Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
579
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

1283. Ад запою

Сам Гасподзь на небе, a цар на зямле, a мядзведзь у лесе, a мярцвец у зямле. Мёртвыя ляжаць, ляжаць — яны не п'юць,

не

ядзяць. Няхай мядзведзь гарэлку гГе, a Васілёк i ў рот

не

бярэ.

1284. Ад п'янства

Уімя Ацца i Духа Святога. Амінь. Хмель i віно, адступіся ад раба божага ў цёмны лес, дзе людзі не ходзяць, i коні не бродзяць, i птушкі не лётаюць.

Уімя Ацца i Духа Святога. Хмель i віно, выхадзі ад раба божага на быструю воду, на якой вадзе людзі не ездзяць. Хмель

i віно, пайдзі на буйны вецер, які па дальнасці ходзіць.

У імя Ацца i Сына i Святога Духа. Прывяжыся да ліхога чалавека, які ліха думае. К таму прывяжыся, каторы добра не зробіць. Ад мяне ва векі вякоў адвіяжыся. У імя Ацца i Сына i Святога Духа. Амінь.

1285. Ад перапою

3 аццоўскаю малітваю! Маччыно параждзенне, гасподне благаслаўненне! Стану я залезным стаўпом, абтынюся я залезным тынам, абгараджуся я дробнымі звездамі, асвячуся ясным месяцам, падперажуся краснаю зарою, абрыюся небам, зямлёю. Прашу я марскіх (?), кіеўскіх, пячэрскіх, у Яна Красьціцеля: охрасьці душу (імя). На Іванавуй касьці не хадзі, Іванавуй касьці не ламі, Іванавуга серца не тамі. Я з духам, Бог з помаччу. Любі ж мяне i дух мой.

1286. Ад мужа-п'яніцы

Свяшчэнніку ў школе не чытаці, жыду у цэркве не прававаці — рабу божаму гарэлкі не знаці. Дзевяць царквей, дзесятая памошніца, Божая маць памошніца.

ЗАМОВЫ,

ЗВЯЗАНЫЯ 3 СЯМЕЙНЫМ I ГРАМАДСКІМ БЫТАМ

1287. Любоўная (прысушка)

Лягу я, раб божы, памалясь, устану я, благаславясь, умоюсь я расою, утрусь я прастольнаю пялёнаю, пайду я з дзвер у дзверы, з варот у варота, выйду я ў чыстае поле, ва зялёнае памора, стану я на сырую зямлю, пагляджу я на васточную старану. Як краснае солнышка вассіяла, прыпякае мхі i балата, чорныя гразі, так бы прыбягаў, прысыхаў ка мне раббожы Васіль ка мне,рабе божай Вользе — очы ў очы, сэрца ў сэрца, мыслі ў мыслі. Спаць бы ён не засыпаў, гуляць бы ён усё не гуляў, усё ка мне прыбягаў. Амінь, таму слава.

1288. Прысушка

Устану я, раба божая, благаславясь, пайду, перакрэсцясь, із хаты дзвярамі, з двара варатамі ў чыстае поле, пагляджу я, пасматру пад усходнюю старану. Пад усходняй стараной стаяць тры печы: печка медная, печка жалезная, печка кірпічная. Як яны распаліліся, разажгліся ад неба да зямлі, так бы разжыгала ў рабы божай к рабу божаму лёгкае, пячонае i кроў гарачу: не можна бы ёй ні жыць, ні быць, ні есці, ні піць, ні спаць, ні ляжаць, усё мяне на ўме трымаць.

Недагаворана, перагаворана, прастраліце мае словы лепш вострага нажа i рыссяга когця.

