Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
579
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

1317. Ha захаванне кахання

Ехаў Бог па чыстаму полю на сівым коніку. Конік прыстаў, a муж (можна лепей імя — Коля, Пеця i інш.) любіць стаў. Стань, Бог, на помач. Ісус Хрыстос, стань на помач.

1318. На захаванне кахання

Устану я раненька, памыюся я бяленька, пайду я ў чыстае поле. Там сустрэну тры дзевіцы-красавіцы. Яны ідуць, залатыя замкі нясуць,-сярэбраныя ключы нясуць.

Куды вы ідзяце, красавіцы?

A ідзем к сіняму мору, сіняе мора абнімаць, твайму (імя) злыя рэчы i думкі замыкаць, штоб ён словам ні брахнуў, рукой ні махнуў, любіў цябе, як маці малое дзіця. Матушкі мае, памажыце вы мне!

Матушкі ўсталі, ключы бралі i возірамі растаплівалі, огненнае вогнішча раскладалі i яго сэрца распекалі i ка мне прыжымалі, штоб ён міне так любіў i жалеў, як маці малое дзіця.

Дым на волю, a ты дадому, у мой двор (казаць на заканчэнне. Пры гэтым запаліць трэску, адчыніць комін, тры разы свіснуць i прамовіць гэта).

1319. На захаванне кахання

Добры дзень табе, зямля Ева, вада Катарына! Вы муеце лугі, берагі каменныя i краменныя. Адмуйце ад мяне гідоту i брыдоту. Накладзіце на мяне белэ цело, румянэ лічэнько i красату, каб я була ясна-красна, як у цэркві свечы, a на небе звёз-

ды, як

сонца i месяц свеціць на ўвесь свет. Каб я була

міла

i люба

свайму чалавеку i людзям на свой век. Каб мяне

(імя

таго, чыё каханне замаўляюць) паважаў, шанаваў да на покуце саджаў.

У Кіеве на кіяне стаіць дуб Кракаў. A на тым дубе сядзіць дванаццаць братоў. Яны з аднае дзюбкі гадавалісь i адным крылом адзявалісь. Хто ад гэтых слоў на мяне нянавісць накідае, той хай сваёй галавой пакладае. На моры стаіць супелаў (?), a на тым супелаве вярба стаіць, a пад вярбою каза стаіць, a пад

казою казяня стаіць. Яно казы не сасала,

травы не

з'ядала

i ў моры вады не співала, толькі той насад

i нагавор

з'ядала.

Сам Госпад нада мной стаіць, Ердань чытае, маю кроў ачышчае, ад мяне ўсе ета паганэ адварочвае.

379

1320. Ha людскую любоў

Стану я, раба божая, рана, благаслаўлюся i перахрышчуся, выйду я на чыстае поле, пагляджу на ўсе чатыры стараны. На ўсходняй старане стаіць святая цэрква. Як на гэту цэркву глядзяць, так бы на раба божага глядзелі старьія старухі,L_c_T_aрыя старыкі, маленькія дзеці, красныя дзевіцы, маладыя моладцы, глядзелі бы на раба божага.

Будзьце, словы мае, моцныя i ёмкія, як ключы падземныя. Амінь.

1321. На захаванне кахання

Я святою вадою ўмываюся, золатам уціраюся^ а^онейкам адзяюся, a месяцам падперажуся,а зоркамі засцягнуся: я нікога не баюся. Як сонца i месяц на ўвесь свет свеціць, так каб я была на ўвесь свет міла i люба (імя каму).

1322. На захаванне кахання

На асобе еду, асобай паганяю, a (імя) сківіцы i віды замаўляю. Каб ён на мяне добра паглядаў, паганых слоў не казаў, выдумкаў не выдумляў, каб рук i ног не падымаў, каб ён мне месца прадуваў да на покуце саджаў, каб я была люба, міла i еям'і таксама, i яго радні, бацьку, мацер i братам, i панам, i жыдам, i простым мужыкам. Каб мяне ўсе паважалі, месца прадувалі i на покуце саджалі, каб я была така ясна i красна, як сонейка.

