Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы

48. Агульная характарыстыка фразеалагізмаў. Для таго каб назваць які-небудзь прадмет, дзеянне, стан, уласцівасць і г. д., часта замест аднаго слова ўжываюць два або некалькі слоў, аб'яднаных у спалучэнне: іграць ролю, паставіць на карту, страляць варон, нанесці ўдар, каленчаты вал, мірнае суіснаванне, разгарнуць спрэчкі, у віры на калу і г. д. Такія спалучэнні слоў, якія маюць устойлівы характар і абазначаюць адно паняцце, назы-ваюць у адрозненне ад свабодных словазлучэнняў устойлівымі словазлучэннямі, або фразеалагізмамі. Фразеалагізмы — непадзельныя спалучэнні слоў. Яны не ствараюцца кожны раз у працэсе маўлення, а ўзнаўляюцца як гатовыя моўныя адзінкі, што існуюць у кожнай нацыя-нальнай мове. Гэта якасць найбольш выразна праяўляецца ў ідыёмах — своеасаблівых, часцей за ўсё эмацыянальна-экспрэсіўных фразеалагізмах. Значэнне ідыём не вынікае са значэння ўваходзячых у іх склад асобных слоў. Лексемы, якія складаюць ідыёму, ні ў прамым, ні ў пераносным значэнні не матывуюць словазлучэння ў цэлым. Напрыклад, са значэння слоў сабака і з'есці нельга зразумець, чаму ідыёма сабаку з'есці азначае 'быць спецыялістам сваёй справы'. У ідыёмах сустракаюцца такія словы, якія асобна ад гэтых выразаў у мове не ўжываюцца, іх семантыка зараз незразумелая. Часам у ідыёма'х ужываюцца няправільныя граматычныя формы.

Напрыклад, у ідыёмах біць лынды і даць дыхту незразумелымі з'яўляюцца словы лынды і дыхту, а ў ідыёме абое рабое слова рабое мае няправільную граматычную форму. Атрымліваецца свайго роду парадокс: словы незразумелыя, сувязі слоў няправільныя, а словазлучэнне ў цэлым мае зусім акрэслены і дакладны' сэнс.

Сярод фразеалагізмаў вылучаюць фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы, фразеалагічныя спалучэнні, прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і афарызмы. Уласна фразеалагізмамі лічацца першыя тры тыпы. Іх класіфікацыя і падрабязная лінгвістычная харак­тарыстыка даюцца ў навуковых даследаваннях і падручніках, у прыватнасці ў працах Ф. М. Янкоўскага «Беларуская фразеалогія» і I. Я. Лепешава «Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы». Наша задача заключаецца ў тым, каб даць агульную стылістычную характарыстыку фразеалагічным сродкам беларускай мовы.

Выкарыстанне многіх фразеалагізмаў у той ці іншай ступені абмяжоўваецца рамкамі пэўнага стылю мовы. Так, словазлучэнні кішкі пераядаць, кляваць носам, лёгкі на ногі, трэсці кішэню, падтуліць хвост, выпінацца са скуры, зубы з'есці з'яўляюцца прыналежнасцю размоўна-бытавога, а таксама мастацкага і публіцыстычнага стыляў; сельскагаспадарчая арцель, удзельная вага, часціна мовы, перадавы артыкул, абыходзіць вострыя вуглы, апраўдаць давер'е, вырашаць лёс, гара нарадзіла мыш — галоўным чынам пісьмовага маўлення.

Многія фразеалагізмы не толькі называюць тую ці іншую з'яву, але і выражаюць пэўныя адносіны да гэтай з'явы, яе ацэнку, напрыклад: круціць носам (фанабэрыцца) — неадабральнае, даць дзёру (уцякаць) — на-смешлівае, галаву звесіць (засумаваць) — спачувальнае, ногі выпруціць (памерці) — грубае, абух абухом (тупі-ца) — пагардлівае, умытая роскаю (прыгожая) — паэтычнае. У сувязі з гэтым вылучаюць два кампаненты стылістычнага значэння фразеалагізма: 1) экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку, якая надае фразеалагізму ацэначныя і іншыя значэнні, і 2) функцыянальна-стылявую афарбоўку, якая паказвае на прыналежнасць фразеалагізма да пэўнага стылю. Гэтыя два віды стылістычнай афарбоўкі фразеалагізмаў узаемазвязаны, паміж імі ёсць такая ж залежнасць, як і паміж словамі: чым больш яркую экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку мае фразеалагізм, тым больш ён функцыянальна абмежаваны.