1289. Прысушка

Устану я, добры маладзец, не благаславясь, пайду, не хрэсцясь, i выйду не дзвярмі за новы варота ў чыстае поле. У чыстым полі стаяць тры беса, два беса, адзін бес: бес Сава, бес Савул, бес Калдун. Падайду я, добры маладзец, пабліжэ, пакланюсь паніжэ: i вы, трыдзевяць бесаў — бес Сава, бес Савул, бес Калдун, паслужыця мне, яе служылі Іраду-цару. Ідзіця па гарадах, па сёлах, па дзярэўнях i сабярыця ўсю таску i сухоту са звярэй, пціц, рыб i ўсякага рода людзей; i знясіця тую таску i ўсякага рода сухоту дзявіцы Прасінні ў ясныя вочы, у чорныя

370

брові, у румяна ліцо, рацівае сэрца, чорную печань, гарачую кроў, у трыдзевяць жыл i адну жылу, станавую, падпятную; i штоб ета дзявіца не магла ні^жыць, ні быць, ні днём па сонцу, ні ноччу па месяцу без мянё,Гдобрага моладца. У чыстым полі стаіць сарачынскі дўб, із-пад дуба выхадзіла Баба-Яга i паджыгала трыдзевяць кастроў дубовых дроў. Так жарка, так ясна каб разгарэлісь у дзявіцы ясныя вочы, чорныя брові, румянае ліцо, рацівае сэрца, чорны печань, гарачая кроў, семдзесят жыл, семдзесят адзін сустаў; каб тая дзявіца не магла наслаждацца, ні ў чыстым полі нагуляцца, ні ў парной бані парыцца, ні прэсным малаком нахлябацца, ні ў мяхкай пасьцелі атаспацца, без мяне, добрага моладца. I етым маім добрым славам ключ i замок; замок замкну i ключ знясу ў акіян-мора пад Латыр-камень, амін.

1290. Любоўная (прысушка)

Стану я, ні благаславіўшы, выйду, ні хрысціўшы. Выйду я за дзверы, за новыя вароты ў чыстае поле. У чыстым полі стаіць тры бесі. Першы бес Сава, другі бес ІІІаптун, трэці бес Калдун. Пайду я к тым бесям пабліжы, пакланюся паніжы:

— Вы, трыдзевяць бесі, паслужыця мне, як служылі Ірадуцару. Ідзіце вы па сёлах, па гарадах, па вёсках i збірайце ўсякую нуду i ўсякую сухату з пціц i звярэй i з усякіх людзей, i занясіце вы ету нуду, усякую сухату такому-та малайцу ў ясныя вочы, у чорныя бровы, у румяны твар, у рацівае сэрца, у сонную печань, у гаручую кроў, у трыдзевяць жыл, у адну жылу станавую i падпятную, у семдзесят адзін сустаў. Штоб ён не мог ні жыць, ні быць, ні днём па сонцы, ні ноччу па месяцы без мяне такія-та красныя дзявіцы. Штоб ён не мог ні з кім наслаждацца, ні ў мяккай пасцелі адсыпацца, ні прэсным малаком нахлябацца, ні ў парнай бані парыцца.

Етым маім славам ключ i замок. Замок замкну, a ключ аднясу пад Латыр-камень. Амінь.

1291. Прысушка

Устану я раненька, умыюся бяленька, выйду за новы варата, за точаныя верэя, гляну на сіняе мора: там плыве бочка — дубоўка; на тэй бочцы гарыць дванаццаць агнёў, a ў бочцы сядзіць дванаццаць чартоў. Вы, друзья мае! Адбіця рабу божыю Кацьку ад хлеба, ад солі, аД кіслых шчэй, a прывярніця яе к рабу божаму Грышку. На моры> на кіяні стаіць латомір (?), a ў латоміры ляжыць ледзіць-цьмень (?). Загаварыю рабе божай зубы,

371

губы, рукі, ногі, рацівае сэрца, буйную галаву, русы волас наўсягды, амін.

На моры-кіяні стаіць дуб, на том дубі сядзіць дванаццаць чартоў i дванаццаць получарткоў; яны сідзяць, не гуляюць, рабу божыю Кацьку змушчаюць i к добраму малойцу прыглашаюць.

1292. Любоўная

У лукаморы стаіць дуб, на тым дубе дванаццаць какаткоў, на тых какатках дванаццаць чартоў. Гэта не чарточкі, a майго мілога браточкі. Вы ж падбіцця яго, штоб ён піў не дапіваў, штоб ён еў не даядаў i мяне, рабу божжую, не забываў.

