Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

Гласарый

Адасабленне — спецыфічны сродак сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, пры дапамозе якога падкрэсліваецца, выдзяляецца сэнсавая функцыя спалучэння слоў ці асобнага слова ў адносінах да іншых слоў сказа.

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Якія члены сказа могуць адасабляцца?

  1. Пералічыце выпадкі адасаблення дапасаваных азначэнняў.

  1. Пры якой умове адасабляецца прыдатак? Якія знакі прыпынку ставяцца пры ім?

  2. Пры якой умове адасабляюцца акалічнасці?

  3. Пералічыце выпадкі адасаблення ўдакладняльных членаў сказа.

Тэма 4

Пунктуацыя пры параўнальных зваротах і зваротках

1.1 Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах

Параўнальнымі зваротамі называюцца словы і словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест усяго выказвання або пэўнага члена сказа: Высцілаецца роўны прастор, быццам стэп неаглядны, навокал (П. Глебка).

Параўнальныя звароты даюць магчымасць ярчэй і наглядней ахарактарызаваць прадмет (дзеянне) ці яго прымету шляхам супастаўлення, параўнання іх з больш тыповым носьбітам той ці іншай якасці, уласцівасці, з больш тыповай прыметай.

Коска пры параўнальных зваротах:

1. Параўнальныя звароты, якія пачынаюцца злучнікамі як, бы, як бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам, што, як і, чым, выдзяляюцца коскамі: Поле, нібыта падковай, акружана лесам (І. Навуменка). Зоры высыпаюць, бы іней...(Я. Колас).

2. Выдзяляюцца коскамі спалучэнні слоў як адзін, як правіла, як звычайна, як знарок, як цяпер, як заўсёды і інш.: Мы па сігналу ваеннай трывогі ўсе, як адзін, уставалі на бой (П. Глебка). Каля магазіна, як заўсёды, збіраюцца вяскоўцы.

3. Пры параўнальных зваротах са злучнікамі як, як быццам, чым і іншых у шэрагу выпадкаў коска не ставіцца.

Коска не ставіцца перад злучнікамі як і чым у спалучэннях больш як (не больш як), больш чым (не больш чым), менш як (не менш як), менш чым (не менш чым), не бліжэй як, не далей як, не часцей як, не радзей як, не іначай як, усё роўна як і інш., якія выражаюць абмежаванне ў прасторы, часе, колькасці: Абоз расцягнуўся больш як на вярсту (Я. Колас).

У такіх спалучэннях коска перад як і чым ставіцца тады, калі яны сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца: Лес патрэбен людзям не меней, чым хлеб (І. Навуменка). Людзей у лесе было больш, як грыбоў (Я. Колас).

4. Не выдзяляюцца коскамі:

  • устойлівыя выразы са злучнікам як: як мага, як след, як мае быць, як належыць, як не ў сябе і інш.: Трэба як належыць рыхтавацца ў дарогу.

  • устойлівыя параўнанні з як: відна як днём, гол як сакол, растаў як снег, лопнуў як мыльны пузыр, прыстаў як смала, стаіць як укопаны, расце як на дражджах, адчуваць сябе як дома, усе як на падбор, як на іголках і інш.

5. Не выдзяляюцца коскамі параўнальныя звароты, якія з’яўляюцца іменнай часткай выказніка: Яны для мяне як бацькі (В. Быкаў). Ты як песня тая (Я. Пушча).

6. Коска не ставіцца перад параўнальным зваротам, калі перад ім ёсць часціца не або прыслоўі зусім, амаль: Міхась трымаўся не як сталы чалавек (Я. Колас). Яны адчувалі сябе амаль як дарослыя людзі (Я. Колас).

7. Не выдзяляюцца коскамі звароты з як, калі яны ўжываюцца са значэннем «у якасці» або са значэннем тоеснасці: Чмаруцьку ведаюць усе як чалавека з фантазіяй (М. Лынькоў). Гэта кніга выдадзена як дапаможнік для студэнтаў [9, с. 83–85].