Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

1.3 Правапіс суфіксаў дзеясловаў

1. Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): дэградаваць, арыентаваць, цытаваць, іранізаваць, кантактаваць, ліквідаваць, ваенізаваць, кантраляваць, рэканструяваць, дыскутаваць, фінішаваць.

2. Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:

  • калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць — буксаваць, газіраваць — газаваць, камандзіраваць — камандаваць, фарміраваць — фармаваць, апаніраваць — апанаваць;

  • калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабіраваць, курыраваць, лавіраваць, дэкарыраваць, сервіраваць, фантазіраваць, лакіраваць, штудзіраваць, мусіраваць, татуіраваць і інш.;

  • калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, пасівіраваць, аксідзіраваць, зандзіраваць, сталіраваць, дэмпфіраваць, юзіраваць, юсціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць.

У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіраваць — дэмаскаваць, акупіраваць — акупаваць, курсіраваць — курсаваць, калькіраваць — калькаваць, базіраваць — базаваць.

3. Суфікс -ава- (-ява-) пішацца ў неазначальнай форме і формах прошлага часу тых дзеясловаў, якія ў першай асобе адзіночнага ліку губляюць гэты суфікс і заканчваюцца на -ую (-юю): галасую — галасаваць, галасаваў, галасавала, галасавалі, начую — начаваць, малюю — маляваць, даследую — даследаваць.

4. Суфікс -іва- (-ыва-) пішацца ў неазначальнай форме і асабовых формах цяперашняга часу дзеяслова, а таксама ў формах прошлага часу незакончанага трывання пасля збегу зычных, апошні з якіх л, р або н: падкрэсліваць, падкрэсліваю, падкрэсліваў, падкрэслівалі; падтрымліваць, адыгрываць, выветрываць, запэўніваць, адрозніваць.

5. Суфікс -ва- пішацца ў астатніх выпадках: выконваць, выконваю, выконваў, выконвалі; адказваць, вымешваць, заканчваць, загадваць, падстрэльваць, раздумваць, зацярушваць, дагульваць, размяркоўваць, забінтоўваць, распілоўваць.

У дзеясловах выйграваць і прайграваць пішацца суфікс -ава-.

6. Калі неазначальная форма дзеяслова закончанага трывання заканчваецца на -іць або -яць з папярэдняй галоснай, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам -ва- пішацца й: супакоіць — супакойваць, напаіць — напойваць, склеіць — склейваць; засеяць — засейваць, абсмяяць — абсмейваць, настаяць — настойваць.

7. Суфікс -ен- пішацца ў дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў на -іць, -ці: адчынены, супакоены, накормлены, куплены, зроблены, пазнаёмлены, заклеены, спалены; звезены, прынесены, заведзены, спрадзены.

8. Пры чаргаванні ў аснове дзеяслова [с’] — [ш], [з’] — [ж], [ц’] — [ч], [дз’] — [дж] у дзеепрыметніках пішацца суфікс -ан-: насіць — ношаны, уразіць — уражаны, запрасіць — запрошаны, круціць — кручаны, апярэдзіць — апярэджаны.

9. Спалучэнне галоснай я дзеяслоўнай асновы з суфіксам дзеепрыметнікаў -н- пішацца ў тых дзеепрыметніках, якія ўтвораны ад дзеясловаў на -яць-: пасеяны, развеяны, змуляны, аблаяны, абстраляны, павыдумляны, абмяняны (ад абмяняць) [9 Закон, с. 29-39].