Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
578
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

«Асвяшчаецца раб божы жаркім сонцам, аграждаецца ясным месяцам, асыпаецца частымі звездамі»; Там жа, с. 139, № 8. Зап. Е. Р. Раманаў у Машаўской вол. Цікавы зваротак у гэтай замове: «Прашу я вас, Адамя, з атцамі, з дзіцямі, каб вы ласкавы былі, маю хлеб-соль прынялі, i малітву прынялі, i рабу божаму етаму помачы далі. Выгаварую я раба божага пры ясных зарах, пры цёмных лясах, пры быстрых раках, пры торных шляхах».

Яшчэ вар.: Добровольскнй, I, с. 214, № 1. Зап. у Рудні. Паказальная заўвага інфарматара пра неабходныя дзеянні. Перад звароткам да дамавога, палявога i г. д. адзначаецца: «Вазьмі паклонься ні ксцясь нізка ў землю».

44. Ад нячыстай сілы

Романов, с. 140, № 13. Зап. Е. Р. Раманаў у Клімавіцкім п.

45. Ад дамавога

Романов, с. 1, № 2. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Кр. Буда Гомельсісага п.

46. Ад хлеўніка

Богдановнч, с. 72. Зап. А. Я. Багдановіч у м. Халопенічы Барысаўскага п. ад Разаллі Асьмак. Замову i рытуальныя дзеянні супраць хлеўніка Багдановіч слушна звязвае з поглядамі сялян на яго як на'шкодную сілу, якую трэба спужаць або выгнаць, для чаго ўжываюцца розныя прадметы — пугаўё, асінавыя гарачыя вуголлі, забітая сарока i г. д. (гл. с. 70—73). У самой замове хлеўнік ставіцца ў адзін рад з Цмокам — вобразам, шырока прадстаўленым у казачным эпасе, a таксама ў духоўных вершах, які з'яўляецца ўвасабленнем злой, варожай чалавеку сілы.

47. Ад хлеўніка

Романов, с. 137, № 1. Зап. Е. Р. Раманаў у Любавінскай вол. Мсціслаўскага п.

48. Ад хлеўніка

Романов, с. 2, № 4. Зап. у в. Вылева Гомельскага п.

Вар.: Там жа, с. 2, № 3. Зап. Е. Р. Раманаў у Горацкім п. Замовы ад хлеўніка, як занатаваў Е. Р. Раманаў, звычайна гаворацца вечарам над вадою «тры разы па дзевяць, за адным духам кожны раз». Ад хлеўніка акрапляюць двор «нагаворнаю» вадою, робяць абходы, на страху хлява кладуць барану зубамі ўніз, лічыцца добрым забіць сароку на Каляды да абедні i «на сувалоку павесіць».

49. Ад лесуна

Шейн, II, с: 522—523, № 4. Зап. С. М. Рачынская ў в. Майкава Бельскага п. ад сялянкі Арыны Міхайлавай.

Каб абясшкодзіць дзяцей пры паходзе ў лес, маці павінна на пень пакласці

хлеб i прагаварыць

замову (тлумачэнне да тэксту) — своеасаблівая ахвяра

з мэтаю задобрыць

гаспадара лесу.

399

50. Супраць лесуна

Шейн, II, с. 521—522, № 2. Зап. б^ М. Рачынская ў в. Межаненка Бельскага п. ад селяніна Дзмітрыя Шваркуна. Тлумачэнне інфарматара да замовы ўяўляе сабою тыповую былічку пра сустрэчу з прадстаўніком ніжэйшай дэманалогіі.

Вар.: Там жа, с. 522, № 3. Зап. у в. Боркі Парэцкага п. ад сялянкі Агаф'і Пятровай.

51. Ад лесуна

Шейн, II, с. 523, № 5. Зап. С. М. Рачынская ў в. Майкава Бельскага п. ад сёляніна Якулёнка. Па сведчанню інфарматара, замову выконваюць тройчы, «як сонца зайдзець», папярэдне занёсшы ў лес хлеб у чыстай анучцы, які кладуць на сухую калоду,— ахвяра лесуну.

