароб: «Даю вады (імя) ад пуду, ад сухот, ад уроцы, ад усякіх прыгод».

541

Нёжыць — каўтун.

Чорная балесць — падае чалавек, падучая.

1047. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 37, № 132. Зап. Е. Р. Раманаў у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага п.

1048. Ад пуду

13-3-30, л. 8, № 17. Зап. А. У. Русіновіч у 1978 г. у в. Гарохавішчы Акцябрскага р. ад У. Д. Дайнека, 99 г.

1049. Ад пужання

8-74-84, сш. 3, л. 68, № 84. Зап. Л. М. Салавей у 1974 г. у в. Пружанка Бярэзінскага р. ад Г А. Жоравай, 1895 г. н.

1050. Ад зляку

8-80-178, сш. 7, л. 23, № 16. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1980 г. у в. Пярэдзелка Лоеўскага р. ад Г. Г. Івахненка, 1912 г. н.

1051. Ад пярэпалаху

8-75-110, сш. 2, № 59. Зап. студ. МДПІ ў 1975 г. у в. Рэдкавічы Любанскага р. ад М. В. Семянені, 80 г.

1052. Ад пярэпалаху

8-75-110, сш. 2, № 54. Зап. студ. МДПІ ў 1975 г. у в. Рэдкавічы Любанскага р. ад М. Е. Рабой, 74 г.

1053. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 37—38, № 135. Зап. у в. Кашалёў Рагачоўскага п. «Трэйчы пераказаць на вадзе i за кажным разам дмухнуць i плюнуць, i той вадой намачыць усе суставы, a малых купаць» — заўвага да замовы.

Вар. скароч.: 8-75-94, сш. 7, л. 75, №43. Зап. Л. М. Салавей у 1975 г. у в. Засценак Любанскага р. ад М. Н. Вярэнскай, 50 г. Акрамя кароткага ўступу, у замове адзін матыў — рассылкі хваробы па свету: «Сядзелі тры пані пад ігрушаю, ні ткалі, ні пралі, a спуг-зляк сабіралі i па ўсім свеце рассылалі».

1054. Ад пярэпалаху

8-79-165, сш. 1, л. 95, № 67. Зап. Г. А. Барташэвіч i Л. П. Барабанава ў 1979 г. у в. Барталамееўка Веткаўскага р. ад М. А. Анішчанка, 1900 г. н.

542

1055. Ад спугу

8-84-228, сш. 3, л. 104—106, № 32. Зап. Т. К- Цяпкова ў 1984 г. у в. Праскур- ,ні Жлобінскага р. ад А. Я- Рабцавай.

1056. Ад іспугу

Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ, сш. 12, № 2. Зап. студ. Л. I. Бордак у в. Галоўкі Рэчыцкага р. ад Ф. С. Белай, 50 г.

1057. Ад ляку

8-82-203, сш. 5, л. 41, 27. Зап. Т. К. Цяпкова ў 1982 г. у в. Падгалле Ельскага р. ад М. I. Патапенка, 53 г. Паводле тлумачэння інфарматара, пры замаўлянні качаюць яйкам па галаве i грудзях, потым яйка разбіваюць i выліваюць. Як чалавек зляканы, то ў стакане «такія галовы бліскучыя».

1058. Ад ляку

8-82-204, сш. 4, л. 43—44, 43. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1982 г._у _в. Засінцы Ельскага р. ад А. I. Харашкевіч, 1941 г. н. Як тлумачыла інфарматар, пры казанні «качаюць яйкам, можна хлебам — шарыкі качаюць па грудзях, a потым сабаку аддаць ці кату».

1059. Ад зляку

Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ, сш. 12, л. 1, № 1. Зап. студ. Л. I. Бордак у в. Галоўкі Рэчыцкага р. ад Ф. С. Белай.

1060. Ад спужання

13-2-13, л. 22, № 25. Зап. А. С. Емяльянаў i студ. Віцебскага педінстытута ў 1978 г. у в. Сурнаўка Талачынскага р. ад В. Я. Зайцавай.

