Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. У чым асаблівасці ўжывання часціц не і ні?

  2. Пералічыце правілы асобнага напісання часціц не і ні з рознымі часцінамі мовы.

  3. Пералічыце правілы напісання разам часціц не і ні з рознымі часцінамі мовы.

Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі Асноўная літаратура

  1. Буракова, М.У. Беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя / М. У. Буракова В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава, пад рэд. В. А. Ляшчынскай. М-ва адукац. РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 237 с.

  2. Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. — Мінск : Выш. шк., 2005. — 316 с.

  3. Новае ў беларускай арфаграфіі. Правілы. Заданні. Тэсты. Слоўнік : вучэбны дапаможнік / У. І. Куліковіч. — Мінск : Новое знание, 2009. — 104 с.

  4. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. — Мінск : Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. — 144 с.

Дадатковая літаратура

  1. Бурак, Л. I. Сучасная беларуская мова: Арфаграфія і пунктуацыя: Практыкум / Л. I. Бурак, I. Л.Бурак. — Мінск : Універсітэцкае, 1993. — 247 с.

  2. Камароўскі, Я. М. Сучасная беларуская арфаграфія / Я. М. Камароўскі. — Мінск, 1985.

  3. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія: Вучэб. дапам. / М. Ц. Кавалёва, А. К. Юрэвіч, Ф. М. Янкоўскі [і інш.]. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск : Выш. шк., 1993.

  4. Сучасная беларуская мова : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск : Выш. шк., 2006. — 559 с.

  5. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. — Мінск : Універсітэцкае, 1996. — 654 с.

Слоўнікі

    1. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / І. У. Кандраценя, Л. П. Кунцэвіч; Інстытут мовы і літаратуры НАНБ; пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: ТетраСистемс, 2009. — 704 с.

    2. Баршчэўская, А. Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад. А. Л. Баршчэўская, Л. П. Баршчэўскі. — Мінск : Радыёла-плюс, 2010. — 560 с.

МОДУЛЬ 2

Пунктуацыя

Мэта — сістэматызаваць веды пра асаблівасці беларускай пунктуацыі.

Задачы:

  • фарміраваць навыкі распазнавання ў тэкстах пунктаграм, абгрунтавання правільнасці напісання ў адпаведнасці з пэўным правілам;

  • пазнаёміць студэнтаў з дапаўненнямі, якія ўнесены ў беларускую пунктуацыю 2008 года ў параўнанні з правіламі 1959 г.;

  • праводзіць назіранні над пунктуацыйным афармленнем не толькі асобных сказаў, але і цэлых урыўкаў з лепшых твораў сучаснай мастацкай літаратуры.

Тэма 1

Пунктуацыя як сістэма пастаноўкі знакаў прыпынку. Знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам

1.1 Пунктуацыя як сістэма пастаноўкі знакаў прыпынку. Роля пунктуацыі ў афармленні пісьмовай мовы

Пунктуацыя — важны сродак афармлення пісьмовай мовы. Пунктуацыяй (лац. рunctum — кропка) называюць сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстання ў пісьмовай мове.

Ужыванне пунктуацыйных знакаў засноўваецца на двух прынцыпах: сэнсавым і граматычным (сінтаксічным). У залежнасці ад сэнсу, напрыклад, мы ставім у канцы сказа кропку, пытальнік ці клічнік: 1. Раніца цёплая. 2. Раніца цёплая? 3. Раніца цёплая! На сінтаксічным прынцыпе (у залежнасці ад будовы сказа) заснавана, напрыклад, пастаноўка працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам, коскі ў складаным сказе і г. д.

Сэнсавая і граматычная асновы пунктуацыі часта сумяшчаюцца. Напрыклад, пастаноўка двукроп’я ў бяззлучнікавым сказе заснавана на сэнсавых узаемаадносінах паміж часткамі сказа і на яго будове.

У вуснай мове важным сродкам афармлення выказвання выступае інтанацыя (рытмамелодыка). Дзякуючы рытмамеладычнаму малюнку вуснай мовы мы дакладна ўспрымаем сэнс выказвання і яго сінтаксічную структуру. Інтанацыя, суправаджаючы сэнсавае і сінтаксічнае чляненне мовы, служыць, такім чынам, дадатковым паказчыкам ужывання знакаў прыпынку.