Вар.: Романов, с. 2, № 5. Зап. у Віцебскай губ.; с. 3, № 6. Зап. Е. Р. Раманаў у Гомельскім п.; с. 3, № 7.3ап. Е. Р. Раманаў у Горацкім п.; 8-73-71, сш. 2,

л.65 адв., № 74. Зап. В. I. Скідан у 1973 г. у в. Вялікі Бор Хойніцкага р. ад

С.Ф. Дземідзенка, больш за 80 г. На Гомельшчыне распаўсюджаны звычай засцерагацца ад лесуна пры дапамозе пераварочвання адзення: «Нада лапці пяткай на пальцы, a пальцамі на пятку надзець; майткі перавярнуць, сарочку, світку, шапку» (Раманаў); «і пераварочваюць у сябе шапку ці хустку задам наперад» (Скідан).

52. Супраць русалкі

Шейн, II, с. 525—526, № 9. Зап. С. М. Рачынская ў'в. МежаненкаіБельскага п. ад Дз. Шваркуна.

53. Перад ад'ездам у дальнюю дарогу

Богдановнч, с. 39—40. Зап. А. Я. Багдановіч у м. Халопенічы Барысаўскага п.

54. Замова ў дарогу

8-79-165, сш. 1, л. 84, № 57. Зап. Г

А. Барташэвіч i Л. П. Барабанава

ў 1979 г. у в. Усоха-Буда Добрушскага

р. ад A. В. Ярмошкінай, 1913 г. н.

55. У дарогу

8-77-128, сш. 4, л. 5, № 2. Зап. Г А. Барташэвіч у 1977 г. у в. Курганне Рагачоўскага р. ад А. М. Чэрнікавай, 77 г.

56. Замова ў дарогу

13-3-30, л. 24, № 43. Зап. А. У. Русіновіч у 1958 г. у в. Раковічы Светлагорскага р. ад П. Ф. Акуліч, 1905 г. н.

Вар.: Там жа, л. 3, № 8; л. 11, № 22. Зап. А. У. Русіновіч у 1978 г. у в. Гарохавішчы Акцябрскага р. ад У. Д. Дайнека, 99 г.

400

57. Замова ў дарогу

8-77-140, сш. 2, № 2. Зап. I. I. Крук у 1977 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага р. ад Аўдоцці Захарчэні, 95 г

58. Замова ў дарогу

Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ, сш. 12, № 12. Зап. студ. Л. I. Бордак у в. Галоўкі Рэчыцкага р. ад К. С. Галоўка, 75 г.

Вар.: Романов, с. 42, № 155. Зап. Е. Р. Раманаў у Гомельскім п.; с. 42, № 156. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Гарадзішча Горацкага п. ад Ф. Сцяпанава, 70 г.

59. Пры ўваходзе ў лес

8-2-56, сш. 1, № 28. Зап. Л. А. Малаш у 1972 г. у в. Мільча Вілейскага р. ад М. Рысек, болыіі за 100 год.

60. Пры ўваходзе ў лес

Богдановнч, с. 137. Зап. А. Я. Багдановіч у Барысаўскім i іншых паветах. Заслугоўвае ўвагі апісанне самога рытуалу прынясення ахвяры лесавіку i тлумачэнне гэтага звычаю, дадзеныя збіральнікам: хлеб, у які ўціскаюць трошігі сваіх валасоў або пазногцяў, замяняе сабою чалавечую ахвяру (частка замест цэлага). Часам пры гэтым прыгаворваюць: «Апрыч маёй галавы». Тыповы прыклад парцыяльнай (або кантагіёзнай) магіі.

61. «Замова ў дарогу ці куды»

8-75-96, сш. 2, л. 83, 70. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р. ад М. П. Кісель.

62. Пры ўваходзе ў новую хату

8-79-165, сш. 1, л. 62, № 41. Зап. Г. А. Барташэвіч i Л. П. Барабанава ў 1979 г. у в. Барталамееўка Веткаўскага р. ад X. К. Сокалавай, 80 г.

Вар.: 8-77-131, сш. 1, л. 58, № 38. Зап. Г А. Барташэвіч у 1977 г. у в. Пярэвалакі Ганцавіцкага р. ад В. К. Сушко, 78 г.; 8-79-165, сш. 2, л. 29, № 17. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1979 г. у в. Вішнёўка Гомельскага р. ад В. К- Ванянковай.

