Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

Прыметнік

61. Агульная стылістычная характарыстыка прыметніка. Стылістычнае выкарыстанне прыметнікаў тлумачыцца перш за ўсё агульнымі ўласцівасцямі гэтай часціны мовы, якія даюць магчымасць выражаць самыя разнастайныя па сваёй эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы прыметы і якасныя рысы прадметаў і з'яў. Акрамя таго, прыметнік мае шэраг вельмі блізкіх па значэнню разрадаў і форм, выбар якіх часта залежыць ад сэнсавых або стылістычных асаблівасцей кантэксту.

Выяўленчыя магчымасці прыметніка ярка праяўляюцца ў творах мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Умела карыстаючыся рознымі прыметнікамі, пісьменнікі надаюць апісанню выключную жывасць і яркасць:

Зялёны луг, як скінуць вокам,

Абрусам пышным і шырокім

Абапал Нёмна рассцілаўся —

За хатай зараз пачынаўся

Ды йшоў квяцістай раўніною

З мурожнай слаўнаю травою

I ззяў на сонцы ў пералівах

Пяшчотных тонаў. Як на нівах

Жыта збажынкі легка гнуцца

I людзям радасна смяюцца

Сваім прыемным, мілым спевам

Пад лёгкім ветрыка напевам,—

Так гнуцца, гойдаюцца травы,

Як пройме ветрык іх ласкавы...

Прыём канцэнтрацыі прыметнікаў выкарыстоўваецца і ў мастацкай прозе, асабліва ў апісаннях прыроды, пры характарыстыцы людзей, падзей, часу і інш.: 3 усходу дзьмуў халодны вецер і развязваў на пустых і шырокіх палях нудную мелодыю зыкаў бурнай ночы. Часам прыносіў ён ці то з дрымучых вёсак, ці то з цёмных лясоў многа нечага шумнага і, усхапіўшы віхурай быстрай уверх, глушыў яго сваім уласным свістам і выццём. А ўверсе гнаў ён цэлыя шэрагі хмар, цяжкіх і чорных, якімі павялічваў змрок халоднай ночы (К. Ч.).

Дапасаванне да назоўніка некалькіх прыметнікаў павінна быць апраўдана мастацкай задумай аўтара, таму што празмерная насычанасць імі тэксту стамляе чытача: Нават трактар ракоча не так,— даходзіць да сэрца яго несціханы, бязлітасны, добры, любімы гул (Б.); Ну, спрытны быў, вясёлы Юрачка, харошы! (Б.).

У сувязі з тым, што насычанасць тэксту ацэначнымі эпітэтамі з павышанай экспрэсіяй надае яму падкрэслена кніжны характар, пісьменнікі часта выкарыстоўваюць іх са спецыяльнай устаноўкай — для парадзіравання мастацкага стылю. Характэрная рэпліка журналіста Язвы з камедыі К- Крапівы «Мілы чалавек»: Выбачай! Знайшоўся высакародны юнак, цудоўны паэт, які сілаю свайго натхнёнага слова вызваліў няшчаснае стварэнне з лап гэтага агіднага павука.

У якасці эпітэта прыметнік часта набывае пераноснае, метафарычнае значэнне. Узнікаюць пераносныя значэнні пры ўжыванні прыметнікаў у новай для іх сферы па прынцыпу аналогіі. Асабліва прадуктыўныя ў гэтых адно-сінах якасныя і адносныя прыметнікі, параўн. спалучэнні: пустая бутэлька — пусты чалавек, жалезны лом — жалезны характар, зялёны ліст — зялёная моладзь. Цікава адзначыць, што адносныя прыметнікі ў пераносным значэнні выступаюць як якасныя. У спалучэнні жалезны характар, напрыклад, на першы план выступае якаснае, характарыстычнае значэнне, адценне адноснасці тут губляецца, адыходзіць на другі план.

