Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

Стылістыка тэксту

Як ужо адзначалася, стылістыка тэксту з'яўляецца састаўной часткай стылістыкі маўлення. Яна разглядае складаныя слоўна-стылістычныя структуры, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе камунікацыі для выражэння пэўнага зместу.

Пад тэкстам (ад лац. textus — тканіна, спляценне, злучэнне) разумеецца аб'яднаная сэнсавай сувяззю паслядоўнасць моўных адзінак (выказванняў, абзацаў, складаных сінтаксічных цэлых, раздзелаў і г. д.).

Звышфразавыя адзінствы

Асаблівае месца ў стылістыцы тэксту займае праблема звышфразавых адзінстваў — абзаца і складанага сінтаксічнага цэлага.

Сказ атрымлівае канчатковае сэнсавае напаўненне толькі ў суцэльнай моўнай плыні, у сувязі з іншымі ска­замі, якія разам утвараюць так званыя звышфразавыя адзінствы. Яны характарызуюцца адзінствам думкі і тэмы, лагічнай злітнасцю ўсіх кампанентаў. Прыкладамі закончанага па сэнсу цэлага з'яўляюцца вершаваныя строфы ў паэтычных творах. У празаічных творах розных жанраў і стыляў сродкамі аб'яднання некалькіх сказаў у адно сэнсава-кампазіцыйнае цэлае выступаюць абзац і складанае сінтаксічнае цэлае (празаічная страфа).

125. Абзац—найбольш распаўсюджаны від звышфразавага адзінства ў пісьмовым маўленні, які фармальна ўяўляе сабой адрэзак любога тэксту ад аднаго чырвнага радка да другога і выражае адносна закончаную думку.

Абзац і складанае сінтаксічнае цэлае — катэгорыі розных моўных узроўняў, хаця часта яны фармальна супадаюць. Абзац — семантыка-стылістычная катэгорыя, якая не мае сваей спецыфічнай граматычнай формы. Складанае сінтаксічнае цэлае — катэгорыя стылістычнага сінтаксісу; уяўляе сабой спалучэнне некалькіх сказаў у тэксце з мікратэмай у сваім аб'ёме. Абзац можа супадаць са складаным сінтаксічным цэлым; у адным абзацы могуць аказацца два або некалькі складаных цэлых; некалькі абзацаў могуць утвараць адно сінтаксічнае цэлае.

Разгледзім наступныя прыклады:

Дзесяць гадоў таму назад у Вепрах не было дзяўчыны цікавейшай за Аўгіню, цяпер войтаву жонку. Вясёлая, жывая, дураслівая, свавольніца і першая штукарка на розныя забаўкі і выдумкі,— вось якая была Кублікава Аўгіня. Любіла яна і з дзецюкамі пажартаваць, ды жартавала так, што кожнаму з іх здавалася, нібы ён і ёсць той, на якім запыніла яна сваю дзявочую ласку (К-с).

Як чалавек, які ў свой час быў па неабходнасці нават і стыхійным ветэрынарам — памагаў карове цяліцца, лячыў яе тым, што ведаў ад векавое мудрасці народнага лекавання, а то і стаяў над ёю, хворай, балюча глытаючы сваю бездапаможнасць.

Як чалавек, які не толькі замілавана гладзіў сытае, даверлівае цялятка, але ж і сам яго выкарміў, і быў аднойчы пастаўлены пёрад горкім абавязкам падысці да яго з нажом.

Як чалавек, які не толькі ахвотна піў сырадой ці задаволена пакрэктваў над міскай крамянага ды халоднага з пограбу кіслага малака, але ж і сена карове касіў, і салому на подсціл ёй вымалочваў, і гной вярнуў з-пад яе, да трэску ў жылах і ў дзяржальне сахара.

Каму ж, як не таму, не такому чалавеку адчуць па-сапраўднаму музыку яе, каровінай, задаволенай, сытай яды?.. (Б.)