63. Пры выхадзе з хаты

3 мат. А. М. Нароўскай. Зап. А. М. Нароўская ў 1988 г. у в. Новае Захарполле Чачэрскага р. ад М. Дз. Болсун, 1920 г. н. \

64. Пры выхадзе з бані

Романов, с. 40, № 148. Зап. у Віцебскай губ.

65. Для збіцця масла

Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ, сш. 78, л. 12. Зап. студ. Л. В. Дзмітрыева ў 1982 г. у в. Станькаў Рагачоўскага р. ад A. С. Пракаповіч, 1916 г. н.

401

66. Гаспадарчая (біццё масла)

13-10-1, сш. 44, л. 15, № 12. Зап. студ. Гродзенскага педінстытута I. I. Вайгяніца ў 1963 г. у в. Маркіняты Ашмянскага р. ад Т. I. Мацкевіч, 39 г.

67. Ад вераб'ёў

8-85-229, л. 64. Зап. А. Ю. Лозка ў 1979 г. у в. Дзяржынск Лельчыцкага р. ад А. Л. Азярчук, 1915 г. н. «Да ўзыходу сонца, калі вераб'і нападаюць на проса».

Вар.: 8-78-144, сш. 5, л. 51, № 51. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1978 г. у в. Навасёлкі Кармянскага р. ад А, Нямцовай, 73 г. «Супраць мышэй. Як бульбу садзяць».

68. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Романов, с. 138, № 4. Зап. Е. Р. Раманаў у Хоцьславіцкай вол. Мсціслаўскага п.

69. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Романов, с. 140, № 12. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Лабанаўка Чэрыкаўскага п. ад жабрачкі Алімпіяды Давыдавай, 30 г. Паметка да замовы: «Пераважна шлюбная».

70. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Романов, с. 140, №11. Зап. К. Анікіевіч у в. Брацькавічы Чэрыкаўскага п. ад I. Міхайлава. Заўвага: «Дунуць на ваду i плюнуць назад».

71. Супраць ведзьмаў

Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ. Зап. студ. А. Варава ў 1982 г. у в. Някрасава Веткаўскага р. ад М. М. Барабанавай, 1920 г. н.

72. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Романов, с. 139, №7. Зап. у Машаўской вол.

73. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Романов, с. 142, № 17. Зап. Е. Р. Раманаў у Лабанаўскай вол. Чэрыкаўскага п.

74. Ад злога чаравання

Романов, с. 5—6, № 15. Зап. Е. Р. РаАіанаў у Царковішчанскай вол. Магілёўскага п. Тлумачэнне да замовы: «Казаць на вадзе, i пляшачку вады дасі яму. Зьедзь гэты ці па ветру насылаюць, ці над следам паддзелуюць». Змешчана ў раздзеле «Ад нячыстай сілы, ад нарадкі, падучай, беснавання, прытчы, сумашэствія, стацця, падвея, паветрыя, зьеду, сухоты».

402

75. Ад злога чаравання

Романов, с. 5, № 13. Зап. валасны пісар Дземянкоў у Гладкоўскай вол. Чавускага п. Заўвага: «Тройчы над вадой пры ўсходзі сонца».

76. Ахоўная

Романов, с. 411—412, №2. Зап. нар. наст. Васілёў у в. Мішневічы Гарадоцкага п. Змешчана ў раздзеле «Малітвы».

Вар.: 8-74-92, сш. 3, л. 41—42, №34. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1974 г. у в. Абчуга Крупскага р. ад X. М. Мясаедавай; 13-10-30, сш. 7, л. 12—13, № 8. Зап. студ. Гродзенскага педінстытута А. А. Дужык у 1967 г. у в. Грамавічы Шчучынскага р. ад В. В. Куліка, 52 г.

77. Ад злога духу

Толстой, с. 141 —142, № 14. Перапісаў М. I. Талстой у час фальклорнай экспедыцыі 1975 г. з «Дедрадн» С. А. Дрозд, 1932 г. н., у в. Дубровіца Хойніцкага р.