Сонейкам абгарадзілась, зорачкамі асвяцілась, a (імя) спадабалась. Ва, ва, ва, ва, няхай будзе на ўвесь свет мая слава. Перад сонейкам стаю, Госпада Бога прашу: Госпадзі Божа, спасі i дапамажы мне.

1323. На захаванне кахання («Прысмуты»)

Пускаю па ветру, па харошаму прыдмету; як етага след ляжыць, так нікуды (імя) не пабяжыць. Як етага следу ніхто не змяце, так ніхто майго мужа ад мяне ні адбярэ. Як ля мае рубахі дзяржыцца рубец, так мой муж дзяржыцца за міне, i ніхто яго [рубца] не атнімя, так ніхто майго мужа не возьме. Дзержыць мой пояс ля мяне, так ніхто майго мужа не атнімя ад мяне. Спяку я на скавароднік маладзікі, даю табе заправы ад сябе, штоб ты не пабег нікуды ад мяне. Даю водку, водку ад паяса, штоб не любіў чужога ліца.

380

1324. «Шоб вернуўся бацька к дзіцяці».

Божа маці на прэстолі стаяла, Ісуса Хрыста на руках дзяр-

жала, усёму свету дапамагала, (імя)-бацька да

дзіцяці пры-

ганяла.

 

 

Пастаўце леску ад зямлі да неба, шоб сам Гасподзь з небя-

соў злязаў, такога чалавека да дзіцяці

дадому

прыгнаў, да

ў пасцелі спаць паклаў. Божыя варота адчыняй. A як сам,

Гасподзь, не дойдзеш, то дзвенаццаць

ангелаў

адпраўляй.

Да ўсе гарада шоб абашлі, да ёго нашлі, да дадому прыгналі, да к дзіцяці спаць паклалі.

Божа маці будзе ёму дарожку ачышчаці, ёму там спакою не даваціме. Да дадому прыжэне, да к дзіцятку спаць пакладзе, да хазяіну ўжэ спакой дае. A Ісус Хрыстос берэзовай мятлой прыганяціме, да ў пасцель спаць пакладзе, да хазяйке спакой дае, залатымі замкамі варота пазамукае, ёго з хаты нікуды не пускае.

1325. Адсушка

На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць стоўб. На тым стаўбе стаіць дубовая грабніца, у ёй ляжыць красна дзявіца. Кроў у яе не разгараецца, ножанькі не паднімаюцца, глаза не раскрываюцца, уста не раствараюцца, сэрца не сакрушаецца. Так бы i ў (імя) сэрца не сакрушалася, кроў не разгаралася, сама б не ўбівалася, у таску не ўдавалася. Амінь!

1326. Каб адгаварыць таску

Вада-вадзіца, рака-царыца, зара-зарніца, зніміце таскукручыну за сіняе мора ў марскую пучыну, дзе людзі не ходзяць i на конях не ездзяць, як у марской пучыне серы камень.

1327. На ўмацаванне шлюбу

Іван — вялікі воін! Не баішся ты ні ліхадзея, ні супастата, памагі рабу Васіллю i рабе Матроне, штобы ёны павінчалісь ні на муку, ні на гора, ні ў ліхой час, a ў добры час, на радасьць, на вяселле i штобы не баялісь ены ні калдуноў, ні калдуніц, ні ерэцікоў, ні ерэціц, i сажгі калдуноў, сажгі калдуніц каменнай стралой, вогнем нябесным, штобы ены ні брасалісь, ні!кідалісь,!на свадзебку ні зіралісь. Ты святы Лука-Дземян! Атлучы ix ад света белага, a раба Васіля, рабу Матрону салучы ў вадно места. Амінь.