1293. Прысушка

Памалюся Госпаду Богу, Прачыстай матары пакланюся. На моры на лукаморы стаіць дуб, пад тым дубам стаіць двананцаць какатоў, пад тымі какатамі ляжыць дзікі камянь, на том камяні стаіць двананцаць братцаў; яны мылі, купавалі, двананцаць кладак клалі. Як цераз тыя кладкі вада ллецца,

так рабы божыя Маруты па Агнату сэрца б'ецца.

1294. Прысушка

Устану я рана, выйду на крутую гару, там стаіць дуб на дванаццаць какатоў, на дванаццаць крыжнёў, дванаццаць атросткаў. На тых какатах сядзіць многа птах. Самы старшы птах — чорны воран з медным крыллем, з жалезнымі кагцямі, з стальной дзюбкай. Ен павелевае ўсімі птахамі. Так i я павелеваю гасподнее імя любіць, (імя) любіць i жалець, другіх не займаць, кроме мяне. Амінь.

1295. Прысушка

На востраві на Сакалоні,стаіць дуб, a на тым дубу дванаццаць кокатаў, a пад тым дубам дванаццаць галубоў. Прашу я вас i ўпрашываю: на сінім моры ляжыць камінь, пад тым камянём ляжыць дашка, a пад тэй дашкой ляжыць мая таска. Вазьміця тэй камінь, падніміця гэту дашку i выньця адтуль маю таску i аддайця яе Варутунькі.

372

1296. Прысушка

Стану я, раба (імя), благаслаўлюся, пайду перахрышчуся, з хаты ў дзверы, з дзвярэй на двор, з двара ў вароты, выйду ў чыстае поле ў падусходнюю сторану. У падусходняй старане стаіць хата, пасярод хаты ляжыць дашка, пад дашкой таска. Плача таска, рыдае, белага свету дажыдае, радуецца i весяліцца. Так мяне рабу (імя) дажыдалася, радавалася i весялілася, каб так па мне раб (імя) радаваўся i весяліўся i не мог без мяне ні піць, ні жыць, ні есці ні пры ранняй зорцы, ні пры вячэрняй. Як рыба без вады не можа жыць, так каб раб (імя) без рабы (імя) не мог ні жыць, ні быць, ні есці ні пры ранняй зорцы, ні пры вячэрняй, ні ўдзень, ні ў поўдзень, ні пры частых звёздах, ні пры буйных вятрах, ні ўдзень пры сонцу, ні ўночы пры месяцу. Упівайся,- таска, уядайся, таска, у грудзі, у сэрца рабу (імя), разрасціся i разыйдзіся па ўсіх жылах, па ўсіх касцях на стой i сухастой па рабе (імя).

1297. Прысушка

Сіні камень палтыр, пад тым камнем даска, пад той даской тры таскі: кіпучая, гаручая, магучая. Устань, даска, устань, таска кіпучая, гаручая, магучая. Ідзі, раба божая, па сырой зямлі. Не нарушай, раба божая, маёй любві, маёй жызні. Сушы, раба божая, Міхася сушэй саломіны аб маёй любві i аба мне i скарэй прышлі ка мне.

1298. Прысмута (на дзяўчыну)

На моры, на белым акіяне плыве даска, a на той дасцэ сядзіць таска, плача i рыдае. Таска краснай зары дажыдаецца i начной зары. Як дню без краснага солнышка не буваць, a ночы без яснай зары не буваць, так раба Ганна без раба Івана не можа ні жыць, ні гуляць i паміж сабою вясёлыя рэчы размаўляць. I крычыць, i гукае Паўлуша Макарэя, прыходзь паскарэя, Ганна, у сэрца, i печань, i ў кроў гарачую яго, каб яна без раба Івана не магла ні жыць, ні есці, ні гуляць, a паміж сабою вясёлыя рэчы размаўляць i на чужых не заглядаць.