78. Ад злога чаравання

Романов, с. 8, № 20. Зап. Е. Р. Раманаў у Раснянскай вол. Чавускага п. ад Ц. Анікеева. Абавязковы набор рытуальных дзеянняў: «К хвораму трэба йсці ноччу, без людзей; сустрэнеш каго — ні прывету, ні атвету. Казаць над вадой, што на повдня ідзець. Перша ўсі малітвы пераказаць».

79. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Романов, с. 140—141, № 14. Зап. Е. Р. Раманаў у Клімавіцкім п.

80. Ад Нячыстыя сілы

Романов, с. 8, №21. Зап. Буднецкі ў Халбнянскай вол. Горацкага п. У рытуале замаўляння спалучаюцца рысы старадаўніх язычніцкіх рытуалЬных рэгламентацый i хрысціянскіх прадпісанняў. Тут i ўжыванне псалмоў, малітваў, ускладанне Псалтыры на галаву хворага, i абавязковасць гаварыць над вадой, якою трэба «змачыць» хворага i даць яе піць. Прадпісанні шаптуну i хвораму пэўных паводзін (вытрымаць пасты, не лаяцца, не піць гарэлкі i г. д.) маюць рацыянальны характар.

Вар.: Там жа, с. 138—139, №6. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Манастыршчына Мсціслаўскага п. Надзвычай паказальны рытуал шаптання. Хвораму неабходна «выкатаць» хлебам галаву, грудзі, рукі, ногі, a апоўначы, калі не чуваць ніякіх гукаў, аднесці хлеб на ростанькі, стаць, заклаўшы рукі за спіну — «каб не перяксціцца», i па тры разы на пярэднюю i бакавыя дарогі пакланіцца да зямлі, сказаўшы: «Свят Дабрахот, хлеб-соль прымі, a раба божага прасьці». Хлеб у чыстай анучцы пакласці на пярэднюю дарогу. Тут відавочныя рысы ахвярапрынашэнняў i моцныя водгаласы язычніцтва.

403

81. Ад нарадкі

Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ. Зап. студ. Л. Дзівачэнка ў 1989 г. у Рагачоўскім р. ад Г. I. Дзівачэнка, 41 г.

82. Ад чарадзея

13-2-13, л. 23, № 30. Зап. А. С. Емяльянаў i студ. Віцебскага педінстытута ў 1978 г. у в. Сурнаўка Талачынскага р. ад А. Я. Бараноўскай.

83. Ад ведзьмакоў

Романов, с. 4, №11. Зап. у в. Недайка Рагачоўскага п. «Казаць тройчы над вадой, ваду выпіць, умыўшыся»— заўвага да замовы.

84. Ад паддзелу

8-79-172, сш. 1, л. 71, № 44. Зап. Т. К. Цяпкова ў 1979 г. у в. Лялеўшчына Гарадоцкага р. ад. Г С. Шарновай, 1914 г. н.

85. «Адмаўляць закручанага чалавека»

8-85-229, л. 31. Зап. А. Ю. Лозка ў 1979 г. у в. Мілашавічы Лельчыцкага р. ад М. Л. Пятрочыц, 1897 г. н. «Калі чалавек памяшаўся або прырабілі i не можа спаць з жонкаю»— тлумачэнне да замовы.

86. Ад порчы

Добровольскнй, I, с. 200, № 1. Зап. У. М. Дабравольскі ў в. Інькава Парэцкага п.

87. Ад нячыстай сілы

Романов, с. 137, №2. Зап. Е. Р. Раманаў у Манастыршчынскай вол. Мсціслаўскага п.

Вар.: Там жа, с. 6—8, № 19. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Любінічы Горацкага п. ад перасяленца з прыволжскай губ. Яўсея Паўлава, 65 г. Вар. кароткай замовы («каб за сталом вядзьмак не нарядзіў»); с. 138, № 5. Зап. у Хоцьслаўскай вол. Мсціслаўскага п.

88. Ад нячыстага духа

Романов, с. 6, № 18. Зап. Буднецкі ў в. Палыкавічы Магілёўскага п.