381

1328. Як свадзьбу расстроіць

Поп салучыў, a я разлучыў, Поп з храстом, a я з хвастом, Папу ўхадзіць, a нам тут жыць.

Как сухой рабінь? лісцьеў не пускаць, Так табе дзяцей не ражаць; Как зімой лету не быць, Так вам умесце не жыць.

1329. Салдацкая

I шол младзенец із утробы; не было ў него ні ўма, ні разума, ні ачэй, ні рачэй, ні злаго серца. Такождзебы не было ў маего камандзера на раба божыя ні ўма, ні разума, ні ачэй, ні рачэй, ні злаго серца.

1330. Салдацкая

Стану я, раб божы, благаславясь i пайду перэкрэсцясь із ізбы дзвярамі, із двара варатамі, на васток, на васточную старану, пад красна сонца, пад млад ясен месяц, пад чыстыя звёзды, пад чорныя облакі, пад усю нябесную сілу. I ўмоюсь я, раб божы, утрэннею расою, i пайду я благаславясь, на ўсе чатыры стораны памалясь. I кто на меня, раба божыя, ліха падумает ілі ліхое слова вазмолвіт, затрэслась бы ў него рука i нага, i падпятныя жылы, i семдзесят сем саставаў, i выкаціўся б у него вольны свет із глаз.

1331. Салдацкая

На моры, на кіяні, на востраві на Буяні стаіць столб, на цем сталбе дзве дзевіцы-красавіцы; ш'юць ані па атласу i па бархату нашэй мацеры Прэсвятой Багародзіцы рызу. Цар нябесны снес з нябес крэст булатны надглядаваць жывых i мертвых. Как мертвыі ляжаць, не варохнуцца, рта не разінуць, ачэй не васкінуць, серца «е раз'яраць, рукамі не варахнуць, нагамі не трахнуць, так бы раб божы камандзер рукою бы не варахнуў, нагой бы не трахнуў. Тбудзі мае слова крэпкім-крэпка, крэпчэ белага камня.

382

1332. Салдацкая

Пайду я, раб божы, к рабу божыю камандзеру. Так бы очы его взыгралісь на меня, раба божыя, яко ў яснага сокала на краснае сонца, i встрэчал бы меня, акі сокал краснае сонца.

1333. Як хлопец ідзе ў армію

Сонцам асвячуся, a месяцам абгараджуся, a залатымі ключамі замкнуся, зорамі асыплюся, нікога не баюся, a Госпад мене ўстрэціць у вялікай дарозі.

1334. За здароўе салдата

Памолімся Госпаду Богу, апосталу святому, кіеўскаму памочніку, Пятру i Паўлу за здароўе Сцяпана. Памагі, Гасподзь, сам Гасподзь, памілуй, ваенную службу яму адслужыці, i на сваю родзіну яму вараціцца, i з атцом, i з мацяраю яму павідацца. Спасі, Гасподзь, ад мяча i агня, ад вострае саблі, ад пулізладзейкі. Амін.

1335. Ад розных ворагаў

Сонцам асвячуся, a месяцам абгараджуся, злых урагоў не баюся. Я да ix с просьбаю, a яны да мяне з ласкаю. Як яно кацілася, так яно i раскацілася, i раздраблося, i размялося, i на етам асталося.

1336. Ад благога чалавека

Згубы не нахадзі, i да мяне не прыхадзі, i не навядайся, i з горам не знайся.

1337. Ад зладзеяў

На моры, на кіяні, на востраві на Буяні стаіць зялезны сундук, a ў зялезным сундукі ляжаць нажы булатныі.

— Падзіця вы, нажы булатныі, к такому-та i сякому-та вору, рубіця яго цела, каліця яго серца, штобы ён, вор, вараціў пакражу такога-та, штоба ён ні ўтаіў ні сіня пораха, a выдаў бы ўсё спална.