1299. Прысушка

Устану багаслаўлюся, пайду перакшчуся. 3 дзвярэй іду ў дзверы, у чыстае поле. У чыстам полі стаіць куст ракітовы, пад тым кустом стаіць даска, пад тэй даской ляжыць таска. Вот

373

вазьму я тую таску, пайду на сіняе мора. На сустрэчу мн.е тры родных сястрыцы: першая Мар'я, другая Дар'я, трэцця Варвара.

Мае вы сястрыцы, куды вы йдзецё?

Пойдзем сіняе мора разжыгаць!

Ах вы к.., ах вы б.., ня йдзіця сіняе мора разжыгаць, да йдзіця вы да маёй рабы божай, разажгіця, распаліця, каб

іна ні запіла, ні заела, ні заспала, нікуды ні заходзіла, пра мяне з вума з розуму сходзіла, амін.

1300. Прысушка

Устану я раненька, умыюсь я бяленька. На моры стаіць дуб, пад тым дубам даска, пад тою даскою ўся мая печаль i таска. Ангелы-архангелы, прылятайце, усю маю печаль i таску забірайце, нясіце ў румянае ліцо, у карыя очы, у русыя косы, чорныя бровы божаму рабу Івану.

1301. Прнсушка (прнворотные)

Добрый вечер, дым ты, дымочек. Ступай ты, дымочек, во чнстое поле, в шйрокое раздолье. В ЧЙСТОМ поле, в іішроком раздолье СТОЙТ дом волшебяый. В том доме СТОЙТ волшебная доска. Под той доской лежйт тоска. Не тоскуй, тоска, не грустй, тоска, не кйдайся, тоска, ЙЗ окна в окно, ЙЗ дверей в дверй, в подоконвые іцелй. Кннься, тоска, на раба Нвана, на ретйвое сердце, на горячую кровь Й на легкйе, Й на печенкй, Й на ОЧЙ ясные. Чтоб раб Йван Й горевал, Й тосковал o рабе Марйй. В еде не заедался, в пйтье не запйвался, с друзьямй говорші — не заговарйвался, a все обо мне, рабе божьей Марйй, думал денную зорю, ночную Й полуночную.

Н как ЭТЙ дрова горят в печй жарко, чтоб рабу Нвану было меня жалко. Н как горят. ЭТЙ дрова в печй душно, чтоб рабу Нвану без рабы Марйй было тошно. Чтоб он Й ТОШНЙЛСЯ, Й ну- ДЙЛСЯ, Й по векй вечные в ЖЙЗНЙ ПО рабу Марйю не забылся.

1302. Прысушка

Як быў цвет на моры, a нё расцветаець, пціца з гнязда без урэмя-часу не вылетаець. Сідзі, раба божая, перад рабом божым на стулі, як пціца на гняздзе, i любі, раба божая, раба божага, як любіць пціца сваё яйцо, i любі, раба божая, раба

374

божага, як любіць пціца сваіх дзяцей; i даражы, раба божая, рабом божым, як пціца сваім яйцом, i беражы, раба божая, раба божага, як пціца сваё дзіцё; стой, раба божая, перад рабом божым, як яловая прытолка лі дзвярэй, i любі, раба божая, раба божага, як персьці свае белыі на руках. Ва векі амін, i вякоў амін.

1303. Прысушка

Пайду я, раб божы, пад акіян-мора, стану ў край мора. Віджу я — стаіць дуб, ад веку пасаджоны, ад веку параджоны. Абгараджу яго зялезным тынам, зялезным воратам. Пад тым тынам, зялезным воратам ляжыць змяя-самаверніца, разсылаець красных дзевак на шаўковыя лугі, каб нылі аба мне ix жылкі-паджылкі, гарачая сэрца, амін.

1304. Прысушка

Пайду я на сіняе мора, на сінім моры ляжыць жэсць, пад тэй жэсьцю ляжыць лютая змяя. Вазьму тую змяю павярну к сабе навекі нярушыма.