1061. сАд младзенца (када спужаецца i яго калоціць)»

8-90-249. Зап. У. А. Васілевіч i I. В. Карашчанка ў 1990 г. у в. Круціха Кыштоўскага р. ад Н. I. Мінчанка (з перасяленцаў з Магілёўшчыны).

1062. Ад перапалоху

13-2-13, л. 5, 7. Зап. А. С. Емяльянаў i студ. Віцебскага педінстытута ў 1979 г. у в. Сіняўка Клецкага р. ад Г. К- Гаўрыс, 1937 г. н.

1063. Ад спужання

8-73-69а, сш. 5, л. 59, 49. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1973 г. у пас. Кулага (в. Іскань) Быхаўскага р. ад Д. I. Гапеевай.

543

1064. Ад ляку

8-84-220, сш. 1, л. 65—66, 101. Зап. У. А. Васілевіч у 1984 г. у в. Гоцк Салігорскага р. ад В. М. Новік, 1909 г. н. Паводле слоў інфарматаркі, да яе ў сне некалькі разоў прыходзіла жанчьіна з «таго свету» i пераказала ёй гэту замову. Па шаптанні тройчы хукнуць на цела i убок сплюнуць.

Вар. дал.: Романов, с. 39, № 141. Зап. Е. Р. Раманаў у Вендаражскай вол. Магілёўскага п. У замове толькі пералік частак цела i азначэнняў вытокаў хваробы, якому папярэднічае кароткі ўступ.

1065. Ад пужання

8-80-178, сш. 4, л. 23, № 19. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1980 г. у в. Хутар Светлагорскага р. ад К. А. Рыбак, 1924 г. н. Паводле тлумачэння інфарматара, «магайба — гэта прывітанне, добры дзень, здрастуй. Бывала, жнеш, ідзе старая жанчына: «Магайба вам, Бог помач!» — «Добрае здароўе, спасіба».

Відаць, магайба — скарочанае ад «памагай Бог».

Вар.: Романов, с. 38, № 136. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Дзятлавічы Гомельскага п. Вар. месца ссылкі зляку: «I ссылаям зляк еты на нятворную гару, на нехрашчоную зямлю, дзе й пеўні не пяюць, i людзі ня ходзяць».

1066. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 39, № 142. Зап. Е. Р. Раманаў у Вендаражскай вол. Магілёўскага п.

Вар.: Там жа, с. 37, № 134. Зап. у в. Недайка Рагачоўскага п.; 8-75-96, сш. 6, л. 11"—12, № 5. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1975 г. у в. Рачэнь (пас. Залуг) Любанскага р. ад Е. К. Ляўчэні, 1902 г. н.; 8-84-220, сш. 1, л. 64—65, № 100. Зап. У. А. Васілевіч у 1984 г. у в. Гоцк Салігорскага р. ад П. С. Новік, 1924 г. н.; Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ. Зап. студ. С. Г. Ларачкіна ў в. Дворышча Жлобінскага р. ад Н. I. Веко, 63 г.

1067. Ад іспугу, сценю

8-90-250, сш. 8. Зап. У. М. Сысоў у 1990 г. у Мінску ад сваёй маці Н. Р. Малалетнікавай, 1920 г. н., родам з в. Старая Алешня Рагачоўскага р.

Паграбенны — той, што памірае ці памёр (тлумачэнне інфарматара). Слядошны — ад след, г. зн. з чужога следу.

1068. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 38, № 138. Зап. Е. Р. Раманаў у Царковішчанхкай вол. Магілёўскага гі.

1069. Ад ляку

8-80-178, сш. 5, л. 87, 52. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1980 г. у в. Хутар Светлагорскага р. ад У. Я. Клімянок, 81 г.

Вар.: 13-3-30, л. 18, № 33. Зап. А. У. Русіновіч у 1954 г. у в. Раковічы Светлагорскага р. ад М. I. Акуліча, 103 г.; л. 28, 50. Зап. той жа ў 1968 г. у в. Пятровічы Светлагорскага р. ад М. I. Русіновіч, 1910 г. н.

544

1070. Ад спуду

13-10-86, сш. 38а, л. 10 адв.—11,29. Зап. студ. Магілёўскага педінстытута Л. К. Ясенка ў 1973 г. ад М. М. Ханенка, 1920 г. н., з в. Кнышэвічы Светлагорскага р.

