Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
579
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

схадзяшчае. Як Хрыстос з крыжа сышоў, з мёртвых устаў, штоб еты чалавек у жывых астаўся. Увожу цябе з мёртвых у жывыя.

1234. «Ад усіх балезней»

Я загаварваю i выгаварваю із (імя) дванаццаць скорбных нядугаў — ад агнявіцы, ад пачасухі, ад калатухі, ад маргаля (?), ад глухаты, ад слепаты, ад чорнай немачы, ад дражання, трасухі, ад ламаты, сударгі. Вы ўсе балезні, выйдзіце з (імя) вон, a то я вас у зямлю зарыю, на агні спалю, халоднай вадой ахаложваю, сцюдзёнымі льдамі замарожваю. Я вас, балезні, распалю на шчэпкі, засушу ў жаркай бані. Слепату i глухату ў сцяне замурую i смалою засмалю смаляністай. Згіньце, балезні, прападзіце ў трысподную землю. Усе злыя нядугі, адвяжыцясь ад (імя) сей мінуты i наўсягда. I не вяртайцесь вавекі вякоў. Амінь.

1235. Ад усяго

Крынічанька, сцюдзёная вадзічанька, святая панахвідніца ішла з сіняга мора аблакамі, з цёмнага леса пяскамі праз сырое карэнне, праз цвёрдае каменне, на трыдзевяць ключы замыкала, Госпада Бога прызывала: «Прыхадзі, Гасподзь, на помач». Што будзець вам, то будзець i мне. Аташлём балезні, дзе пташкі не лятаюць, дзе звяры не збягаюць, дзе сонца не свеціць, дзе луна не ходзіць, толькі адзін міласцівы Гасподзь Бог усё гэта разбіраець.

1236. Ад усяго

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры пакланюся. Прачыстая маці, хадзі ка мне на помач маліцца ад нахальнага чалавека. Спасі, Госпадзі, памілуй, божы Мікіця, мудрасцю мудрыся, хітрасцю хітрыся. Спасі, Госпадзі, ад звера бягучага, ад гада паўзучага, ад нахальнага чалавека, ад смутныя пасцелі, ад плахіх вачэй i плахіх рачэй, ад наглай смерці, ад уроку i прыгавору, ад агня, ад патопу, ад усякага іга. Дай, Госпадзі, храніцеля i пуцевадзіцеля. Амін.

359

1237. Ад усякай болі

Ішоў Ісус Хрыстос i маць Прачыстая па полю, па шырокай даліне, па сінему каменню, па чорнаму краменню. Ісус ішоў первы, a маць Прачыстая ішла, вярнулася — i ў раба божага (імя) усякія болі мінуліся.

1238. Ад рознага

На гор-гарах, на божых славах, на гарэ Гранку, на востраве Бранку, там уснула дзева Марыя Багамацер. A прыйшоў да яе Ісус Хрыстос:

Мамачка мая радненька, ці ты спіш, ці адпачываеш?

Сплю, мой сыночак, сплю, мой родненькі. Відзела я сон дужа дзіўненькі, што цябе на красце распіналі, коп'ем сэрца прабівалі, чорны веньчык надзявалі.

A ён кажаць:

— Мамачка мая радненькая, гэта не сон быў, a праўда была.

A ў нядзелю раненька ўзышло сонца ясненька, матка сына за ручку водзіць, к сінему мору прыводзіць. На сінім моры сіні камень ляжыць, на тым камені прыстол стаіць, на тым прыстоле тры кнігі ляжыць i тры свячы гарыць, сем ран раствароны, грэшная кроў пральёна. A прыйшлі да яго два апосталы, Пётр i Павел, ды гавораць:

Ах, Божа мой, Божа, якая табе мука.

Не жалей маёй мукі, бяры крэст у рукі, ідзі па ўсякаму свету, расказвай старым i малым. Хто гэту малітву прачытаець, той у вагне не згарыць, у лесе не заблудзіць, a ў вадзе не патонець. Дай Гасподзь Бог пакаянным смерць i амін. («Дасць Гасподзь Бог вялікую радасць i амін» — варыянт канцоўкі.)