Сістэма знакаў прыпынку, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, складаецца з наступных графічных адзінак: кропкі [.], пытальніка [?], клічніка [!], шматкроп’я [...], коскі [,], кропкі з коскай [;], двукроп’я [:], працяжніка [—], дужак () і двукосся [«»]. Некаторыя з гэтых знакаў прыпынку спалучаюцца і ўтвараюць састаўныя знакі прыпынку, якімі з’яўляюцца коска з працяжнікам [,—], пытальнік з клічнікам [?!], пытальнік са шматкроп’ем [?..], клічнік са шматкроп’ем [!..], пытальнік і клічнік са шматкроп'ем [?!.].

Знакі прыпынку бываюць раздзяляльныя і выдзяляльныя.

Раздзяляльныя знакі прыпынку служаць для аддзялення самастойных сказаў у тэксце або асобных членаў простага сказа ці састаўных частак складанага сказа. У канцы самастойных сказаў ставяцца кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е або розныя спалучэнні гэтых знакаў прыпынку: Песнямі ўслаўлю сваімі наша жыццё маладое (Я. Купала). Хто не любіць адпачынку на зялёных лугах? (М. Лынькоў). Шчасце ідзе па маёй старане! (Ц.Гартны).

Для раздзялення асобных членаў простага сказа і састаўных частак складанага сказа ўжываюцца коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік і коска з працяжнікам: Над палямі, лугамі, садамі зноў у вырай ляцяць жураўлі (П.Прыходзька.). Гартоўным народам подымем новыя дні; залатых ураджаяў зару збяруць у снапы маторы рукамі стальнымі; і вёснамі будзе цвісці маладымі, вясёлкамі песняў мая Беларусь (М. Танк). На ўсходзе заружавела зара: канчалася кароткая летняя ноч (І.Шамякін).

Раздзяляльныя знакі прыпынку могуць быць адзіночныя і паўторныя. У якасці адзіночных ўжываюцца ўсе раздзяляль­ныя знакі, а паўторных — толькі коска і кропка з кос­кай, якія звычайна аддзяляюць адпародныя члены простых сказаў і састаўныя часткі складаназлучаных ці бяззлучнікавых складаных сказаў.

Выдзяляльныя знакі прыпынку служаць для выдзялення са структуры сказа асобных яго частак (адасобленых членаў, параўнальных зваротаў, звароткаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, простай мовы), якія маюць дадатковае значэнне ў раскрыцці агульнай думкі. Да гэтых знакаў прыпынку адносяцца коска, працяжнік, коска з працяжнікам, дужкі і двукоссе, якія ўжываюцца ў парным выглядзе: Засвяціў, як цудны сон, лён шаўковым валакном (Я. Купала). Прыгожы вы, калгасныя палі, сваім багаццем і сваёй красою (П. Броўка). Калі выдзяляемыя члены знаходзяцца не ў сярэдзіне, а ў пачатку ці ў канцы сказа, то замест выдзяляльнага знака прыпынку (коскі, працяжніка ці коскі з працяжнікам) на стыку самастойных сказаў ставіцца раздзяляльны знак прыпынку, які патрабуецца зместам, граматычнай будовай і інтанацыйным афармленнем сказа: Ноч. Цішыня. Нібы казачныя асілкі, стаяць магутныя дубы, аблітыя скупым святлом месяца (В. Каваль). У яе былі нейкія непрыемнасці — у каго іх няма! (У. Шахавец). Яна хвалюецца,— як і кожная маці (В. Хомчанка). Дужкі і двукоссе заўсёды ўжываюцца ў парным выглядзе незалежна ад таго, дзе знаходзіцца канструкцыя, якую яны афармляюць: Буслы над возерам замёрлі (нас ахапіла цішыня) (П. Глебка).

Адзін і той жа знак прыпынку можа адначасова выконваць і раздзяляльную, і выдзяляльную функцыі. Так, у складаным сказе Скажы мне, дарога, хто ездзіць табою (Я. Колас) коска, якая стаіць пасля назоўніка дарога, аддзяляе адну састаўную частку ад другой і адначасова выдзяляе гэты назоўнік, таму што ён ужываецца ў ролі зваротка.

Знакі прыпынку ў сучаснай беларускай мове мнагазначныя. I таму натуральна, што дзесяці простых і пяці састаўных знакаў прыпынку зусім дастаткова для таго, каб дакладна перадаваць на пісьме сэнсавыя, граматычныя і інтанацыйныя асаблівасці любога тэксту [3].