Экснрэсіўна-стылістычныя якасці фразеалагізмаў выразна выяўляюцца пры супастаўленні іх з сінанімічнымі словамі: нанесці ўдар — ударыць, давесці да ведама — паведаміць, прыняць удзел — удзельнічаць, даць дуба — памерці, рваць бакі — рагатаць, кішкі пераядаць — даку-чаць, даваць веры — верыць. Прыведзеныя фразеалагізмы больш экспрэсіўныя і абмежаваныя ў стылістычным выкарыстанні, чым сінанімічныя ім словы: адны маюць пад-крэслена кніжны характар, другія — размоўна-бытавы.

Сярод даследчыкаў няма адзінства ў поглядах на прынцыпы экспрэсіўна-стылістычнай класіфікацыі фразеалагізмаў. Адны лінгвісты падзяляюць фразеалагізмы, як і лексічныя адзінкі, на тры групы: міжстылявыя, гутарковыя і кніжныя. Другія, зыходзячы з таго, што між-стылявых фразеалагізмаў у мове вельмі мала, прапануюць дзяліць фразеалагізмы на дзве групы: фразеалагізмы, замацаваныя за пэўнымі стылямі, і фразеалагізмы, не замацаваныя за пэўнымі стылямі.

Мы будзем прытрымлівацца традыцыйнага пункту гледжання і ахарактарызуем коратка тры адзначаныя выпіэй стылістычныя групы фразеалагізмаў.

49. Міжстылявыя (агульнаўжывальныя) фразеалагізмы. Міжстылявыя фразеалагізмы, як і агульнаўжывальныя (інтэлектуальныя) словы, выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы. У большасці выпадкаў яны не маюць ярка выражанай экспрэсіўнай афарбоўкі, напрыклад: стрымаць слова, тайнае галасаванне, у крайнім выпадку, раз-пораз, прыйсці' на памяць, браць замуж, перш-наперш, наогул кажучы і г. д.

Ад міжстылявых фразеалагізмаў трэба адрозніваць фразеалагізмы нейтральныя ў эмацыянальна-экспрэсіўным плане, але абмежаваныя сферай стылістычнага ўжывання. Гэта фразеалагізмы афіцыйна-дзелавога стылю, складаныя тэрміны навукі, тэхнікі, прамысловасці: трымаць пад контролем, мець падставу, паставіць на від, ратацыйная машына, бухгалтарскі ўлік, вегета-цыйны перыяд, дэвонская эра, адзіночны лік, легчы ў дрэйф.

Некаторыя фразеалагізмы-тэрміны патэнцыяльна экспрэсіўныя, аднак іх экепрэсія нейтралізуецца кантэкстам адпаведнага стылю і ўстаноўкай выказвання — перадачай толькі лагічнага зместу. Але пры асаблівых умовах выказвання заключаныя ў тэрміналагічных фразеалагізмах экспрэсіўныя магчымасці ажыўляюцца: Ён — другі, ужо сапраўдны ён — амаль скарасным метадам улюбляецца ў сімпатычную маці-адзіночку (Б.).

50. Размоўна-бытавыя народныя фразеалагізмы —самы багаты і найболын экспрэсіўны пласт фразеалогіі беларускай мовы. Яны характарызуюцца ў большасці выпадкаў спецыфічнай «зніжанай» эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай (іроніі, пагарды, лаянкі, фамільяр-насці, знявагі і т.д.). Гэтыя якасці размоўна-бытавых фразеалагізмаў найболып ярка выяўляюцца, калі іх супаставіць з агульнаўжывальнымі сінанімічнымі словамі, параўн.: вуглы абціраць — туліцца, адзін у адзін — аднолькавыя, брацца за бакі — смяяцца, блізкі свет — далека, брацца загрудкі — біцца, задаць лататы — уцякаць, варочаць мазгамі — думаць, хоць ваўкоў ганяй — холадна, не ў брыво, а ў вока — трапна, даць кухталя — ударыць, пад мухай — п'яны. Радзей сустракаюцца фразеалагізмы з «узвышанай» экспрэсіяй: вачэй не адарваць, адзін ды ладны.