89. Ад злога чаравання

8-81-184, сш. 1, л. 42, № 36. Зап. К. П. Кабашнікаў у 1981 г. у в. Слабажанка Хойніцкага р. ад В. Р. Корбіт, 1914 г. н. «Ад прыстраку, ад паганага чалавека, калі што зробіць карове».

404

90. Ад злога чаравання

8-79-165, сіц. 1, л. 9, № 6. Зап. Г. А. Барташэвіч i Л. П. Барабанава ў 1979 г. у в. Барталамееўка Веткаўскага р. ад М. Ц. Жукавай, 1919 г. н. «Як выганяюць на Юр'я скаціну».

91. Ад уроку жывёлы

13-3-30, л. 15, № 29. Зап. А. У. Русіновіч у в. Раковічы Светлагорскага р. ад М. I. Акуліча, 103 г.

92. Ад злога чаравання

8-79-165, сш. 1, л. 7, «№5. Зап. Г. А. Барташэвіч i Л. П. Барабанава ў 1979 г. у в. Барталамееўка Веткаўскага р. ад М. Ц. Жукавай, 1919 г. н.

Вар.: 8-77-140, сш. 2, л. 6, №6. Зап. I. I. Крук у 1977 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага р. ад А. Захарчэні, 95 г.

93. Ад злога чаравання

8-73-75, сш. 3, № 155. Зап. П. П. Альхімовіч у 1973 г. у в. Папоўшчына Кіраўскага р. ад Н. Ц. Скуднай, 1891 г. н.

94. Ад злога чаравання

8-75-96, сш. 2, л. 85, № 72. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р. ад М. П. Кісель.

95. Ад злога чаравання

13-10-87, сш. 41, л. 7, № 17. Зап. студ. Магілёўскага педінстытута В. Маслава ў 1973 г. у в. Бабічы Чачэрскага р. ад A. С. Балігатавай, 48 г.

Вар.: 8-82-198, сш. 1, л. 120, № 97. Зап. Л. М. Салавей i A. М. Лапкоўская ў 1982 г. у в. Антонаў Нараўлянскага р. ад Н. П. Гаек, 1922 г. н. У замове, пабудаванай у форме дыялога, фігуруюць не тры, a трыдзевяць змей: «Прачыстая Божая маці, прашу ў помач. Паганю я сваю кароўку на шыроку далінку, дзе трава не стоптана, paca не збіта. Там яе напасаю, шоб малачко прыбывала. Шло ка мне трыдзевяць змяей, трыдзевяць раззявей. Узялі маю кароўку, шэрсць задубілі, рогі прапілілі, бакі ўразалі, ад маей кароўкі карысці атаднялі. Села я ды й пла«у. Спусцілась Божая маці, спусцілась на залатой драбінцы, села на залатом крэселцы:

Чаго ты, (імя), плачаш?

Чаго я плачу. Пагнала сваю кароўку на шырокую далінку. Прыйшло ка мне трыдзевяць змяей, трыдзевяць раззявей. Узялі маю кароўку, шэрсць

задубілі, рогі прапілілі, бакі паўразалі, ад маей кароўкі карысці атаднялі.

— Гані жы ты сваю кароўку на тыя ляскі, дзе зацвітаюць цвяткі. Там ты яе напасай, шоб малачко прыбывала. I гані яе, дзе наўкрыж рэчкі ідуць. Там ты яе напувай, шоб малако прыбывала».

405

96. Ад злога чаравання

8-84-224, сш. 1, л. 27, № 10. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1984 г. у в. Праскурні Жлобінскага р. ад Н. А. Гапонавай, 1914 г. н.

97. Замова на карову

8-73-71, сш. 3, л. 6, №5. Зап. В. I. Скідан у 1973 г. Глумачэнне інфарматара: «Калі пагражаюць невідзімкі. Лукавы i генерал — ета адно. Генерал — ета ж тая невідзімка, так ужэ ў нас прымаўка, ета чорт. Змяя, гадзюка — то ж не гадзюка, a тая, што малако адбірае. Калі пагаворыш на такую гадзюку, то яна ўжо не адбярэ малако».