Як і назоўнікі, прыметнікі набываюць тую ці іншую стылістычную або эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку пры дапамозе суфіксаў і прыставак. Вось некалькі тыпаў прадуктыўных экспрэсіўна афарбаваных суфіксаў, якія выражаюць ацэнку якасці:

1) памяншальна-ласкальныя--еньк- (-эньк-), -аньк-,

-енечк-: беленькі, маленькі, даўжэнькі, добранькі, мале­нечко; -юсеньк-, -юсенечк- (-усенечк-), -юпасеньк- (-юпасе-нечк-): бялюткі — бялюсенькі — бялюсенечкі, маленькі — малюсенькі — малюсенечкі — малюпасенечкі;

2) павелічальна-ўзмацняльныя—эзн-, -ізарн-, -эразн-: велічэзны, велізарны, велічэразны;

3) непаўнаты якасці--ават-(-яват-), -яв-, -ёс-: бела-ваты, бялявы, бялёсы.

Памяншальныя і павелічальныя суфіксы вельмі экспрэсіўныя, таму словы з імі ўжываюцца пераважна ў творах мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. У навуковай і афіцыйна-дзелавой мове падобныя прыметнікі не выкарыстоўваюцца, тут характэрны нейтральныя іх сінонімы: маленькі — невялікі, высачэзны — вельмі высокі.

Словы з суфіксамі, якія выражаюць непаўнату якасці, ужываюцца ва ўсіх стылях мовы.

62. Поўная і кароткая формы прыметнікаў. Многія якасныя прыметнікі ў беларускай мове могуць мець як поўную, так і кароткую форму. Найбольш пашырана ў сучаснай літаратурнай мове поўная форма прыметнікаў, якая можа выконваць не толькі атрыбутыўную, але і прэ-дыкатыўную функцыю: Нашы старыя могілкі, і ў даўнім, у прыкрым сваім запусценні цяпер, у зеляніне ды ў сонцы. нібы нават прыгожыя, сумна прыгожыя. Магутны, разложысты цёмна-зялёны дуб. Таксама, як і ён, спрадвечная, але ж змарнелая капліца (Б.); Паветра — свежае і прыемнае, салодкае, што бывав на Беларусі ў добрае сонечнае маёвае ранне (М. Г.); Неба было над лясамі сіняе і ціхае (К. Ч.).

Кароткая форма прыметнікаў выступае толькі ў форме выказніка: Калі з'явіліся ўстрывожаны камісар і дрыжачы Рымарчук, князь быў грозен, leap наліўся крывёю, мускул на шчацэ скакаў, нос пашызеў (М. Г.).

У радзе выпадкаў кароткая (а таксама сцягнутая) форма больш падкрэслена выражае якасць прадмета, асабліва ў размоўным, мастацкім і публіцыстычным сты­лях:

Тут як стрэліў пан Канеўскі

Ў лева не вуха,—

Стала наша Бандароўна

I нема і глуха.

Палілася кроў чырвона

Сэрца абамлела,

Павалілась на зямельку,

Як бярозка бела (Куп).

Або: Няхай лепш да цябе горнуцца людзі, як да чалавека, які здолен зрабіць што трэба (К- Ч.); Я табевельмі ў д з я ч а н, Генрых (К. Ч.); Мілы мой Пндрык, я ўжо даволі навучан, каб яшчэ вучыцца (К- Ч.); Будзь смел. Я цябе буду аберагаць, Адамка (К. Ч.); С п р ы ц ё н, шэльма, с п р ы ц ё н. I так гэта ў яго лоўка выходзіць. Здаецца, толькі пальцамі перабірае, як добры гарманіст (Кр.); Сурова і няласкава айчына для рабочих у Заходняй Беларусь пад панскай апекай. Сям-там прамільгне постаць простага чалавека, беларуса з кіёчкам і традыцыйний беларускай торбаю. П а н у р а яна і замкнёна ў сваім горы, гэта постаць (К-с).

Кароткая, а часцей сцягнутая, форма прыметніка выкарыстоўваецца і ў атрыбутыўным значэнні, пераважна ў вуснай народнай творчасці і ў літаратурных творах, напісаных на аснове фальклорных матываў або стылізаваных пад народныя песні і казанні:

Затраслося помстай сэрца

У грудзі дзявочай,

Спахмурнелі чорны бровы,

Заіскрылісь вочы (Куп.).