1239. Ад рознага

Первым разам, божым указам, лепшаю гадзінкаю, лепшаю часінкаю. Ісус Хрыстос, стань у помачы, i святая Багародзіца, матка Божая заступніца, святая субота, святы вечарочак, святыя ангелы-храніцелі, святы Гаўрыіл младзенец-вялікаму- чанік, святая Варвара-вялікамучаніца, я вас умаляю i на помач прызываю ад агнянай парогі, ад вадзяной патопы, ад буйных ветраў, ад строгіх марозаў, ад лютага звера, ад брыдкага

360

жаднага чалавека, ад злых людзей, ад брыдкіх вачэй, ад ведзьміных зуб..

Хто гэту малітвачку прачытае, таму Бог памагае.

1240. За здароўе

Прашу Госпада Бога i святую Багародзіцу. Я ж вас запрашаю, хлеб-соль пасылаю. Хлеб-соль прыміце, a (каго лечыш) здароўе пашліце. I другім разам i лепшым часам прашу Госпада Бога i Адама з Еваю. Я вас упрашаю i хлеб-соль пасылаю. Хлеб-соль прыміце, a (каго лечыш) здароўе пашліце. Трэцім разам прашу Госпада Бога, усіх жывых i мёртвых i ўсіх ангелаў прыпадобных. Я ж вас упрашаю i хлеб-соль пасылаю. Хлебсоль прыміце, a (каго лечыш) здароўе пашліце.

1241. Ад усяго

Маладзічок-малайчок, хай цябе Бог нясе на высату, a мяне на красату, хай табе Бог дае вялікія рогі, a мне здароўечка ў ногі.

1242. За здароўе («Падкідка»)

Добры вечар, цёмна ноч! На табе вада i мая бяда, a мне маё здароўе назад аддай.

1243. Ад хваробы сэрца

Сэрца, я цябе не ўгаварала, ты вялікі расход мала, пад грудзі падпірала, плечы зацінала, калюкаю стала.

Стала я цябе ўгавараць, яно даўжно ўціхаць. Як праведным душкам з таго свету не ўставаць, мураву не таптаць, расы не абіваць, у моры пяску не даставаць, так твайму сэрцу супакой маці, усе ета сном саспаці i на пустыя мыслі забуваці.

1244. Лячыць нервы

Учыстым полі стаіць явар, падтым яварам ляжыць карыта,

утом карыці ляжыць мярцьвец. Як таму мярцьвяцу не ўставаць,

зялёнай травы не таптаць, так у Пятра нерваў не бываць.

На сінім моры шчука шчуку даганяе, нервы ўганяе. Ідзіце, нервы, у цёмны лес, там вам буць i буваць, a ў Пятра нерваў не бываць.

361

1245. Ha добрае здароўе

Каваль сталь прыкаваў i прымаўляў, a Мікалай адмаўляў i яму, Змітру (ці якое другое імя, як зваць хворага), на здароўе даваў.

1246. Ад болю (ад прычыны, здарэння)

Было ў бацькі трыдзевяць сыны. Ішлі яны вуліцаю, найшлі яны белы камень, той камень секці-рубаці i з сярэдзіны боль уганяці. Я цябе, боль, уганяю, i на сухія лясы пасылаю, дзе сабакі не брэшуць i пеўні не пяюць.

1247. Ад начных прыпадкаў

Святы Абрам, святы Іван, святы Адам, прыйдзеце, з (імя) чорна гора забярэце, у сухі дуб занясеце, дзе вецер не вее, дзе сонца не грэе, дзе месяц не ходзіць, дзе ніхто не ходзіць.

1248. Ад хваробы горла

На моры, на кіяне ляжаў бел камень, ляцела жаба, валілась жаба, ударылась жаба аб востры камень, разбілась жаба на мелкія часьці, на макавы зёрна, a штоб i ў раба (імя) разбілась жаба на мелкія часьці, на макавы зёрна па маему слову, вавекі. Амінь.

