Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

1.2 Знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках

Адасабленне прыдаткаў [4, с. 221]:

Правілы

Прыклады

коскай (-амі)

выражаныя назоўнікамі ці назоўнікавымі словазлучэннямі, калі стаяць пасля азначаемага слова

Ціха дрэвы штось гутораць, веку выхаванцы (К-с.)

выражаныя назоўнікамі, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго

Прыход Зарубы, фельчара, памог падняцца Януку (М.Т.)

выражаныя назоўнікамі ці назоўнікавымі словазлучэннямі, якія адносяцца да асабовага займенніка

Ёй было прыемна, што ён, такі сур'ёзны чалавек, заўважыў яе, зялёную настаўніцу, і пажадаў ёй поспехаў (Дамаш.)

выражаныя субстантыўнымі прыметнікамі (ласкальнымі ці зневажальнымі)

Гнаў гэту думку ад сябе Крушына, але, проклятая, вярталася ізноў (Зар.)

выражаныя ўласным назоўнікам са словамі па прозвішчы, па мянушцы і інш., якія стаяць пасля азначаемага слова

Пажылы мужчына, па прозвішчы Хмель, ехаў у млын (К-с)

выражаныя ўласным назоўнікам толькі тады, калі ўдакладняе азначаемае слова і суправаджаецца выдзяляльнаи інтанацыяй

Мой лепшы таварыш, наводчык Пятроў, выдатна навёў кулямёт (Бр.)

разам са злучнікамі ці, як, або, гэта значыць, якімі звязваюцца з азначаемым словам

У беларускіх лясах гняздзіцца жаўна, або чорны дзяцел (В.В.)

працяжнікам (-і)

заўсёды, калі ў сказе ўскладненай будовы ёсць свае знакі прыпынку

Якраз год таму, летась, па прасохлых сцежках, напрамік цераз поле, прыйшоў быў з суседняй вёскі — Цёмнага бору — шчуплы і худы чалавек — Сцяпан Юрчык (К.Ч.)

можа, калі яны маюць паясняльны характар і перад ім можна ўставіць словы а іменна, гэта значыць

З ініцыятывы і фундацыі Ефрасінні была пабудавана царква Спаса — унікальны помнік мураванага дойлідства Беларусі (С.Т.)

калі да аднаго назоўніка адносяцца некалькі прыдаткаў, яны выдзяляюцца працяжнікамі (другі можа быць апушчаны, заменены коскай), а паміж імі, як аднароднымі членамі сказа, ставіцца коска

Шырокі — тутэйшы настаўнік, загадчык двухкласнае школы, (—) быў шырокім не толькі па прозвішчы, але і па сваей фігуры, і па сваёй натуры, і нават па размаху гульні ў карты (К-с.)

1.3 Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях

Адасабленне акалічнасцей, выражаных [4, с. 222–223]:

Правілы

Прыклады

дзеепрыслоўем

звычайна аддзяляюцца коскай, калі стаяць пасля паясняемага выказніка, калі не страчваюць значэнне дадатковага дзеяння

Па-над прасторамі ракі гудуць, прачнуўшыся, гудкі (М.Т.)

звычайна аддзяляюцца коскай, калі стаяць перад паясняемым выказнікам, калі не страчваюць значэнне дадатковага дзеяння

Лежачы, разважаў аб падзеях гэтай ночы і аб выніках гэтых падзей (К-с.)

якія стаяць пасля злучальнага ці падпарадкавальнага злучніка або злучальнага слова, выдзяляюцца коскамі, не ўключаючы злучнік

Хлопец ідзе і, усміхаючыся, гучна вітаецца.

дзеепрыслоўным зваротам

адасабляюцца заўсёды, незалежна ад іх месца ў сказе

Спявала, дажынаючы збажыну, і Ганна, якой час ад часу памагала, падгалошвала мачыха (І.М.)

адасабляюцца разам з часціцамі нават, амаль, якія стаяць перад імі

Ён быў радасны, нават не думаючы чаму.

могуць адасабляцца працяжнікамі, калі сэнсава-інтанацыйна выдзяляюцца

Не даўшы слова — крапіся, а даўшы — дзяржыся (Прык.)

не адасабляюцца, якія з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа да неадасобленых акалічнасцяў-прыслоўяў і злучаны з імі спалучальнымі злучнікамі

Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця (Бяд.)

не адасабляюцца, якія маюць цэласны, непадзельны сэнс і, як правіла, з’яўляюцца фразеалагізмамі

Я так вывучыў гэту сцежку, што мог ісці па ёй заплюшчыўшы вочы (Сач.)

назоўнікам з прыназоўнікам

адасабляюцца акалічнасці ўступкі, якія выражаны назоўнікам з прыназоўнікавым спалучэннем нягледзячы на, дзякуючы і стаяць перад паясняемым выказнікам

Нягледзячы на даволі багатую літаратуру пра Ф. Скарыну, абставіны яго жыцця увогуле малавядомы.

могуць адасабляцца, калі ў іх складзе вытворныя прыназоўнікі або прыназоўнікавыя спалучэнні ў сувязі з, згодна з, з прычыны, у адпаведнасці з і інш.

З прычыны слабога здароўя, ён увесь час сядзеў дома (М. З.). Насуперак жаданню, Лабановіч доуга не мог заснуць (К-с)