Дзядзька Марцін кінуў рэзаць сечку і выйшаў на прыгумень: па тону вішчання ён дагадаўся, што свой чалавек вітае на хутар. Угледзеўшы пляменніка, якога дзядзька Марцін вельмі любіў, ён засвяціўся радасцю і яшчэ загадзя расхіліў вусы, каб адвесці прастарнейшае месца пацалунку, шурпатаю далонню выцер губы і, стаўшы каля весніц, нарыхтаваўся як належыць спаткаць пляменніка. А маці ў гэты час дадойвала ў хляве карову. Яна адразу была подумала, што гэта іх Андрэй прыехаў на лета, бо І сон такі прысніўся ёй сёння. Яна спяшалася як мага хутчэй дадаіць, і ў той час, калі дзядзька Марцін на той бок веснічак вітаўся з пляменнікам, выйшла з даёнкаю І, прыкрыўшы яе хвартухом, борздзенька пайшла ў сенцы і зараз жа вярнулася, каб павітацца з сынам (К-с).

У першым прыкладзе абзац уяўляе сабой закончанае сінтаксічнае цэлае; яны супадаюць. У другім прыкладзе адно сінтаксічнае цэлае ўтвараюць чатыры абзацы, аб'яднаныя адной мікратэмай. У трэцім прыкладзе ў адным абзацы аб'яднаны два сінтаксічныя цэлыя (адно з іх вылучана курсівам).

Дзяленне аўтарскага тэксту на абзацныя фразы —абавязковая ўмова правільна арганізаванага маўлення. Абзац у яго найбольш распаўсюджанай форме — гэта пэўнае сінтаксіка-інтанацыйнае кампазіцыйнае адзінства, якое складаецца з аднаго або некалькіх сказаў, аб'яднаных адной тэмай (прадметам выкладу).

Чляненне тэксту на абзацы робіць выказванне лагічна цэласным, дапамагае лягчэйшаму ўспрыманню аўтарскай думкі. Асабліва дакладным лагічным адзінствам і паслядоўнасцю характарызуюцца абзацы ў навуковых творах і афіцыйна-дзелавых дакументах. Тут звычайна ў пачатку абзаца выказваецца асноўная думка, а потым даецца яе больш дэталёвае тлумачэнне, якое падмацоўваецца аргу­ментамі, доказамі, прыкладамі, цытатамі і г. д.

Абзац у навуковым і дзелавым маўленні будуецца па лагічнаму плану: ад агульнага да прыватнага, ад сцвярджэння да доказу, ад прычыны да выніку.

У мастацкім стылі абзац звычайна заснаваны на прынцыпах эмацыянальнага або лагічнага падкрэслівання, вылучэння. Пісьменнік афармляе ў абзац, як правіла, тыя часткі, якія ён хоча вылучыць, каб уздзейнічаць на чытача ў патрэбным напрамку. Напрыклад:

Касцы ўставалі.

I зноў жа хтосьці першы — не па чыне ды не па выбары, а хто быў найбліжэй — станавіўся ў крайні ад пашы пракос, ці то гарэзліва, ці то абыякава, ці нават урачыста пачынаў мянціць касу.

Пайшоў (Б.).

У мастацкіх і публіцыстычных творах кампазіцыйнае значэнне абзацаў адчуваецца асабліва выразна. Тая ці іншая будова абзацаў тут — гэта праява індывідуальнай аўтарскай манеры, а сінтаксічная структура ўнутры абзацаў раскрывае працэс фарміравання творчай думкі пісьменніка.

Разгледзім адзін абзац з апавядання К. Чорнага «Нянавісць»:

Сані ўвязлі ў снег з боку ад дарогі. Чалавек завярнуў кабылу назад да моста, выкіраваў да млынавага ганка, начапіў ёй на мысу аброчную торбу. Сам ён патупаў ботамі ля саней, дастаў з кішэні забруджаную, як засланка, насатку і прачысціў вусы. Змаршчанаваты твар яго быў халодны і нерухавы, як бы ўсё, што жыло ў чалавеку, варушылася дзесьці глыбока пад ружоваю насупленасцю бязброўных вачэй, пад рудым зараснікам вусоў, пад усімі рысамі аблічча, што ляжалі дзіўна, упоперак. Чалавек акінуў вачыма дашчаны насціл перад млынам: старая, мо яшчэ леташняя, нацярушана была салома на ганку, трухлявая сцяна асела, пагнуты замок бокам трымаўся у здаровых прабоях.

Усе моўныя сродкі ў гэтым апісанні аб'яднаны аўтарскім імкненнем выклікаць у чытача пэўны настрой, пэўнае ўражанне аб героі твора. Усе праявы рэчаіснасці адлюстроўваюцца ў цэласным па афарбоўцы, танальнасці малюнку.