Акрамя ўласна фразеалагізмаў, у склад размоўна-бытавой фразеалогіі ўваходзіць шмат прыказак, прымавак, трапных выслоўяў, у якіх выражаецца народная мудрасць: сем разоў адмерай — адзін адрэж; слаўна хата не вугламі, а пірагамі; ні да рады ні да звады; і сена цэлае і козы сытыя; жыў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце; ходзіць ціха, а думав ліха; быў квас, ды не было вас; вялік пень, ды дурань; ні свярбіць ні баліць; кто баіцца, таму ўваччу дваіцца.

Прыказкі, прымаўкі, як і наогул усе фразеалагічныя сродкі, складаюць сапраўды бясцэннае багацце нацыянальнай мовы і часта не маюць дакладных адпаведнікаў у іншых мовах. У якасці прыкладу супаставім шэраг бела-рускіх прыказак і прымавак з рускімі:

Нe столькі той брагі, колькі звягі. Не столько шерсти, сколько визгу.

Змяніць быка на індыка. Сменить кукушку на ястреба.

Прыйдзе каза да воза. Не плюй в колодец приго­дится воды напиться.

Кату па пяту. От горшка два вершка

З ласкі на пацеху. Ни за что, ни про что.

Лахі над пахі. Шапку в охапку.

Хто каго любіць. той таго Милые бранятся — только те­шатся.

чубіць.

А ён і не лыс. А он хоть бы хны.

I колас пусты дагары тырчыць. В пустой бочке и звону много.

Не дай бог свінні рогі. Бодливой корове бог рог не дает.

У сабакі вачэй пазычыць Стыд потерять.

Сарока хвастом змяце. Кот наплак

Верзці лухту. Молоть 'вздор.

Не мець клёку ў галаве. Без царя в голове.

Абы кароўка, будзе і вяроўка. Есть в мошне, будет и в квашне.

Хто дбае, той і мае. Доход не живет без хлопот.

I дуды вобземлю. И дело с концом.

Хоць не ўежна, дык улежна. Хоть не сытно, да спокойно.

Усе чэрці адной шэрсці. Одним миром мазаны.

Амаль усе размоўна-бытавыя фразеалагізмы ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні, надаюць яму вобразны характер, уносяць адценні шчырасці, прастаты і непасрэднасці. Гэтым і тлумачыцца шырокае ўжыванне беларускай народнай фразеалогіі ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы.

51. Фразеалогія кніжных стыляў. Фразеалагізмы кніж-нага характару выкарыстоўваюцца пераважна ў пісьмовым маўленні і характарызуюцца «ўзвышанай» эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай (урачыстасці, узнёсласці, паэтычнасці, патэтычнасці і г. д.). Асноўнай сферай іх ужывання з'яўляецца нарміраванае літаратурнае маўленне, г. зн. навуковы, мастацкі і публіцыстычны стылі.

Як і размоўна-бытавыя, кніжныя фразеалагізмы свае экспрэсіўныя якасці выяўляюць больш ярка пры супастаўленні з агульнаўжывальнымі сінанімічнымі словамі, параўн.: скласці зброю — здацца, бярэ пачатак — паходзіць, сысці ў нябыт — памерці, раніца жыцця — маладосць, блакітны акіян — паветра, узброеныя сілы — армія, мазгавая эліта — вучоныя, камандзір вытворчасці — дырэктар, камбінат здароўя — санаторый, бла-кітны экран — тэлевізар, працаўнікі мора — маракі.

Да кніжных фразеалагізмаў належаць таксама ўстой-лівыя выразы архаічнага характару — біблейскія, міфалагічныя, лацінскія і інш.: вавілонскае стаўпатварэнне, іерыхонская труба, аўгіевы стайні, геркулесавы слупы, двулікі Янус, перайсці Рубікон, вока за вока, зуб за зуб, alma mater, conditio sine qua поп, terra inkognita, memento mori.

Крылатыя словы адносяцца да кніжных фразеалагізмаў: Гуслям, княжа, не пішуць законаў (Куп.); Кожны чалавек — гэта цэлы свет (К. Ч.); Друге баран — ні «бэ», ні «мя», а люб'щь гучнае імя (Кр.).

52. Сінанімія фразеалагізмаў. Фразеалагізмы, як і словы, утвараюць сінанімічныя рады, адлюстроўваючы багацце выяўленчых магчымасцей беларускай мовы. Так, напрыклад, можна прывесці больш за дваццаць фразеалагічных сінонімаў, што абазначаюць 'многа, шмат': без ліку, не абрацца, не прабіцца, аж цёмна, цьма-цьмушчая, непачаты край, ні канца ні краю, куры не клююць, па вушы, па горла, дай божа, да чорта, да халеры, як бобу, як гароху, як сабак, цэлы воз, вазамі вазі, цэлы мех, хоць адбаўляй, хоць заваліся, да гібелі, хоць касу закідай, хоць рэкі прудзі, хоць равы масці.