98. Ад злога чаравання

13-3-30, л. 18, №34. Зап. А. У. Русіновіч у 1954 г. у в. Раковічы Светлагорскага р. ад М. I. Акуліча, 103 г.

99. Ад уроку

13-3-13, л. 34, № 65. Зап. А. У. Русіновіч у в. Пятровічы Светлагорскага р.

100. Ад уроку

13-3-30, л. 16, № 30. Зап. А. У. Русіновіч у 1954 г. у в. Раковічы Светлагорскага р. ад М. I. Акуліча, 103 г.

101. Ад злога чаравання

13-10-87, сш. 41, л. 8 адв., № 19. Зап.. студ. Магілёўскага педінстытута В. Маслава ў 1973 г. у в. Бабічы Чачэрскага р. ад А. С. Балігатавай, 48 г.

102. Ад злога чаравання

8-85-229,/л. 13. Зап. А. Ю. Лозка ў 1979 г. у в. Мілашавічы Лельчыцкага р. ад М. Л. Пятрычыц, 1Ś97 г. н. Навучылася шаптаць з кнігі. Шэпчуць усяму «табуну» вясною.

103. Ад злога чаравання

8-78-144, сш. 6, л. 47, № 51. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1978 г. у в. Нісімкавічы Чачэрскага р. ад A. А. Івашковай, 79 г. «Як першы раз скацінку выганяюць».

Вар.: Там жа, л. 48, № 52. Зап. Г. А. Барташэвіч там жа ад той жа. «Як даіць саджуся».

104. Ад злога чаравання

8-73-64, сш. 2, л. 57, №43. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1973 г. у в. Іскань Быхаўскага р. Магілёўскай]ьобл.іад П. П. Ганчаровай, 78 г.

406

Вар.: 8-75-110, сш. 2, №56. Зап. студ. МДПІ ў 1975 г. у в. Рэдкавічы Любанскага р. Мінскай вобл. ад М. Я. Рабой, 74 г.; Романов, с. 13, № 33. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Царковішча Магілёўскага п. Тлумачэнне да замовы: «Тройча над каровай у хлеві на Купалу, i макам кругом абсеяць, i грамнішную свечку павесіць». У гэтай замове цеснае перапляценне язычніцкіх i хрысціянскіх матываў, што відаць па наступнаму ўрыўку: «Вы, божжыя ўгодзьнічкі, вы, скорыя памошнікі, вы, вялікія малітвеннікі, вы ж скорэнька памагаеця, гэтай ведзьмі-малошніцы губы i зубы замыкаеця. Есь у полі касьцёл, i ў тым касьцелі стаіць прастол, i за тым прастолам сядзіць Прысвятая Бугуродзіца мацер Божжая. Яна седзючы кнігі чытала i маім кароўкам малокі збірала, сыры белыя, тварагі чыстыя i масла жоўтае. A ты, ведзьма, ляці ў лес, грызі карэння! A ты, ведзьма, ляці ў поля, грызі камення! A ты, ведзьма, грызі сваё рабро, a не бяры мае кароўкі малако. Як жа табе, ведзьмі, сваё рабро ня грызьці, так жа табе i малака мае кароўкі ня есь! (абсыпаўшы карову макам-самасеем). Як жа табе, ведзьмі, гэтага маку не падабраць, так жа табе, ведзьмі, i малака ад мае каровы ня 'тбіраць».

105. Ад ведзьмы

Романов, с. 145, № 25. Зап. валасны пісар Максімаў у в. Старое Мсціслаўскага п. ад П. Сідарава.

Зар.: Там жа, с. 12, №31. Зап. Е. Р. Раманаў у Горацкім п.; 13-3-30, л. 8, № 16. Зап. А. У. Русіновіч у 1978 г. у в. Гарохавішча Акцябрскага р. ад У. Д. Дайнека, 99 г.; 8-81-182, сш. 2, л. 64—65, № 71. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1981 г. у в. Амелькаўшчына Хойніцкага р. ад В. А. Буднік, 82 г.; 8-77-131, сш. 1, л. 57, № 37. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1977 г. у в. Пярэвалакі Ганцавіцкага р. ад В. К. Сушко, 78 г.; 8-79-165, сш. 1, л. 51, №32. Зап. Г. А. Барташэвіч i Л. П. Барабанава ў 1979 г. у в. Барталамееўка Веткаўскага р. ад X. К. Сокалавай, 80 г.; 8-80-178, сш. 6, л. 35—36, № 32. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1980 г. у в. Ручаёўка Лоеўскага р. ад М. С. Кацуба, 58 г.