1071. Ад ляку

Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ, сш. 77, № 22. Зап. студ. Г. Гордзіч, В. Лаўшук, Т. Ясючэня ў 1977 г. у в. Засінцы Ельскага р. ад М. А. Засінец, 39 г.; Там жа зап. ад Н. М. Засінец, a таксама ў в. Стадолічы Ельскага р.

Вар.: 8-82-204, сш. 4, л. 17—18, № 14. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1982 г. у в. Кавалі Ельскага р. ад Н. I. Пархоменка, 1896 г. н. Замест птаства*у^замове'звяраты: «Лякі, лякі, ідзіце на ўсякія звяраты, на ўсякія кацяты. На сІнім моры напіткі, наедкі, там вам сталы пазасціланы...»

1072. Ад спуду

8-77-142, сш. 3, л. 54, № 60. Зап. Л. М. Салавей у 1977 г. у в. Хорастава Салігорскага р. ад Я. Ф. Чачуры, 1925 г. н. «Паўтараецца 9 разоў перад усходам сонца» — заўвага інфарматара.

1073. Ад зляку

8-77-142, сш. 3, л. 77, № 84. Зап. Л. М. Салавей у 1977 г.'у в. Чаланец Салігорскага р. ад С. I. Корж, 1907 г. н.

1074. Ад зляку

8-73-71, сш. 3, л. 9—10, 11. Зап. В. I. Скідан у 1973 г. у в. Вялікі Бор Хойніцкага р. ад Е. С. Дземідзенка, 90 г.

1075. Ад ляку

8-82-203, сш. 5, л. 86—87, 60. Зап. Т. К. Цяпкова ў 1982 г. у в. Глушкавічы Лельчыцкага р. ад Н. Г. Раманавай, 1920 г. н. Замове папярэднічае малітва «Отча наш».

Вар.: 8-85-229, л. 57. Зап. А. Ю. Лозка ў 1971 г. у в. Прыбалавічы Лельчыцкага р. ад П. А. Калеснай, 1901 г. н. Па ўласнаму сведчанню інфарматаркі, пераняла замову ад Вусцімы з в. Копішча (Украіна);л. 62. Зап. той жа ў 1979 г. у в. Глушкавічы Лельчьшкага р. ад М. П. Сербянок. Больш поўны вар. зап. Г. А. Барташэвіч у 1982 г. ад той жа; 8-82-204, сш. 6, л. 5—6, № 4.

Сятй (сетй), сяты — мясцовае вымаўленне святая, святы.

1076. Ад ляку

8-85-229, л. 61. Зап. А. Ю. Лозка ў 1979 г. у в. Глушкавічы Лельчыцкага р. ад Л. Я. Швед, 1898 г. н.

Вар.: Там жа, л. 63. Зап. той жа ў в. Прыбалавічы Лельчыцкага р. ад М. Л. Акуліч, 75 г.;"л. 59. Загі. у в. Мілашавічы Лельчыцкага р. ад М. В. Астапо-

7218. Зак. 790

545

віч, 1894 г. н.; Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ. Зап. у в. Тонеж Лельчыцкага р.

1077. Ад ляку

8-82-198, сш. 2, л. 64, 78. Зап. Л. М. Салавей i A. М. Лапкоўская ў 1982 г. у в. Антонаў Нараўлянскага р. ад А. I. Цалко, 1923 г. н.

1078. Ад ляку

8-82-203, сш. 6, л. 26—27, № 30. Зап. Т. К. Цяпкова ў 1982 г. у в. Глушкавічы Лельчыцкага р. ад К. I. Шкудун, 94 г.

Вар.: 8-85-229, л. 60. Зап. А. Ю. Лозка ў 1979 г. у в. Прыбалавічы Лельчыцкага р. ад X. I. Акуліч, 94 г.; л. 67. Зап. той жа ў в. Дзяржынск Лельчыцкага р. ад Д. К. Баланчук, 70 г.

1079. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 40, № 144. Зап. у Таўпечыцкай вол. Магілёўскага п.

1080. Ад спуду

8-75-96, сш. 1, л. 45, 26. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р. ад В. X. Алісейчык, 76 г. Заўвага інфарматара: «Дзецям ад усяго».