Трэба адрозніваць фразеалагічныя сінонімы ад варыянтаў аднаго і таго ж фразеалагізма. «Крытэрыем адрознення фразеалагізмаў-варыянтаў ад фразеалагічных сінонімаў,—адзначае I. Я. Лепешаў,— з'яўляецца непаруш-насць унутранай формы фразеалагізма з пераменным складам кампанентаў. Напрыклад, у дзвюх разнавіднасцях фразеалагізма папасці пальцам у неба і трапіць пальцам у неба нязменна захоўваецца першапачатковы, этымалагічны вобраз, таму гэта варыянты аднаго фразеалагізма. Зусім іншае назіраецца пры супастаўленні выразаў браць за горла і браць за жабры. Хоць яны маюць аднолькавае значэнне... але кожнаму з іх уласціва свая непаўторная ўнутраная форма».

Фразеалагічныя сінонімы, падобна лексічным, могуць адрознівацца стылістычнай афарбоўкай. Параўнаем, на­прыклад, як паступова зніжаецца стылістычная афарбоўка ў наступным радзе фразеалагічных сінонімаў — ад высокай, кніжнай да зніжанай, прастамоўнай: аддаць жыццё, легчы касцьмі, пакінуць гэты свет, скласці галаву, пайсці ў магілу, зламаць галаву, аддаць канцы, выпру-ціць ногі, задраць капыты, паехаць да Абрама на піва.

53. Выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Фразеалагізмы шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы як дзейсныя выяўленчыя сродкі мовы. 3 іх дапамогай пісьменнікі ствараюць яркія, трапныя малюнкі рэчаіснасці, жывыя, паўнакроўныя вобразы.

Асабліва шырока выкарыстоўваюцца фразеалагізмы ў мове персанажаў як сродак моўна-сталістычнай характарыстыкі: «„Где стол был яств, там гроб стоит"... Эх, хлопцы, хлопцы! — у засмучэнні гаварыў далей Лабановіч.— Лягчэй за ўсё шукаць вінаватых. Ды якая ў тым карысць? Ты ж, Алесь,— звярнуўся ён da Садовіча,— не згрызайся! У каня чатыры нагі, і той с патыкаецца. Памятаеш, як у Гогаля сказана? „3ачапіў, пацягнуў — с а р в а л а с я..." Ну, што ж? Слязьмі бядзе не па мо ж а ш, справу раб'щъ трэба... Ды так, хлопцы: вешаць г а лавы не трэба. Будзем глядзе ць на р эчы ц в я р о з а. Ды не ў школах свет клінам сышоўся. Засудзяць, ну I што ж?» (К-с); / гэта, што падзялілі гэтыя дзялянкі, што адхапілі ад хутароў (і тваё тут дабро запала),— у сё ў адзін ка-цё л- п о йд з е. У сё, як ёсць! Нават больш яшчэ ад хутароў адхопяць, нават зусім некоторых пазганяюць з месц сваіх — няма табе, кажа, ні хаткі, ні градкі. Народ можа паддавацца не будзе, але гэта... займі чорта ад варот, дык ён цераз плот! Ён цябе пройме навылёт, а свайго дойдзе. Згоняць усіх разам, выдзеляць табе, каб з голаду уздоўж лавы лытак не стуліў, а рэшту спажыве той, хто будзе на тваёй шыі сядзець (К- Ч.). Вылучаныя ў прыкладах фразеалагізмы выконваюць розную экспрэсіўна-мастацкую функцыю як сродак моўнай характарыстыкі персанажа, але ва ўсіх выпадках яны ўжываюцца без змен. Гэта агульная, пастаянная функцыя, унутрана ўласцівая ўсім фразеалагізмам. Яе называюць узуальнай (ад лац. usus — звычай, правіла, ужыванне).