1249. Ад болю галавы

Галава-галаўніца, касяна прыстраніца, чорна чарняўка, сіня сіняўка, бела бяляўка. На Сіяньскай гарэ, на шаўковай траве адна скацісь малінаю, другая — гарошынаю, трэця — маслінаю. У аднэ вуха ўскоч, a ў друге выскоч.

1250. Ад болю

Ехаў пан, вёз жбан, жбан пабіўся, вада палілася, i ў (імя) у галаве боль унялася.

1251. На сцаленне раны (ад «жалеза»)

Першым разам, божым часам, Божую матку ўпрашаючы, Прасвятую Багародзіцу ўмаўляючы да помачы сіне жалеза

362

ўгавараць, на сіняе мора пускаць. Серада, пятніца, сіню жалезу не ятрыцца ні ў маладзіку, ні ў ветаху, ні пад поўна, ні сходам, ні якою парою. Сіне жалеза ўгавараю, умаўляю, на сіне море пускаю. Мой душок лёгенькі, згіне балезьнь скоранька.

1252. Ад чарвей у ране

Прыйшоў крут на віселля зваць усіх круцяжоў. Ня [а] днаго, i ня двох, i ня трох, i ня чатырох, i ня пяцёх, i ня шасцёх, i ня сямёх, i ня васьмох, a ўсіх круцяжоў дзівяцьох.

1253. Ад гнільца

Первым разам, добрым часам. Прашу Госпада Бога i Духа Святога.

Сярод поля стаіць гай, a ў тым гаю выкапана яма, a ў той яме стаіць скрыня, a ў той скрыні ляжыць дзяўчына. Як тую я дзяўчыну не знаю i тая дзяўчына не паднімаецца, каб мой палец не паднімаўся i не балеў, каб я болі не знала. Раба божая (імя) прыступіла i ўгаварыла не сваімі славамі, a гасподнімі думамі. Любі мой лёгкі дух.

1254. Ад абвару i абжогу

Жога, жога, гдзе ты была?

За гарамі косці гладала.

Так ідзі ж туды, гдзе ты была.

1255. Ад кашлю

На сінім моры стаіць камень, на тым камені тры папы, гавораць аб кашаль — у Тані кашаль. Аднаму папу штаны, другому рубашка, a трэцяму мас, каб ад етай дзевачкі, ад етай ражонай, пасвяцонай, хрышчонай прапаў кашаль так.

1256. Ад гарачкі

Гарачка, балячка, не палі, пад сэрца не падварачай, вопух не апухай. Ідзі сабе на здохлу кабылу, на здохлу карову, на здохлу свінню. Як свайго ценю не відаць, так на тым чалавеку гарачцы не стаць.

363

1257. Ад чумы

Чума-чумішча, ведзьма-вядзьмішча, сука-сукішча, пайдзі ты на мхі, на балоты, на сухі лес, на чортаву люльку, ад раба божыя (імя), ад яго жоўтай касці i краснай крыві. Хух, святы дух!

1258. Ад касцяной балячкі

Балячка касцяная, балячка галаўная, балячка ўнутраная, пака я цябе не знала, не ўмаўляла, не ўгаварала, то ты белую косць ламала, ружэ мяса збівала, чырвоную кроў пералівала. Прашу цябе нізкім уклонам, пакорным словам. Дам табе напіціся, наесціся i дам табе пагуляці, a тры яблачкі ў полі пакачаць. Сын Божы, прыступі да памажы.

1259. Ад болю ў спіне

Дубняк на дубняк. Перастань болець спінак! A сустаў на сустаў, штоб спіна перастаў.

1260. Супраць колькі

Ішоў Бог дарогаю i сустрэў колюку.

Куды ты ідзеш?

Іду калоць i пароць.

Ідзі ў цёмны лес, там стаіць чорны вол, ідзі, калі i пары, a етага чалавека (імя) не калі i не пары.

