Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

Пытанні для самападрыхтоўкі

    1. Якімі знакамі прыпынку выдзяляюцца пабочныя словы, спалучэнні слоў, сказы?

    2. Што выражаюць устаўныя словы, словазлучэнні і сказы?

    3. Якімі знакамі прыпынку выдзяляюцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы?

Тэма 6

Пунктуацыя ў складаназлучаных сказах

1.1 Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах

Складаназлучаныя сказы — сказы, прэдыкатыўныя часткі якіх з’яўляюцца сінтаксічна раўнапраўнымі, аб’ядноўваюцца злучальнымі злучнікамі і выражаюць розныя віды сінтаксічных адносін: Уздоўж дарогі чынна з краю слупы стаяць у два рады1, і, нібы гуслі-самаграі, звіняць іх струны-правады2 (Я. Колас).

Коска ў складаназлучаным сказе:

1. Коскай аддзяляюцца часткі складаназлучаных сказаў, якія аб’яднаны злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), дый (ды і), або (альбо), ці: Ідуць ад кожнага перона на ўсход і захад цягнікі, і ад апошняга вагона далёка свецяць аганькі (С. Грахоўскі).

2. Перад злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), або, ці коска не ставіцца:

  • калі ў складаназлучаным сказе (звычайна ў пачатку) ёсць агульны член, які адносіцца да першай і да другой частак, або агульная часціца ці пабочнае слова: Дзе-нідзе ў гародчыках, ля ганкаў чырванелі вясновыя кветкі і зацвітаў бэз (В. Быкаў). Праз нейкі час вецер разагнаў хмары ў вышыні і дождж сціх (І. Мележ).

  • калі часткі складаназлучанага сказа з’яўляюцца безасабовымі (аднароднымі па значэнні), няпэўна-асабовымі або намінатыўнымі сказамі, а таксама калі маюць форму пытальных, пабуджальных ці клічных сказаў: Цішыня і прастор (Э. Агняцвет). Колькі радасці і колькі захаплення!

  • калі выказнік або яго звязка апушчаны ў другой частцы (бо яны ёсць у першай частцы): Сонца будзе свяціць і трава зеляніцца (В. Каваль);

  • калі дзейнік другой часткі выражаны азначальным займеннікам сам, якім узмацняецца дзейнік першай часткі: Крушынскі спыніў каня і сам стаў азірацца навокал (З. Бядуля).

3. Коскай аддзяляюцца часткі, якія аб’яднаны ў складаназлучаны сказ злучнікамі але, а, ды (у значэнні «але»), ж (жа), аж, аднак, затое, толькі і інш.: Наводдалек чуліся стрэлы, але тут было ўжо ціха (І.Мележ). І чужому навучайся, ды свайго не цурайся (Прыказка). На вуліцы скрыпка грае, мяне ж маці не пускае (Народнае).

4. Коскай аддзяляюцца часткі, якія аб’яднаны ў складаназлучаны сказ пры дапамозе паўторных злучнікаў і.... і, ні.... ні, то.... то, не то.... не то, або (альбо).... або (альбо), ці.... ці, ці то.... ці то: І хвалюецца пшаніца, і дрыжыць пяшчотна гай (П. Броўка). Ці то стогне бура, ці то віхор гуляе [9 Закон, с. 106-107].

Працяжнік у складаназлучаным сказе ставіцца, калі другая частка паказвае нечаканы вынік, рэзкае супрацьпастаўленне ў адносінах да першай або паміж часткамі выражаецца хуткая змена падзей: Узмах — і плёснулася недзе на сярэдзіне [ракі] блясна (І. Шамякін); Так, бывае, ліст за ліст чапляецца, чапляецца — і на зямлю ўжо сыплецца жоўтая замець (А. Дзятлаў).

Гласарый

Складаназлучаныя сказы — сказы, прэдыкатыўныя часткі якіх з’яўляюцца сінтаксічна раўнапраўнымі, аб’ядноўваюцца злучальнымі злучнікамі і выражаюць розныя віды сінтаксічных адносін.