1305. Прысушка

На моры-акіяне, на быстраве губане, з ракі ў воду, з вады

ўпальму, у пальму гаручу, убежаў сатанін, крычыць:

Бяжы паскарэй, Хведару ў губы, у зубы, у косці, пакосці,

уцела бела, штоб уся таска таскавала кажды дзень, ка'жды час, каждую мінуту, штоб не было мілей яму ні род, ні племень, ні ацец, ні маці, толькі каб ён Маню захацеў узяці.

Бяру я свае загаворы, замыкаю семдзесят сямі ключамі, семдзесят сямі замкамі i бяру тыя ключэ ўкідаю ў мора-акіян. Хто тыя ключэ мажэ выняць з мора, той мажэ адганіць ад таскі.

1306. Прысушка («прысмуты»)

На крутой гарэ, на святой зямле стаяла баня, a ў той бане мылісь дваране. Як тым дваранам было душна, штоб так табе (імя) без мяне было скушна. Як тым дваранам было жарка, штоб так табе (імя) мяне было жалка. Я дзеўка Аўтух, спалюбі мой дух. Амінь.

375

1307. Любоўная («любжа»)

Пайду, выйду, малада, за шырокі варата, стану пад чыстае неба, пад часты звёзды, пад ясную зару, пасматру на сіня мора. Там стаіць сабор, царыцкі сабор. Там стаіць золата блюда, на золаці ляжыць Мар'я. Іван к Мар'і падходзіць пабліжы, скланяецца паніжы, просіць: вазьмі маю любоў. Слей кроў

зкроўю, саедзіні любоў з любоўю, вайдзі мая кроў яму ў серца,

ужылы, ва ўсе суставы, ва ўвесь магніт, штобы ня мог ні жыць, ні быць, нікаго ў глазах ні зрыць, толька адну Мар'ю. Усе эта

сабяру, у платочак завяжу, пад замок замкну, замок брошу ў мора, ключ аддам на неба, штоба ніхто не дастаў ключы з He­ ca, замок з мора.

1308. Прысушка

Пайду я ў бела поле, белага крэчата папрашу, злётаў бы ён у чыста поле, у сіне мора, у крутыя горы, у цёмныя лясы, у гразкія балоты i папрасіў бы ён акаянную сілу, каб дала яна дапамогу схадзіць яму ў высокі церам i застаць раба божага (імя) хоць бы сярод цёмнай ночы соннага. Сеў бы белы крэчат на белую грудзь, на рэцівае сэрца, на гарачую печань i ўлажыў бы рабу божыю з еваіх акаянных уст, каб ён не мог без рабы божай ні жыць, ні піць, ні есць.

1309. Любоўная (прысушка)

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры Божай пакланюся, кіеўськім, пячэрськім, усім сілам нябеськім, усім святым гасподнім божым угоднікам i ўсім святым гасподнім божым скорым памочнікам. Прыступайце рабе божай Валі да помачы пра любоў угаварыці.

Маладзік малады, у цябе рог залаты. Табе, маладзік, на высату, a Валі жыць у пары з Раманам на красату. Табе, маладзік, высакавацца, a Валі з Раманам жыць у пары да красавацца. Прыветствую я цябе, маладзік, вячэрняю зарою, як сейчас, так i ўсегда.

Месяц i зоры, не давайце майму Раману пакою, шчоб ён ні піў, ні еў, ні драмаў, a аба мне толькі, аб Валі, думаў. Бо я, Валя, раджона-хрышчона, месяцам абгараджона, сонейка ў вачах, месяц у плячах, зоры па рабрах, ангалы на небясах, камень у моры. Як таго камня ніхто не можа з мора падняць, так рабе божай Валі ў пары ніхто не можа паддаць.

376

1310. Любоўная

Я іду каменным бродам, a мой (імя) гарою. Я стала i дзіўлюся ў воду, яка з мяне цень: з вады — вадзяна, a з лазы — лазіна, a з мяне — мая. Як мая нага за нагою, каб так (імя) за мною. Каб ён куды ішоў — не дайшоў, каб ён еў — не даеў, каб ён спаў — не даспаў, каб ён дзень i ноч думаў аба мне — i ў ядзе, i ў хадзе, i ва сне думаў аба мне.