Аднак часам пісьменнікі і публіцысты ўжываюць фразеалагічныя звароты ў змененым, ператвораным і абноўленым выглядзе. Такія фразеалагізмы атрымліваюць новыя сэнсава-экспрэсіўныя адценні і з'яўляюцца па сутнасці фразеалагічнымі неалагізмамі. Асабліва часта фра-зеалагізмы з абноўленай семантыкай і граматычнай структурай ужываюцца ў каламбурах (гл. § 23) і розных іншых стылістычных прыёмах, заснаваных на гульні слоў. Такія індывідуальна-аўтарскія фразеалагізмы выкон­ваюць функцыю аказіянальнага характару (ад лац. осса-sionalis — выпадковы, не адпавядаючы агульнапрыня-таму ўжыванню, абумоўлены спецыфічным кантэкстам).

Майстры мастацкага, публіцыстычнага слова адкрываюць у роднай мове неабмежаваныя магчымасці выкарыстання слоў, уключаючы іх у такія спалучэнні, у якіх нават самыя прывычныя словы атрымліваюць новы сэнс і экспрэсію. Напрыклад, слова адміністрацыйны звычайна ўжываецца ў такіх спалучэннях, як адміністрацыйная сістэма, адміністрацыйныя спагнанні і г. д. У Салтыкова-Шчадрына гэта слова ўступае ў новыя спалучэнні: адмі-ністрацыйныя пацалункі, адміністрацыйныя летуценні, адміністрацыйная дасціпнасць і г. д. У новых, незвычай-ных для слова сувязях значэнне яго прыкметна ўзбагацілася. Напрыклад, слова вяльможны можа выступаць у такіх спалучэннях як вяльможны пан, вяльможная ганарлівасць і г. д. Зусім іншае адценне набывае яно ў спалучэнні вяльможны кат, якое ўжыта ў адным з публіцыстычных артыкулаў К. Чорнага. Арыгінальныя і трапныя такія спалучэнні слоў, як дыпламаваны баран у байцы К. Крапівы, сімпатычная дубіна ў артыкуле К. Чор­нага, капроновая смерць і вопытная пяшчотнасць у апавяданнях Я. Брыля, падмочаны старшыня ў апавяданні I. Шамякіна, многаступеньчатыя дурні ў вершы П. Панчанкі, публіцыстычныя рыштаванні ў артыкуле А. Адамовіча і г. д. У апошні час сталі распаўсюджанымі разнастайныя спалучэнні са словам арбіта: Лявоніха на арб'ще (А. М.); На арб'ще адчаю, рэўнасці «спадарожнікі» ўзыдуць не раз (Р. Б.); Арбіта шчасця (з газеты).

Часта абнаўленне фразеалагізма адбываецца шляхам замены аднаго з кампанентаў новым словам або ўключэння ў яго склад новых слоў: Лакрычаць прамовы аб ахове лесу і бюрократычных наламаюць дроў (Панч.).

Iншы раз пісьменнікі і публіцысты перафразіруюць вядомыя прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і выразы, замяняючы асобныя іх кампаненты назвамі канкрэтных з'яў або імён. Напрыклад, прыказку Сабака брэша, вецер носіць К. Крапіва ў адным з вершаў ужыў у такім вы­глядзе: Гебельс брэша, вецер носіць. Словы вядомай украінскай песні Ой, не хадзі, Грыцу, ды на вечарніцу сатырык перафразіраваў так: Ой, не хадзі, фрыцу, ды на вечарніцу, надаючы гэтаму выразу новы сэнс.

Шляхам замены аднаго або некалькіх кампанентаў фразеалагізма часта ствараюцца новыя, індывідуальна-мастацкія звароты: Здравія ж-жылаю, ваша прыяцельства (К-с) (параўн.: ваша сіяцельства); Яе Няўмоль-насць Хімія штодзень бярэ разгон (Р. Б.) (параўн.: яе вялікасць); Я — дылетант? — быццам вельмі здзівіўся Валянцін Адамавіч і тут жа засмяяўся: «Юпітэр, ты злуеш, бо не забіў дзіка. А мы забілі» (Шам.) (параўн.: Юпітэр, ты злуеш, таму што ты памыляешся).

Распаўсюджана выкарыстанне фразеалагічнага выра­зу ў якасці свабоднага спалучэння слоў. У гэтым выпадку фразеалагізм як бы расчляняецца, і на аснове змененых кампанентаў ствараецца новы кантэкст: У народзе бытуе простая мудрасць: каб пазнаць чалавека, дык трэба з'ес ці з ім пуд солі. Нашы сябры не з'елі яшчэ г а д наго фунта солі, а паміж імі пачалі ўзнікаць спрэчкі, якія чым далей, тым болей раз'ядноўвалі іх I праводзілі між імі такую мяжу, якую пера-ступіць не так то легка (К-с).

