Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

1.2 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльнымі словамі

Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца абагульняльныя словы — яны маюць больш шырокае значэнне і суадносяцца з аднароднымі членамі як родавае і відавое паняцці. Яны выконваюць у сказе тую ж сінтаксічную ролю, што і члены аднароднага рада, выражаюцца найчасцей займеннікамі ўсё (гэта ўсё), усе, кожны, ніхто, нішто, а таксама назоўнікамі, прыслоўямі, дзеясловамі, спалучэннямі слоў: Ад снегу і ветру трасецца ўсё на свеце: вёска, ферма, платы і белы лог ля ракі (І. Пташнікаў).

Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі сказа, то пасля яго ставіцца двукроп’е: Усё рыхтуецца да сну: само сонца, і далёкі лес, і жыта за завулкам-пагонам, і луг, і рэчка, і людзі, і вецер (М. Лупсякоў). Калі ж яно стаіць пасля аднародных членаў сказа — перад ім ставіцца працяжнік: Сінява вады, свежы вецер, своеасаблівыя пахі рыбы і перапрэлых водарасцяў — усё было прыгожае, незвычайнае (П. Гамолка).

Калі сказ не канчаецца аднароднымі членамі, то пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі ставіцца двукроп’е, а пасля аднародных членаў — працяжнік: Жывое асяроддзе: жывёлы, птушкі, расліны — акружаюць нас навокал (В. Вольскі).

Калі пасля абагульняльнага слова стаяць словы напрыклад, а іменна, то перад імі ставіцца коска, пасля іх — двукроп’е: На ўроках мовы праводзяцца розныя віды работ, напрыклад: дыктанты, сачыненні, ізлажэнні (ТСБМ).

Калі пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам стаіць пабочная канструкцыя (адным словам, карацей кажучы і інш.), то перад ёй ставіцца працяжнік, а пасля яе — коска: Начны лес, ціхі, ледзь улоўны гул маразявых сосен, цішыня лясных нетраў — адным словам, усё аддавалася зямлі (П. Галавач) [17].

Гласарый

Аднародныя члены сказа — гэта такія члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго члена сказа і характарызуюцца інтанацыяй аднароднасці.

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Калі азначэнні аднародныя? Якія знакі прыпынку ставяцца пры аднародных (дапасаваных і недапасаваных) азначэннях?

  1. У якіх выпадках азначэнні неаднародныя?

  1. У якім выпадку аднолькавыя члены сказа хоць і адносяцца да агульнага для іх слова, аднароднымі не з'яўляюцца?

  2. Якая роля абагульняльных слоў пры аднародных членах?

  3. Якія знакі прыпынку ўжываюцца пры аднародных членах з абагульняльнымі словамі?

Тэма 3

Пунктуацыя пры адасобленых членах сказа

1.1 Знакі прыпынку пры адасобленых дапасаваных і недапасаваных азначэннях

Адасабленне трэба разглядаць як спецыфічны сродак сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, пры дапамозе якога падкрэсліваецца, выдзяляецца сэнсавая функцыя спалучэння слоў ці асобнага слова ў адносінах да іншых слоў сказа.

Адасабленне азначэнняў [4, с. 220]:

Правілы

Прыклады

коскай (-амі)

дапасаваныя азначэнні, выражаныя адным або некалькімі прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі, звычайна аддзяляюцца, калі стаяць пасля азначаемага слова і не маюць цеснай сувязі па сэнсу і інтанацыі з ім

На дварэ імжыць дождж, холодны, восеньскі (Крап.)

дапасаваныя азначэнні заўсёды адасабляюцца, калі стаяць перад азначаемым словам, якое выражана асабовым ці азначальным займеннікам

Радасная здагадка азарае мяне, і, здзіўлены, я паволі ўстаю ў акопе (В.Б.). Задаволеныя, усе весела ўсміхаліся (Гур.)

дапасаваныя азначэнні адасабляюцца, калі стаяць перад азначаемым словам, выражаным назоўнікам, толькі пры інтанацыйным і сэнсавым выдзяленні гэтых азначэнняў і набыцці імі дадатковага акалічнаснага значэння

Пакрытыя тоўстым пластом снегу, галіны дрэў гнуліся да самай зямлі (К-с)

Але: Шчаслівыя дзеці ідуць па вуліцы (Кр.)

дапасаваныя азначэнні, якія стаяць у сярэдзіне сказа і ўдакладняюць папярэдняе азначэнне, заўсёды адасабляюцца

На тым, лугавым, беразе ракі гарэў вялікі касцёр (Шам.)

недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах, адасабляюцца, калі адносяцца да асабовага займенніка

У белай сукенцы, з белым капялюшыкам на галаве, яна мне адразу кінулася ў вочы (І.Н.)

недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах, адасабляюцца, калі адносяцца да ўласнага імені

Іван Кузьміч, з неразлучнай люлькай у зубах, глядзіць на мяне (Я.Бр.)

недапасаваныя азначэнні адасабляюцца, калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі

З выгляду гэта быў падлетак, худы, даўгарукі, з тонкай шыяй (І.М.)