Абзац можа быць пабудаваны і па прынцыпу супрацьпастаўлення, г. зн. сувязь і ўнутранае адзінства слоў у ім могуць выяўляцца з дапамогай кантрастнага адлюстравання рэчаіснасці.. Напрыклад, у апавяданні Я. Коласа «Думкі ў дарозе» супрацьпастаўляюцца беднасць і гора народа багаццю і раскошы паноў, і ў гэтым проціпастаў-ленні выяўляецца ўнутраная сувязь такіх, здавалася б, далёкіх па сэнсу слрў і словазлучэнняў, як галытва — роскаш, слёзы — панскія вальсы, мужыцкі пот — дарагія віны і г. д.:

О, мой родны край! Поруч з галытвою ходзіць роскаш і багацце; разам з людскімі слязьмі мяшаюцца панскія вальсы, льюцца вясёлыя галасы песень, грыміць музыка з панскага саду; разам з мужыцкім потам цякуць дарагія віны.

Часам абзац можа пачынацца і заканчвацца аднолькавымі словамі або словазлучэннямі, што стварае рытмічнасць, інтанацыйную закончанасць. Такое своеасаблівае кальцо страфы знаходзім, напрыклад, у наступным абза­цы з апавядання Янкі Брыля «Ты мой найлепшы друг» (курсіў наш.— М. Ц.):

Не міргай, зорачка! Прайшло не толькі маленства,— юнацтва мінула таксама. Яшчэ тры месяцы таму назад мы думалі пра родны край, як юнакі,— там спадзяваліся знайсці супакой і матчыну ласку, думалі там адпачыць перад новай, сапраўднай і радаснай працай. Ды нашы мары абарваліся. Вораг, якога мы пазналі ў верасні трыццаць дзевятага года, цяпер хацеў адабраць у нас волю і шчасце ўжо назаўсёды, забраўшы радзіму, якую мы любім даўно, хоць ні разу яшчэ не былі ў яе межах. Мільёны нашых сяброў на прасторах савецкай радзімы — і аднагодкі нашы, і малодшыя за нас — усе ў адзін незабыўны чэрвеньскі дзень перасталі быць юнакамі. Прыйшла пара суровай мужнасці. Не міргай, зорачка, бо мы ідзём у родны край не шукаць адпачынку, а помсціць!..

Даследчыкі адзначаюць два прынцыпы дзялення мастацкага тэксту на абзацы: кампазіцыйна-сэнсавы і экспрэсіўна-стылістычны. У першым выпадку вылучаюцца асобныя этапы ў развіцці дзеяння, розныя экспазіцыйныя элементы: апісанне знешніх і ўнутраных рысаў герояў, біяграфічных звестак, узаемаадносін паміж героямі, пей­зажу і г. д. У другім выпадку падкрэсліваемча характарыстыка дзеяння, выяўляецці яго экспрэсія.

Параўнаем, напрыклад, тры абзацы з рамана К.Чорнага «Пошукі будучыні», у якіх даецца паслядоўнае апісанне абстаноўкі і дзеянняў герояў. Звернем увагу на вылучаныя курсівам часткі, у якіх у храналагічнай паслядоўнасці апісваецца наступленне асенняга вечара. Яны адыгрываюць важную кампазіцыйную ролю ў арга-нізацыі ўнутранай узаемасувязі, цэласнасці працэсу развіцця дзеяння:

Немец недаверліва паглядзеў на салдата, і з яго ўмомант зляцела тая ажыўленасць, першыя адзнакі якой ужо былі з'явіліся ў яго. Ён глыбей пасунуўся ў лаву, дастаў з нетраў свае змятай і вываленай у зямлі адзежы некалькі закручаных у хустачку канвертаў з раней напісаным на іх адрасам у Германію і ў адзін з гэтых канвертаў паклаў толькі што напісанае пісьмо, заклеіў і словамі і знакамі растлумачыў фельчару, што гэта пісьмо, а не што іншае. Мусіць, фельчару тут ён найбольш мог даверыцца. Пасля гэтага ён паклаў пісьмо сабе пад галаву і неўзабаве глыбока задрамаў. Дзень ішоў к вечару. Сонца стала ніжэй і начало біцца ў акно. У хаце стала ясна, шырэй і прастарней. Немец спаў. Салдат курыў. Волечка займалася дробнай хатняй таўкатнёй, як самая руплівая з усіх жанчын на свеце. Малады яе госць стаяў на дварэ пры возе і глядзеў, як коні ядуць сена. Фельчар моўчкі сядзеў і пасля разгаварыўся з Волечкай.