1261. Ад колькі

Первым разковам, гасподнім часковам Госпада Бога папрашу, святога чэснага дзянёчка, нядзелькі. Памяні, Божа, Маланніну дуііжу, што яна мне паказувала.

Ехаў цар на кані, конь прыстаў — колькі перасталі. Сном сашліцеся, саспіцеся, колькі ў Йвана суніміцеся.

1262. Ад колкі

3печаней, з грудзей, з плячэй, з белае касці, з цёмнае крыві,

зрыжага мяса я цябе ссылаю ў чыстае поле. На шыпшыну, на ажыну, з ажыны на калючую ружу. На калючую ружу развівацца, на лісточках разгуляцца.

364

1263. «Ад жывата»

Ha сінім моры, на лукаморы стаіць тры крэслы, у тых крэслах сядзелі тры паненкі. Адна паненка хустачку ўмывала, другая паненка песенкі спявала, a трэцяя паненка прычча, шпачча i боль з жывата i з-пад грудзей у (імя) сунімала, Госпада Бога на помач прызывала.

1264. Ад патніцы

Шыла паня, вышывала, у ей' жылкі не стала, a ў Надзі патніцы не стала.

1265. «Ад чэрава»

Чэмеро, чэмеро, не хадзі па маему жывату ці па чэраву. У чэрэсла не ўпадай, пуд жывот не пудпірай, на спіну не легай.

у

Було ў чэмера Завоя дзевяць дачок. Воны не ткалі, не пралі,

(імя) чэмера шапталі. Ехаў Завоў з-за гары, валы спусціў,

у

раба божага (імя) чэмера Завой адпусціў.

1266. Ад запору

Ішла хрышчона, чыстаплонна, ражджэнна, благаславенна (імя) дарогаю. Сустрэла вона нехрышчонае, сустрэла вона неражджэннае, неблагаславеннае.

Куды ідзеш? Куды йдзеш, нехрышчонэ, куды йдзеш, неражджэннэ, куды йдзеш, неблагаславеннэ?

Я іду тому тавараняці, быдляняці канаверт гала не пускаці.

A я Кацярына, як я хрышчона, ражджэнна, благаславенна, эта таваранятка (ці чалавека) па кржу (крыжу) перакрашчу, канаверт гала пушчу.

3 белае касці> з чырвонае крыві, з салодкага мяса, з сініх жыл гало ўпала да й прапала, a вон туды бегіць трушком, ухапіў да й пабег 'бяжком.

1267. Ад ікаўкі

Ехала ікота (вар.: ікаўка) кыла балота на сівай кабылі; кабыла ўпала — ікота прапала.

365

1268. Ад «пячайкі»

Ішла пячайка да мора I пытала Рыгора: Рыгор, вярніся, Пячайка, мініся!

1269. Ад «пячайкі»

Пячайка, не лячы, Спяку цябе на пячы, A з'ем цябе на нажы.

1270. Ад «пячайкі»

Ішло дзевяць папоў чэраз дзевяць прасоў. Першы кажа: добра проса, другі кажа: добра проса, трэці кажа: добра проса i г. д. аж да дзевяці.

1271. Ад пякоты

Пякота, пякота ехала цераз балота на сівай кабыле. Кабыла ўпала, пякота прапала.

1272. На добры сон

Лажуся я спаць, даю Госпаду Богу знаць.

Кіеў у гарах, святая Божая маць Прачыста ў галавах, янгалкі па баках. Янгалы, мае храніцелі, сахраніце маю душу з поўначы да поўначы, з свету да свету, з веку да веку. Стойця пры мне — што вам, тоя й мне.

1273. На сон

Спацькі лажуся, На Бога здаюся. Крыж пада мной, Бог нада мной.

Анёлы мае, станьце пры мне — Што вам, тое i мне.

Ва імя Айца i Сына i Святога Духа. Амігі (перахрысціцца).

