Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Адзначце асаблівасці выкарыстання суфіксаў -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-) у беларускай мове.

  2. Чым абумоўлены выбар утварэння назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -чын- і -шчын-?

  3. Пералічыце выпадкі падвоенага напісання нн у прыметніках.

  4. Акрэсліце выпадкі напісання суфіксаў -ск- і -ств- у прыметніках.

  5. Назавіце асаблівасці ўжывання дзеяслоўнага суфікса -ірава- (-ырава-).

  6. Пералічыце ўмовы выбару суфіксаў пры ўтварэнні дзеяслоўных форм.

Тэма 8

Правапіс не (ня) зрознымі часцінамі мовы

1.1 Ужыванне часціц не і ні

Часціца не — адмоўная.

  1. У адмоўных сказах: Ідзе зямля ў новы век, не супыніць зямлі.

  2. Пры супрацьпастаўленні: Гэта была не хата, а хатка, як з казкі, на курыных ножках.

  3. Пры адмоўным параўнанні: То не гул завірухі мяцежнай і не рокаты ўпартага мора, — гэта Нёман разліўся бязмежна па грудзях Беларусі прасторнай.

Часціца не — сцвярджальная.

  1. Калі ўжываецца з пытальнымі займеннікамі, прыслоўямі, часціцамі: Хто тут не быў на нашай зямлі? Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?

  2. Калі спалучаюцца з часцінамі амаль, ледзь, чуць і з падпарадкавальнымі злучнікамі каб, пакуль: Юля яшчэ не траціла надзей паспець, пакуль не развіднела, у вёску.

  3. Калі паўтараецца двойчы ў састаўным дзеяслоўным выказніку: Я не мог не сказаць вам праўды.

  4. Калі спалучаецца са словамі нельга, немагчыма: Не верыць ім нельга.

Часціца ні — узмацняльная, узмацняе адмаўленне.

  1. У сказах з адмоўем не ці са словамі няма, нельга, немагчыма: Трэція суткі яна не спала ні часіны і ўсё ішла.

  2. У ролі злучніка і пры пералічэнні аднародных членаў сказа: Ні дзед Талаш, ні Мартын Рыль не дагаворвалі сваіх думак да канца, але разумелі адзін аднаго вельмі добра.

  3. У пабуджальных сказах з загаднай інтанацыяй: Ні кроку назад! Ні з месца!

Часціца ні ўзмацняе сцвярджэнне.

1.Калі спалучаецца з займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі: хто ні, што ні, хто б ні, куды ні, як ні…: Хто ні гляне на нас, сам, як май, расцвіце.

Часціца ні ўжываецца ва ўстойлівых зваротах са значэннем няпэўнасці, узмацнення: ні рыба ні мяса, ні жывы ні мёртвы, ні свет ні зара, ні прайсці ні праехаць.

Трэба адрозніваць спалучэнне не раз «шмат разоў» і ні разу «ніколі зусім», не адзін «шмат, некалькі» і ні адзін «ніхто»: Не раз мы ўспамінаем дзяцінства. Ні разу не прапусціла заняткаў. Не адзін дзень ішоў снег. Ні адзін не прыйшоў у дождж [2, с. 214–216].

1.2 Асобнае і злітнае напісанне часціц не (ня) з рознымі часцінамі мовы [4, с. 209–210].

Правілы

Прыклады

Не/ня разам (прыстаўка)

з назоўнікам, прыметнікам, з дзеясловам, з прыслоўем, калі без не не ўжываюцца

невук, недахоп, нянавісць; неабсяжны, непахісны, непарушны; ненавідзець, нездаровіцца, непакоіць; непахісна, неўзабаве, нельга

з назоўнікам, з прыметнікам, з прыслоўем, калі можна падабраць сінонім

няпраўда = мана, хлусня (сін.), непрыяцель = вораг (сін.); невялікі = малы (сін.), невысокі = нізкі (сін.); нялёгка - цяжкі (сін.), нямала = многа (сін.)

з назоўнікам, з прыметнікам, з прыслоўем, калі набываюць супрацьлеглае значэнне

вернасць — нявернасць, уважлівы — няўважлівы, лёгка — нялёгка

з неазначальнымі займеннікамі і прыслоўямі, у якіх е ў прыстаўцы над націскам

нехта, нешта, нейкі; некуды, недзе, некалі, неяк

з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма паясняльных слоў ці супрацьпастаўлення

непрачытаная кніга, недапісаны ліст

з прыметнікам, з дзеепрыметнікам, з прыслоўем, да якіх адносяцца паясняльныя словы са значэннем ступені якасці (вельмі, надта, зусім, выключна, абсалютна, незвычайна і інш.)

вельмі нядобры ўчынак,

зусім нядобрыя словы;

у вышэйшай ступені неабдуманая справа;

надта нядобра, вельмі няўмела

адрознівай: прыстаўка неда- ў назоўніках, у дзеясловах, якія абазначаюць непаўнату дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме

недасол, недабор; недарабіць, недаацаніць

запомні: у прыслоўях: нечакана, неабсяжна, неўзабаве, незадоўга, неўпапад, непадалёк, неўзаметку, няўцям, нехаця, нельга; у прыназоўніку нягледзячы на; у часціцах няўжо, няхай; постфіксе -небудзь (як-небудзь, хто-небудзь) і слове няма.

не асобна (часціца)

пішацца з назоўнікам, з прыметнікам, з прыслоўем, калі ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне

не чалавек, а машына; не дажджлівы, а сонечны; не цёмна, а светла; не памытая, а падмеценая падлога

з прыметнікам, з прыслоўем у форме вышэйшай ступені параўнання

не больш як кілаграм; не дужэйшы за мяне

з назоўнікам, калі ў сказе адмаўляецца што-небудзь

хвароба не радасць

з прыметнікамі, прыслоўямі, калі ў якасці паясняльнага слова выступае займеннік або займеннікавае прыслоўе, якія пачынаюцца з ні

нікому не патрэбны, ніхто не галодны, ні да чаго не здольны

з усімі словамі, часткі якіх пішуцца праз злучок

паступіў не па-сяброўску, зроблена не па-людску, не навукова-папулярны фільм

з кароткімі дзеепрыметнікамі

урокі не падрыхтаваны

з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць паясняльнае слова альбо ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне

не вывучаныя своечасова ўрокі; не прачытаная, а прагледжаная кніга

з дзеясловамі і ўтворанымі ад іх дзеепрыслоўямі

не гаварыць, не прачытаць; не гаворачы, не прачытаўшы

са словамі:

не варта, не трэба, не супраць, не заўсёды, не зусім

часткі выразу не раз

Не раз прыходзілася яму хадзіць праз гэты лес

у зваротах не хто іншы, як; не што іншае, як; не хто іншы, а; не што іншае, а, у складзе якіх ёсць адносныя займеннікі хто, што і азначальны займеннік іншы (хто іншы, што іншае), якія ў спалучэнні з не з’яўляюцца адмаўленнем іх сумеснага значэння

ні разам (прыстаўка)

з адмоўнымі займеннікамі, з прыслоўямі, у якіх ні- без націску

ніхто, нічый, нішто, ніякі, ніколі, нідзе, ніяк, ніадкуль

з прыметнікам, з прыслоўем, з назоўнікам калі без ні не ўжываюцца

нішчымны, нікчэмны; нічагутка, нічога; нікчэмнасць

ні асобна (часціца)

калі займеннік і часціца раздзяляюцца прыназоўнікам

ні з чым, ні з кім, ні ў каго, ні з чыім