106. Ад ведзьмы

13-3-30, л. 21, № 39. Зап. А. У. Русіновіч у 1954 г. у в. Раковічы Светлагорскага р. ад М. I. Акуліча, 103 г.

107. Ад ведзьмы, як малако ў каровы адбярэ

''» Романов, с. 144—145, №24. Зап. Е. Р. Раманаў

у в. Лабанаўка Чэры-

каўскага п. ад жабрачкі Алімпіяды Давыдавай, 30 г.

 

108. Ад ведзьмы, як малако ў каровы адбярэ

Романов, с. 12, № 31. Зап. Е. Р. Раманаў у Горацкім п. Заўвага інфарматара: «Тры разы. Каб я быу первянец абы паследняк, то б у мяне дзверы не счыняліся ад людзей; a то я серадняк, дык лше тры разы кажную малітву трэба гаварыць».

407

109. Як карова не дае малака

8-80-178, сш. 6, л. 35—36, № 32. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1980 г. у в. Ручаёўка Лоеўскага р. ад М. С. Кацуба, 58 г. Заўвага інфарматара: «Ніхто ж маку не сабярэ, так i не ўракне. Інцярэснейшая за ўсіх эта мне малітва».

110. Ад уроку жывёлы

13-3-30, л. 14, №27. Зап. А. У. Русіновіч у 1954 г. у в. Раковічы Светлагорскага р. ад М. I Акуліча, 103 г.

111. Ад уроку жывёлы

8-75-84, сш. 4, л. 90, № 66. Зап. Л. М. Салавей i студ. МДПІ 3. М. Гайцкжевіч i Г. А. Чаркас у 1975т. у в. Будзенічы Старадарожскага р. ад. Н. I. Скарыны, 67 г.

112. Ад ведзьмы

1 5

АІМФЭ, ф. -j-rz-, л. 52. Зап. К. I. Буры ў 1926 г. у Пагарскай вол.

416

Клінцоўскага п. Гомельскай губ.

113. Ад уроку жывёлы

13-3-30, л. 15, №28. Зал. А. У. Русіновіч у 1954 г. у в. Раковічы Светлагорскага р. ад М. I. Акуліча, 103 г.

114. Ад уроку жывёлы

13-3-30, л. 6, № 12. Зап. А. У. Русіновіч у 1978 г. у в. Гарохавішчы Акцябрскага р. ад У. Д. Дайнека, 99 г.

Вар.: Там жа, л. 7, № 15. У замове матыў замыкання: «Тудою ходзіць Прачыстая матка. Носіць у прыполе тры па дзесяць замкоў. Каб замкнуць зубы i губы звярам, знахарам, ведзьмакам, a ты, кароўка, будзь малочна ды не ўрочна».

115. Пры выгане скаціны ў поле

Шейн, II, с. 552—553, № 60. Зап. С. М. Рачынская ў в. Майкава Бельскага п. ад М. Ягорава.

Сама замова, як i рытуальныя дзеянні, якія яе суправаджалі, вельмі выразна прасякнута матывамі ўшанавання сонца, яго жыватворнай сілы. У аснове рытуальных дзеянняў ляжыць так званая сімпатычная магія, хаця імкненне неяк выкарыстаць сонечную энергію па сутнасці сваёй грунтуецца на рацыянальных, жыццёва абумоўленых пачатках. I змест замовы, i дзеянні пры замаўлянні звязаны вельмі арганічна менавіта матывамі салярнага культу. Вось як апісаны ўвесь працэс: «Кагда ў первы раз скаціну ў поле ганяюць, устань рана, a ў тый дзень скаціну не гані, кагда сонца не іграець, a тагда ў первы раз гані, кагда солнышка на зарэ іграць будзець, a как еслі замаложа-

408