Адным з прыёмаў стылістычнага выкарыстання фразеалагізмаў з'яўляецца такое іх ўжыванне, калі фразеалагізм трэба разумець адначасова і як устойлівае, і як свабоднае спалучэнне слоў:

Ой ты, ягадка мая,

Ой ты, журавінка.

I якой жа' я цябе

Напаткаў часінкай?..

Вобраз твой з сабой насіў,

Сніў і ўдзень, і ўночы.

А цябе як раскусіў

Аж заплюшчыў вочы (Р. Б.).

Часта на тое, што фразеалагізм можна разумець і як свабоднае словазлучэнне, ёсць указание ў самім кантэксце: А цяпер вы пытаецеся, як пасля сходу ў клубе работа пайшла? Здорава! А ж пыл курыць! Праўда, толькі тады, калі раз у месяц м я це клуб ад у кав а на я прыбіралыйчыца (Я. С); «Зубы з' е ў на г этым дзеле»,— хваліцца сам Сяргей Пятровіч. Ды гэта праўда,— я сам бычыў, што ў я го з зубамі не зусім ладна (Кр ).

Нярэдка з мэтай надання маўленню асаблівай мастацкай выразнасці ўжываецца не сам фразеалап'чны зварот, а выкарыстоўваецца яго агульны сэнс. У такіх выпадках фразеалагізма як цэласнай моўнай адзінкі ў кантэксце няма, аднак для поўнага і правільнага разумения аўтарскай думкі трэба мець на ўвазе фразеалапзм у такім выглядзе, у якім ён ужываецца ў моўнай сістэме: Не давялося нямецкім захопнікам і ў гэтым годзе спраўляць ёлку ў Маскве. Замест ёлак на іх долю выпалі адны толькі палкі. Былі, праўда, сякія-такія ёлачныя ўкрасы і гасцінцы — напрыклад, каляровыя ліхтарыкі... Ды якія там ліхтарыкі! Добрыя ліхтары... у фашыстаў пад вачыма (Кр.); Лектар лёгкім леапардавым крокам узышоў на трибуну, адпіў з шклянкі вады і перад вачыма ўсіх прысутных палез за словам у кішэню (з газеты); А так, што цяпер, браток, вельмі часта чуваць гэта слова. Нават у рэдакцыю да нас пішуць: «Наш начальник... наш старшыня — не чалавек, а культ». Толькі гэты, сённяшні ,- не культ: тут, браток, ні асобы, ні культу, а проста хам (Б.). У першым прыкладзе своеасаблівую трансфармацыю атрымлівае вядомая прымаўка ёлкі-палкі; у дру-гім — маецца на ўвазе фразеалапзм ён за словам у кішэ-ню не палезе, які характарызуе словаахотлівага, балбатлівага чалавека; у трэцім — абыгрываецца вядомы выраз культ асобы.

Яшчэ адзін характэрны прыём стылістычнага вы­карыстання ўстойлівых словазлучэнняў — пераасэнсаванне крылатых выразаў пісьменнікаў і публіцыстаў, прыстасаванне шырока вядомых літаратурных цытат да но-вага кантэксту і абнаўленне іх новым зместам. Яркім прыкладам у гэтых адносінах можа служыць апавяданне Янкі Брыля «Мой родны кут...». Пісьменнік расказвае, як да вязняў гітлераўскага канцлагера трапіла паэма Я. Коласа «Новая зямля», першыя словы якой і вынесены ў загаловак апавядання:

I вось у рукі яго, якраз у тыя дні, калі мы, маладыя сябры, забаранілі яму прыніжаць сваю чалавечую годнасць, трапіла неяк бывалая кніга без вокладкі, якая пачыналася адразу з самых блізкіх, у сэрцы вынашаных слоў:

«Мой родны кут, як ты мне мілы!..»

Бачыў я тады — пакуль што адзін раз у жыцці,— як самы просты, ледзь пісьменны чалавек плакаў над кнігай паэзіі. Не забыцца пра той журботны, цьмяны прадвясновы дзень, пра пасвятлелы воблік шэрага рабацягі, які, чытаючы ўголас, па складах, трымаўся, як дзіця за бацькаву руку, парэпаным пальцам за кожны радок — каб не дай бог не разлучыцца з тым родным светам, без якога так натамілася, так збалела яго шчырая душа!..