Будзь ты, вор, прокліт маім сільным загаворам у зямлю прэісподнію, за горы Араратскіі, у смалу кіпучую, у залу гаручую,

383

у ціну балотную, у дом бяздонны, у куўшын банны; будзь прыбіт у прыталкі асінавым калом, іссушан сушы травы, замарожан сушы ільду; акрывей, ахрамей, ашалей, адзірвяней, абязручый, агаладзей, аташчай, валяйся ў гразі, з людзьмі ні звыкайся i ні сваей смерцю ўмры!

1338. Ад несправядлівага абвінавачвання

Іду я, раб божы (імя), із ізбы ў дзвер, із двара ў варота, у зялёныя лугі, у чыстыя паля, у цёмныя лясы; найшоў трыдзісяць прўтаў. Ляжыць трыдзісяць грабоў, трыдзісяць міртвяцоў; у тых трыдзесяці міртвяцах серца ні разгараюцца, рукі ні

прыпаднімаюцца,

уста ні атвараюцца — так i на мене

(імя)

пусць серца ні разгараюцца, рукі ні прыпаднімаюцца,

уста

ні атвараюцца.

 

 

1339.

Каб быць апраўданым на судзе

 

Ва імя Атца i Сына i Святога Духа. Амін.

Устану я, раб божы (імя таго, хто едзе ў суд), ранёшанька,

яўмыюся бялёшанька, я ўватруся жаркім соўнышкам, падпаяшуся ясным месіцам i пайду я к самаму Госпаду Богу, i вазьму

яна прыстолі трыдзевяць замкоў, трыдзевяць ключоў i трыдзевяць падзамкоў, i пайду я, раб божы (імя), на сход міра, кругом усі сходкі абыйду, усі сірца ix ліхея пазамкну — усім, ад верхняга чалавека да паследняга: зборшчыку, дзісяцкаму, сельскаму, урадніку, валасному, станавому, іспраўніку i ўсім тым, каторыя пры сходзі будуць.

A сам пайду, раб божы (імя), к самаму Госпаду Богу i палажу на прыстолі трыдзевяць замкоў, трыдзевяць ключоў i трыдзевяць подзамкаў.

A сам гіайду, раб божы, змераю дзверы з варот i ў вароты i ў чыстыя поля; на выстрэчу ка мне, к рабу божаму, звер леў. Я сяду на звера-лева i стану пірад усім мірам крашы краснага сонушка, ясней яснага месіка — быў бы я мілей ix атцоў i мацярэй, быў бы я мілей ix жон i дзяцей, быў бы я мілей усяго роду ix!

Жыватварашчы наш хрэст заўсігды ныні i прысна i ва векі вякоў, амін.

Зашчышчына зімля нібісамі — зашчыці мяне, Гоепадзі, харошымі славісамі. Заўсігда — ныні i прысна i ва векі вякоў. Амін.

384

1340. «Каб ніхто не пакараў»

Месяцам умоюсь, соўнышкам утрусь, плашчаніцай абвярнусь, ра(>божы (імя) злому ворагу ў рукі не пападусь. Амінь.

1341. Ідучы на суд

Іду я, раб божы (імя), к рабу божаму (імя) ад Духа Свята i ад Хрыстовай пічаці i ад спасавай рукі, ад прачыстага замка, ад прэстола Гасподня.

Ангел мой храніцель, сахрані маю душу, мой дом, серца мае прымі к себе, у прыяціе, раб божы (імя). Ключ неба, зямля замок. Амін.

(Прачытаць да канца «Багародзіца Дзева, радуйся!»)

3 вастоку ідзець Гасподзь наш Іісус Хрыстос, із палудня Міхаш-архангел, з вячэрняй зары Нікалай міласцівы; гарадзяць

каменную аграду вокала раба божага (імя,

хто ідзе ў суд),

замыкаюць тромя замкамі, тромя ключамі;

ключы адносюць

у акіян-мора, пад кіт-камінь, у шчуку-рыбу.

