Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

Гласарый

Складаназалежныя сказы — гэта сказы, у якіх прэдыкатыўныя часткі (галоўная і даданая) звязаны падпарадкавальнай сувяззю і паміж імі выражаюцца розныя віды сінтаксічных адносін.

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Якія сказы называюцца складаназалежнымі?

  1. Якімі знакамі прыпынку раздзяляюцца часткі ў складаназалеж­ных сказах?

  1. Калі паміж часткамі складаназалежнага сказа коска не ставіцца?

  2. Калі паміж часткамі складаназалежнага сказа ставіцца коска?

Тэма 8

Пунктуацыя ў бяззлучнікавых складаных сказах

1.1 Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах

Бяззлучнікавыя складаныя сказысказы, арганізаваныя з сінтаксічна раўнапраўных або нераўнапраўных прэдыкатыўных частак, якія аб’яднаны бяззлучнікавай сувяззю: Пасля адлігі закруціў мароз1, ударыла ў сцены завіруха2, шыпшыннік за маім акном аброс празрыстым, лёгкім лябядзіным пухам3 (С. Грахоўскі); Няма народаў малых1 — бываюць малыя паэты2(Р. Баравікова).

Калі ў бяззлучнікавым сказе паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці або паслядоўнасці дзеяння, звычайна ставіцца коска: Яшчэ горача свяціла сонца, зусім па-летняму дрыжала сіняватая смуга над пыльнай дарогай, у кустах крушыны свісталі вясёлыя дразды (І. Навуменка).

Кропка з коскай ставіцца, калі прэдыкатыўныя часткі развітыя, маюць свае знакі прыпынку або не маюць цеснай сэнсавай сувязі: Адшумела лета каласамі, у паплавах зялёных адцвіло; журавы на поўдзень пад крыламі паняслі ліпнёвае цяпло (А. Кулакоўскі).

Двукроп’е ў бяззлучнікавым сказе ставіцца:

— калі другая частка паясняе, тлумачыць сэнс першай (можна ўставіць а іменна): Дае прырода зноў урокі нам: не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць (П. Панчанка);

— калі ў другой частцы змяшчаецца прычына таго, пра што паведамляецца ў першай частцы (можна ўставіць словы бо, таму што): Дзень сягоння ў хаце шчаслівы: дарагія прыехалі госці (К. Буйло);

— калі паміж часткамі можна ўставіць словы і ўбачыў (бачу), што; і пачуў (чую), што; і адчуў (адчуваю), што: Аглянуўся: кусцікі згінулі ў процьме ночы (Ц. Гартны);

— калі другая частка змяшчае ў сабе прамое пытанне: Спрэчка пачалася нечакана: што смачней з усіх вядомых страў? (Панч.);

— калі першая частка з’яўляецца абагульняльнай да наступных: Усё навокал было знаёмае і звычайнае: даверліва шапацелі грушы, дрымотна чарнелі на могілках купы вербаў і акацый, шарэў ледзь відна туман на балоце (І. Мележ).

Працяжнік ставіцца, калі:

— паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаецца хуткая змена падзей (можна ўставіць злучнік і): Раптам бліснула маланка — стала відна, як удзень (С. Грахоўскі);

— у другой частцы паказваецца вынік, вывад, заключэнне з таго, пра што гаворыцца ў першай частцы (можна ўставіць злучнікі так што, таму): Прыйшло лета — няма калі спаць (У. Дамашэвіч);

— паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаецца супастаўленне, якое падкрэсліваецца з асаблівай сілай (можна ўставіць злучнікі а, але): Каса не косіць — каса брые (Я. Колас). Калі супастаўленне афармляецца суадноснымі словамі то не — гэта, то не — то і пад., то прэдыкатыўныя часткі раздзяляюцца коскай з працяжнікам: То не першая пароша запарошыла загон, — гэта поле прыхарошыў кучаравы сіні лён (А. Бялевіч);

— змест другой часткі параўноўваецца са зместам першай (можна ўставіць злучнікі як, быццам, як быццам): Камбайны ідуць — караблі плывуць;

— у першай частцы паказваецца час ці ўмова дзеяння, якое адбываецца ці адбудзецца ў другой частцы (можна ўставіць злучнік калі — то): А пойдзе ў танец Галачка — пастой ды паглядзі (Я. Брыль);

— у сказе выражаюцца далучальныя адносіны, другая частка пачынаецца словамі гэта, то, так, такі, вось што і інш.: Андрэй быў у добрым гуморы — гэта адразу кідалася ў вочы (А. Зарыцкі) [9, с. 108].