I тады я думаў... Не, я спачатку выйшаў з барака, сарамліва застаўся адзін... Мне зноў адкрылася, маю душу па-свойму ўразіла непаўторная, беларуская прыгажосць, абаяльная сіла паэзіі — народнай і таму вялікай.

Так у новым кантэксце цудоўныя коласоўскія радкі ўзбагаціліся новым патрыятычным зместам і глыбокім лірычным пачуццём.

54. Памылкі ў выкарыстанні фразеалагічных сродкаў мовы. Фразеалагічныя звароты, прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і выразы, калі іх умела ўжываць, робяць мову больш сакавітай, жывой і выразнай, надаюць ёй ярка выражаную нацыянальную асаблівасць і хараство. У літаратуры, аднак, сустракаецца шмат прыкладаў няўдалага выкарыстання спецыфічна беларускіх фразеалагічных сродкаў, механічны пераклад фразеалагізмаў з іншых моў, асабліва з рускай. Гэта адзначаў К.Чорны ў артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры»: «Трэба ведаць, што ёсць фразеалогія, уласцівы кожнай мове свой уласны кірунак сказаў... „Дык гэтаму Баханская галаву закруціла, мусіць хоча выйсці за яго замуж". Аўтар добра ведае: „она ему вскружила голову... выйти замуж", дык ён піша „галаву закруціла". Беларуская мова ведае гэткі зварот, ён ёй вельмі ўласцівы, але ён ужываецца зусім іначай. Напрыклад, гэтак: „каб табе галаву на бок закруціла". „На гэтых днях зайшлі яны да Татурскага". Не напіша ён „гэтымі днямі", а „на гэтых днях"... Самая бяда гэта ў навязванні бела­рускай мове неўласцівай ёй фразеалогіі».

Няправільная стылістычная ацэнка ўстойлівых словазлучэнняў, выкарыстанне фразеалогіі, неўласцівай бела­рускай мове, выклікаюць грубыя стылістычныя памылкі. Характэрны прыклад прыводзіць для пацверджання гэтай думкі К. Чорны. У п'есе «Каля тэрасы», якую ставіў у свой час Другі беларускі тэатр, была такая сцэна: бяжыць сялянка і крычыць: «У чым справа?» «Няўжо гэта крычыць сялянка? Не, гэта крычыць сам аўтар п'есы. ён думаў: „В чем дело?" і пісаў: „У чым справа?" Дзе гэта аўтар чуў, каб сялянка гаварыла гэтак? Таму і чуецца тут фальш, таму і траціцца вобраз ці тып сялянкі!.. Ся­лянка пачула нейкую незвычайную гаворку, нейкі крык, убачыла незнаемых людзей, устрывожылася, і замест „што гэта робіцца?" або „што там гэта?" крычыць „у чым справа?" Няхай бы ўжо, нечага, яна, каб вытрымаць стыль аўтара гэтае п'есы, крычала: „У чым справа? У мэтах рацыяна, лзацыі часу і адносна гэтага месца, безумоўна, немэтазгодна паднімаць тут гэтакі вэрхал"».

Няправільны, штучны пераклад рускіх фразеалагізмаў на беларускую мову — нярэдкая з'ява, асабліва ў газе­тах. У адной карэспандэнцыі чытаем: То і справа адчыняюцца дзверы бібліятэкі. Аўтар пісаў па-беларуску, а думаў па-руску і пераклаў літаральна рускі выраз то и дело на беларускую мову, не ведаючы, што фразеалагізма то і справа ў беларускай мове няма. Каб захаваць сэнс выказвання, трэба было ўжыць адпаведнае слова-сінонім або спецыфічна беларускі фразеалагічны эквівалент, напрыклад: бесперапынна або раз-пораз.

Аўтары, якія дрэнна ведаюць беларускую мову, часта не ўлічваюць аманіміі або мнагазначнасці слоў, што ўваходзяць у склад устойлівых словазлучэнняў. У выніку з'яўляюцца такія пераклады: кисть винограда — пэндзаль вінаграду, опрокидывать представление — куляць уяў-ленне, стрелять в цель — страляць у мэту і г. д.