 

Хто можыць акіян-мора выпіць, тэй можыць i міне, раба божага (імя), асудзіць i агаварыць. Ключ неба, зямля замок.

Амін, амін, амін!

1342, На поспех у судзе

На змяі еду, вужом паганяю, усім суддзям, засядацелям гаварыці замаўляю. I губы, i зубы, i рот залатым замком замыкаю. A як важко мне ета рабіць, так важко суддзям i засядацелям на мяне злобу мець. Як у полі зеляному,дубу мёду-гарэлкі не піці, так усім суддзям, засядацелям на мяне важко гаварыці.

1343. Суд (выйграць судовую справу)

Тупну нагой — уся кампанія за мной, поясам падвяжуся — нікога не баюся. Ля дзвярэй рэч — мой верх над імі. A ў хаце печ — анямей іхна рэч.

1344. На доспех у судзе

Еду на мядзведзю, гадам паганяю, еду па дарозе шырокай, губы, зубы забіваю, суддзям тусміну ў вочы накідаю, штоб плахую рэч не гаварылі. Стаіць цэрква з залатымі дзвярамі, сядзіць маць Прачыстая з дванаццаці замкамі, замыкая суддзям губы i зубы,^су|>ЬІ> штоб плахую рэч не гаварылі.

13. Зак. 799

385

1345. Ад суда

Ha Міньскай вуліцы стаіць цэркаўка, у той цэркаві прастол стаіць, за тым прастолам Божая мацер сядзіць, залатыя ключы ў прыполе дзяржыць. Тымі ключамі замукала маім урагам зуб за зуб, шчэлеб за шчэлеб (дзясны). Памяні, Госпадзі, цара Давыда.

1346. На поспех у судзе

На сакалу еду, вінаградам паганяю, свой суд Ьунімаю. Ішлі дарогаю тры ангелы, адзін свечы зажыгаў, другі суд сунімаў, a трэці ў ас4тырнасці астаўся. Яго рукі граблямі, вочы сталбамі, штоб хлеб-соль елі i напроціў мяне анямелі, a ты, грамада ўся, за мною паступай.

1Д.47. На поспех у судзе

На гадзюкі еду i вужом паганяю, людзям мову замаўляю. На праўдзі стаю, праўду гавару. Мая хата i мая печ, замаўляю суддзям рэч.

1348. На поспех у судзе («Як на суд едуць»)

Як радзіўся, дак насіўся на руках, a як узрос, дак ездзіў на валах, a ў суд прыеду на вужу, суддзям вум завяжу. Вужам еду, гадзюкаю паганяю, суддзям вум замаўляю.

1349. На поспех у судзе

Госпаду Богу памалюся, святой матке пакланюся. Я з словам, яна з помаччу.

На вужу еду, гадзюкай паганяю, суддзям рэчы замаўляю. I ляцеў сокал, i сеў на стол. Ен зашчабятаў i суддзям рэчы замаўляў, a Мішу ад суда аслабаняў.

1350. На поспех у судзе

Не іду на суд, да еду. Стўпаю еду, таўкачом паганяю, макам след засыпаю. Е ў мяне прасвіра i мак, няхай мой суд будзе так!

1351. На поспех у судзе

Не іду на суд, да еду. Еду на суд, аж стаіць дуб, a пад дубам стаяць сталы дубовыя, a за сталамі сядзяць суддзі цалковыя, Ix галовы цялячыя, вумы дзіцячыя, a суд за мною.

/./;•

"V*:

•cv

 

V

*£..

 

.>ж....

.КАМЕНТАРЫІ #

%

• *> :>•

.Ar.-

ЯБРЯКадЯБР

ЯБРДКЭДЯБРЯ

i Іріош-Ліріон+Кіріон- % СТАЛ ЕДОН+СтрАКТА р|

lAOTAłCTI '