Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
менеджмент2..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
387.07 Кб
Скачать

Билет № 13.

13). Дзяржаўнае кіраўніцтва бібліятэчнай справай у Беларусі.

Дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне бібліятэчнай справай ў Беларусі ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, якія маюць у сваім падпарадкаванні бібліятэкі, праводзяць дзяржаўную палітыку ў галіне бібліятэчнай справы, вызначаюць сістэму кіравання сеткай падпарадкаваных ім бібліятэк, забяспечваюць гарантаванае фінансаванне камплектавання, захаванасць фондаў бібліятэк і рэалізацыю правоў грамадзян на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне.

Агульнае кіраванне бібліятэчнай справай ажыццяўляе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, асноўнымі функцыямі якога ў галіне бібліятэчнай справы з’яўляюцца:

1). Удзел у фарміраванні і правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне бібліятэчнай справы;

2). Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўных праграм развіцця бібліятэчнай справы;

3). Распрацоўка навукова абгрунтаваных нарматываў матэрыяльнага і фінансавага забеспячэння дзяржаўных бібліятэк і бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва;

4). Забеспячэнне рэгістрацыі і кантролю за выкананнем асаблівага рэжыму захоўвання і выкарыстання бібліятэчных фондаў, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

5). Удзел у метадычным і навуковым забеспячэнні бібліятэчнай справы;

6). Забеспячэнне распрацоўкі дзяржаўных стандартаў, нарматыўных прававых актаў у галіне бібліятэчнай справы;

7). Арганізацыя дзяржаўнага статыстычнага ўліку дзяржаўных і прыватных бібліятэк.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь можа ажыццяўляць і іншыя функцыі ў галіне бібліятэчнай справы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

38). Сутнасць, задачы і функцыі мтб.

МТБ – тэхнічныя сродкі і абсталяванне, забяспечваючыя функцыянаванне б.устаноў і уключаюць: будынкі, частку памяшкання, у якой размешчана б-ка, мэбля, сродкі аўтаматызацыі, сродкі сувязі, транспарт, множн. тэхніка.

Комплекс матэр. і тэхнічных сродкаў, забеспячэнне правядзення б-кай работ, храненне дакументаў, абслугоўванне чытачоў.

Састаў МТБ: будынак, памяшканне, б.абсталяванне, мэбля, выліч. тэхніка, унутрыбіб. транспарт.

Ф-цыі МТБ:

1). Аб’яднанне у прасторы і часе асноўнай падсістэмы з мэтай забеспячэння умоў рацыянальнага выпаўнення усіх працэсаў.

2). Стварэнне найлепшых умоў працы калектыва супрацоўнікаў і рацыянальнаму выкарыстанню рабочага часу.

Важны уплыў МТБ па арганізаванню работы, т.к. ад велічыні плошчы, ад размяшчэння аддзелаў, ад аснашчэння б.працэсаў сродкамі аўтаматызацыі эл-вылічальнай тэхнікі залежаць умовы работы.

Месцазнаходжанне б-кі уплывае і на арганізацыю працы, чысціню памяшкання б-кі, хар-р выкарыстання ч/з і фонда. Важны інтэр’ер б-кі.

У Законе аб бібліятэчнай справе гаворыцца, што:

Заснавальнікі бібліятэк абавязаны забяспечыць бібліятэкі будынкамі, памяшканнямі, пабудаванымі па спецыяльных праектах, ці іншымі добраўпарадкаванымі памяшканнямі, якія адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк і захаванасці бібліятэчных фондаў, а таксама адпаведнымі сродкамі механізацыі і аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў, размнажальнай тэхнікай, абсталяваннем і транспартам. Перавод дзяржаўных бібліятэк у памяшканні, якія пагаршаюць умовы іх дзейнасці, не дапускаецца.