Часам аўтары, ужываючы фразеалагічныя звароты, прыказкі, прымаўкі, не ведаюць дакладна іх сэнсу і не ўлічваюць своеасаблівай эмацыянальнай афарбоўкі, якую яны надаюць тэксту. Так, у адным нарысе субяседніку паведамляецца аб намеры пазнаёміцца з жыццём калгаснікаў. У адказ чуецца: «Дык, значыць, кажаш, навастрыў лыжы на Віцебшчыну?» Выраз навастрьщъ лыжы азначае 'ўцякаць, бегчы куды-небудзь' і зусім не выражае той думкі, якую хацеў выказаць аўтар. Няправільна выкарыстаны фразеалагічны зварот і ў наступнай фразе: Скрыні былі ўкладзены ў кузаве так шчыльна адніі да адной, што камар носа не падточыцъ. Ідыёма камар носа не падточыць азначае 'ўсё зроблена так, што не прычэпішся'. Не да месца ўжыта ідыёма і ў наступным прыкладзе: Брыгадзір трактарнай брыгады т. Чарэнчанка і ў вус не дзьме, каб пусціць машыну ў дзеянне і хутчэй закончыць малацьбу. Выраз і ў вус не дзьме азначае, што чалавек не зважае ні на якія просьбы або папрокі. У дадзеным жа выпадку аўтар хацеў сказаць, што брыгадзір нічога не робіць, каб пусціць машыну ў дзеян­не, таму можна было выкарыстаць выраз пальцам аб палец не ўдарыць.

Як вядома, фразеалагічныя адзінствы складаюцца са слоў канкрэтнага значэння, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні. Таму нельга дапускаць (за выклю-чэннем выпадкаў, калі ставіцца пэўная стылістычная мэта), каб пры выкарыстанні такога спалучэння ўзнаўлялася прамое значэнне слоў. Няўдалая, напрыклад, такая фраза: Не прайшло і двух тыдняў пасля вяселля, як Ніна села на шыю мужа ў поўным сэнсе гэтага слова. Выраз сесці на шыю як фразеалагічнае адзінства азна­чае 'жыць поўнасцю за кошт каго-небудзь', але ў да­дзеным выпадку кантэкст вымушае чытача разумець словы, якія ўваходзяць у фразеалагічнае адзінства сесці на шыю, у іх прамым значэнні.

Нельга выкарыстоўваць ідыёмы і іншыя фразеалагічныя сродкі ў такіх кантэкстах, у якіх узнікае непатрэбная персаніфікацыя неадушаўлёных прадметаў, на­прыклад: Праўленне калгаса б'е сябе ў грудзі, сцвярд-жаючы, што ў калгасе даўно не хапае кармоў; Мясцком пальцам аб палец не ўдарыў, каб дапамагчы набыць пуцёўку.

Распаўсюджанай стылістычнай памылкай у выкарыстанні ўстойлівых словазлучэнняў з'яўляецца нематываваная замена або перастаноўка асобных кампанентаў, як, напрыклад, у выразе Байкі салаўя не кормяць. Няправільная таксама наступная фраза: 3 розных вёсак прыйшлі яны на кліч сэрца аднаўляць родны Віцебск. Есць устойлівае словазлучэнне метафарычнага характеру па закліку сэрца, выраз жа на кліч сэрца бяссэнсавы.

Часта памылкі ў выкарыстанні фразеалагічных зваротаў узнікаюць у выніку так званай кантамінацыі, калі слова з аднаго ўстойлівага словазлучэння ўжываюць у другім. Напрыклад, ёсць устойлівыя словазлучэнні іграць ролю і мець значэнне. Аднак у друку яны сустракаюцца ў іншым выглядзе: Гэта не адыгрывае ніякага значэння; Вялікае значэнне ў павышэнні прадукцыйнасці працы іграе правільнае размеркаванне рабочага часу. Аўтары гэтых сказаў пераблыталі два ўстойлівыя словазлучэнні і ўтварылі новае, якога няма ў беларускай мове. Няправільнае і такое спалучэнне, як заняць першынство, утворанае з двух выразаў — заняць першае месца і заваяваць першынство.

У галіне фразеалогіі, як і ў лексіцы, мова выяўляе сваю непарушную сувязь з жыццём, з грамадскай практыкай. Кніжная мова пастаянна папаўняецца новымі ўстоўлівымі словазлучэннямі. Напрыклад, нядаўна з'явіліся і атрымалі шырокае распаўсюджанне такія выразы, як вахта міру, людзі добрай волі і інш.

Запас фразеалагічных сродкаў у мове настолькі вя-лікі і разнастайны, што іх можна выкарыстоўваць, не рызыкуючы ператварыць у штампы. Аднак трэба ўсё ж пазбягаць празмерна частага ўжывання адных і тых жа фразеалагічных выразаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]