63. Ступені параўнання прыметнікаў. Якасныя прыметнікі традыцыйна ў беларускай мове маюць тры ступені параўнання — звычайную, вышэйшую і найвышэйшую. Дзве апошнія, у сваю чаріу, маюць формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную), якія адрозні-ваюцца па сваіх стылістычных асаблівасцях.

Аднак у апошніх даследаваннях па марфалогіі абгрунтоўваецца меркаванне, што значэнне найвышэйшай ступені параўнання не знайшло яшчэ адзінага марфалагічнага сродку выражэння, а само гэта значэнне часта выступае як безадноснае да параўнання, выражае гранічна высокую ці гранічна нізкую меру якасці. На гэтай падставе робіцца вывад аб дзвюх ступенях параўнання — звычайнай і вышэйшай .

Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -ейш-(-эйш-), -ш-: стары — старэйшы, малады — маладзейшы, добры — лепшы. Най­больш пашыраны формы з суфіксам -ейш- (-эйш-).

У літаратурнай практыцы часам замест форм вышэй­шай ступені параўнання прыметнікаў ужываюць формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыслоўяў з суфіксам -ей (-эй) тыпу старэй, вышэй і г. д. Аб стылістычных памылках гэтага роду пісаў у адным з артыкулаў П. Ф. Глебка: «Часта блытаюць у нас вышэйшую ступень параўнання ад прыслоўя і ад прыметніка, асабліва ў перакладах з рускай, паколькі ў рускай мове гэтыя формы падобныя. Напрыклад, ад прыслоўя „высоко" і ад прыметніка „высо­кий" вышэйшая форма будзе „выше"; „он стоит выше" (прыслоўе), „он выше товарища" (прыметнік). Так часта і па-беларуску і ў адным і ў другім выпадку перакладаюць словам „вышэй", хоць у першым выпадку трэба „ён стаіць вышэй" (прыслоўе), а ў другім выпадку — „ён вышэйшы за таварыша" (прыметнік). Блытаніну гэтых форм мы знаходзім у многіх пісьменнікаў».

Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў можа выражаць гранічную ступень якасці: буйнейшы пісьменнік, адважнейшы воін, таленавіцейшы празаік і г. д.

Складаныя формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў утвараюцца пры дапамозе слоў болыи (болей) і менш (меней): Паказчыкі прадукцыйнасці працы ў пер-шай брыгадзе больш высокія, чым у другой.

Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўжыва-юцца ва ўсіх стылях мовы, складаныя — больш характэрны для кніжнага стылю, параўн.: Гэта бульба д р а б н е йш а я за тую і Мікстуру хвораму сталі даваць б о л ь ш д р о б н ы м і порцыямі.

Нельга спалучаць у адным сказе камііаненты дзвюх форм вышэйшай ступені параўнання — простай і складанай. Няправільна, напрыклад, пабудавана фраза: Ён на­думай, што гэта будзе больш карацейшая дарога, I збочыў у лес. Слова болыи тут лішняе. Правільна: Ён надумай, што гэта будзе карацейшая дарога або Ён надумай, што гэта будзе больш кароткая дарога.

Пры выражэнні гранічна высокай ці нізкай меры якас-ці да формы вышэйшай ступені далучаецца прыстаўка най- або форма звычайнай ступені параўнання спалучаецца са словамі самы, найбольш. Супастаўляючы гэтыя ўтварэнні, можна адзначыць, што першае з іх мае кніжны характар, а другое ўжываецца ва ўсіх стылях. Параўн.: Гэта быў самы шчаслівы дзень у маім жыцці і Гэта быў найшчаслівейшы дзень у маім жыцці — апошняе больш экспрэсіўна падкрэслівае меру якасці.

У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы сустракаюцца спалучэнні займенніка самы з простай формай вышэйшай ступені або нават і ў выпадку, калі гранічная мера якасці ўжо абазначана прыстаўкай най-: Глухая вулічка, на якой яны жылі, здавалася самай прыгажэйшай на свеце (Лыньк.); Ад самага найменшага гуку дзе-небудзь далёка ён паднімаў галаву і стойваўся дзе-небудзь пры дрэве (К. Ч.). Такія, па сутнасці, плеанастычныя выразы, якія выкарыстоўваюцца пісьменнікамі для ўзмацнення ступені якасці, могуць быць апраўданы толькі кантэкстам. Шырокага распаўсюджання яны не атрымалі. Нормай з'яўляюцца формы тыпу самы высокі і найбольш высокі, а не самы найвышэйшы або найбольш вышэйшы.

