Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя па арф. і пунктуацыі.doc
Скачиваний:
350
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
891.39 Кб
Скачать

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Назавіце асаблівасці напісання вялікай і малой літары ў асабовых назвах.

  2. Пералічыце выпадкі напісання вялікай літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў.

  3. Пералічыце выпадкі напісання малой літары ў геаграфічных і астранамічных назвах.

  4. Акрэсліце асаблівасці напісання вялікай і малой літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

  5. Адзначце выпадкі напісання вялікай і малой літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях.

Тэма 6

Правапіс складаных слоў

6.1 Правапіс галосных у складаных словах

Правапіс галосных о, э, а.

1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, бамбасховішча [9, с. 9–10].

Новае ў правапісе [8, с. 15]

Правілы-1959

Правілы-2008

§18.

Захоўваюць у першай частцы о таксама словы на: фота- (фотакартка, фотакопія, фотаздымакі г.д., але: фатаграфія і вытворныя ад яго); мота-(мотапоезд, моталодка, мотаспорт, мотагонкі і т.д., але: матавоз, матацыкл і вытвор­ныя ад іх); што- (штодзённа, штотыднёва, штомесяц).

§ 20.

Заўвага 1. Лічэбнікі сто і дзевяноста ў якасці першай часткі складаных слоў захоў­ваюць сваё напісанне, напрыклад: стодзённы, стотысяч­ны, дзевяностатысячны, дзевяностагадовы; але: стагоддзе.

1.

Літара о захоўваецца ў склада­ных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словоформа, словатворчасць; штодзённы, штомесяц, штогод; фотаздымак, фотакопія, фотаплёнка, фотокамера, фотавыстаўка, Але: фатаграфія і вытворныя ад яго: мотагонкі, мотакрос, мотаспорт, Але: матавоз, ма­тацыкл і вытворныя ад іх.

Згодна з новымі правіламі, у склада­ных словах лічэбнік сто заўсёды мае форму ста: станож­ка, стаметроўка, стагалосы.

2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: аснòвапалажэнне, бавòўнапрадзільны, вòдаразмеркавальнік, вòстракамбінацыйны, вòгнетрывалы, вагòнарамонтны, высòкаідэйны.

У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: азòнастойкі, азòтнакіслы, збòжжасховішча, мангòлазнаўства, мòвазнаўства, мòвазнаўчы, матòразборка, слòватворчасць і інш.

Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.

3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўстойлівы, торфаўборачны.

4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.

Напрыклад: шэсцьсот семсот восемсот, шасцісот сямісот васьмісот, шасцістам сямістам васьмістам, шэсцьсот семсот восемсот, шасцюстамі сямюстамі васьмюстамі, (аб) шасцістах сямістах васьмістах.

5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, рэдказубы, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасцісоты, пяцідзёнка, сямікласнік, васьмігадовы, дзевяціградусны, саракагоддзе, двухсотметровы.

7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор [9, с. 10–11].

Правапіс е, ё, я ў складаных словах.

1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасілка, серпадзюб, землетрасенне, светапогляд, свежавымыты, свежамарожаны [9, с. 12].

Новае ў правапісе [8, с. 17]

Правілы-1959

Правілы-2008

§16.

Складаныя словы з націскам на першым складзе другой часткі пішуцца як простыя, напрыклад: агняцвет, вадаспад, ледарэз, санцапёк, краязнаўчы, жыццярадасны, агнястрэльны, верблюдаводства, земляробства, зернясховішча, палітэхнікум, паліклініка, кантрамарка.

1.

У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім скла­дзе націск у другой частцы: сенакос, сенакасілка, сенажаць, серпадзюб, верхнеазёрскі, свежамарожаны.

Калі першай часткай склада­ных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.

2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлетычны, лёдадрабілка, мёдаварэнне; ледарэз, легкадумна.

3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а — у любым ненаціскным складзе: Вадохрышча, куродым, часопіс, геліёграф, марозаўстойлівы, прыборабудаўнічы.

4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздольны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны; але: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы.

Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўборачны, вогнеўстойлівы.

Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфонд, лясгас [9, с. 13].