Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
менеджмент2..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
387.07 Кб
Скачать

Билет № 5.

5). Крыніцы прававой рэгламентацыі айчыннай бібліятэчна - інфармацыйнай дзейнасці. Сучасная бібліятэка як суб'ект прававога рэгулявання.

Закон аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь.

Закон аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь.

30). Парадак стварэння, рэгістрацыі, рэарганізацыі і ліквідацыі бібліятэк.

Бібліятэкі могуць стварацца на аснове як дзяржаўнай, так і прыватнай форм уласнасці (адпаведна дзяржаўныя і прыватныя бібліятэкі).

Парадак стварэння, дзейнасці, дзяржаўнай рэгістрацыі, рэарганізацыі і ліквідацыі бібліятэк вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Бібліятэка дзейнічае на аснове статута (палажэння). У статуце (палажэнні) бібліятэкі вызначаюцца яе назва, месца знаходжання, статус, від, мэты і прадмет дзейнасці, парадак кіравання дзейнасцю, а таксама змяшчаюцца іншыя звесткі, прадугледжаныя заканадаўствам аб юрыдычных асобах дадзенага віду.

Пры ліквідацыі прыватнай бібліятэкі пераважнае права набыцця яе бібліятэчнага фонду пры іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя органы і бібліятэкі адпаведнага віду.

Билет № 6.

6). Прававая база кіравання бібліятэчнай справай Беларусі.

Нарм-прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць библиятэк РБ можна уявіць у форме вертыкальнай і гарызантальнай іерархічнай структуры.

Іерархічная сістэма нарматыўна-прававых актаў выглядае наступным чынам :

Зыходнай крыніцай для дзейнасці бібліятэк з’яўляюцца нарматыўна-правыя акты рэспубліканскага значэння: Канстытуцыя РБ, законы РБ, кодэксы РБ, нарматыўна-прававыя акты Прэзідэнта РБ (дэкрэты, указы - маюць статус закона), нарматыўна-прававыя акты ўрада РБ, пастановы. Нарматыўна-прававыя акты органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Унутраныя акты біб-к.

Заканадаўчыя акты:

1). Асноўнае-Канстытуцыя (змяшчае прававыя нормы і складае базу для усіх іншых прававых норм). Любы прававы акт павінен адпавядаць Канстытуцыі.

2). Пасля Канстытуцыи - кодэксы, законы і дэкрэты Прэзідэнта.

3). Законныя акты.

4). Падзаконныя акты(Савет Міністраў, Міністэрствы, ведамствы, органы мясцовага самакіравання).

5). Ведамасныя падзаконныя акты (органамі спецыяльнай кампетэнцыі, Міністэрства аховы здароуя).

Вышэйшы акт – “Закон РБ аб бібліятэчнай справе”.

31). Роля прафесійных арганізацый і асацыяцый ў кіраванні бібліятэчнай справай.

!!!

Билет № 7.

7). Сістэма кіравання бібліятэчнай справай. Заканамернасці і асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы.

Сістэма - сукупнасць узаемазвязанных, узаемаабумоўленных элементаў, якія вызначаюць адзінства.

Бібліятэчная справа – гэта сацыяльная сістэма.

Гэта сукупнасць грамадскіх грамадскіх інтарэсаў (аказвае ўплыў на стан сістэмы).

Бібліятэчная справа – галіна інфармацыйнай, культурна-асветніцкай і адукацыйнай дзейнасці, ў задачы якой ўваходзяць:

1). Стварэнне і развіцце сеткі бібліятэк.

2). Фарміраванне фонду.

3). Апрацоўка.

4). Арганізацыя.

5). Абслугоўванне.

6). Навуковае і метадычнае развіцце бібліятэк.

Бібліятэчная справа з’яўляецца вельмі складанай сацыяльнай сістэмай, якая складаецца з падсістэм, связаных паміж сабой.

Падсістэмы:

1). Сетка бібліятэк.

2). Камплектаванне і апрацоўка бібліятэчнага фонду.

3). Абслугоўванне карыстальнікаў.

4). Навуковае і метадычнае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк.

5). Падрыхтоўка кадраў.

6). Кіраванне.

Бібліятэчная справа як сістэма мае адносіны з іншымі структурамі: выдавецтвамі, кнігагандлевымі арганізацыямі, органамі навукова-тэхнічнай інфармацыі, архівамі і г.д.

Уплыў аказваюць сацыяльна-культурныя працэсы грамадства:

1). Скарачэнне насельніцтва ў зоне абслугоўвання.

2). Развіцце культуры.

3). Змяненне стылю жыцця.

4). Дынаміка росту запытаў.

5). Палітычныя паводзіны і рухі.

Яны маюць заканамернасці (сувязь паміж з’явамі ў прыродзе і грамадстве):

1). Закон узаемадзеяння.

2). Максімізацыя эфекту сацыяльнага выкарыстання інфармацыі.

3). Дынамічнасць бібліятэчнай справы.

4). Дэмакратызацыя бібліятэчнай справы.

5). Закон дыялектычнага адзінства.

6). Закон прыярытэтнасці падыходу ў бібліятэчным абслугоўванні.

7). Закон сувязі з сацыяльнымі, эканамічнымі, палітычнымі, культурнымі ўмовамі жыцця грамадства.

Асаблівасці:

1). Рэалізацыя функцый ПР.

2). Залежнасць бібліятэчнай справы ад узроўню развіцця культуры, росту духоўных запытаў насельніцтва.