Традыцыйная найвышэйшая ступень параўнання, якая не заўсёды выражае параўнанне з якасцю іншых прадметаў, а абазначае гранічна высокую ступень якасці без параўнання з іншымі прадметамі, атрымала назву элятыва. Элятывы вельмі экспрэсіўныя і ўжываюцца пераважна ў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры. Надзвычай выразна іх стылістычная асаблівасць выяўляецца ў наступным сказе з кнігі М. Лужаніна «Колас расказвае пра сябе»: Мусіць таму, што аб многім не распытаў яго, а многага не дагаварыў, я не нрыгадваю тых дзён з рыдан­ием рэквіема, шчымлівымі прамовамі, з бясконцай чарадою людзей, якія беглі з цягнікоў, вярталіся з падарожжаў, каб правесці яго, потым ішлі найдаўжэйшай і найпрацяглейшай дарогаю, каб лепш і больш наглядзецца перад тым, як развітацца.

Значэнне гранічнай ступені якасці маюць спалучэнні прыметнікаў тыпу лепшы з лепшых, якія надзвычай экспрэсіўныя і выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Напрыклад: У заключным канцэрце фес-тываля прынялі ўдзел лепшыя з лепшых прадстаўнікоў народнага мастацтва з усіх союзных рэспублік.

Падобнае значэнне можа выражаць не толькі спалу-чэнне двух прыметнікаў, але і прыметніка з назоўнікам: Будзе радасна нам і светла піць нагбом з маладых крыніц азанованае паветра, навальнічнейшае з нав альн і ц (Луж.).

Акрамя ўрачыстага такія ўтварэнні могуць надаваць выказванню іранічнае адценне: Мудрэйшаму з мудрэйшых наша палкае прывітанне.

Для ацэнкі меры якасці ўжываюцца асобныя суфік-сальныя і прэфіксальныя ўтварэнні, якія не ўваходзяць у граматычную сістэму ступеней параўнання прыметнікаў. Кніжны характар маюць, напрыклад, прыметнікі з прыстаўкамі архі-, ультра-, звыш- і інш., якія абазначаюць вельмі высокую меру якасці. Асабліва распаўсюджаны падобныя прыметнікі ў публіцыстыцы: Ультрарэакцйн ы я сілы на чале з ваеншчынай рыхтуюць змову супраць законнага ўрада краіны, абранага дэмакратычным шляхам.

Часам высокая мера якасці ў мастацкай мове перадаецца паўтарэннем прыметніка:

Цуд тварыўся — я праспаў:

Снег дасвеццем перапаў

Рана-рана.

I ляжыць ён на дварах,

На парканах, на дрывах —

Чысты-чысты,

Для гасцей абрус у нас

Сцелюць гэтакі якраз

Белы-белы (Пл.).

У мастацкім стылі ўжываецца своеасаблівы спосаб выражэння ацэнкі якасці пры дапамозе канструкцый прыметніка з часціцай аж. Прыклады з твораў I. Пташнікава: У небе пад сажай варыўнёй вісіць круглы, белы, а ж с іні, месяц. Сосны парабшся бурыя, а ж ч о р н ы я.

64. Сінаніміка прыметнікаў і ўскосных склонаў назоўнікаў. Стылістычная роля сінанімічных спалучэнняў прыметніка з назоўнікам і двух назоўнікаў розная. Параўн., напрыклад: купалаўскія творы творы Купалы, заводскія рабочыя рабочыя завода, братняя дапамога дапамога брата, вучнёўская работа — работа вучня. Як відаць, спалучэнні двух назоўнікаў маюць больш прадметны ха­рактер, называюць два предметы або асобу і прадмет, а спалучэнні назоўніка з прыметнікам — больш агульны характар, указваюць на прадмет і яго прымету.