1311. Любоўная

Зоры-зараніцы, гасподнія памашніцы, памагалі Богу, памажыце i мне. Раннія зоркі, вячэрнія i божы дзянёчык, святая нядзелька, прыступіце, памажыце.

На небе месячка ясны, у яго тры зорачкі пракрасны: адна

зажога,

другая запека, трэцяя прылюбка. Зажогу зажыгну,

a запеку

запяку,

a прылюбку прылюблю, раба божага

(імя

хлопца)

к свайму

сэрцу прывлякну. Вазьму яго з-пад

левай

рабрыны за шчырае сэрца, каб хадзіў i нудзіў i (імя дзяўчыны) верна любіў.

1312. «Прысуша»

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай мацеры пакла- •нюся. Божая маці з прэстола ўставала, раба божай Дар'і помач давала.

На небе есць тры зарніцы, воны ўсе тры сястрыцы: адна прывара, друга прынуда, трэйця прысуша. То прывара прыварыла, прынуда прынудзіла, прысуша прысушыла раба божага Івана да раба божай Дар'і. Як не можа маці без рыбёнка, карова — без цяляці, асліца — без асляняці, шоб так Іван не мог пражыць без Дар'і. Колька ў гаду празнічкаў, прынясі, Госпад, Дар'і столька памошчнічкаў.

1313. На добрае жыццё (каханне, ііічасце)

Добрыя людзі, штоб за сталом селі, пілі i елі, добрыя мыслі мелі. Іванаў русы волас, разгладзісь, красна кроў, разгарысь, бела грудзь, навалісь да к дзеўцы прыгарнісь. Зыходзіць сонейка Васілле, усходзіць месячка Гаўрыла, штоб мы жылі, весяліліся i добра гаварылі, старыя i дзеткі малыя неслісь з вясёлаю паскаю, a мы жылі з табою з вясёлаю ласкаю. Прыгорнемся адно к аднаму, як дзіця к грудзям, штоб было дзіва

377

падругам i ўсім людзям. Дзед i баба старыя, хлопцы i дзеўкі маладыя, дзеткі малыя, стойце той пары ў помачы, мір вам! Хрыстос васкрэсе, узрадуецца маць. Толькі там Івану адну дзеўку браць. Хрыстос васкрэсе.

Над етай дзеўкі больш жонак нет. Яна ж цябе прыЬучыць, яна ж цябе прысмуціць, яна ж цябе прыўлячэ, яна ж цябе прыпячэ. A на небе свеціць месячка i зара, штоб у Івана была жонка адна. Зоры высокія! Зоры далёкія! Памагайце людзям, памагайце i нам. Первая зорка зануда, другая засуха, трэцця прываротніца, чацвёртая прывара. Зануда, нудзі, засуха, сушы, прываротніца, прывярні, прывара, прывары. Як прывара прыверне, дык ніхто не адверне! Адам i Ева спарышы, етай пары ніхто не нарушы. Мір вам!

1314. Прнсушка (прнворотные)

На море-океане, на остраве Буяне там плавала кладочка, на кладочке дедушка.

Ты, дедушка, молодым был?

Был!

Девушку любнл?

Любнл!

Любовь с собой в землю не берут, a молодым отдают. Подарн свою горячую любовь рабу божьему (назвать нмя). Пусть он полюбнт меня всю: мою ходу, еду, работу, взгляд, голос, стан.

Бог тебе поможет во всем, a я кланяюсь (поклоннться нужно

вземлю лбом).

1315. На любоў

Ламаю дубіну, штоб хлопцы любілі, ламаю дубіну, штоб хлопцы любілі, ламаю дубіну, штоб хлопцы любілі. Цар садзіў, Бог радзіў, матка Прачыстая палівала, мне на помач давала. Цар садзіў, Бог радзіў, матка Прачыстая палівала, мне на помач давала. Цар садзіў, Бог радзіў, матка Прачыстая палівала, мне на помач давала.

1316. На захаванне кахання

Сяду я на воўку, вужом паганяю ад сэрца да поту, каб Марусю Іван любіў у ахвоту.

378