1081. Ад пярэпалаху

8-75-110, сш. 1, № 64. Зап. студ. МДПІ ў 1975 г. у в. Сінягова Старадарожскага р. ад A. М. Петрушкевіч, 70 г.

1082. Ад спалоху

13-1-13, л. 5. Зап. студ. Брэсцкага педінстытута ў 1982 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага р. ад А. С. Захарчэні, 1893 г. н.

Вар.: 8-77-131, сш. 1, л. 69, 48. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1977 г. у в. Вялікі Рожан Салігорскага р, ад Е. М. Варашкевіч. Вар. параўнання: «Як сонейка за хмарку заходзіць, каб так (імя) злёк i перапалох праходзіў».

1083. Ад спуду

8-78-144, сш. 5. Зап. Н. Ф. Якушава ў 1978 г. у в. Глыбочыца Чачэрскага р. Вар.: 8-76-117, сш. 2, л. 41, 39. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1976 г. у в. Крыўкі Лепельскага р. ад В. А. Юхнавец, 80 г. Вар. канцоўкі: «Як мертвяцу не ўставаць, у (імя) пудоў не бываць ні ў маладзіку, ні ў віташку, ні ў крутым гадку»; 8-81-Г82, сш. 2, л. 97, № 100. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1981 г. у в. Амелькаўшчына

Хойніцкага р. ад Г. А. Паўлянок, 71 г.

546

1084. Ад ляку

8-79-172, сш. 1, л. 63, № 36. Зап. Т. К. Цяпкова ў 1979 г. у г. Гарадку ад A. Н. Лабанёвай, 1909 г. н.

Вар.: Романов, с. 35, № 124. Зап. Е. Р. Раманаў на Магілёўшчыне. У адрозненне ад папярэдняй у замове зварот да ветру як прычыны сухотніка: «Вецер, вецер, ветранік, вазьмі свой сухотнік! Не сама я сабой памагаю — Божай мацяру святэй, святым Міхайлам-рахайлам. Божая мацяра, памажы, пасабі!»

1085. Ад пярэпалаху

8-76-117, сш. 8, л. 24, № 15. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1976 г. у в. Карабы Ашмянскага р. ад А. Ф. Мілюкевіча, 71 г.

Вар.:ТЗ-10-29, сш. 5, л. 28, № 29. Зап. студ. Гродзенскага педінстытута Г Н. Дзявульскі ў 1966 г. у в. Мілеўцы Шчучыжжага р. ад Э. А. Добрук, 66 г.

1086. Ад пярэпалаху

Federowski, I, с. 396, № 2416. Зап. М. Федароўскі ў Ваўкавыскім п. Вар.: Там жа, с. 397, № 2418. Іншы набор рэчаў i дадатковыя дзеянні: «Калі

ў дзіцяці пярэпалахі, то адразу можна пазнаць, бо жываток велькі будзе. Так зараз трэ ўзяць па захадзі слонка прынесці вады, не аглядаючыся, i паставіць пры агню, каб грэлася. Потым узяць сітко, насыпаць попелу, адвярнуць лапату другім бокам i перасейваць попел над лапатаю. Адна трэ каб перасейвала, другая дзіця каб дзержала блізка, a трэйця каб пайшла да сеней i пытала:

Што перасейіваеш?

Пярэпалахі!

Перасейвай, перасейвай, каб ніколі ні былі: ці яны конскія, ці сабачыя, ці кашэчыя, ці чалавечыя.

I так трэ казаць трыйчы. Потым, як тая ўвойдзе, уліць тую ваду ў начоўкі, палажыць дзіця, пасыпаць па чатырох берагох попелу, браць пакрышачцы i абмываць дзіця. Кілька разы гэтак зрабіўшы, то i пярэпалахі мінуцца. Гэта ўжэ спрактыкована рэч. От на што я свайму Каролічку гэтак рабіла, то ў кілька дзён трыбушок ніведамо дзе падзеўся, ачуняў i цяпер здаровы, хвала Богу».

1087. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 37, № 130. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Раманавічы Гомельскага п.