Сонца спускалася ўсё ніжэй, праменне яго з кожнай хвілінай змень-вала свой колер, і, нарзшце, у яго роўным чырванаватым бляску ажыла задуменнасць ціхага змяркання. I тут пачалася паэзія спакойнага адвячорка ў хаце. Усе ціха сядзелі, кожны на сваім месцы і са сваімі думкамі. У рухавым клопаце была толькі адна Волечка, малая гаспадыня гэтай хаты, дзе так нечакана сабраліся так непадобныя адзін на другога людзі, далёкія адзін ад аднаго і месцам на зямлі, і прывычкамі, і звычаямі, і жаданнямі, і натурай. У печы зырка гэрэў агонь і пры ім кіпеў вялікі гаршчок. Волечка то выходзіла ў сенцы, то зноў уваходзіла ў хату і кожны раз прыносіла то цыбулю, то моркву, то бульбіну, то нейкае карэнне, то лісце і падкідала ў гаршчок.

Немец сядзеў на лаве і прыглядаўся да ўсяго, што рабілася ў гэтай чужой яму хаце. Ужо быў прыцемак. Ужо агонь у печы згасаў. Ужо вераснёўскі вечар апаноўваў цішынёй свет. Хвіліна за хвілінай, і ўсе гэтыя людзі паселі навакол стала. Волечка частавала іх патравай, якую, можа быць, і сама прыдумала з прычыны свае неспрактыкаванасці ў гаспадарскіх справах. Еў салдат, еў фельчар, еў Кастусь, еў і немец. I ўсім падабалася яда. Фельчар раптам паварушыў сваю медыцынскую дарожную пакоўню і паставіў на стол пляскатую пляшку.

Параўн. таксама дзве рэдакцыі аднаго ўрыўка з апавя­дання Янкі Брыля «Адзін дзень»:

Куды ж ісці, не ведаў і ён. Але куды ісці?

Некуды ж вось ідзе гэтая вуз- Некуды ж вось ідзе гэтая

кая лясная дарога... Дык і яны вузкая лясная дарожка...

пайшлі туды. Дык і яны пайшлі туды.

У апошняй рэдакцыі ўсе тры сказы, з якіх складаўся першапачатковы абзац, вылучаны ў самастойныя абзацы. Тым самым яны набылі інтанацыйную аформленасць, узмацнілася іх экспрэсіўная напружанасць.

У залежнасці ад характару тэксту вылучаюцца абзацы статычныя і дынамічныя. У першых звычайна даюцца звесткі апісальнага характару, а ў другіх перадаюцца дзеянні. У мастацкай прозе сустракаюцца і змешаныя тыпы абзацаў. Моўнай асновай такога дзялення з'яўляюцца розныя суадносіны трывальначасовых форм выказнікаў усіх сказаў, якія ўваходзяць у абзац.

Для статычнага абзаца характэрна ў асноўным ужыванне форм выказнікаў незакончанага трывання з якаснавыяўленчым значэннем. Пры гэтым усе апісваемыя факты ўспрымаюцца як адначасовыя і служаць для рознага віду характарыстык:

На хутары дзень толькі пачынаўся. Вароты ў гумне был| адчы-нены, і адтуль даносілася прагавіта-заядлае «хрум-хрум! хрум-хрум». Гэта дзядзька Марцін рэзаў сечку на саматужнай сячкарні,— відаць збіраўся ехаць араць папар (К-с).

Дынамічным абзацам у цэлым уласціва ўжыванне дзеяслоўных форм выказнікаў закончанага трывання, якія выражаюць паслядоўнасць дзеянняў:

Старшыня раптам крута павярнуўся і пайшоў у двор Ганны Хве-дасюк. Ен яшчэ не ведаў, чаго сюды ідзе. Дайшоўшы да ганка, ён пастаяў у нерашучасці, потым падняўся па прыступках і ўзяўся за клямку (I. Н.).

Трэба адрозніваць функцыі абзаца ў дыялагічным і маналагічны маўленні. У дыялогу абзац аддзяляе мову адной асобы ад мовы другой, у маналогу функцыі абзаца звязаны з неабходнасцю сэнсавага вылучэння.

