Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

3.3 Правапіс падоўжаных зычных [4, с. 204]

Правіла

Прыклад

зычныя [з'], [с'], [л'], [н'], [дз'], [ц'], [ж], [ш], [ч] паміж галоснымі вымаўляюцца падоўжана і на пісьме абазначаюцца дзвюма літарамі, а [дз’] — трыма (ддз)

палоззе, колоссе, зелле, насенне, стагоддзе, пяццю, збожжа, узвышша, ноччу

запомні іншамоўныя словы

ванна, манна, бонна, панна, Мекка, мецца, дурра, донна, Жанна, Сюзанна, саванна, мадонна, Ганна

зычныя [с], [л] не абазначаюцца падвоенымі літарамі ў словах

Ілья, лью, Ульяна, Касьян, Емяльян, Юльян, Традзьякоўскі і вытворных ад іх льецца, Касьянаўна і інш.

няма ўмоў для ўзнікнення падоўжаных зычных і адпаведна іх абазначэння дзвюма літарамі ў словах іншамоўнага паходжання

Ала, Генадзь, Інэса, праграма, група, дыфузія, каса

не трэба блытаць з падоўжанымі гукамі спалучэнне зычных на стыку марфем, абазначаных дзвюма аднолькавымі літарамі

абяззброіць, бяссуфіксны, насценны, каменны

3.4 Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

1. 

Новае ў правапісе [8, с. 25]

Правілы-1959

Правілы-2008

§63.

У злучэннях зд, ст зычныя д, т перад наступнымі н і л не вымаўляюцца і на пісьме не перадаюцца: позна, праязны, выязны, бязлітасны, пачэсны, шас-наццаць, ненавісны, існаваць, скарасны, колькасны, абласны, радасны, вусны, капусны, жаласлівы, паслаць, шчаслівы, карыслівы, помслівы.

З а ў в а г а. Злучэнне стн у прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -н- ад назоўнікаў іншамоўнага паходжання з канцавым ст, захоўваецца без змен: баластны, фарпостны, аванпостны, кампостны, кантрастны.

1.

У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн-зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн-зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);

стн-сн: бязлітасны (параўн.: літасць), месны (параўн.: змястоўны, месца);

тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост).

скн-сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); Але: віскнуць, націскны;

стл-сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);

рдн-рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).

2. Спалучэнні зычных ск, ст, c’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск — вашчыць, густы — гушчар, хрысціць — хрышчоны. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні — [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот [9, с. 17–18].