1088. Ад ляку

Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ, сш. 2, № 1. Зап. студ. Н. С. Леснікова ў 1981 г. у в. Міхальні Гомельскага р. ад X. У. Мацвеенка, 1901 г. н.

Вар. дал.: Экспедыцыя 1990 г. Зап. В. М. Гурманчук у 1990 г. у в. Студзераўшчына Дзятлаўскага р. ад Ю. Н. Ляўкевіч, 1910 г. н. Замова не закончана: «Ішла матка Боска Марыя залатымі мастамі, апіралася залатымі паранчамі». Другая частка параўнання адсутнічае;,8-90-249. Зап. У. А. Васілевіч i I. В. Карашчанка у Т990 г. у в. Круціха Кыштоўскага р. Новасібірскай вобл. ад Н. I. Мінчанка (з перасяленцаў з Магілёўшчыны).

547

1089. Ад упуду

13-10-85, сш. 19, л. 7, № 35. Зап. студ. Магілёўскага педінстытута Р. I. Афанасьева ў 1974 г. у в. Кукарава Бярэзінскага р. ад М. Я. Гоман, 68 г.

1090. Ад пуду

Машыньскі, с. 141, № 66. Зап. К. Машыньскі ў в. Дзерашэвічы Мазырскага п. ад А. Сугрэевай.

1091. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 34, № 122. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Чыгірынка Быхаўскага п.

1092. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 34—35, 123. Зап. Е. Р. Раманаў у м. Гарадзец Рагачоўскага п. Е. Р. Раманаў прыводзіць спосабы дзеянняў пры замаўлянні (вар. з розных мясцовасцей):

«Трэба гаварыць у трох кутках; сабраць там павуцінкі i етай павуцінкай падкуруваць» (м. Гарадзец Рагачоўскага п.).

Ум. Рудня Аршанскага п. «пуд» лечаць так: «Надобі ўзяць абыдзеннага шчолаку i на хрэсьнях у куці вымыць дзяцёнка. Дак там, у тэй зале, будуць валасы таго, каго дзяцёнак спужаўся. Трэба й пакурыць траўкай «папуднікам».

Ум. Мікуліне Аршанскага п.: «Узяць змераць ніткай галаву, тулава, рукі, ногі, усі суставы рябешачка; завярнуць у ілляную трапачку жытны крайчык з солькай, абвязаць етай ніткай i пагладзіць па галоўцы, па тулаву, па ўсім целу; посьлі йці на ростанькі, пакланіцца, не ксцясь, тры разы, пакласць там, на хрэсьнях, на ростаньках, хлеб i сказаць».

1093. Ад зляку, прыстрэку (ад спалоху)

Зап. Р. Гамзовіч у 1990 г. ад A. Н. Цімашэнка з в. Іванаўка Буда-Каша- лёўскага р.

Растлумачыць слова «Масіяе» інфарматар не магла.

1094. Ад ляку, упуду, сцені

Романов, с. 40, № 147. Зап. у Халбнянскай вол. Горацкага п. Да замовы апісанне рытуалу: «Гаварыць, паставіўшы дзіця тварам да сонца; пры называнні частак цела праводзіць па ім нажом рысы; гэтаксама i на ценю. Затым пасцяліць на цень салому або сена i спаліць. Сцень, па тлумачэнню знахара, гэта боязь уласнага ценю». Другі вар.: «На кажусе пакладзеш крыжом, да выражаш поўсьці з кажуха, да пакурыш умесьці з свянцонай травіцай, з здрыжнікам — па лясў як папараць (briza media)».

Вар.: 8-74-92, сш. 3, л. 60^-61, 50. Зап. Г. А. Барташэвіч i К. П. Кабашнікаў у 1974 г. у в. Шарпілаўка Крупскага р. ад У. Чарняўскай, 74 г. Паводле вызначэння інфарматара, «сцень — ходзіш як сонны i прама ў ваччу становіцца». Спосаб лячэння: «Тады, як хто крэпка ўлякнецца, тады я ўжо меру i загаварваю: «Выбіраю, вымяраю начны сцень, дзянны сцень, вячэрні сцень з усіх жыл, з усіх суставаў i з ножачак, i з ручачак, i з пальчыкаў, з белага

548