126. Складанае сінтаксічнае цэлае, або празаічная страфа,— гэта асаблівая сінтаксічная з'ява, у якой знаходзяць адлюстраванне самыя разнастайныя формы сувязі сказаў у кампазіцыйна-сэнсавае і інтанацыйнае адзінства.

Найбольш важным фактарам арганізацыі складанага сінтаксічнага цэлага, аб'яднання ў яго межах самастойных сказаў з'яўляецца суадноснасць трывальна-часавых форм выказнікаў. Садзейнічаючы стварэнню адзінства скла­данага цэлага ў моўнай плыні, гэтыя формы выказнікаў перадаюць рух думкі аўтара, яе змены, розныя адценні і пераходы ў ёй.

3 пункту гледжання будовы тэксту вылучаюць два асноўныя тыпы сувязі сказаў у складаным сінтаксічным цэлым — ланцуговую і паралельную

Ланцуговы сродак сувязі — найбольш распаўсюджаны, ён ужываецца ва ўсіх стылях мовы.

Як вядома, словы ў сказе маюць розную сэнсавую нагрузку. Лагічны націск вылучае голоўнае ў сэнсавых адносінах слова, якое, як правіла, паўтараецца або замяняецца сінонімамі ў наступным сказе. Звычайна рухавіком думкі з'яўляецца прэдыкатыўны член сказа, які дае новыя звесткі аб прадмеце, і на яго падае асноўная сэнсавая нагрузка. У наступным сказе гэты прэдыкат становіцца суб'ектам думкі, які ў сваю чаргу характарызуецца новым прэдыкатам, і г. д. Так рухаецца думка ў суцэльнай моўнай плыні. Напрыклад: Невысокі хударлявы чалавек размеранаю роўнаю хадою ідзе лесам. Лес, ахінуўшы свае плечы белаю накідкаю, урачыста захоўвае цішыню і спакой. Такі лагодны спакой бывае толькі ў мінуты мудрага разважання... (К-с).

Вылучаюць тры асноўныя формы злучэння самастой­ных сказаў у складанае сінтаксічнае цэлае пры ланцуговай сувязі: уласна-сінтаксічную (злучнікі, злучальныя словы, часціцы і т.д.), лексіка-сінтаксічную (лексічныя і займеннікавыя паўторы), прымыканне (далучэнне).

Найбольш яркім паказчыкам структурнай суадноснасці сказаў пры ланцуговай сувязі з'яўляецца лексічны паўтор. Ен можа выражацца: паўтарэннем асобных элементаў лексічнага складу папярэдняга сказа: На двары расло дрэва. Дрэва было высокое; паўторам думкі, выказанай у папярэднім сказе, шляхам сінанімічнай (ідэа-графічнай, стылістычнай або кантэкстуальнай) замены, у тым ліку займеннікавай: Займалася раніца. Наступала яна павольна, праз густую імжу; шляхам так званага асацыятыўнага паўтору, які магчымы дзякуючы наяўнасці асацыятыўнай сувязі паміж адпаведнымі паняццямі: Сонца схавалася за дом. Вялікі цень ад яго лёг на дарогу; шляхам абагульнення таго, што канкрэтна названа ў па-пярэднім сказе, або, наадварот, канкрэтызацыі таго, што ў агульных рысах сказана ў папярэднім сказе: Кватэра была вялікая і няўтульная. Пакоі здаваліся змрочнымі. Сцены былі брудныя, подлога даўно не мытая.

Пры паралельнай сувязі сказы не счапляюцца адзін з адным, як пры ланцуговай, а супастаўляюцца і часам супрацьпастаўляюцца. Як ужо адзначалася, структурная суадноснасць сказаў можа дасягацца поўным паралелізмам іх сінтаксічнай будовы.

Вылучаецца некалькі відаў паралельнай сувязі сказаў:

1) апісальны характар тэксту, калі апісваюцца працэсы, што змяняюцца ў прасторы і ў часе паралельна, адначасова. Як правіла, дзеянні выражаюцца деясловамі прошлага часу закончанага трывання: Усміхнулася раніца ўсмешкай сонечнай саламяным хатам. Прачнулася мястэчка, прачнулася Рыва. Завінулася каля работы хатняй (Лыньк.);

2) апавядальны характар тэксту, калі характарызуюцца разнапланавыя, храналагічна паслядоўныя дзеянні, якія могуць быць выражаны дзеясловамі прошлага і цяперашняга часу: Прыкметна ідзём на зніжэнне. Насустрач нам з зямлі люстэркамі пабліскваюць дахі фермаў, пафарбаваныя алюмініевай пудрай (Б.);

3) анафарыстычныя строфы, кожны сказ якіх пачынаецца аднолькавым выказнікам: Плакала Насця, не ведаючы, як ліст пасылаць, калі ён не дапісаны. Плакала Насця, і каціліся слёзы на сіратлівы мяшок салдацкі (Лыньк.).

