Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

1.2 Знакі прыпынку пры ўстаўных канструкцыях

Устаўнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні ці сказы, якія ўдакладняюць, дапаўняюць, пашыраюць, раскрываюць, тлумачаць сэнс усяго сказа ці яго асобных членаў; паказваюць на абставіны, якія абумоўліваюць або суправаджаюць асноўнае паведамленне; служаць мімаходнай заўвагай ці своеасаблівай рэмаркай да асноўнага паведамлення.

Традыцыйна лiчыцца, што такiя канструкцыi не ўключаюцца ў структуру сказа i фармальна-граматычна не звязваюцца з iм, а прымацоўваюцца пры дапамозе сэнсавай (суадноснай) сувязi i вылучаюцца са сказа iнтанацыйна: вымаўляюцца панiжаным тонам i паскораным тэмпам з выразнымi паўзамi на ix мяжы, што абазначаецца дужкамi або працяжнiкамi пры ix афармленнi на пiсьме.

Паводле структуры ўстаўныя канструкцыі падзяляюцца на:

  1. устаўныя словы: Яблык aпicaў над Кастуськом дугу (пера­лёт!) i мякка ўпаў на пясок (Ф. Янкоўскi); Дэкаратыўныя посцiлкi ўпрыгожвалi ў хаце i скрыні (куфры) (Н. Камсюк);

  1. устаўныя спалучэннi слоў: Памiж хаткай i абрывам, на вялiкай раз­легласцi ўсяго (кiламетраў паўтара), варушылiся чалавечыя постацi (К. Чорны);

  1. устаўныя сказы: Прыснiлася, што сею жыта (Чамусьцi часта сны такiя сняцца) (М. Танк).

Устаўныя сказы выдзяляюцца:

коскамі, калі маюць неразвітую або маларазвітую будову, лагічна не выдзяляюцца, слаба звязаны з асноўным зместам сказа і суправаджаюцца непрацяглымі паўзамі на стыку з яго членамі: Першы раз, было й нязвычна, я пайшла гуляць у сад (А. Александровіч.). Вучні мясцовай школы, а іх тут было каля трыццаці чалавек, дапамагалі калгаснікам выбіраць булъбу («Чырвоная змена»);

працяжнікамі, калі маюць маларазвітую або развітую будову, лагічна выдзяляюцца, слабей звязаны з асноўным зместам сказа і суправаджаюцца працяглымі паўзамі на стыку з яго членамі: Над апусцелым полем — праз вокны відаць было — неба ўзняло некалькі малых і чырванаватых хмар (К. Чорны). Вацлаў Стралічка — так звалі палкоўніка — спачуваў партызанам (М. Лынькоў). Неўзабаве — на дварэ быў ужо вечар — пачалі сыходзіцца суседзі (І. Мележ);

коскамі з працяжнікамі, калі маюць развітую будову, выдзяляюцца лагічна, яшчэ слабей звязаны з асноўным зместам сказа і суправаджаюцца больш працяглымі паў­замі на стыку з яго членамі: Каля Нёмана,— а ён працякаў тут зусім недалёка,— чуліся галасы дзяцей (Я. Колас). Малая дзяўчынка Галя,— якая плакала,— згубіла сваю маці (І. Мележ);

дужкамі, калі маюць самую развітую будову, лагічна не выдзяляюцца, надзвычай слаба звязаны з асноўным зместам сказа, служаць у якасці заўваг, удакладненняў і пад. і суправаджаюцца асабліва працяглымі паўзамі на стыку з яго членамі: Бараноўскія (тры хлопцы як дубы) былі дома (А. Гурло). Узялі мы вуды, кацялок для юшкі, сачок (на ўсякі выпадак) і рушылі на рыбалку (А. Якімовіч). Мы, дзеці, сядзелі на нашым бярвенні (бацька збіраўся ставіць новую хату і таму навазіў ужо многа лесу) і рабілі сабе свістулькі з вярбовых пруткоў (Я. Сіпакоў) [3].

Гласарый

Пабочныя канструкцыі — словы, словазлучэнні і сказы, якія выражаюць розныя адценні адносінаў моўцы да зместу выказвання, да рэчаіснасці.

Устаўныя канструкцыі — словы, словазлучэнні ці сказы, якія ўдакладняюць, дапаўняюць, пашыраюць, раскрываюць, тлумачаць сэнс усяго сказа ці яго асобных членаў; паказваюць на абставіны, якія абумоўліваюць або суправаджаюць асноўнае паведамленне; служаць мімаходнай заўвагай ці своеасаблівай рэмаркай да асноўнага паведамлення.