У адных выпадках падобныя канструкцыі ўтвараюць вельмі блізкія сінанімічныя пары (факультэцкі сход і сход факультэта), а ў другіх выпадках маюць рознае сэнсавае значэнне і сінонімамі не з'яўляюцца. Напрыклад, фразеалагічнае спалучэнне парк культуры нельга замяніць спалучэннем культурны парк, бо яны маюць рознае зна­чэнне.

У беларускай мове часцей ужываюцца для выражэння прыналежнасці канструкцыі з прыналежнымі прыметнікамі, а ў рускай мове больш пашыраны канструкцыі з назоўнікам у родным склоне: рыбакова хата — хата рыбака, леснікова сядзіба — усадьба лесника. Прыналежныя пры-метнікі ў рускай мове характэрны для гутарковага стылю.

У беларускай мове яны ўжываюцца ва ўсіх стылях . Гэтая асаблівасць беларускай мовы адкрывае перад пісьменнікамі багатыя магчымасці ўтварэння прыналежных прыметнікаў з самымі разнастайнымі семантыка-стылістычнымі адценнямі. Так, з мэтай персаніфікацыі ў мастац­кай літаратуры шырока ўжываюцца прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад асноў назоўнікаў, якія абазначаюць неадушаўлёныя прадметы: На змроку высокая постаць узвышалася над р э к а в а ю лукою (К. Ч.); Ён стаяў пад ельнікаваю сцяною I пільнаваў зрокам сваім (К. Ч.); У здзіўленні варушацца бровы ч а р о т а в ы... (Р. Б.); Да світання не змоўкнуць ручаёвыя ўсхліпы (Р. Б.).

Разнастайныя сэнсавыя адценні ўласцівы прыназоўні-кавым канструкцыям з назоўнікам. Такія канструкцыі сінанімічныя канструкцыям з прыметнікам: дубовая шафа— йіафа з дубу, шаўковая хустка — Хустка з шоўку. Канструкцыі з прыметнікам падкрэсліваюць якасць; калі ж не-абходна падкрэсліць матэрыял, з якога зроблены прадмет, тады ўжываецца канструкцыя з назоўнікам, параўн.: Наш камбінат прыступіў да вырабу лаўсанавых т канін і Наш камбінат прыступіў да вырабу т к анін з лаўс н у.

Toe ж самае можна сказаць пра канструкцыі з прыметнікам і назоўнікавыя канструкцыі з прыназоўнікам для, якія абазначаюць прызначэнне (рабочы стол — стол для работы, лабараторнае абсталяванне — абсталяванне для лабараторыі), а таксама з прыназоўнікам з, калі абазна-чаецца паходжанне або частка цэлага (мараканскія апельсіны — апельсіны з Марока, оперная арыя — арыя з оперы). Ва ўсіх гэтых выпадках прыметнікі ўказваюць на прымету прадмета, характарызуюць яго, а назоўнікі з пры-назоўнікамі выдзяляюць, канкрэтызуюць прадмет.

Вельмі экспрэсіўнымі з'яўляюцца спалучэнні, у якіх ужываюцца назоўнікі з выразнай якаснай семантыкай. У такіх канструкцыях адбываецца як бы субстантывацыя якасці, прыметы. Ад канструкцый з прыметнікамі яны адрозніваюцца тым, што тут на першы план выступае якасць, а прадмет адыходзіць на другі план: блакітнае неба — блакіт неба, чырвоныя сцягі — чырвань сцягоў, ясная дума — яснасць думы, пурпурная зара — пурпур зары.

Такія спалучэнні характэрны для мастацкага і публіцыстычнага стыляў. Асабліва шырока ўжываюцца яны ў паэзіі:

На яго шацёр-карону

Пурпур лёг зары.

У прасветы хмар заслоны

Сыпле сонца стрэл мільёны,

Шле зямлі дары (К-с).

Будзе радасць цвісці

Каляровасцю руж... (Тр.)

Забялелі на ставах снягі,

Пахіліліся ў шэрані клёны (Тр.).

Пажоўклы клён

Абветраў і абмок;

Нямая сінь

Над возерам упала (Тр.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]