Сувязь паміж сказамі ў абзацы або складаным сінтаксічным адзінстве таксама, як і паміж самімі міжфразавымі адзінствамі, у адных выпадках можа быць вельмі цеснай, у другіх, наадварот, слабай. Гэта залежыць як ад жанрава-стылістычных асаблівасцей літаратурнага твора, так і ад індывідуальнага стылю пісьменніка, ад характару яго бачання свету і тыпу мыслення. «Менавіта праз струк­туру сказа,— піша Т. I. Сільман,— яго аб'ём, спосабы яго ра'звіцця і члянення, а таксама праз характар і спосабы спалучэння сказаў, праз своеасаблівасць пераходаў ад аднаго сказа да другога, ад аднаго абзаца да другога ажыццяўляецца адзіны pyx думкі мастака, знаходзіць свой адбітак уласцівы менавіта яму характар гэтага руху».

У сувязі з гэтым ставіцца пытанне аб аўтасемантыі і сінсемантыі, г. зн. большай або меншай сэнсавай самастойнасці сказа ў складаным цэлым. Пры аўтасемантыі сказы больш самастойныя, звязваюцца яны простым далучэннем, прычым адзіны сродак сувязі — сувязь сэнсавая, падмацаваная інтанацыяй звязнага маўлення. Пры сінсемантыі сказы менш самастойныя, яны звязваюцца пры дапамозе пэўных граматычных і лексічных сродкаў (злучнікаў, займеннікаў і інш.).

Так, напрыклад, наступны абзац складаецца пера-важна з аўтасемантычных сказаў:

Віктар Зеніч уздзеў паліто, наставіў каўнер і выйшаў на вуліцу. Ліхтары слаба разганялі змрок, нёс вецер аднекуль лісты і шумеў і шумеў. Нехта ішоў па тратуары, ківаючыся ў бакі,— можа з піўной хто дадому дабіраўся. У кватэры Баляслава Гельца было цёмна і ціха. Мусіць, пайшла некуды Антаніна або сядзіць адна, лёгшы галавою на сваё піяніна. Вокны сталяра свяціліся. Чуцён быў ужо бесклапотны рогат сытай сталярыхі, адкінуўшай на ноч усе свае трагізмы. Недзе плакалі дзеці, на бульвары нехта смяяўся, ішоў з лапаткаю з могілак стораж і даў “добры вечар” Віктару Зенічу. А пасля некуды памчаў-ся аўтамабіль, і зноў чуваць сталі радасныя песні з клуба. I колькі было тут і пустаты, і глыбіні на гэтым маленькім кавалку зямлі! (К. Ч.).

Наадварот, сказы сінсемантычныя:

Самы ціхі і малапрыкметны жыхар у дварэ пана Тарбецкага — гэта поп Лагода. Жыве ён дзесь па суседству з прачкай Грындай. Ходзіць ціхенька, апусціўшы ў зямлю вочы, і стараецца як мага меней пападацца людзям на вочы, як бы ён зрабіў нейкае цяжкае злачынства. Акуратна перад кожным святам у паложаны час ціха выходзіць ён са двара, пануры, замкнуты, поены (К-с).

Выбар аўтарам той ці іншай формы арганізацыі маўлення звязаны і з індывідуальным аўтарскім бачаннем свету, і з жанравымі асаблівасцямі твора, і з характарам апісваемага, і з эмацыянальным заданием і г. д. Але якой бы ні была задача аўтара пры чляненні тэксту на складаныя цэлыя і абзацы, заўсёды ім кіруе адна агульная мэта — улік магчымасцей чытача Расчляняючы маўленне на абзацы, аўтар клапоціцца аб тым, каб чытач правільна зразумеў твор і каб рэакцыя чытача была адпаведнай ідэйна-эстэтычнаму зместу твора.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]