Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

Парадак арфаграфічнага разбору

  1. Адзначыць арфаграмы.

  2. Вызначыць сутнасць напісання.

  3. Назваць правіла, на якім грунтуецца напісанне.

Лёгкія крокі на вузкай сцяжынцы (Бр.)

Лёгкія, вузкай — правапіс звонкіх зычных перад глухімі ў сярэдзіне слова. Правіла: звонкія зычныя ў сярэдзіне слова перад глухімі на пісьме захоўваюцца незалежна ад вымаўлення. Правяраем: лёгенькі, вузенькі. Вузкай — правапіс прыстаўных зычных. Правіла: прыстаўны зычны в пішацца перад каранёвым у. Сцяжынцы — правапіс галосных е, я. Правіла: у першым складзе перад націскам замест е пішацца я (сцежка). Сцяжынцы — правапіс мяккага знака. Правіла: мяккі знак не пішацца пасля мяккіх зычных дз, з, с, ц перад мяккімі, калі пры змяненні слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі (сцяжынцы — сцежка, сцежачка) [2, с. 86].

Гласарый

Арфаграма — гэта такое напісанне сло­ва, якое выбіраецца з рада магчымых пры адным і тым жа вымаўленні і адпавядае існуючаму правілу ці традыцыі.

Арфаграфічнае правіла — гэта палажэнне, якое прапануе нарматыўнае напісанне слова ў адпаведнасці з канкрэтным арфаграфічным прынцыпам.

Арфаграфічная памылка гэта замена арфа­грамы іншым знакам пры захаванні аднолькавага вымаўлення слова.

Арфаграфічны прынцып — пэўная заканамернасць, звязаная з нацыянальнай спецыфікай мовы, на аснове якой грунтуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання.

Арфаграфія — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца і распрацоўваюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме (а іншы раз і афіцыйна даецца дазвол на варыянтнасць).

Дыферэнцыйны прынцып служыць для адрознення аднолькавых паводле гучання слоў або іх форм.

Марфалагічны (фанематычны) прынцып — прынцып, сутнасць якога заключаецца ў тым, што знакамі алфавіта абазначаюцца фанемы, якія складаюць даную марфему, незалежна ад таго, у якіх гуках выражаюцца гэтыя фанемы.

Раздзел арфаграфіі — гэта сукупнасць правілаў, заснаваных на пэўных прынцыпах.

Традыцыйнае напісанне — гэта такое напісанне, пры якім выбар літары для абазначэння фанемы ажыццяўляецца не на аснове праверкі моцнай пазіцыяй, а на аснове этымалогіі і традыцыі.

Фанетычны прынцып — такі прынцып напісання слоў, паводле якога гукі перадаюцца на пісьме адпаведна літаратурнаму вымаўленню.

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Што такое арфаграфія?

  2. Што такое арфаграма?

  3. Што такое арфаграфічнае правіла?

  4. Якія прынцыпы правапісу з’яўляюцца асноўнымі ў сучаснай беларускай арфаграфіі?

  5. У чым заключаецца сутнасць фанетычнага прынцыпу правапісу?

  6. Назавіце напісанні, што грунтуюцца на фанетычным прынцыпе.

  7. У чым заключаецца сутнасць марфалагічнага прынцыпу правапісу?

  8. Якія правілы заснаваны на марфалагічным прынцыпе?

  9. У чым заключаецца сутнасць традыцыйнага прынцыпу напісання?

  10. У чым заключаецца сутнасць дыферэнцыйнага прынцыпу правапісу?

Тэма 2

Правапіс галосных

2. 1 Правапіс о, э — а

1. У беларускіх словах о, э пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам яны змяняюцца на а. Гэта з’ява называецца аканнем: бор— баравы, сэрца сардэчны, крэмль краўскі.млё

2. Ненаціскное э захоўваецца ў іншамоўных словах і першай частцы складаных слоў: рэцэпт, тэарэтычны, экскурсія, шэравокі, рэдказубы.

3. Ненаціскное непачатковае э падпарадкавалася аканню ў даўно запазычаных словах: драас, раскады, лтбухгаар, йстмаар, рантмо, саткрэ, сакрарта, ктхараар, тліара(тура), галантаярэ, шангарэ, датныліка, даслікатэ, Шанкаўчэ, шГаак, латаярэ, тчдыспеар, эшанло, льчфеар, аранжаярэ, жажынамчу, кватантра, нжараавы.

4. У некаторых беларускіх словах назіраецца чаргаванне галосных у складах: ро // ры, ло // лы (óпад націс­кам, ы— не пад націскам): дровы // дрытняво, дрыквасе; крошка // крыцьшы; дрогнуць // дрыцьжа; гром // грыцьме, грытымо; брод // брысці; кроў // крывыва і крòцьватачы // крыквацё; бровы // брыво; глотка // глыцьта; блохі // блы.ха

5. У наступных іншамоўных і славянскіх словах у адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем пішацца ы на месцы ненаціскных э ці а: брызент, рысора, дрызіна, рызіна, інжынер, канцылярыя, почырк, арышт, цырымонія, зарыва, марыва, горыч, трывога, чырвоны(ец), хрыбет, хрысціцца, трыснёг (трысцё) і ў вытворных ад іх, а таксама ў словах яблык, яблыня, яблычны [7, с. 24–25].

Новае ў правапісе [8, с. 8]

Правілы-1959

Правілы-2008

§ 23.

У канцавым адкрытым складзе злучэнні іо, йо абазначаюцца літарамі іо (ыо): адажыо, ажыо, імпрэсарыо, какао, радэо; Антоніо, Токіо, Бакачыо, Біль-бао, Ватэрлоо, Мінданао, Рыо-Негра.

2.

Незалежна ад паходжання сло­ва гук [о] у ненаціскных скла­дах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: адажыа, імпрэсарыа, какава, радэа; Антоніа, Вільбаа, Бакачыа, Ва-тэрлда, Мінданаа, Токіа, Рыа-Негра.

Асобнага правіла адносна напісання фіналяў -эль, -эр не было.

§ 5, 11.

Адзначалася толькі, што пасля шыпячых, р, ц (не з т мяккага) і д, т галосныя е, э абазначаюцца на пісьме літарай э: жэтон, рэформа, карцэр, гар-дэроб, грэйдэр, лідэр, ордэн, тэлефон, катэт, катэр.

6.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: грэйдар, камп’ютар, лідар, пэйджар, фарватар, фламастар, шніцаль.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Гендэль, Гюнтэр, Ландэр, Одэр, Манчэстэр, Пітэр, Шапенгаўэр, Юпітэр.