366

1274. «Ha сон» (каб прысніўся злодзей)

[Госпаду Богу памалюся. Госпада Бога папрашу]. Зоркізаранічкі, скорые памачнічкі, прыступіце, памажыце! Панедзелак на аўторак, серада на чацьвер, пятніца на суботу, a ты, нядзелька, адзінічка адна. Прысніся, хто ў мяне дзеньгі (або другое, што ўкралі) узяў.

1275. «На сон» (каб прысніўся крыўдзіцель)

Нядзеля с панядзелачкам, вавторак с сарадой, чатверц с пятніцаю, a субота адна, як я малада. Ночка цёмна, зорка ясна, сон благасчаслівы. Сасніся мне сон справядлівы. Лажуся спаць засыпаць. Тры ангела ў галавах: адзін відзіць, другой слышыць, трэці скажа. Скажыце мне, прэсвятыя ангелы, хто меня абідзеў?

1276. На сон (каб прысніўся суджаны)

Месяц, месяц малады, У цябе рог залаты, Ты ўвесь свет абыйдзі, A мне пару найдзі,

3 кім мне век векаваць, Каб ва сне павідаць.

1277. Перад сном

Лажусь пад панядзельнік, Прыснісь зялёны ельнік, У зялёным ельніку я

I любоў мая.

1278. На збаўленне ад нуды

У чыстым полі стаіць караватка, у той караватцы Прачыстая матка, яна сядзіць i Івана дзяржыць. Цешыла, нежыла, думала, гадала, нуду ссылала на мха, на балата, на ніцыя лозы; дзе пеўняў голас не даходзіць, няхай туды нуда сходзіць.

367

1279. Ha збаўленне ад тугі

Бегла ваўчышчэ чэраз лугавішчэ, доўгае хвасцішчэ. Як етаму хвасту ад воўка не аставаць, так таскі да сэрца не дапускаць. Ганну маць радзіла, кроўю аблівала i да сэрца таскі не дапускала.

1280. Ад смутку

Ад усхода да захада, ад поўначы да поўдня, ад рэчкі да мора, ад пуці да перапуцця пралягла пуць-дарожанька, усім дарожкам старшая. Па той дарожцы ішлі ірады, неслі ў руках пруты івавыя. A ішлі яны ў мір косці сушыць, цела знабіць, недугамі мучыць. Ад усхода да захада, ад поўначы да поўдня, ад ракі да мора сярод белакамяннай Масквы стаіць церам баярскі, сядзіць чырвоная дзявіца ў смутку па незнаёмай бядзе. Вы, ірады, не хадзіце па пуці па дарожаньцы на мір косці знабіць, цела сушыць, людзей мучыць, a ідзіце вы ў чыстае поле на травушку з маім смуткам. Замаўляю гэтай маёй замовай моцна.

A хто маю замову пасілее, яму праваліцца праз зямлю.

1281. Ад смутку

На рацэ, на акіяне, на востраве Буяне ляжыць смутак, б'ецца смутак, убіваецца смутак, з доекі ў ваду, з вады ў полымя, з полымя выбегла сатана, крычыць: «Павушка-Раманея, бяжы скарэй». Замаўляю рабу (імя), каб яна смуткавала ўсякую гадзіну, усякую мінуту, ела бы — не заела бы, піла бы — не запіла бы, спала бы — не заспала бы, a ўсё смуткавала, каб я ёй быў лепш чужога малайца, лепш роднага бацькі, лепш роднай маці, лепш роду-племені. Замыкаю сваю замову 77 замкамі, 77 цапамі, кідаю ключы ў агонь, у мора, пад белы гаручы камянь Алатыр.

Хто мудрэй мяне найдзецца, хто перацягае пясок з усяго мора, той адгоніць смутак.

1282. Ад гора

Кругам, кругам, лужочкам да цераз лес, міма трох бяроз, міма трох сооенак, міма трох дарог, міма рэчанькі, міма горачкі пайдзі, маё горачка, ізыйдзі. Ты мянё лепш мінай, у хату не заглядай, не тулісь да мяне.

368